• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У. Рубацкі валодаў моцным, густым, з своеасаблівым металічным тэмбрам голасам. Выступаў у канцэртах, дзе спяваў песні літоўскіх, рускіх і замежных кампазітараў, рамансы і народныя песні (у тым ліку беларускія). Гастраляваў у многіх рэспубліках Савецкага Саюза.
    Яніна Кісялёва
    254
    Псрсаналіі
    РудакоўАлег
    Рудакоў Алег Васільевіч (29.4.1968, в. Бяздзедавічы Полацкага рна Віцебскай вобл.), гісторык, педагог, грамадскакультурныдзеяч беларускайдьіяспарьіўРасіі.
    А. Рудакоў скончыў Астраўшчанскую сярэднюю школу (1985), вучыўся ў Цюменскім вышэйшым ваеннаінжынерным камандным вучылішчы. Пасля яго заканчэння (1989) быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў Іркуцку. У 1994 г. звольнены ў запас з радоў ВС Расіі па стану здароўя. У тым жа годзе паступіў у Іркуцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт (ІДТУ) на паскораныя курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў запасу па спецыяльнасці “Менеджмент” і ў Іркуцкі дзяржаўны універсітэт (ІДУ) на гістарычны факультэт. У 1995 г. закончыў ІДТУ, атрымаўшы дыплом па спецыяльнасці менеджэр. УIДУ цяпер вучыцца на апошнім курсе. У 1994—1999 гг. працаваў ў розных камерцыйных структурах. 3 1998 г. член Савета некамерцыйных арганізацый Іркуцка, а з кастрычніка 1999 г. ад імя Савета некамерцыйных арганізацый прыняты ў члены Іркуцкага аддзялення Асацыяцыі садзейнічання ААН. 3 лютага 1999 г. — выкладчык гісторыі ў Іркуцкай сярэдняй школе № 31. Быў удзельнікам розных навуковых канферэнцый у Мінску, Новасібірску, Іркуцку, Маскве. Аўтар некалькіх дзесяткаў навуковых публікацый.
    А.	Рудакоў прымае актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці беларускай дыяспары ў Сібіры. У верасні 1995 г. быў дэлегатам чацвёртага з’езда Таварыства беларускай мовы ў Мінску, дзе выступіў з дакладам пра жыццё беларусаў у Сібіры. 3 лістапада 1995 г. вядзе работу па аб’яднанню беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыі Іркуцкай вобл. у адзіную культурную супольнасць. У 1996 г. на першым з’ездзе Іркуцкага Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага (ІТБК) А. Рудакоў быў выбраны намеснікам старшыні Рады. 3 1998 г. — старшьшя Рады ІТБК. У сакавіку 1999 г. быў дэлегатам з’езду беларусаў Расіі ў Маскве, дзе выбраны другім намеснікам старшыні Рады Міжрэгіянальнага Аб’яднання беларусаў Расіі. З’яўляецца рэдактарам штомесячнага бюлетэня ІТБК “Маланка” — адзінага ў Іркуцку двухмоўнага выдання.
    Ірына Тамільчык
    РудкоўскіБарыслаў
    РудкоўскіБарыслаў (1921, КамянецПадольскі, Украіна), інжынер, дзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
    Б. Рудкоўскі нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1941 г. закончыў Варонежскую інжынерную лесатэхнічную акадэмію па спецыяльнасці геадэзія лясных дарог з элементамі петраграфіі грунту. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне — у інжынерных войсках 1га Беларускага фронта. Пасля 1947 г. працаваў геадэзістам на чыгуначных лініях Ольштынскай дырэкцыі ў Польшчы. У 1951 г. пераехаў на Беласточчыну. Быў на службе ў лясных і дарожных ведамствах БельскаПадляшскага і Гайнаўкі. Экстэрнам закончыў магістратуру і дактарантуру па петраграфіі грунту з элементамі геадэзіі шляхоў злучэння ў Альштынскай сельскагаспадарчай акадэміі.
    Навуковая дзейнасць Б. Рудкоўскага накіравана на ахову і тапаграфію слядоў бытнасці ўсходнеславянскіх плямёнаў на этнічнай тэрыторыі Беласточчыны. Гэтай праблеме прысвечаны яго навуковыя працы ‘Теамарфалогія аховы прыроды ваколіц БельскаПадляшскага”, “Тапаграфія дарог, урочышчаў і гідраграфічнай сеткі Гацькоў, Арэхвічаў і Праневіч”, “Тапаграфія дарог і помнікаў”, ‘Теадэзія дарожных помнікаў з элементамі петраграфіі” і інш.
    З’яўляецца аўтарам графічных работ, якія змешчаны ў многіх кнігах. Ім распрацаваны геадэзічныя планы цэркваў, капліц з гістарычнымі каментарыямі. Пісаў і дапаўняў графікай “Запіскі натураліста” ў беластоцкай “Ніве”.
    Б. Рудкоўскі з’яўляецца членам Беларускага грамадскакультурнага таварыства. Быў дэлегатам з’езда БГКТ ў Беластоку.
    Узнагароджаны ордэнам праваславія Раўнаапостальнай Марыі Магдалены II ступені (1992).
    Ірына Тамільчык
    Рулінскі Мікалай
    Рулінскі Мікалай Максімавіч (23.3.1922. в. Новамыш Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Баранавіцкірн Брэсцкай вобл.), дзеяч беларускайдыяспарыўЛітве.
    Бацькі М. Рулінскага паходзілі з в. Дзяніскавічы на Палессі. Бацька быў добрым будаўніком, а калі атрымаў сан дзяка, лёс кідаў яго з аднаго прыходу ў другі: спачатку Новамыш каля Баранавіч, потым Астроўкі, Морач Клецкага рна, Купоса пад Нясвіжам, Любча. Усюды будаваў, пісаў вершы.
    М.	Рулінскі скончыў у Нясвіжы 6ты клас, потым вучыўся ў Любчы, дзе бацька атрымаў у 1936 г. прыход. Навучанне было на польскай мове, што не задавальняла бацьку, таму ён адправіў сына вучыцца ў Віленскую
    255
    Персаналіі
    беларускую гімназію. 3 1936 да 1939 г. вучыўся ў Вільні. Скопчыць гімназію не давялося — пачалася Другая сусветая вайна. Прадоўжыў вучобу ў Навагрудскай настаўніцкай семінарыі. У 1943 г. у Альберціне скончыў курсы кіраўнікоў СБМ.
    У час Вялікай Айчыннай вайны М. Рулінскі з сябрам, рызыкуючы жыццём, выратаваў частку архіва К. Езавітава ў акупаванай Рызе. У вайну трапіў у Германію, пасля вайны працаваў на розных пасадах у Польшчы. Марыў стаць лекарам або архітэктарам. За беларускую свядомасць без суда і следства трапіў на восем гадоў за краты. Тэрмін зняволення адбываў у Омску. Вярнуўся ў 60х гг. на радзіму, у Беларусь, але ўладкавацца на працу не змог, пераехаў у Вільню, да пенсіі працаваў на папяровай фабрыцы ў Грыгішках. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, спяваў у хоры, займаўся спортам. Калі ў 1987 г. у Літве з’явіліся беларускія згуртаванні, прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі “Сябрыны”, Таварыства беларускай культуры, хору “Сябрынта", стараўся бываць на ўсіх мерапрыемствах, якія ладзілі беларусы Літвы, спяваў беларускія песні, выступаў з сольнымі нумарамі. Прымаў удзел у рабоце Першага з’езда беларусаў свету. Цяпер ён малюе краявіды, піша вершы. Кіруе беларускай суполкай ў Грыгішках, якая была зарэгістравана ў 1989 г.
    Леакадзія Мілаш (Вільнюс)
    Русачык Тамара
    Русачык Тамара (23.1.1953, г. Орля Беластоцкага ваяв., Польшча). філолаг, педагог, грамадскідзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
    У 1977 г. Т. Русачык закончыла факультэт беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Працавала ў пачатковай школе ў в. Маліннікі. У 1982 — 1992 г. метадыст беларускай мовы ў беластоцкім аддзяленні сістэмы ўдасканалення настаўнікаў, у 1992 — 1998 гг. — інспектар Беластоцкай кураторыі асветы і каардынатар беларускага школьніцтва ў Польшчы. 3 1998 г. — метадыст беларускай мовы ў Ваяводскім метадычным асяродку ў Беластоку.
    Т.	Русачык — аўтар падручнікаў па беларускай мове для 2га, 3га і 5га класаў “базавай школы” (“Васількі”, “Зараначка”, “Вяснянка”), сааўтар праграмы навучання па беларускай мове, аўтар многіх метадычных артыкулаў. Ініцыятар і галоўны арганізатар алімпіяды па беларускай мове для моладзі агульнаадукацыйных ліцэяў на працягу 1994 — 1997 гг., а для вучняў “базавых школ” — прадметнага конкурсу па беларускай мове, арганізатар школьных экскурсій для вучняў беларускіх школ у Беларусь і паездак на курсы павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў беларускай мовы ў Мінск. Для папулярызацыі беларускай мовы арганізуе разнастайныя творчыя конкурсы для вучняў пачатковых і сярэдніх школ: дэкламатарскія, тэатральныя, музычныя. Рэфарматар беларускай асветы і папулярызатар ідэй “новай школы”. З’яўляецца членам Сумеснай камісіі па справах адукацыі нацыянальных меншасцей у Польшчы і Беларусі. Прымае актыўны ўдзел у культурнаграмадскім жыцці беларускай дыяспары на Беласточчыне. Выконвала абавязкі намесніка старшыні ГП БГКТ (1993 — 1997). 3 1993 г. — член Прэзідыума ГП БГКТ, старшыня Камісіі асветы пры ГП БГКТ.
    Ірыпа Тамільчык
    Руткоўскі Браніслаў
    Руткоўскі Браніслаў(пс. Ян Ольха, Слаўскі;27.2.1898. в. КамаіДзісенскага пав. Віленскайгуб., цяпер Пастаўскі рн Віцебскай вобл. 1.6.1964), арганіст, дырыжор, педагог, публіцыст, грамадскідзеяч, прафесар.
    Б. Руткоўскі рана далучыўся да музыкі. Ужо ў васьмігадовым узросце хлопчык вучыўся ў мясцовага арганіста, потым на працягу трох гадоў — у арганіста Кабыльніцкага касцёла (Нарач). У 19121914 гг. працягваў вучобу ў Дзісне, пасля вучыўся ў польскай гімназіі св. Кацярыны ў Пецярбургу, там кіраваў хорам. Пасля заканчэння гімназіі (1917) працаваў арганістам у касцёле св. Казіміра. Вучыўся ў кансерваторыі Царскага Рускага музыкальнага таварыства па класу арганаў У. Гандшына. У гэты час удзельнічаў у рабоце клуба “Прамень”, выкладаў музыку, спевы, гісторыю і польскую мову ў жаночай гімназіі. У 1919 г. Б. Руткоўскі вярнуўся на радзіму ў Камаі, але ў хуткім часе паступіў у Віленскі універсітэт на аддзяленне каланістыкі. Каб аплаціць вучобу, працаваў настаўнікам спеваў у рамесленнай школе айцоў Салезіянаў. Пад час вучобы займаўся ў літаратурным і драматычным гуртках, браў удзел у выступленнях Акадэмічнага тэатра. У 1921 г. паступіў у Варшаўскую дзяржаўную музычную кансерваторыю. Супрацоўнічаў з тэатрам “Рэдута”, дзе здзяйсняў музычнае афармленне спектакляў “Пастаралі” Л. Шылера, “Новы Дон Кіхот” С. Манюшкі. Паспяхова скончыўшы кансерваторыю, атрымаў накіраванне ў Парыж для ўдасканальвання музычнага майстэрства (1924). Тут вучыўся ў Л. Вернера па класу аргана, вывучаў грэкарымскую харальную музыку. 3 1926 г. у Варшаўскай кансерваторыі Б. Руткоўскі працуе выкладчыкам па класу аргана. Арганізаваў сістэму музычнага ўдасканалення настаўнікаў музыкі, стварыўшы ў Крэмянцы “Музыкальны касцёр”, які дзейнічаў ў час летніх вакацый з 1928 па 1939 г. Займаўся
    256
    Персаналіі
    выдавецкай дзейнасцю. Рэдагаваў часопісы “Польская музыка”, “Музыкальная газетка”, “Журнал арганіста”, выдаў зборнікі песень “Зялёны гаёчак”, “Спяваем песенькі”, “Польскія харавыя песні”, апрацоўваў старапольскую музыку, харальныя творы. У 19271935 гг. выступаў з канцэртамі арганнай музыкі ў Варшаўскім саборы св. Яна. У верасні 1939 г. Б. Руткоўскі быў мабілізаваны ў Войска Польскае. Як заложнік у студзені 1940 г. быў пасаджаны немцамі ў турму. Пасля вызвалешія ўдзельнічаў ў падпольных арганізацыях. Пад псеўданімам Карыцкі ўзначальваў аддзел бюро прапаганды і інфармацыі галоўнага штаба Арміі Краёвай. У час Другой сусветнай вайны стварыў духавы аркестр, хор, ладзіў тайныя канцэрты. Выдаў “Спеўнік жаўнера”. У яго кватэры адбываліся рэпетыцыі хору. На тайных настаўніцкіх курсах выкладаў спевы. Удзельнічаў у Варшаўскім паўстанні, даваў канцэрты для паўстанцаў, выступаў у шпіталях, вёў перадачы на паўстанцкай радыёстанцыі “Бліскавіца”. Пасля разгрому паўстання быў вывезены ў Германію ў лагер ваеннапалонных. Пасля вызвалення выехаў у Італію, там працаваў у польскай культурнаасветнай акцыі, выдаў зборнік “Ідзе салдат”. Пачынаючы з 1946 г. Б. Руткоўскі звязаў свой лёс з Кракаўскай Вышэйшай музычнай школай, выхаваў 12 арганістаў сусветнага маштабу. У 1958 г. яму было прысвоена званне прафесара.