Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Віталь Скалабан
Навадворскі Вітальд
НавадворскіВітальдУладзіслававіч (2.6.1861, б. маёнгак Лемна Ігуменскага пав. Мінскайгуб., цяпер Чэрвеньскі рн Мінскай вобл., —25.11.1923, Вільня), гісторык, дацэнт Пецярбургскага і Кіеўскага універсітэтаў, прафесар Віленскага універсітэта.
В. Навадворскі паходзіў са збяднелай шляхты. У 1878 г. скончыў гімназію ў Полацку і паступіў у Інстытут дарог і камунікацый у Пецярбургу. Праз 2 гады перавёўся на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1885 г. са ступенню кандыдата навук. Да 1906 г. выкладаў гісторыю ў сярэдніх школах, 1 Пецярбургскім корпусе кадэтаў, польскай жаночай гімназіі пры касцёле св. Кацярыны. У 1900 г. стаў прыватдацэнтам Пецярбургскага універсітэта, у 1904 г. атрымаў ступень магістра агульнай гісторыі на падставе крыніцазнаўчага даследавання “Барацьба за Лівонію паміж Масквой і Рэччу Паспалітай (15701582)”.
В. Навадворскі — аўтар шматлікіх публікацый, рэцэнзій і навуковых артыкулаў, якія друкаваліся ў польскіх перыядычных выданнях “Glos”, “Kwartalnik Historyczny”, “Przegl^d historyczny” i інш. Супрацоўнічаў з энцыклапедычнымі выданнямі, пісаў працы па гістарыяграфіі Літвы і Польшчы. Праводзіў вялікую работу па папулярызацыі польскай гістарычнай навукі і яе прадстаўнікоў. Апрацоўваў артыкулы з польскай тэматыкай для расійскіх энцыклапедычных выданняў. У 1906 г. В. Навадворскі прымаў удзел у гістарычналітаратурым з’ездзе імя Мікалая Рэя ў Кракаве, дзе прадстаўляў польскую супольнасць Пецярбурга. У тым жа 1906 г. быў накіраваны звышштатным прафесарам агульнай гісторыі ў Гісторыкафілалагічны інстытут кн. Безбародкі ў Нежыне. Выкладаў на вышэйшых курсах А. Жэкулінай. 3 1909 г. —у Кіеўскім гандлёвым інстытуце. У “йзвестнях” гэтага інстытута ўбачыла свет частка яго працы ‘Тістарычны матэрыялізм. Дактрына Маркса і Энгельса. Вопыт гістарычнага даследавання”, дзе даў крытычны аналіз “Маніфеста камуністычнай партыі”, гістарычных прац Маркса і Энгельса. На польскіх вышэйшых курсах, створаных у 1917 г. (пазней — Польская універсітэцкая калегія ў Кіеве), В. Навадворскі выкладаў гісторыю Польшчы, дзе закранаў праблемы, звязаныя са станаўленнем дэмакратыі. Быў адным з заснавальнікаў Польскага навуковага таварыства ў Кіеве. У 1922 г. стаў прафесарам агульнай гісторыі ў Віленскім універсітэце. Некаторы час выконваў абавязкі дырэктара Публічнай бібліятэкі таго ж універсітэта. У Вільні падрыхтаваў да друку польскі пераклад сваёй кнігі аб гістарычным матэрыялізме, працаваў над сінтэзам гісторыі культуры тагачаснай Еўропы.
Алена Русаковіч
231
Персаналіі
Навасельскі Леанід
НавассльскіЛеанід Мікалаевіч (псеўд. Дзядзька Лявоіц /0.9. /932, Мінск1.5. /996, СанктПецярбург, Расія), вучоны, грамадскапалітычныдзеяч, паэт. Каіздыдаттэхнічных навук (1975).
Л. Навасельскі ў 1950 г. скончыў мінскую школу № 42. У 1956 г. — Вышэйшае ваеннамарское вучылішча (г. Пушкін Ленінградскай вобл.), праходзіў службу на Ціхаакіянскім флоце. У 1966 г. за першы ў гісторыі падводны паход з Паўночнага Ледавітага акіяна ў Міжземнае мора быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Быў удзельнікам выпрабаванняў доследнай падводнай лодкі К27, у час якіх разгерметызаваўся ядзерны рэактар (1968), лодка была пахавана пад вадой. Потым працаваў у навуковадаследчым інстытуце над праблемамі эксплуатацыі падводных лодак. Капітан 1гарангу.
У 1992 г. Л. Навасельскі стаў членам Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу, падрыхтаваў усе неабходныя дакументы і афіцыйна зарэгістраваў БГКТ у мэрыі СанктПецярбурга. 3 1994 г. — член праўлення БГКТ. Удзельнічаў у адкрыцці помніка беларусам і літоўцам — ахвярам палітычных рэпрэсій у Левашове. Супрацоўнічаў з СанктПецярбургскай беларускай газетай “Родзічы”. Быў чалавекам высокай культуры: чытаў пафранцузску і паанглійску, пісаў вершы на беларускай, рускай і польскай мовах. Заўчасна памёр у выніку абпраменьвання пры аварыі на падводнай лодцы К27.
Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Навумавец Антон
Навумавец Антон Рыгоравіч (2. /. 1936, в. Рудка Пінскага пав. Палескага ваяв., цяпер Пінскірн Брэсцкай вобл.), фізікматэматык, грамадскідзеяч, прафесар (1984), доктар фізікаматэматычных навук. Членкарэспандэнт НАН Украіны (1990), акадэмікНАН Украіны(1997), Сорасаўскіпрафесар (1997). ЛаўрэатДзяржаўныхпрэмійСССР (1988) і Украіны (/997), заслужаныдзеяч навукіі тэхнікі Украіны (/995).
А. Навумавец паходзіць з беларускай сям’і, яго бацька быў настаўнікам пачатковай школы. У 1952 г. з сярэбраным медалём скончыў сярэднюю школу г. Іванава Брэсцкай вобл. Вучыўся на радыёфізічным факультэце Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Шаўчэнкі. Пасля яго заканчэння (1957) працуе ў Інстытуце фізікі НАН Украіны ў Кіеве. 3 1981 г. — загадчык аддзела фізічнай электронікі гэтага інстытута. У 19721993 гг. быў адказным сакратаром рэдкалегіі “Украннского фпзнческого журнала”. Уваходзіць у склад рэдкалегіі. Таксама з’яўляецца членам міжнародных рэдакцыйных саветаў часопісаў “Фнзнка ннзкпх температур” (Украіна), “Physics of LowDimensional Structures” (Расія), “Surface Science” (Галандыя), “Progress in Surface Science” (ЗША), “Journal of Physics D: Applied Physics” (Англія). 3 1983 na 1998 г. з'яўляўся намеснікам акадэмікасакратара Аддзела фізікі і астраноміі НАН Украіны. У 1998 г. выбраны акадэмікамсакратаром.
А. Навумавец — вядомы вучоны ў галіне фізікі паверхні цвёрдых цел і фізічнай электронікі. 1м адкрыты шэраг новых з’яў у звыштонкіх плёнках, маючых таўшчыню ў адзін атамны слой. З’яўляецца аўтарам і сааўтарам каля 150 навуковых даследававанняў, у тым ліку 2 манаграфій. Адна з іх —• “Двухмерныя крышталі” (Кіеў, 1988) — з’яўляецца першай у свеце манаграфіяй, спецыяльна прысвечанай плоскім (двухмерным) крышталям. А. Навумаўцом апублікавана шмат аглядных артыкулаў па розных пытаннях фізікі паверхні ў часопісах “Успехн фнзнческнх наук”, “Фпзпка ннзкнх температур”, “Soviet Scientific Reviews”, “Surface Science Reports”, “Contemporary Physics”, “Chemical Physics of Solid Surfaces”, зборніку “Solitons” i інш. Яго працы шырока цытуюцца ў літаратуры, у тым ліку і ў базавых падручніках па фізіцы паверхні, выдадзеных у ЗША і ФРГ. Ён выступаў з дакладамі на многіх аўтарытэтных міжнародных канферэнцыях. А. Навумавец выкладае ў Кіеўскім універсітэце. Сярод яго вучняў — 3 дактары і 8 кандыдатаў навук.
Андрей Нягрыйка (Кіеў)
Нарбут Андрэй
Нарбут Андрэй Мікаласвіч (18.5.1930, Новасібірск, Расія), інжынер, прафесар, даследчык беларускай генеалогй. Заслужаныра ботнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (1996).
А. Нарбут у 1954 г. скончыў МВТВ імя Баўмана. У 1954—1963 гг. працаваў на аўтамабільным заводзе імя Ліхачова (ЗІЛ), у 19631969 гг. — ва Усесаюзным навуковадаследчым інстытуце будаўнічых і дарожных машын. 3 1969 г. працуе ў Маскоўскім аўтамабільнадарожным інстытуце. Доктар тэхнічных навук (1977).
3 1982 г. займаецца пытаннямі гісторыіі генеалогіі Беларусі, радаслоўнымі княжацкіх, магнацкіх і шляхецкіх родаў. Удзельнік I і II Міжнародных кангрэсаў беларусістаў, навуковых канферэнцый, звязанных з гісторыяй і
232
Персаналіі
генеалогіяй Беларусі. Аўтар больш 60 публікацый па гісторыі і генеалогіі, надрукаваных у Расіі, Беларусі, Украіне, Літве, Польшчы, манаграфіі Тенеалогія Беларусі” (1994 1996. Вып. 1—4), навуковых і навуковапапулярных артыкулаў у час. Кантакты і дыялогі” (Мінск), зборніку “Наш радавод” (Гродна), зборніках “Беларусіка” і інш. Падтрымлівае сувязі з Таварыствам беларускай культуры імя Ф. Скарыны і Беларускім таварыствам “Бацькаўшчына” ў Маскве.
Замежны член Польскага геральдычнага таварыства (1989), член Гісторыкарадаслоўнага таварыства ў Маскве (1990), Міжнароднай асацыацыі беларусістаў (1991), старшыня Асацыяцыі беларусістаў Масквы (1995), правадзейны член Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1995)
Ларыса Языковіч
Наркевіч Алыерд
Наркевіч Альгерд Ста/йслаў Адольфавіч (21.10. /925г., Вільня. цяпер Вільнюс), вучоны, доктар медыцынскіх навук (I960), прафесар (1971), член камітэта фізіялапчных навук ПАН(1988), член камітэта неўралагічных навук (1991), намеснік старшыніаддзела ПАНу Гданьску (1992).
А. Наркевіч паходзіў з сям’і, дзе шанаваліся беларускія і польскія карэнні і традыцыі. Навуковая яго дзейнасць звязана з Гданьскай медыцынскай акадэміяй, дзе ён быў асістэнтам (19471952), старшым асістэнтам (19521954), ад’юнктам (19541962), дацэнтам (19621971). Доўгі час загадваў кафедрай анатоміі (19641996). Праходзіў навуковую стажыроўку ў ЗША (19611963, 19901991), Вялікабрытаніі (1968), Нарвегіі (1977), Германіі (1983). А. Наркевіч — аўтар каля 200 публікацый у галіне анатоміі і неўраанатоміі. З’яўляецца ўдзельнікам міжнародных навуковых канферэнцый, членам разнастайных таварыстваў і аб’яднанняў. У 19791988 гг. — старшыня, а з 1994 г. — ганаровы член Польскага анатамічнага таварыства. Ганаровы член Балгарскага таварыства анатамістаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў (1978), член камісіі міжнародных кантактаў (1994), прадстаўнік РТА у IFAA і інш.
За вялікі ўклад у развіццё навукі наш суайчыннік неаднаразова адзначаўся Польскай акадэміяй навук. Узнагароджаны афіцэрскім крыжам адраджэння Польшчы (1995), мае навуковую ўзнагароду ад прэзідэнта Гданьска (1995). Жыве ў Гданьску.
Алена Глагоўска (Гданьск, Польшча)
Нарушэвіч Алена
Нарушэвіч Алена(11.11.1957, Орша Віцебскай вобл.), журналіст, дзеяч беларускайдыяспары ўЛатвй.
А. Нарушэвіч скончыла Шумілінскую сярэднюю школу № 2, а ў 1986 г. — факультэт журналістыкі БДУ. Да лютага 1986 г. працавала ў Чашніцкай раённай газеце “Чырвоны прамень” (карэспаццэнтам, загадчыцай аддзела, адказным сакратаром). 3 сакавіка 1986 г. жыве ў г. Вентспілс (Латвія), працуе карэспандэнтам гарадской газеты “Вентас Балсс”. Выступаез атыкуламі пра беларускалатышскае грамадскакультурнае ўзаемадзеянне. З’яўляецца намеснікам старшыні праўлення мясцовай беларускай суполкі “Спадчына”. Часта наведвае Беларусь.
Ірына Тамільчык
Немэн Чэслаў
Немэн Чэслаў (сапр. Выдрыцкі Чэслаў Юліюш; 1939, в. Старыя Васілішкі Шчучынскага рна Гродзенскай вобл.), польскі спявак, музыкант, кампазітар.
Нарадзіўся Ч. Немэн у сям’і, якая пасля вайны выехала ў Польшчу. Задэбютаваў як спявак у кабарэ “To ту” студэнцкага клуба “Жак” у Гданьску (1959). Лаўрэат I фестывалю маладых талентаў у Шчэціне (1962). Потым выступаў салістам у ансамблі “Чырвоначорныя” ў Францыі. Заснавальнік ансамбляў “Акварэлі”, “Немэн Энігматык”, ‘Трупа Немэн”, і “НемэнАэраліт”. У канцы 1960х гг. зацікавіўся польскай паэзіяй, асабліва Ц.К. Норвідам і пачаў пісаць да яе музыку. Аўтар музыкі да фільма “Пах зямлі”, тэлефільмаў, спектакляў “Дзяды”, “Пан Тадэвуш” на словы А. Міцкевіча. Яго грампласцінкі і дыскі выходзілі ў розных краінах Еўропы, ЗША. Выканаўчая манера Ч. Немэна вызначаецца экспрэсіўнасцю. Выступаў у Гродне і на Гродзеншчыне.