Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У 1958 г. I. Макарэвіч скончыў фармацэўтычны факультэт Маскоўскага медыцынскага інстытута, у 1963 г. — хімічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага універсітэта. Абараніў дысертацыю на ступень доктара хімічных навук у Інстытуце арганічнай хіміі імя Зялінскага Акадэміі навук СССР у 1976 г. У 1978 г. яму прысвоена вучонае званне прафесара. У 1992 г. ён абраны членамкарэспандэнтам Інжынернай акадэміі Украіны.
I. Макарэвіч з’яўляецца аўтарам 300 навуковых прац, 57 вынаходніцтваў і патэнтаў у галіне хіміі прыродных злучэнняў, 5 кніг. Падрыхтаваў 19 кандыдатаў і дактароў навук. Распрацаваў больш за 20 новых высокаэфектыўных прэпаратаў. Узнагароджаны медалямі Выстаўкі дасягненняў народнай гаспадаркі СССР (1983, 1988), дыпломам і медалём “Вынаходнік СССР” (1985). Жыве і працуе ў Харкаве.
Вольга Гапонснка
Макрэцкі Зыгмунт
Макрэцкі Зыгмунт (2.1.1865, б. маёнтакДзітрыкі Лідскага пав. Віленскайгуб., цяпер Лідскірн Гродзенскай вобл. —3.3.1936, Варшава), вучоныэнтамолаг, педагог.
Нарадзіўся 3. Макрэцкі ў шляхецкай сям’і. У 1879—1884 гг. вучыўся ў рэальнай гімназііў Вільні. Пасля яе заканчэння паступіў у Лясны інстытут ў Пецярбургу, дзе спецыялізаваўся па энтамалогіі, паспяхова скончыў яго ў 1889 г. У 1890—1892 гг. вучыўся ў Харкаўскім універсітэце і адначасова працаваў там асістэнтам на кафедры заалогіі. У 1892—1920 гг. губернскі энтамолаг ў Сімферопалі. У 1916—1917 гг. прымаў удзел у стварэнні Таўрычаскага універсітэта з агранамічным аддзяленнем у Сімферопалі. Быў абраны там спачатку дацэнтам, a потым прафесарам энтамалогіі. У 1918 г. атрымаў ступень доктара. 3 1921 г.— ў Сафіі, галоўны энтамолаг і інспектар аховы раслін ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі Балгарыі. У 1922 г. быў абраны прафесарам і загадчыкам кафедры энтамалогіі і аховы раслін у Галоўнай сельскагаспадарчай школе ў Варшаве (займаў гэтую пасаду да 1935 г.). Вёў курсы насякомазнаўства і аховы лесу для студэнтаў адзялення лесу, курс аб шкодніках раслін для студэнтаў сельскагаспадарчага аддзялення і аддзялення азелянення паркаў. Адначасова, у 19271931 гг., выкладаў энтамалогію на матэматычнапрыродазнаўчым аддзяленні Варшаўскага універсітэта.
Навуковыя даследаванні 3. Макрэцкага ў асноўным прысвечаны барацьбе са шкодніцтвам насякомых ў сельскай і лясной гаспадарках і парках у паўднёвых рэгіёнах Расіі, галоўным чынам у Крыме, у Балгарыі і Польшчы. Распрацаваў і шырока прапагандаваў спосабы аховы раслін ад шкоднікаў, пры гэтым вялікую ўвагу надаваў выяўленню і выкарыстанню ў барацьбе са шкоднікамі іх натуральных ворагаў паразітаў і ролі біяцэнозу. Правёў першыя на Украіне і ў Польшчы даследаванні над шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін. Выканаў наватарскія даследаванні па распрацоўцы метадаў лячэння і ажыўлення дрэў, унутранай тэрапіі раслін, навуковаму прагназаванню іх развіцця. У 1922—1925 гг. кіраваў работамі па знішчэню шкоднікаў жывёльнага свету Белавежскай пушчы і Татраў. Адзін з ініцыятараў і актыўны арганізатар службы аховы раслін Польшчы.
У 1899 г. арганізаваў ў Сімферопалі Прыродазнаўчы музей, а ў 1913 г. — памалагічную доследную станцыю ў Суглуце. Асноўныя працы 3. Макрэцкага — “Аб насякомых, якія былі знойдзены на снезе ў Віленскай губерні” (1893), “Фаўна Крыма” (1914), “Старажытная сасна на руінах Лідскага замка” (1931).
Ганаровы член і прэзідэнт (з 1922) Польскага энтамалагічнага аб’яднання, член і віцэпрэзідэнт Польскага анатамічназаалагічнага таварыства, член Польскага батанічнага таварыства, Польскага прыродазнаўчага таварыства імя Каперніка, Навуковых таварыстваў у Варшаве і Вільні, Віленскага памалагічнага таварыства, Таварыства агароднікаў у Варшаве, член і віцэпрэзідэнт Польскага лясного таварыства, член многіх замежных навуковых таварыстваў.
Пахаваны ў Варшаве на Павонзках.
Януш Чыжэўскі (Варшава)
Максшюк Ян
Максіліюк Ян (18.5.1958, в. Ляхі Гайнаўскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі літаратар, перакладчык, журналіст, гісторык, грамадскідзеяч беларускайдыяспара ўПольшчы.
Я. Максімюк нарадзіўся у сялянскай сям’і. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Гайнаўскім польскім ліцэі. У 1984 г. закончыў фізічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Працаваў настаўнікам, потым — у Беларускім грамадскакультурным таварыстве (19881989), у рэдакцыі тыднёвіка “Ніва” (19891993). 3 1993 г. — перакладчык
215
Персаналіі
пасольства ЗША ў Варшаве. Адзін з арганізатараў Беларускага аб’яднання студэнтаў (БАС) і Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Польшчы (БДА), заснавальнік беларускага студэнцкага часопіса “Сустрэчы”. Прымаў удзел у выданні бюлетэня БДА “Беларускія навіны”. 3 1998 г. працуе палітычным аналітыкам на Радыё “Свабода” ў Празе.
Я. Максімюк пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1993 г. першы том рамана ірландскага пісьменніка Дж. Джойса “Уліс”. Рыхтуе да выдання другі том рамана. На стыпендыю Фонду імя Івана Любачкі працаваў у архівах беларускай эміграцыі ў ЗША, вынікам чаго з’явілася кніга “Беларуская гімназія імя Янкі Кулалы у Заходняй Нямеччыне 1945— 1950 гг.”, выдадзеная ў Беластоку ў 1994 г. З’яўляецца ўкладальнікам і перакладчыкам анталогіі сучаснай беларускай паэзіі на польскай мове (1998). Займаецца мастацкімі перакладамі з беларускай мовы на польскую, з англійскай, польскай, французскай, чэшскай — на беларускую. Пераклаў на польскую мову апавяданні А. Глобуса (1998).
Член беларускага літаратурнага аб’яднання ў Польшчы “Белавежа”, у 19891996 гг. уваходзіў у склад яго галоўнай управы.
Ларыса Языковіч
Мамонька Язэп
Мамонька Язэп Аляксеевіч (28.1.1889, в. Залессе Слуцкага пав. Мінскайгуб. 10.9.1937), грамадскапалітычны дзеяч.
У 19071917 гг. Я. Мамонька быў членам партыі эсэраў. Служыў у арміі. Удзельнічаў у рабоце III з’езда Беларускай сацыялістычнай грамады ў якасці дэлегата ад 12й арміі (кастрычпік 1917, Мінск), быў абраны членам ЦК БСГ. Уваходзіў у склад Беларускай арміі і Беларускай Цэнтральнай вайсковай рады. Адзін з арганізатараў Першага Усебеларускага кангрэса (снежань 1917) — актыўна ўдзельнічаў у яго рабоце, уваходзіў у склад Савета старэйшын кангрэса. Пасля прымусовага роспуску кангрэса 17 слежня 1917 г. часова арыштаваны. У 1918 г. уваходзіў у склад прэзідыума Рады БНР, быў адлым з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. У снежні 1919 г. стаў сакратаром Прэзідыума НароднайРады БНР. У кастрычніку 1920 г. удзельнічаў у Беларускай нацыянальнапалітычнай нарадзе ў Рызе. Выступаў за незалежнасць і непадзельнасць Беларусі. У лютым 1921 г. уваходзіў у склад Камітэта загранічных груп беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў. У пачатку 1921 г. арыштаваны ў Мінску, перавезены ў Маскву. У красавіку 1921 г. сасланы ў Казань, адкуль збег за мяжу. Удзельнічаў у рабоце Першай Усебеларускай канферэнцыі (верасень 1921, Прага). 3 1922 г. жыў у Празе, дзе скончыў тры курсы камерцыйнага інстытута (1925). У 1923 г. пратэставаў супраць стварэння ўрада на чале з А. Цвікевічам. У кастрычніку 1925 г. удзельнічаў у рабоце Другой Усебеларускай канферэнцыі (Берлін), на якой выказаўся супраць самароспуску ўрада БНР. У верасні 1928 г. атрымаў дазвол на пераезд у СССР, быў арыштаваны на ст. Бігосава і перавезены ў Маскву. У студзені 1929 г. асужданы на 10 гадоў канцлагераў. У верасні 1937 г. пастановай тройкі НКУС Казахскай ССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання; расстраляны. Рэабілітаваны Генеральнай Пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 1993 г.
Александр Ціхаміраў
Мандэльштам Леанід
МандэльштамЛеанідісакавіч (4.5.1879, Магілёў 24.6.1944, Масква), фізік, прафесар. Акадэмік Акадэміі навукСССР(1929; членкарэспандэнт з 1928). ЛаўрэатДзяржаўнай прэміі СССР (1942).
Вучыўся Л. Малдэльштам у Новарасійскім (цяпер Адэскім) універсітэце, з якога быў адлічаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Скончыў Страсбургскі універсітэт (1902), дзе застаўся працаваць. 3 1913 г. — прафесар гэтага універсітэта. У 1914 г. вярнуўся ў Расію. Загадваў у 19181922 гг. кафедрай фізікі Адэскага політэхнічнага інстытута. 3 1925 г. — загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі Маскоўскага універсітэта і супрацоўнік Навуковадаследчага інстытута фізікі Маскоўскага універсітэта. 3 1934 г. адначасова працаваў у Фізікатэхлічным інстытуце Акадэміі навук СССР.
Навуковыя даследаванні Л. Мандэльштама прысвечаны оптыцы, радыёфізіцы, тэорыі нелінейных ваганняў, квантавай механіцы, гісторыі і метадалогіі фізікі. У 1907 г. у працы “Пра аптычна аднастайныя і цьмяныя асяроддзі”, якая была прысвечана рассейванню святла, даказаў памылковасць шырока прынятай у той час тэорыі М. Планка і Рэлея, і паказаў, што рассейванне святла абумоўлена неаднастайнасцю асяроддзя. Даказаў у далейшых даследаваннях' што неаднароднасць асяроддзяў абумоўлена статыстычлымі функтуацыямі шчыльнасці асяроддзя. У 1926 г. незалежна ад фралцузскага фізіка Л. Брылюэна тэарэтычна прадказаў, што пры рассейванні святла пругкім асяроддзем павінна назірацца расшчапленне лініі рассеянага святла (эфект БрылюэнаМандэльштама). Правёў эксперыментальныя даследаванні, каб выявіць гэты эфект. У 1928 г. сумесна з Г. Ландсбергам
216
Персаналіі
эксперыментальна адкрыў эфект камбінаванага рассейвання святла. 3 ім жа адкрыў з’яву селектыўнага рассейвання святла. Сумесна з М. Леантовічам распрацаваў тэорыю рассейвання святла ў цвёрдых асяроддзях. Прапанаваў дакладную матэматычную тэорыю аптычных адлюстраванняў. Аўтар шэрагу перспектыўных ідэй у квантавай тэорыі. Распрацаваў у 1928 г. (сумесна з М. Леантовічам) тэорыю праходжання часцінак праз патэнцыяльны бар’ер. Прадказаў існаванне матрыцы рассейвання. Адным з першых зразумеў фізічнае значэнне тэорыі адноснасці і рабіў шмат намаганняў для ее тлумачэння і прапаганды. Сумесна з I. Тамам прапанаваў больш агульную трактоўку суадносін недакладнасцей у тэрмінах “энергія — час”, за што яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія імя У. I. Леніна (1931). Даследаванні Л. Мандэльштама па тэорыі ваганняў (сумесна з М. Папалексі) прывялі да стварэння новага накірунка ў фізіцы — тэорыі нелінейных ваганняў. Прапанаваў тэорыю, якая разглядала вагальныя працэсы ў радыётэхніцы, акустыцы, аўтаматыцы, электрадынаміцы. 3 яго імем звязана адкрыццё новых відаў рэзананса, у прыватнасці, рэзананса 2га роду і стварэнне яго тэорыі, абагульненне і паглыбленне паняцця рэзананса, стварэнне тэорыі стацыянарных ваганняў пры рэзанансе 2га роду, выяўленне асінхроннага ўзбуджэння, распрацоўка новага метаду генерацыі электрамагнітнай энергіі пры дапамозе параметрычных генератараў.