Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У гонар Т. ДалэнгіМастовіча ў Глыбокім на доме 2 па вул. Савецкай устаноўлена мемарыяльная дошка. У 1998 г. да 100гадавога юбілею ў Глыбокім адбыўся вечар памяці пісьменніка, была арганізавана выстаўка яго кніг. Творы Т. ДалэнгіМастовіча выстаўлены ў экспазіцыі гістарычнага музея, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 3 г. Міёры.
ЮрыйВашкевіч
Матышэўскі Павел
МатышэўскіПавел Сямёнавіч(10.10.1919, Клешаў Слуцкага рна Мінскайвобл.), юрыст, прафесар.
Нарадзіўся П. Матышэўскі ў сялянскай сям’і. У 1939 г. скончыў Грэскую сярэднюю школу і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. У лістападзе таго ж года быў прызваны ў армію і накіраваны ў Жытомірскае ваеннае вучылішча, якое пасля было пераведзена ў РастоўнаДоне. У маі 1941 г. атрымаў званне лейтэнанта. 3 пачатку вайны ў складзе 6й арміі знаходзіўся на ПаўднёваЗаходнім фронце і камандаваў кулямётным узводам. Прымаў удзел у баях на р. Збруч, абараняў Гусяцін, УладзімірВалынскі, Жытомір, Міронаўку, Кіеў. Быў паранены пад Палтаваю. Пасля лячэння абараняў Растоў, змагаўся пад Таганрогам, дзе і атрымаў цяжкое раненне, у выніку якога стаў інвалідам вайны.
У кастрычніку 1942 г. П. Матышэўскі паступіў у Азербайджанскі універсітэт на юрыдычны факультэт. У верасні 1944 г. перавёўся ў Кіеўскі універсітэт, які скончыў у 1946 г. Быў пакінуты у аспірантуры (скончыў у 1949). У 1952 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1969 г. — доктарскую. 3 1948 да 1997 г. працаваў асістэнтам, дацэнтам, прафесарам кафедры крымінальнага права і крыміналогіі юрыдычнага факультэта Кіеўскага універсітэта. Чытаў курс лекцый з крымінальнага права і спецыяльныя курсы “Злачынствы супраць уласнасці” і “Ваенныя злачынствы”. 3 1971 да 1990 г. загадваў кафедрай крымінальнага права і крыміналогіі юрыдычнага факультэта Кіеўскага універсітэта, а з 1974 да 1984 г. быў дэканам гэтага факультэта. ЧытаўлекцыіўБраціслаўскім універсітэце (Славакія), Сафійскім універсітэце (Балгарыя), Нацыянальнай юрыдычнай акадэміі Украіны, у
219
Персаналіі
Прававой акадэміі МУС Украіны. Выступаў з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах у Рыме, Сафіі, Маскве. У верасні—кастрычніку 1973 г. працаваў у Міжнародным камітэце па барацьбе з міжнародным тэрарызмам пры ААН (НыоЙорк). Шмат гадоў уваходзіў у склад Навуковаметадычнага савета Мінвуза Украіны, старшыня секцыі крымінальнага права Метадычнага савета пры Вярхоўным судзе Украіны. Як навуковы кіраўнік падрыхтаваў 20 кандыдатаў і 2 дактароў юрыдычных навук. Цяпер працуе прафесарам кафедры крымінальнага права і правасуддзя юрыдычнага факультэта Запарожскага універсітэта, навуковым кансультантам прававога факультэта пры Кіеўскім політэхнічным інстытуце.
П. Матышэўскі з’яўляецца аўтарам 162 навуковых прац, 6 манаграфій, 5 вучэбных дапаможнікаў і сааўтар 4 падручнікаў для студэнтаў юрыдычнага факультэта. Сярод яго манаграфій — “Адказнасць за злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва” (М., 1964), “Адказнасць за злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці” (Кіеў, 1968), “Прававыя меры барацьбы супраць п’янства, алкагалізму і наркаманіі” (Кіеў, 1980), “Злачынствы супраць уласнасці і сумежныя з імі злачынствы” (1996).
П. Матышэўскі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны Ій ступені, пятнаццаццю медалямі. У 1980 г. узнагароджаны сярэбраным медалём Браціслаўскага універсітэта імя Я. Коменскага. У гэтым жа годзе яму прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік вышэйшай школы Украіны”.
Ала Такінданг
Маўлевіч Каятан
Маўлевіч Каятан Сямёнавіч (1844, Гродна ?), удзельнік вызваленчага руху, медык.
Нарадзіўся ў мяшчанскай сям’і. Атрымаў фельчарскую адукацыю. У сакавіку 1863 г. быў прызваны на вайсковую службу. Служыў у 72м Тульскім пяхотным палку, а ў чэрвені 1863 г. далучыўся да паўстанцаў. У жніўні 1863 г. быў арыштаваны і ў час допыту даў ілжывыя звесткі аб сваім званні. Па канфірмацыі вайсковага каменданта Варшавы быў пазбаўлены вайсковага звання і сасланы на пасяленне ў Якуцкую вобл. 3 Якуцка быў адпраўлены ў Хорынскі наслет ЗаходнеКангаласкага ўлуса і паселены на Табагінскай станцыі. Там ажаніўся з дачкой селяніна Марыяй Бутырынскай, якая нарадзіла 3 дачок і сына. Прадпісаннем якуцкага губернатара ад 24 мая 1868 г. пераселены ў Алёкмінскую акругу, дзе быў паселены ў Бярдзенскім паселішчы Алёкмінскай вол. Яму першаму з палітычных ссыльных было дазволена займацца медыцынскай практыкай. Да восені 1872 г. ён служыў фельчарам на прыватных залатых капальнях I. Базілеўскага. Па запыту Якуцкай адміністрацыі генералгубернатар Усходняй Сібіры 4 верасня 1872 г. дазволіў яму займацца медыцынскай практыкай у г. Алёкмінску і воласці. У чэрвені 1874 г. алёкмінскі акруговы спраўнік у сваім рапарце ўхваляў дзейнасць К. Маўлевіча ў акрузе і асабліва ў горадзе. У 1875 г. ён па пашпарту выехаў у г. Якуцк і ў лютым 1877 г. быў прыпісаны да якуцкіх мяшчан. Працаваў фельчарам. Згодна з Маніфестам ад 15 мая 1883 г. атрымаў правы вольнага выбару месца жыхарства у межах “Еўрапейскай і Азіяцкай Расіі”, за выключэннем сталіц і сталічных губерняў. У кастрычніку 1886 г. падаў прашэнне на атрыманне дазволу на выезд з Якуцка.
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Маханько Віталь
МаханькоВітальВітальевіч(13.1.1939, в. НовыДзедзінКлімавіцкага рна Магілёўскай вобл.), вядучы інжынерканструктар касмічнай тэхнікі, грамадскідзеяч.
В. Маханько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 г. закончыў 7 класаў СтараДзедзінскай школы. Паступіў у Рослаўльскі чыгуначны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў на чыгуначнай станцыі Барабінск Новасібірскай вобл. У 19571958 гг. служыў у Савецкай Арміі. 3 1959 да 1967 г. працаваў на Жданаўскім (цяпер Марыупальскім) заводзе цяжкага машынабудавання кацельшчыкам, электразваршчыкам, тэхнолагам, канструктарам. У 1966 г. закончыў вячэрняе аддзяленне Жданаўскага металургічнага інстытута. 3 1967 г. працаваў інжынерамканструктарам, затым вядучым інжынерамканструктарам Цэнтральнага канструктарскага бюро эксперыментальнага машынабудавання (цяпер “Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. П. Каралёва”). Займаецца стварэннем касмічнай тэхнікі. Mae 7 вынаходніцтваў у гэтай галіне. Прымаў удзел у канструяванні многіх ракетнакасмічных аб’ектаў Месяцахода, “Энергіі”, “Бурана”, касмічных станцый “Мір”, “Альфа” і інш. 3 1999 г. на пенсіі. Займаецца садаводствам і пчалаводствам.
Цікавіцца гісторыяй роднага краю, актыўна супрацоўнічае з Клімавіцкім раённым аб’яднаннем краязнаўцаў “Спадчына”. Жыве ў Маскве.
Аляксей Кажамяка (в. Пенькаўка Клімавіцкага рна Магілёўскай вобл.)
220
Персаналіі
Мацейка Юозас
Мацейка Юозас (/6.12.1904, в. Лаздуны Ашмянскага пав. Віленскайгуб., цяпер Іўеўскірн Гродзенскай вобл.), музейныработнік, дзеячлітоўскай культуры.
У 19281939 гг. Ю. Мацейка ўдзельнічаў у рабоце Літоўскага навуковага таварыства, іншых літоўскіх таварыстваў у Вільні. У 1934 г. скончыў аддзяленне сацыялогіі тэалагічнага і філасофскага факультэта Віленскага універсітэта.
Ю. Мацейка пісаў краязнаўчыя артыкулы, склаў і выдаў на літоўскай мове насценныя календары на 1937— 1940 гг. Пераклаў з польскай мовы кнігу М. Кацпжака ‘Тігіена вясковай хаты”. У 19401941 гг. — настаўнік у гімназіі, з 1941 г. — бібліёграф бібліятэкі АН Літвы. Сабраў шмат рукапісных матэрыялаў пра бібліятэку, друк віленскіх літоўцаў у 19191939 гг. У 19451959 гг. — загадчык аддзела Мастацкага музея, 1960 да 1967 г. — галоўны захавальнік фондаў музея. Даследаваў гісторыю Мастацкага музея і Карціннай галерэі (Вільнюская катэдра), склаў каталог экспанатаў музея, набытых у 19451965 гг. Падрыхтаваў і выдаў кнігі: “Вільнюс і яго аколіцы” (1937, з А. Юшкявічусам, кніга была канфіскавана польскімі ўладамі, у 1940 г. перавыдадзена), “Тракай” (1940, з П. Гудзінасам), “Даведнік пра Вільнюс” (1960, на рускай мове— 1962), “Вільнюская карцінная галерэя” (1967).
Яніна Кісялёва
Маціеўскі Ігар
МаціеўскіІгар Уладзіміравіч (28.6.1941, Харкаў, Украіна), кампазітар, этнамузыказнавец, грамадскідзеяч. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар.
У 1965 г. скончыў Львоўскую кансерваторыю па класу кампазіцыі, у 1970 г. — асістэнтуру Леніградскай кансерваторыі, у 1970 г. — аспірантуру Расійскага інстытута гісторыі мастацтваў. Працуе у Расійскім інстытуце гісторыі мастацтваў загадчыкам сектара інструментазнаўства, адначасова з’яўляецца прафесарам Петразаводскай кансерваторыі. У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1990 г. — дысертацыю на тэму “Народная інструментальная музыка як феномен культуры” на атрыманне навуковай ступені доктара мастацтвазнаўства. Сярод напрамкаў яго навуковых даследаванняў — традыцыйная беларуская інструментальная музыка Палесся, Паазер’я, Беласточчыны. Удзельнік і арганізатар шматлікіх этнамузыказнаўчых экспедыцый. Выступаў на міжнародных канференцыях. Аўтар навуковых і навуковапапулярных публікацый у Беларусі, Расіі і за мяжой. З’яўляецца аўтарам сімфанічных, харавых, камерных твораў, некаторыя з іх выконваліся на канцэртах у Мінску і ў праграмах Беларускага тэлебачання і радыё. Напісаў музыку да фільмаў “Рассыпушка” (“Белвідэафільм”), “Данчык”, “Вось такі лёс”, “Развітанне”, “Дрэва вечнасці” (“Беларусьфільм”, у двух апошніх — таксама і аўтар сцэнарыяў), навуковы кансультант фільма “Цымбальныя званы” (“Беларусьфільм”) Аўтар музыкі (рамансаў і хораў) на вершы М. Багдановіча (каля 20 твораў), А. Гаруна, Н. Арсенневай, В. Таўлая, Н. Артымовіч. Многія з гэтых твораў выконваліся ў Пецярбургу, Маскве, Львове, Таліне, Петразаводску. Сярод беларускіх выканаўцаў твораў I. Маціеўскага — А. Алоўнікаў, I. Алоўнікаў В. Скорабагатаў, Л. Габрусёнак, В. Фурман, харавыя калектывы пад кіраўніцтвам В. Роўды, К. Насаева і інш. I. Маціеўскі — намеснік старшыні Фальклорнай камісіі Саюза кампазітараў Расіі, член Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. З’яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу. 3 1989 г. нязменны член Рады таварыства.
Мікалай Нікалаеў(СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Мацка (Моцка) Мечыслаў
Мацка (Моцка) Мечыслаў (3.8.1923, в. Гайголі Ашмянскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Астравецкірн Гродзенскай вобл.), інжынерлясной гаспадаркі. Заслужаны лесавод Літоўскай ССР (1965).