Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Узнагароджаны Залатым крыжам заслугі (1974), прэміямі старшыні Савета Міністраў Польшчы за “творчыя дасягненні ў галіне кампазіцыі і інтэрпрэтацыі” (1970), “Трафеум мідэм” у Каннах (1968) і інш.
Юрый Вашкевіч
233
Персаналіі
НікалаеваКомісар Надзея
НікалаеваКомісар Надзея Андрэеўпа (17.9.1907,Дзвінск, цяперДаўгаўпілс, Латвія, 6.10.1993, Рыга), дзеяч ла тышскай і беларускай музычнайкуль туры.
Н. НікалаеваКомісар скончыла Дзвінскую беларускую дзяржаўную гімназію (1927), Латвійскую кансерваторыю па класу вакала (1932), адначасова займалася на Беларускіх настаўніцкіх курсах (Рыга). Была салісткай радыё і Ліепайскай оперы. Станаўленне таленту Н. Нікалаевай у Дзвінску праходзіла пад кіраўніцтвам выкладчыцы гімназіі П. Мядзёлка. Па яе пачынанню і пад яе рэжысурай сіламі навучэнцаў гімназіі была пастаўлена “Паўлінка” Я. Купалы (1924), дзе Н. Нікалаева выканала ролю Паўлінкі. Гэты спектакль, першы ў яе жыцці, ставіўся з вялікім поспехам у многіх мясцінах Латвіі, у т.л. на сцэне Латвійскага Нацыянальнага тэатра (1924).
Н. НікалаеваКомісар прымала ўдзел у рабоце Рыжскага беларускага народнага тэатра. У латышскім друку прыязна сустрэлі яго спектакль “Паўлінка”, пастаўлены 24 красавіка 1927 г. Янам Шабертам, артыстам Латвійскага Нацыянальнага тэатра. У рэцэнзіі адзначалася ігра Надзеі Нікалаевай (Паўлінка), Мікалая Трубецкага (Пранцысь), Параскевы Раманоўскай (Альжбета). Н. НікалаеваКомісар згадвае: “Над вобразам Паўлінкі працавала з вялікім захапленнем. 3 цеплынёй і сардэчнасцю прыпамінаю, як многа дапамагла мне Паўліна Вікенцьеўна Мядзёлка. Яна сама вельмі любіла тэатр, музыку і да гэтага мастацтва далучала і мяне. Роля Паўлінкі мне вельмі падабалася, у яе я ўкладвала ўсё сваё захапленне і любоў да гэтага вобраза, не гаворачы ўжо пра тое, што ўся п’еса прываблівала мяне жыццёвай мудрасцю, дасціпнасцю, мастацкай праўдай, музычнай напоўненасцю. Нездарма за добрае выкананне ў п’есе народнай песні “He кукуй жа, зязюленька, рана” мяне доўга называлі Зязюлькай. Так спатканне з купалаўскім творам прадвызначыла ўвесь мой далейшы жыццёвы шлях”.
Сяргсй Панізьнік
Нікалаеў Мікалай
НікалаеўМікалай Віктаравіч (21.11.1955, Шчучын Гродзенскай вобл.), беларускі гісторык і грамадскідзеяч уРасіі.
3 сям’і афіцэра ваеннапаветраных сіл СССР. У 1972 г. скончыў сярэднюю школу у г. Навагрудку. У 19721977 гг. — студэнт гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, спецыялізаваўся па археалогіі, прымаў удзел у раскопках Замкавай гары старажытнага Навагрудка (экспедыцыя Ленінградскага аддзялення Інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР, кіраўнік Ф. Д. Гурэвіч). Пасля заканчэння універсітэта — настаўнік гісторыі ў Лукашоўскай школе (Пастаўскі рн Віцебскай вобл.). 3 1978 г. жыве ў Ленннградзе (СанктПецярбургу). Працаваў у Інстытуце археалогіі Акадэміі навук СССР, удзельнічаў у раскопках Старой Ладагі. 3 канца 1978 г. — у Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы (навуковы супрацоўнік аддзелу рукапісаў, з 1993 г. загадчык адцзела газет). У 1991 г. абараніў кавдыдацкую дысертацыю, прысвечаную старажытнабеларускай рукапіснай кнізе ў бібліятэках Расіі, Беларусі, Літвы і Польшчы. У 1997 г. атрымаў навуковую ступень доктара філалагічных навук за дысертацыю “Кніжная культура Вялікага Княства Літоўскага”. Займаецца праблемамі гісторыі беларускага кнігазнаўства, археалогіі, гісторыі мастацтва і праваслаўнай царквы ў Беларусі. Аўтар манаграфіі “Палата кнігапісная” (Мн., 1993). Надрукаваў больш за 50 навуковых і навуковапапулярных артыкулаў у перыядычных выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы і інш. Адзін з заснавальнікаў Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, член Прэзідыума МАБ. Удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў, “круглых сталоў” па асобных пытаннях беларусазнаўства. Удзельнік Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету (Мінск, 1993, 1997), Першай і Другой Усебеларускіх канферэнцый гісторыкаў (Мінск, 1993, 1996), навуковых канферэнцый у Мінску, Гродне, Брэсце, Навагрудку, Вільнюсе, СанктПецярбургу і інш. Арганізатар і кіраўнік штогадовай навуковай канферэнцыі “СанктПецярбург і беларуская культура” (з 1993). 3 1994 г. выкладае ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце (спецкурс “Кніжная культура Беларусі”). З’яўляўся навуковым кансультантам пры стварэнні Полацкага музея беларускага кнігадрукавання і Навагрудскага гісторыкакраязнаўчага музея. Аўтар артыкулаў у “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” і “Беларускай энцыклапедыі”.
Адзін з заснавальнікаў Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу, член яго праўлення. Старшыня рады СанктПецярбурскай суполкі Міжнароднага беларускарасійскаяпонскага фонду імя Іосіфа Гашкевіча (з 1995).
Ларыса Языковіч
234
Персаналіі
Нісенбаўм Іцхак
НісенбаўмІцхак(1868. Бабруйск1942, Варшава), яўрэйскірэлігійныдзеяч, пісьменнік, вучоныталмудыст.
Вучыўся I. Нісенбаўм у іешыве ў Валожыне, дзе ў 1885 г. уступіў у тайны гурток “Нес Ціёна”, мэтай якога было распаўсюджаванне ідэй засялення ЭрэцІзраіля. У 1891 г. гурток быў разагнаны паліцыяй. У 1892 г. яго былыя члены стварылі арганізацыю з падобнай праграмай “Нецах Ісраэль”. У гэтам жа годзе і яна перастала існаваць у сувязі з закрыццём уладамі Валожынскай іешывы. Пасля арганізацыі “Нецах Ісраэль” пад кіраўніцтвам I. Нісенбаўма аднавілася ў Мінску і праіснавала да 1894 г. У 1984 г. Нісенбаўм атрымаў званне равіна, пераехаў у Беласток, дзе па запрашэнню Ш. Могілевера стаў сакратаром Духоўнага цэнтра. Пасля смерці Ш. Могілевера прапагандаваў ідэі сіянізму ў Расіі, Польшчы, Латвіі і Літве, стаў адной з цэнтральных постацей у сіянісцкім духу. У 1900 г. пасяліўся ў Варшаве, дзе і жыў да гібелі ў Варшаўскім гета (за выключэннем паездкі ў 1905 г. у Ізраіль). Ён быў адным з заснавальнікаў і актыўным членам руху Мізрахі., а таксама адным з кіраўнікоў Яўрэйскага Нацыянальнага фонду, быў членам выканаўчага камітэта сіянісцкай арганізацыі Польшчы, з 1937 г. кіраваў польскім адзяленнем Мізрахі.
У перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі I. Нісенбаўм апублікаваў у друку на іўрыце і на ідыш шмат нарысаў аб сучасных падзеях, сіянізме і яўрэйскай духоўнай спадчыне, рэдагаваў газету “Хацфіра”. I. Нісенбаўм з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг “Казані на ўсе суботы года і на святы” (1908), “Роздумы сэрца” (1911) і інш. Рэлігійны сіянізм стаў аб’ектам вывучэння ў яго працах “Рэлігія і нацыянальнае адраджэнне” (1920), “Нацыянальнае яўрэйства” (1920), “Традыцыя і свабода” (1939) і інш. У 1929 г. апублікавана аўтабіяграфія 1. Нісенбаўма “Старонкі майго жыцця”. Яго імя прысвоена аднаму з кібуцаў у Ізраілі.
Браніслава Котава
Нюнька Хведар
НюнькаХвсдарЯкубавіч (6.4.1928, в. Алешавічы Шчучынскага пав. Навагрудскага ваяв., цяперШчучынскірн Гродзенскай вобл.), інжынер, грамадскідзеяч беларускай дыяспарыўЛітве.
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і, якая з часам дабілася пэўнага матэрыяльнага дабрабыту. У 1934 г. сям’я пераехала ў Вільню, дзе ў 1948 г. X. Нюнька скончыў рускую гімназію імя I. Чарняўскага і паступіў у Л ітоўску ю сельскагаспадарчую акадэмію на лясны факультэт, які скончыў у 1953 г. Працаваў па спецыяльнасці да 1959 г. 31959да 1992 г.—у праектных інстытутах Вільнюса. Апошнія 25 гадоў займаў пасаду галоўнага спецыяліста па кашгарысах.
X. Нюнька з’яўляецца актыўным беларускім грамадскакультурным дзеячам Вільнюскага краю. У 1989 г. выбраны старшынёй Таварыства беларускай культуры ў Літве. Пад яго кіраўніцтвам Таварыства змагло на працягу амаль двух гадоў наладзіць выпуск тыднёвай старонкі “Беларус Віленшчыны” ў рускамоўных і польскамоўных газетах, устанавіла 7 мемарыяльных дошак і 5 помнікаў знакамітым беларускім дзеячам, у сакавіку 1997 г. распачало выданне штомесячнай газеты “Рунь”, арганізавала беларускую школу і факультэт беларускай мовы і літаратуры пры педінстытуце. У 1997 г. увайшоў у склад прэзідыума Рады БНР.
Ала Такінданг
Нядзвецкі Антон
НядзвецкіАнтонПятровіч(1902, в. УлукіБыхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Слаўгарадскірн Магілёўскай вобл. 1986, Душанбе), геолаг. Акадэмік і віцэпрэзідэнт АН Таджыкістана (1953).
А. Нядзвецкі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Ленінградскі горны інстытут (1934). У 19321939 гг. працаваў у Цэнтральным навуковадаследчым геолагаразведачным інстытуце (Ленінград) як супрацоўнік ТаджыкскаПамірскай экспедыцыі AH СССР, а ў 19391952 гг. — у Таджыкскім геалагічным упраўленні (з 1947 г. — галоўны геолаг). У 19531957 гг. быў віцэпрэзідэнтам Акадэміі навук Таджыкістана. На працягу многіх гадоў кіраваў Таджыкскім філіялам Геаграфічнага таварыства СССР.
Асноўныя навуковыя даследаванні А. Нядзвецкага прысвечаны рэгіянальнай геалогіі і карысным выкапням Таджыкістана, заканамернасцям распаўсюджання поліметалічных і рэдказямельных радовішчаў Паміра, ЗераўшанаГісарскай горнай вобл. і Карамазара. А. Нядзвецкі — першаадкрывальнік буйнейшых у Сярэдняй Азіі сурмянартутных радовішчаў КадамджайХайдарканскага руднага поля і інш. Навуковыя працы друкаваў у “Докладах АН Таджнкской ССР”, “Вестях АН Таджнкской ССР”, “Трудах Інстнтута геологнн АН Таджнкской ССР” і інш. Яны шырока вядомы сусветнай геалагічнай навуцы.
Валерый Ярмоленка
235
Персаналіі
Нядзвецкі Іосіф
Нядзвецкі Іосіф Маркавіч (23.6.1908, Магілёў 31.12.1949. Масква), даследчык Арктыкі, герой лядовага дрэйфу парахода “Георгій Сядоў”. Герой Савецкага Саюза.
Нарадзіўся I. Нядзвецкі ў сям’і рабочага. Рана застаўшыся без бацькоў, выхоўваўся ў дзіцячым доме. 3 16 гадоў пачаў у Магілёве свой працоўны шлях як качагар, працаваў пракладчыкам чыгункі ў Карэліі, потым слесарам на заводзе “Анега” ў Петразаводску. Затым перайшоў працаваць машыністам ледакола “Ярмак”. У канцы 1937 і пачатку 1938 г. ледакол “Ярмак” вызваляў параходы “Садко”, “Малыгін” і ‘Теоргій Сядоў” з лядовага палону ў моры Лапцевых. Першыя два судны былі выратаваны адразу, а трэцяе вымушана было дрэйфаваць з ільдамі. Экіпаж гэтага парахода замянілі добраахвотнікі з “Ермака”, у тым ліку і I. Нядзвецкі.
Дрэйф “Георгія Сядова” працягваўся больш за 800 дзён і склаў 6100 км. Параходу пагражала гібель, але мужнасць і самаадданасць каманды выратавала яго. За праяўлены гераізм у час дрэйфу ‘Теоргія Сядова” ўсім 15 членам экіпажа, у тым ліку і I. Нядзвецкаму, Указам Саўнаркама СССР ад 3 лютага 1940 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. I. Нядзвецкі стаў другім Героем Савецкага Саюза з Магілёва, пасля О. Шміта, — і таксама за подзвіг у Арктыцы .3 1946 г. I. Нядзвецкі працаваў начальнікам палярнай станцыі на мысе Арктычны. У снежні 1949 г. трагічна загінуў, пахаваны ў Маскве.