Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
М. Мацкаў 1950 г. скончыў Літоўскую сельскагаспадарчую акадэмію. 3 1950 да 1957 г. працаваў галоўным лесаводам лясной гаспадаркі Рокішскага рна Літвы, з 1957 да 1973 г. —дырэктар той жа гаспадаркі. 3 1973 г.— дырэктар вытворчага аб’яднання лясной гаспадаркі таго ж рна. Пад яго кіраўніцтвам гаспадарка перайшла да выбарачнай высечкі дрэў. Вялікія плошчы высечаных участкаў лесу былі зноў засаджаны, ўведзена механізаваная пагрузка лесаматэрыялаў.
Яійна Кісялёва
221
Персаналіі
Мекін Чэслаў
Мекін ЧэслаўІванавіч (3.11.1930, в. Стасіна былога Ашмянскага пав., месцазнаходжанне не ідэнтыфікавана), грамадскідзеяч.
Ч. Мекін нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў сярэдніою школу ў Астраўцы (1950) і Віленскі чыгуначны тэхнікум (1956). Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 г. тэхнікам на чыгунцы ў г. Вічуга Іванаўскай вобл. Затым працаваў ў Маладзечне і Вільнюсе, дзе неадііаразова сустракаўся з У. Караткевічам. У 1967 г. пераехаў з сям’ёй у ІІольшчу. Жыў у Калабжэгу, пасля ў Гданьску. Працаваў на чыгунцы, з 1990 г. на пенсіі. 3 1994 г. з’яўляецца намеснікам старшыні Беларускага культурнага таварыства “Хатка” ў Гданьску. Прымаў удзел у арганізацыі розных культурных мерапрыемстваў беларускай дыяспары, Першага і Другога з’ездах беларусаў свету.
Лена Глагоўская (Гданьск, Полыпча)
Мельнічэнка Андрэй
Мельнічэнка АндрзйМікалаевіч(31.10.1904, в. Казіміраўка, цяпер Лельчыцрн Гомельскай вобл.), вучоныбіёлаг,доктарбіялагічныхнавук. Акадэмік УАСГНІЛ, пасля PACTA.
А. Мельнічэнка закончыў біялагічны факультэт Смаленскага універсітэта. Усё жыццё прысвяціў навуцы і вышэйшай школе. Яго навуковыя працы звязаны з раслінным светам, фаунай. Па праву лічыцца “галоўным пчаляром Расіі”. Асноўныя тэмы манаграфій і іншых прац A. Мельнічэнкі — тэарэтычнае абгрунтаванне экалагічнай ролі кветкавых раслін і пчол у абнаўленні жыццёвых умоў навакольнага асяроддзя. У 1930 г. рабіў даклад на IV Усесаюзным з’ездзе заолагаў, эколагаў і генетыкаў аб экалогіі ранневеснавых кветкавых раслін і насякомыхапыляльнікаў. Па гэтай тэме абараніў у 1931 г. кандыдацкую дысертацыю. В 1940 г. абараніў доктарскую дысертацыю “Полеабарончыя лясныя палосы і размнажэнне карысных і шкодных жывёл”. У апошнія гады — кіраўнік секцыі пчалярства PACTA. Некаторы час выкладаў у Ніжагародскім універсітэце. Адна з апошніх прац А. Мельнічэнкі — манаграфія “Біялагічныя асновы інтэнсіўнага пчалярства”. Пра яго гаворыцца ў кнізе А. Ніканава “Спіраль шматвекавой драмы: Аграрная навука і палітыка Расіі (X VIIIXX стст.)” (Мн., 1996).
Алесь Карлюкевіч
Меркін Генадзь
МеркінГенадзь (23.3.1940, Віцебск), рускі і беларускілітаратуразнавец, прафесар.
Нарадзіўся ў сям’і служачагачыгуначніка. У 1957 г. скончыў сярэднюю школу і паступіў на філалагічнае аддзяленне Полацкага педагагічнага інстытута імя Г. Скарыны. Праз два гады ў сувязі з расфарміраваннем гэтага інстытута быў пераведзены ў Магілёўскі педагагічны інстытут, які і скончыў з адзнакай у 1962 г. Займацца праблемамі літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства пачаў яшчэ ў студэнцкія гады. Актыўна друкаваўся ў абласным і рэспубліканскім перыядычным друку (у газетах “Віцебскі рабочы”, “Магілёўская праўда”, “Знамя юностн”, “Звязда”, “ЛІМ”, “Чырвоная змена” і інш.).
3 1962 да 1981 г. працаваў у г. Вязьме Смаленскай вобл. завучам у школе рабочай моладзі, загадчыкам метадычным кабінетам гарана, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, дырэктарам сярэдняй школы № 5. Будучы настаўнікам, у 1979 г. у Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя У. I. Леніна абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. 3 1981 да 1995 г. — дацэнт кафедры літаратуры Смаленскага педагагічнага інстытута. У 1995 г. у Маскоўскім педагагічным дзяржаўным універсітэце абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара педагагічных навук. 3 1996 г. — прафесар.
Г. Меркін — аўтар шматлікіх артыкулаў і звыш 20 кніг (манаграфій, вучэбных дапаможнікаў, падручнікаў для сярэдняй школы) па праблемах філалогіі і методыкі выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школе. Да найбольш важных можна аднесці наступныя выданні: “Душа обязана труднться” (М., 1988), “Путь к сотворчеству” (М., 1991, у суаўтарстве з сынам, кандыдатам філалагічных навук Б. Г. Меркіным), двухтомны падручнікхрэстаматыя па літаратурнаму краязнаўству для вучняў 9х класаў “ Лнтература Смоленіцнны” (Смаленск, 1994), “Проблема сотворчества на уроках н во внеклассной работе по лнтературе” (Смаленск, 1995), вучэбная кніга для вучняў старэйшых класаў у двух тамах “Русская лнтература XX века” (М., 1995) і інш. Пад кіраўніцтвам Г. Меркіна ў 1985 г. у пас. Усходы Угранскага раёна, на радзіме М. В. Ісакоўскага, быў створаны адзіны ў Расіі (а магчыма, і ў свеце) літаратурны музей адной песні — славутай “Катюшн” М. I. Блантэра і М. В. Ісакоўскага. Г. Меркін пастаянна працуе і над праблемай рускабеларускіх літаратурных сувязей.
Мікалай Ількевіч (Смаленск, Расія)
222
________________________________________Персаналіі ______________
Miгай Сяргей
Аіігай Сяргсй Іванавіч (18.(30).5.1888, Магілёў—8.12.1959, Масква), рускі спявак, педагог, прафесар (1952). Народны артыст РСФСР (1939).
С. Мігай нарадзіўся ў сям’і святара. Ужо з шасці гадоў спяваў у царкоўным хоры Магілёўскай гімназіі. Прымаў удзел у канцэртнаасветнай дзейнасці Магілёўскага літаратурнамузычнадраматычнага гуртка, які існаваў у 19051914 гг. Вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта (1907—1909). За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў выключаны. Пераехаў у Адэсу і паступіў на юрыдычны факультэт універсітэта. Адначасова вучыўся спевам у класе Ю. Рэйдэр у музычным вучылішчы, якое скончыў у 1911 г. А. Няжданава рэкамендавала яго ў Вялікі тэатр, на сцэне якога ў красавіку 1912 г. ён дэбютаваў у ролі Валянціна ў оперы Ш. Гуно “Фаўст”. Салістам Вялікага тэатра быў да 1924 г. Выступаў у сузор’і вялікіх спевакоў — А. Няжданавай, Л. Собінава, Ф. Шаляпіна. У 1918—1920 гг. вучыўся ў К. Станіслаўскага ў Опернай студыі пры Вялікім тэатры. Яшчэ раней (1911—1913) браў урокі спеваў у М. Батыстыні, калі той гастраляваў у Расіі. У 1924—1927 гг. С. Мігай — саліст Ленінградскага тэатра оперы і балета. У 1927—1941 гг. папераменна выступаў у Маскве і Ленінградзе, а таксама гастраляваў у іншых гарадах Савецкага Саюза. Часта спяваў у Тбілісі, там выканаў партыю Эскамільё на грузінскай мове. У1941—1948 гг. саліст, кіраўнік і кансультант вакальнай групы Усесаюзнага радыёкамітэта. У 1948—1959 гг. выкладаў у Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. Сярод яго вучняў — Ю. Мазурок, А. Саўчанка.
С. Мігай — адзін з яркіх прадстаўнікоў рускай вакальнай школы. Меў насычаны голас (барытон) цёплага тэмбру і вялікага дыяпазону (больш за дзве актавы), дасканала валодаў вакальнай тэхнікай. Сярод лепшых партый, выкананых ім, — князь Irap (А. Барадзін “Князь Ігар”), Анегін (П. Чайкоўскі “Яўгеній Анегін”), Мізгір, Гразной (М. РымскіКорсакаў “Снягурка”, “Царская нявеста”), Дэман (А. Рубінштэйн “Дэман”), Каралевіч (М. РымскіКорсакаў “Кашчэй несмяротны”), Рыгалета, Жэрмон, Дзі Луна (Дж. Вердзі “Рыгалета”, “Травіята”, “Трубадур”) і інш. У оперным рэпертуары С. Мігая налічвалася 65 партый, 43 з іх — вядучыя. Ён таксама актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю. У яго рэпертуары — рамансы П. Чайкоўскага, С. Рахманінава, Шуберта, Э. Грыга. У камерны рэпертуар С. Мігая ўваходзіла больш за 5 тыс. твораў. У 20я гг. ён часта спяваў з Л. Собінавым (дуэты А. Даргамыжскага, М. Глінкі). С. Мігай — аўтар мастацтвазнаўчых і метадычных прац. Узнагароджаны двума ордэнамі, рознымі медалямі СССР. Адна з вуліц Магілёва названа яго імем. Яму прысвечана кніга П. Гусева “С. I. Мігай” (Л„ 1975).
ВацлаўМацкевіч
Мігдал Аркадзь
МігдалАркадзьБсйнусавіч(11.3.1911, Ліда Гродзенскайгуб.. цяперГродзенскайвобл. —1991), фізік. Акадэмік АНСССР(1966, членкарэспандэнт з 1953), Расійскай акадэміі навук (1991).
А. Мігдал скончыў Ленінградскі універсітэт (1936). У 19431945 гг. працаваў у Інстытуце фізічных праблем AH СССР, у 19451971 гг. — у Інстытуце атамнай энергіі імя I. Курчатава. 3 1971 г. працаваў ў Інстытуце тэарэтычнай фізікі Расійскай акадэміі навук. Адначасова з 1944 г. — прафесар Маскоўскага інжынернафізічнага інстытута.
Навуковыя даследаванні А. Мігдала прысвечаны атамнай і ядзернай фізіцы, квантавай тэорыі поля, іншым праблемам сучаснай тэарэтычнай фізікі. Сумесна з Л. Ландау стварыў новы накірунак ў тэарэтычнай фізіцы — выкарыстанне метадаў квантавай тэорыі поля ў праблеме многіх целаў. Упершыню карэктна разгледзеў узаемадзеянне электронаў з ваганнямі рашоткі (фанонамі) у нармальных металах і ўстанавіў шэраг вынікаў, якія ўзнікаюць пры ўліку гэтага ўзаемадзеяння. Даказаў існаванне скоку ў размеркаванні фермічасцінак на імпульсах для сістэм з любым ўзаемадзеяннем, развіў метады тэорыі фермівадкасці для сістэм канчатковых памераў. Скарыстаў метады тэорыі многіх целаў у фізіцы ядра і атрымаў важныя вынікі па тэорыі момантаў інерцыі ядра. Прымяніў ідэі тэорыі фермівадкасці для апісання канчатковых сістэм, упершыню колькасна апісаў такія важныя ўласцівасці ядзер, як магнітныя і квадрапольныя моманты, ізатанічны зрух, радыяцыйныя пераходы, гіганцкі рэзананс у фотапаглынанні. А. Мігдал пабудаваў строгую квантаваэлектрадынамічную тэорыю тармазнога выпраменьвання і ўтварэння пароў у асяроддзях (1954). Выказаў (1959) дапушчэнне, што ядзерная матэрыя ў нейтронных зорках уяўляе сабой вадкасць, якая знаходзіцца ў звышвадкім стане. Выканаў шэраг даследаванняў, якія прысвечаны вывучэнню ўласцівасцей вакуума ў моцных палях. Займаўся таксама распрацоўкай прыкладных пытанняў.
А. Мігдал — заснавальнік навуковай школы тэарэтычнай фізікі. Сярод яго вучняў — многія вядомыя фізікі.
Вольга Гапоненка
223
Персаналіі
Міканенка Валерый
Міканснка Валсрый Георгіевіч (1937, в. Курына Суражскагарна Віцебскай вобл.), спецыялістугаліне касмічнай тэхналогіі.
Пасля заканчэння Калінінградскага механічнага тэхнікума В. Міканенка вучыўся ў Арэнбургскім ваенным лётным вучылішчы. Служыў у Групе савецкіх войск у Германіі. Пасля звальнення ў запас працаваў лабарантам у Асобым канструктарскім бюро №1 (цяпер Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. П. Каралёва). Завочна вучыўся ва Усесаюзным політэхнічным інстытуце. Удзельнічаў у распрацоўцы цеплаізаляцыйных і цеплаахоўных матэрыялаў для касмічных апаратаў “Усход”, “Саюз”, “Буран”. Прымаў удзел у рабоце пошукавых атрадаў пры вяртанні апаратаў на Зямлю. Працуе ў “Ракетнакасмічнай карпарацыі “Энергія” імя С. П. Каралёва. Mae 33 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы ў касмічнай тэхналогіі.