Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Валерый Ярмоленка
Озераў Уладзімір
Озераў Уладзімір Фсдаравіч (13.2.1933, в. ЕмяльянчыкіДзісенскага пав. Віленскагаваяв., цяпер Шаркоўшчынскі рн Віцебскай вобл.), палкоўнік медыцынскай службы, доктар медыцынскіх навук, прафесар, хірург вышэйшай катэгорыі.
Нарадзіўся У. Озераўу сялянскай сям’і. У 1953 г. скончыў сярэднюю школу, паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 19541957 гг. курсант ваеннага вучылішча. У 19571980 гг. на вайсковай службе. У 19601966 гг. вучыўся на факультэце падрыхтоўкі ўрачоў для ВаеннаМарскога флоту Ваеннамедыцынскай акадэміі ў Ленінградзе, пасля заканчэння якой накіраваны начальнікам медыцынскай службы — урачомхірургам акіянаграфічнага карабля “Мікалай Зубаў”. 3 1969 г. вучыўся ў клінічнай ардынатуры кафедры ваеннамарской і шпітальнай хірургіі Ваеннамедыцынскай акадэміі, потым працаваў там на кафедры: старшы ардынатар, выкладчык, старшы выкладчык, намеснік начальніка клінікі па лячэбнай рабоце, намеснік загадчыка кафедры. Пасля звальнення з Узброеных сіл працуе загадчыкам клінікакансультацыйнага цэнтра ў СанктПецярбургу.
У. Озераў займаецца навуковадаследчай працай у галіне медыцыны. У 1977 г. абараніў дысертацыю, атрымаў навуковую ступень кандыдата медыцынскіх навук, з 1985 г. —доктар медыцынскіх навук. У 1989 г. яму было прысвоена навуковае званне прафесара. Аўтар больш 130 друкаваных навуковых прац, прысвечаных пытанням клінічнай і ваеннамарской хірургіі.
З’яўляецца членам Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу.
Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Падбярэзскі Эдуард
Падбярэзскі Эдуард (1947, Магілёўшчына), беларускі мастак, скульптар.
Э. Падбярэзскі разам з бацькамі ў 1969 г. пераехаў у Літву, дзе ў 1971 г. закончыў мастацкую школу ў Вільнюсе. Творчую працу пачаш у рэстаўрацыйнай майстэрні з вяртання твораў мастацтва мінулых вякоў, на якіх час і войны пакінулі свае сляды. У шмат якіх святынях Вільнюса, багатых скульптурамі і фрэскамі вялікіх майстроў, ёсць творы, выратаваныя і вернутыя да жыцця Э. Падбярэзскім. Уласныя мастацкія пошукі прывялі яго да захаплення скульптурай. 3 1975 г. ён самастойна працуе ў гэтай галіне. Адна з яго прац знаходзіцца ў касцёле Дзевы Марыі на Звярынцы. Аб цікавасці да яго твораў сведчыць тое, што яны знаходзяць пакупнікоў (заказы з Украіны і іншых дзяржаў). У апошнія гады з’явіліся акварэльныя працы. У 1994 г. адбылася выстаўка акварэляў Э. Падбярэзскага ў Вільнюсе. Мастак актыўна ўдзельнічае ў справах беларускай супольнасці ў Вільнюсе. Ён бясплатна зрабіў надмагільны помнік беларускаму драматургу Ф. Аляхновічу, устаноўлены на віленскіх могілках “Роса”. Аўтарству Э. Падбярэскага належыць шасціметровая скльптура Хрыста, устаноўленая ў міленійным годзе пры пад’ездзе ў Вільнюс з боку Беларусі.
Галіна Сяргеева
236
Персаналіі
Падсядлоўскі Тадэвуш
Падсядлоўскі Тадэвуш(22.11.1914, Мінск—24.2.1986, Вільнюс),урачэпідэміёлаг.
Т. Падсядлоўскі ў 1938 г. скончыў Віленскі універсітэт. Пасля працаваў урачом у Вільнюсе, а ў 19391941 гг. — у Лідскім рне Гродзенскай вобл. 3 1942 r. Т. Падсядлоўскі ўключыўся ў партызанскую барацьбу. У 19431944 гг. быў намеснікам па санітарных справах кіраўніка партызанскай брыгады імя Варашылава. У студзені ліпені 1944 г. — кіраўнік санітарнай часткі партызанскіх аб’яднанняў Нарачанскай зоны. Дапамагаў арганізоўваць санітарную службу ў партызанскіх атрадах Паўднёвай групы Літвы. 3 1945 да 1960 г. працаваў у Міністэрстве аховы здароўя Літоўскай ССР: у 19451947 гг. — урачэпідэміёлаг, у 19471954 гг. — загадчык супрацьэпідэміялагічнага аддзела, з 1954 да 1960 г. — начальнік упраўлення санітарыі і эпідэміялогіі. У 19601963 гг. — загадчык аддзела эпідэміялогіі Інстытута эпідэміялогіі, мікрабіялогіі і гігіены. У 19631984 г. Т. Падсядлоўскі быў галоўным эпідэміёлагам Міністэрства аховы здароўя Літоўскай ССР. Апублікаваў шэраг навуковых артыкулаў па пытаннях эпідэміялогіі.
Яніна Кісялёва
Палякоў Сяргей
ПалякоўСяргей(1956, Гомель), рускі і беларускі мастак.
Дзяцінства С. Палякова прайшло ў Беларусі. Мастацкую адукацыю атрымаў у Маскве — скончыў мастацкае вучылішча памяці рэвалюцыі 1905 г., Маскоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут імя Сурыкава (1987). Выхаванец рэалістычнай (акадэмічнай) школы I. Глазунова, С. Палякоўужо на першай персанальнай выстаўцы (1990)выявіў самастойнасць у пошуках мастацкага стылю. У пачатку 90х гг. ён перайшоў “ад рускага мадэрнізму да ўласных экзістэнцый і фарматворчасці”, якія рускі мастацтвазнавец В. Хлебнікава абазначыла як “экзістэнцыяльнае перажыванне колеру” (Мастацтва. 1996. № 12). Працы яго набылі вядомасць і экспанаваліся не толькі ў Расіі, але і ў замежжы. ІДікавасць гледачоў выклікалі шэсць выставак у ЗША (адна з іх адбылася ў галерэі прэстыжнага раёна Coxa, другая — у Лінкольнцэнтры, НьюЙорк), персанальная выстаўка ў Швейцарыі (1996). Карціны мастака, намаляваныя ў 19891996 гг., экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (1997). У яго творах атрымала ўвасабленне тэма славянскага паганства, рускага народа, фальклорныя сюжэты (“Ноч Купалы”, серыя “Славянскія матывы”, “Доля”, “3 глыбінь стагоддзяў”, “Лель і Лада”, “Мікула Селянінавіч”). Шэраг карцін С. Палякова апошніх гадоў створаны ў стылі абстрактнага мастацтва (“Двое”, “Меланхолія”, “Асалода”, “Фантазія”, “Смутак”). С. Палякоў — адзін з прадстаўнікоў сучасных расійскіх жывапісцаў, звязаных з Беларуссю як паходжаннем, так і тэматыкай. У пачатку 1990х гг. прыняты ў Міжнародную федэрацыю мастакоў пры ЮНЕСКО.
Галіна Сяргеева
Паперна Аўрахам Якаў
Паперна Аўрахам Якаў(1840, м. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. 1919, Адэса, Украіна), рускііяўрэйскі пісьменнік, літаратурны крытык, педагог.
А.Я. Паперна вучыўся ў равінскіх семінарыях у Жытоміры і Вільні. У 18681909 гг. выкладаў асновы яўрэйскага веравучэння ў гімназіях Плоцка, загадваў мясцовым яўрэйскім вучылішчам. 3 1862 г. пачаў публікаваць вершы і артыкулы ў яўрэйскім перыядычным друку. Тады ж захапіўся рускай літаратурай і літаратурнай крытыкай. У 1867 г. выдаў зборнік артыкулаў на іўрыце “Новы гладыш са старым віном”. Яго творы выклікалі вострую палеміку. Разгарэліся спрэчкі і вакол яго брашуры “Драма наогул і яўрэйская драма ў прыватнасці” (1868), рэцэнзіі на раман “Бацькі і дзеці” ўраджэнца Беларусі Мендэле Мойхера Сфорыма. А.Я. Паперна напісаў падручнік рускай мовы, дапаможнік па складанню лістоў, “Кароткую граматыку яўрэйскай мовы ў катэхізіснай форме”, якія вытрымалі некалькі выданняў. У 1890х гг. апублікаваў шэраг вершаў і нарысаў, а таксама кнігі “Гутаркі жывёлы і птушак” (1892) і “Сучасныя байкі” (1893). 3 твораў на рускай мове варта назваць артыкул “ Аб кнігах Макавейскіх” (час.: Хрнстнанское чтенне. 1872), кнігу аб стане і патрэбах пачатковага яўрэйскага навучання (у хедэрах) у Расіі (1884), а таксама серыю гістарычных нарысаў аб яўрэйскіх абшчынных установах у Польшчы. “Успаміны” Паперны, надрукаваныя ў зборніку “Пережнтое” (№ 23 за 1910 і 1911 гг.), вобразна паказваюць яўрэйскае жыццё ў Расіі 18501860 гг.
Браніслава Котава
237
Персаналіі
Папковіч Пётр
Папковіч Пётр Фёдаравіч (5.4.1887, Брэст3.4.1946, Ленінград, Расія), інжынермеханік, матэматык, доктар тэхнічных навук, прафесар. Членкарэспандэнт AH СССР (1933/ Заслужаны дзеячнавукіітэхнікіРСФСР(1944), лаўрэа тДзяржаўнай прэміі СССР (1946).
Нарадзіўся П. Папковіч у сям’і служачага чыгункі. Скончыў суднабудаўнічы факультэт Пецярбургскага політэхнічнага інстытута са званнем марскога інжынера (1911). Працаваў інжынерам на будаўніцтве лінейных суднаў тыпу “Севастопаль”. Адначасова займаўся навуковай дзейнасцю. Вынікі сваіх першых навуковых даследаванняў абмяркоўваў на пасяджэннях Таварыства марскіх афіцэраў. У 1920 г. паступіў у Ваеннамарскую акадэмію ад’юнктам. Затым яе выкладчык, прафесар, загадчык кафедры, прафесар Ленінградскага суднабудаўнічага інстытута. Прымаў актыўны ўдзел у аргашзацыі першых навуковадаследчых інстытутаў ВаеннаМарскога флоту і суднабудаўнічай прамыаіовасці, у стварэнні Ленінградскага суднабудаўнічага інстытуга.
Навуковыя інтарэсы П. Папковіча склаліся пад уплывам прафесара I. Бубнова, па прапанове якога ён быў запрошаны на кафедру будаўнічай механікі караблёў у Пецярбургскі політэхнічны інстытут (1916). З’яўляецца адным са стваральнікаў метадаў разлікаў і ацэнкі трываласці падводных лодак.
Даследаванні П. Папковіча (усяго 107 прац) прысвечаны пытанням будаўнічай механікі карабля і тэорыі пругкасці. Аўтар фундаментальных прац аб метадзе рашэння задач тэорыі пругкасці з дапамогаю трох гарманічных функцый, аб агульных тэарэмах устойлівасці пругкіх сістэм, на якія ўздзейнічаюць некалькі нагрузак. Вынікі сваіх тэарэтычных даследаванняў шырока выкарыстоўваў на практыцы. Распрацаваў арыгінальны метад для вывучэння частотаў вольных ваганняў складаных сістэм і паказаў, як выкарыстоўваюць яго ў разліках для марскіх артылерыйскіх прыстасаванняў. Стваральнік навуковай школы ў галіне будаўнічай механікі карабля. Аўтар навуковых дапаможнікаў па агульным і спецыяльным курсах. Як педагог выхаваў некалькі пакаленняў інжынераўсуднабудаўнікоў.
У1940 г. атрымаў званне інжынераконтрадмірала. У гады Вялікай Айчыннай вайны займаўся распрацоўкай і ўдасканаленнем баявых і тэхнічных якасцей караблёў па выніках вайсковых аперацый.
Вольга Гапонснка
Папоў Аляксандр
Папоў Аляксандр Нічыпаравіч (1840, Віцебская губ. 6.8.1881, Варшава), хімік, педагог.
Нарадзіўся А. Папоў пад Віцебскам (месца дакладна не ўстаноўлена) у небагатай шляхецкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віцебскай і Табольскай гімназіях, апошнюю паспяхова скончыў у 1856 г. 3за фінансавых праблем у сям’і не меў магчымасці працягваць вучобу і ў 1856 г. быў вымушаны пайсці на вайсковую службу. У 1861 г. паступіў на юрыдычны факультэт Казанскага універсітэта на казённы кошт, паспяхова скончыў яго са ступенню кандыдата ў 1865 г. Працаваў хавальнікам Хімічнага музея, лабарантам у Казанскім універсітэце. У кастрычніку 1869 г. быў пераведзены ў Варшаўскі універсітэт і прызначаны экстраардынарным прафесарам і загадчыкам кафедры хіміі універсітэта. Чытаў для студэнтаў універсітэта курсы арганічнай, агульнай, аналітычнай і тэхнічнай хіміі. У 1869 г. арганізаваў там першую хімічную лабараторыю для правядзення навуковых даследаванняў і для практычных заняткаў са студэнтамі. У 1877 г., у час вайны з Турцыяй, знаходзіўся ў расійскай дзеючай арміі. Як хімік займаўся работамі па дызенфекцыі палёў бітваў і лагерных стаянак, а ў 1878 г. быў прызначаны членам Варшаўскага санітарнага камітэта.