• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    1.	Пруднікаў — лаўрэат Ленінскай прэміі, узнагароджаны 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Жыве ў г. Каралёве Маскоўскай вобл.
    Аляксей Кажамяка (г. Клімавічы Магілёўскай губ.)
    Пруфер Ян
    Пруфср Ян (5.3.1890, в. Бакуны Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскірн Брэсцкай вобл. — 30.121959, Торунь, Польшча), заолагэнтамолаг,доктарфіласофскіхнавук(1921), прафесар(1930).
    Я. Пруфер скончыў Кракаўскі універсітэт. У 19211940 гг. працаваў загадчыкам кафедры заалогіі Віленскага універсітэта. Адначасова з 1928 да 1940 г. быў дырэктарам Віленскай станцыі аховы раслін, а ў 19401945 гг. — навуковым супрацоўнікам гэтай станцыі. 3 1945 г.—загадчык кафедры заалогіі Торуньскагауніверсітэта. Я. Пруфер напісаў навуковыя працы аб матылях, жуках, барацьбе са шкоднікамі раслін. Падрыхтаваў кнігу “Даследаванне матылёў Віленскага краю” (19471948).
    Яніна Кісялёва
    Прушынская Наталля
    Прушынская Наталля Аядрэеўна(13.12.1939, Кола Мурманскай вобл., Расія), філолаг.
    Н. Прушынская паходзіць з сям’і беларускага пісьменніка Андрэя Мрыя (сапр. прозвішча Андрэй Шашалевіч), які быў рэпрэсаваны і загінуў у сталінскіх лагерах у 1943 г. Сям’я да 1944 г. жыла ў Клінцаўскім рне Бранскай вобл., акупіраваным немцамі. Н. Прушынская вучылася ў Петразаводску (19441947), Гомелі (19471949), в. Негаўка БудаКашалёўскага рна Гомельскай вобл. (19491953), зноў у Петразаводску (19531956), на ст. Лоўхі Кіраўскай чыгункі (19561957), на філалагічным факультэце (аддзяленне нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры) Карэльскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (19571962), пасля заканчэння якога выкладала ў вочназавочнай сярэдняй школе № 2 ст. Петразаводск (19621966), у гомельскай школе№41 (19661968). Да 1998 г. працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі Карэльскага філіяла AH СССР (цяпер Карэльскі навуковы цэнтр РАН). Са студзеня 1999 г. з’яўляецца пазаштатным навуковым супрацоўнікам гэтага ж інстытута, кіраўніком тэмы. Н. Прушынская з’яўляецца аўтарам навуковых даследаванняў “Якуб Колас і “Калевала” (1994), “Калевала” ў Беларусі” (на фінскай мове, 1987), бібліяграфічных указальнікаў “Калевала”—помнік сусветнай культуры” (1993), “Летапіс літаратурнага жыцця Карэліі” (1989,1994) і інш. Цікавіцца сучасным культурным і палітычным жыццём Беларусі.
    Ірына Тамільчык
    245
    Персаналіі
    Прушынскі Конрад
    Прушынскі Конрад (псеўд. Казімеж Промык; 19.2.1851, Мінск— 8.7.1908, Варшава), асветнік, папулярызатар навукі.
    Пачатковую адукацыю К. Прушынскі атрымаў у Томску, куды яго бацька быў сасланы за ўдзел у паўстанні 1863 г. Экзамен за курс гімназіі здаў паспяхова экстэрнам у Варшаве ў 1872 г. і ў тым жа годзе паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне Варшаўскага універсітэта, які скончыў у 1876 г.
    К.	Прушынскі мае вялікія заслугі ў пашырэнні асветы на тэрыторыі Польшчы і Беларусі. Арганізаваў у Варшаве Таварыства народнай асветы, якое мела мэтай адукацыю незаможных людзей. 3 1881 г. выдаваў штогоднік “Gazeta Swiateczna” (выходзіла да 1939 г.) і каляндар “Gose” (выходзіў да 1893 г.). Аўтар папулярных кніжак па геалогіі, астраноміі, прыродазнаўству, гісторыі і сельскай гаспадарцы.
    Абраны ганаровым членам Таварыства ў Галіцыі (1906), Польскага таварыства асветы ў Вільні, Польскага таварыства асветы ў Мінску (1907). Пахаваны ў Варшаве, на Павозжаўскіх могілках.
    Барбара Зяліньска (Варшава)
    Прыбытак Станіслаў
    Прыбытак СтаніслаўАляксандравіч (25.9.1852, Мінск11.8.1927, Варшава), хімікімедык, прафесар Ваеннамедыцынскай акадэмііўПецярбургу, Варшаўскага універсітэта.
    Нарадзіўся С. Прыбытак у сям’і адваката. Пасля заканчэння ў 1869 г. Мінскай класічнай гімназіі паступіў на фізікаматэматычны факультэт Пецярбурскага універсітэта, які скончыў у 1874 г. са ступенню кандыдата прыродазнаўчых навук. У тым жа годзе быў прыняты на III курс Ваеннамедыцынскай акадэміі ў Пецярбургу. Пасля заканчэння вучобы прымаў удзел у турэцкай кампаніі як палкавы лекар. На ваеннай службе заставаўся да 1881 г. і працаваў урачом у вайсковым шпіталі ў Пецярбургу. За гады ваеннай службы быў узнагароджаны ордэнам св. Станіслава III (1877) і II (1878) ступеняў.
    Першыя навуковыя даследаванні С. Прыбытак распачаў яшчэ ў студэнцкія гады. У 1881 г. ён абараніў дысертацыю на тэму “Некаторыя прадукты акіслення шмататамных спіртоў” і атрымаў ступень доктара медыцыны. У тым жа годзе быў запрошаны ў Пецярбургскі універсітэт. 3 1881 г. працаваў лабарантам, ад’юнктлабарантам кафедры агульнай хіміі. У 1889 г. атрымаў ступень магістра хіміі за работу “Аб арганічных двухвокісах” (СПб., 1887) і быў абраны неардынарным прафесарам фармакалогіі і фармацэўтычнай хіміі Ваеннамедыцынскай акадэміі. Адначасова працаваў загадчыкам гарадской санітарнай лабараторыі. У 1902 г. быў прызначаны ардынарным прафесарам, а ў 1908 г. — ганаровым прафесарам акадэміі.
    С.	Прыбытак — аўтар шматлікіх артыкулаў па хіміі, якія друкаваліся ў розных расійскіх і замежных навуковых часопісах. За вынікі навуковых даследаванняў у 1911 г. быў абраны акадэмікам Ваеннамедыцынскай акадэміі, членам Рады ўрачоў Міністэрства унутраных спраў і Вучонага вайсковасанітарнага камітэта (да моманту іх закрыцця ў 1918 г.), узнагароджаны ордэнамі св. Станіслава I ступені, св. Анны I і II ступеняў, ордэнамі св. Уладзіміра II і III ступеняў.
    Даследчык прымаў актыўны ўдзел у рабоце навуковых таварыстваў, у т. л. Рускага фізікахімічнага таварыства, Таварыства польскіх прыродазнаўцаў у Пецярбургу, міжнародных навуковых з’ездаў і кангрэсаў (Брусель, 1904, Жэнева, 1909, Парыж, 1910,1911, Лондан, 1912). 3 1920 г. жыўу Польшчы. Быўчленам Вайсковай санітарнай рады ў Варшаве. У красавіку 1922 г. абраны прафесарам Варшаўскага універсітэта. 3 1923 г. — ганаровы прафесар універсітэта.
    Вольга Гапоненка
    Путрамант Ежы
    Путрамант Ежы (14.11.1910, Мінск—25.6.1986, Варшава), польскі празаік, публіцыст, грамадскідзеяч.
    Е.	Путрамант паходзіў з сям’і інтэлігентаў. Скончыў рускую школу ў Лідзе, факультэт польскай філалогіі Віленскага універсітэта (1934). У 19311934 гг. належаў да групы паэтаў, згуртаваных вакол часопіса “Zagary” (“Жагары”). У гэты ж перыяд быў сябрам нелегальнай арганізацыі Саюз універсітэцкіх левых “Фронт”, што паўстала па ініцыятыве Камуністычнай партыі Польшчы. У 19351936 гг. сябра рэдакцыйнай калегіі часопіса “Ро prostu” (“По просту”), у 1936г. адказным рэдактарам часопіса “Karta” (“Карта”). У 1937 г. разамзіншымі сябрамігрупы быў абвінавачаны ў камуністычнай прапагандзе на старонках гэтых выданняў. У выніку судовага працэсу
    246
    Персаналіі
    апраўданы. У пачатку Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Львове. У чэрвені 1941 г. эвакуаваўся ў глыбіню СССР. Быў адным з заснавальнікаў Саюза польскіх патрыётаў у Маскве, сябрам рэдкалегіі яго органа двухтыднёвіка “Nowe Widnokr^Kgi” (“Новэ Віднокрэнгі”). Удзельнічаў у арганізацыі Першай арміі Войска Польскага, а затым служыў афіцэрампалітруком у I Дывізіі імя Т. Касцюшкі. У 19441945 гг. працаваў у Любліне і Кракаве як журналіст і рэдактар. 3 верася 1945 г. знаходзіўся ў Швейцарыі як палол ПНР. У 19471950 гг. працаваў паслом Польшчы ў Парыжы. У 19521956 гг. дэпутат Сейма. У 19501956 гг. генеральны сакратар, у 19691980 гг. намеснік старшыні Галоўнага праўлення Саюза польскіх пісьменнкіаў. Дзеяч ПАРП, у 19641981 гг. член яе ЦК. У 19721981 гг. галоўны рэдактар тыднёвіка, а з 1981 г. месячніка “Literatura” (“Літаратура”), прапагавдыст сацыялістычнага рэалізму. У сваіх пазаічных творах Е. Путрамант аднабакова, згодна з афіцыйнай лініяй, выкладаў і інтэрпрэтаваў найноўшую гісторыю Польшчы: міжваеннага перыяду (“Рэчаіснасць”), вераснёўскай кампаніі 1939 г. (“Верасень”), ідэйнапалітычных канфліктаў 50х гадоў (“Малааданыя”), “Раздарожжа”, “Пушча”. Пісаў успаміны (“Паўстагоддзя”), апавяданні (“Трынаццаты з Вясёлка”), “Выпадак у Красным ставе”), рэпартажы і фельетоны (”Тры вяртанні”, “Палемічныя нататкі”, “Два глыткі Амерыкі”), вершы (“Учора вяртанне”, “Лясная дарога”). У многіх творах Е. Путраманта апісана Заходняя Беларусь. Апублікаваў некалькі артыкулаў пра беларускую літаратуру, творчасць Максіма Танка, перакладаў яго вершы (з 1935 г.). На беларускую мову перакладаліся вершы і апавяданні Е. Путраманта, яго раман “Верасень” (1959).
    Лаўрэат Дзяржаўных прэмій ПНР (1953, 1955, 1964). Узнагароджаны Залатым крыжам заслугі і ордэнам Адраджэння Польшчы.
    Пшыбароўскі Караль
    ПшыбароўскіКараль (18.8.1824, ваколіцым. Хойнікі Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Гомельскайвобл. 1879, КамянецПадольскі, Украіна), хірург, грамадскідзеяч.
    Нарадзіўся К. Пшыбароўскі на Палессі, каля Хойнікаў. Вучыўся ў павятовай школе ў Мазыры. Скончыў гімназію ў Кіеве (1840). У 1845 г. скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта і быў там пакінуты для падрыхтоўкі да вучонага звання. У 1848 г. атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы ў Маскоўскім універсітэце дысертацыйную працу “Nonnulla de morbo Brighti” (M., 1848). Некалькі гадоў працаваў у Смаленскай губ. як прыватны ўрач. На працягу 18501851 гг. слухаў у Пецярбургскім універсітэце лекцыі вядомага хірурга М. Пірагова, а ў 1852 г. паспяхова вытрымаў экзамен на аператара (памочніка хірурга). 3 1853 г. — у КамянецПадольскім (Украіна). Працаваў аператарам урачэбнага аддзела губернскай рады, потым заняў пасаду хірурга. У 1862 г. узначаліў мясцовы шпіталь ў КамянецПадольскім, які тады меў два аддзяленні — для прыёму хворых і стацыянар. У выніку актыўных намаганняў К. Пшыбароўскага стацыянарнае аддзяленне шпіталя атрымала асобны будынак. 3 1862 г. працаваў таксама ў шпіталі старавераў.
    Навуковыя даследаванні К. Пшыбароўскага прысвечаны практычнай хірургіі і фізіятэрапіі. Вывучаў залежнасць складу крыві ад стану здароўя чалавека. Сцвярджаў, што задачы медыцыны — дапамагаць арганізму падтрымліваць натуральныя працэсы жыцця. Меў добрыя здольнасці як хірург і карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод урачоў. Цікавіўся гісторыяй медыцыны. У 1859 г. падрыхтаваў і выдаў кнігу “Пасольскія лекары”. К. Пшыбароўскі актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці. Дапамагаў у зборы ахвяраванняў для вучняў з бедных сем’яў. Быў аўтарам праекта па арганізацыі ў КамянецПадольскім пажарнай аховы. 3 1859 г. — сакратар, а з 1862 г. — неадменны сакратар (да моманту закрыцця ў 1865 г.) Таварыства падольскіх урачоў. У 1877 г. таварыства было адноўлена, і К. Пшыбароўскі стаў яго сапраўдным членам. У час паўстання 1863 г. уваходзіў у склад Падольскага рэвалюцыйнага камітэта. У 1864 г. утварыў Камісію для распрацоўкі статута гэтага камітэта. У 1878 г., пасля правядзення рэформы сістэмы кіравання, быў аднагалосна абраны гарадскім галавою КамянецПадольскага.