• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У 1933 г. за асветніцкую і педагагічную дзейнасць М. Рэут была ўзнагароджана сярэбраным Крыжам заслугі. Пахавана ў Вільні на Бернардзінскіх могілках.
    Волыа Гапоненка
    Рэут Ядвіга
    РэутЯдвіга (8.2.1881, Віцебск19.2.1972, Скалімова, Польшча), польская асветніца.
    Нарадзілася Я. Рэут у сям’і банкаўскага служачага. Дзяцінства правяла ў родавым маёнтку над Віцебскам. Скончыла Віцебскую гімназію (1898), двухгадовы Вышэйшы педагагічны інстытут ў Варшаве (1923). Слухала лекцыі ў Варшаўскім універсітэце. Прайшла навуковыя стажыроўкі ў Швецыі, Францыі, Аўстрыі, дзе пераймала вопыт школ гэтых краін, слухала лекцыі вядомых педагогаў.
    У 19001908 гг. выкладала педагогіку, гісторыю і літаратуру ў гаспадарчай школе ў Хілічках і ў жаночай школе пры Жаночай гімназіі імя Цэцыліі ПлятэрЗыберк у Варшаве. У 1910 г. стала дырэктарам жаночай школы. Абавязкі яе дырэктара Я. Рэут выконвала да 1944 г., адначасова выкладала польскую мову і гісторыю. У час Першай сусветнай вайны была арганізатарам дабрачыннага руху ў дапамогу шпіталям. Была адным з ініцыятараў школьнай рэформы ў Польшчы, актыўна ўводзіла новыя метады навучання. Адстойвала ідэю стварэння навуковых кабінетаў, гімнастычных залаў у гімназіях і школах, далучэння да выкладання ў іх вядомых прафесараў універсітэтаў. Выступала за адкрыццё жаночай настаўніцкай семінарыі. 3 красавіка 1926 г. выконвала функцыі намесніка старшыні Таварыства настаўнікаў сярэдніх школ і вышэйшых навучальных устаноў.
    У час Другой сусветнай вайны вяла тайныя заняткі па курсу гімназіі і ліцэя (больш за 200 яе вучаніц атрымалі дыпломы). Прымала ўдзел ў Варшаўскім паўстанні 1944 г., прадаставіла памяшканне школы для бежанцаў. Апекавалася шпіталем паўстанцаў у адным з будынкаў школы. Пасля паўстання пераехала ў Кельцы, дзе ў 19451950 гг. працавала ў мужчынскай гімназіі пры Келецкім біскупстве. 3 1958 г. працавала настаўніцай у Скалімове пад Варшавай. За працу па ўдасканаленню сістэмы адукацыі ў Польшчы была ўзнагароджана медалём Адраджэння Польшчы.
    Пахавана ў Варшаве на Павонзскіх могілках для заслужаных.
    Вольга Гапонснка
    259
    Псрсаналіі
    Сабалеўскі Антон
    Сабалеўскі Антон Аляксандравіч (17.11.1926, Мінск), інжынербудаўнік, палкоўнік у адстаўцы, грамадскі дзеячбеларускайдыяспарыўРасіі.
    А.	Сабалеўскі нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Яго бацька, Алесь Аляксандравіч, быў адным з першых дырэктараў беларускамоўных школ г. Мінска. Бацькі, якія ў 1920я гг. удзелыіічалі ў нацыянальнакультурным руху краіны, выхавалі ў хлопчыка любоў да беларускага краю, да роднай мовы. А. Сабалеўскі вучыўся ў беларускамоўнай школе. У 1951 г. закончыў будаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. 3 1952 г. жыве ў Маскве. Да 1981 г. служыў у арміі. Пасля выхаду ў адстаўку працаваў ў Міннафтагазбудзе.
    Наш суайчыннік актыўна займаецца культурнаграмадскай дзейнасцю. Удзельнічае ў рабоце Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны, старшынёй якога быў у 19921993 гг. А. Сабалеўскі — сябра шматлікіх суполак і аб’яднанняў: Маскоўскага рэгіянальнага аб’яднання беларусістаў, Міжнароднага фонду Янкі Купалы, Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
    АляксейКаўка (Масква)
    Сабалеўскі Ян
    Сабалеўскі Ян Мацвеевіч (11.9.1925, в. Іванава (Вішнева) Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Нясвіжскш рн Мінскай вобл.), старшыня Вышэйшай калегіі Мусульманскага рэлігійнага Саюза ўПольшчы (1991).
    Я. Сабалеўскі спачатку вучыўся ў пачатковай школе (19321938), потым у сярэдняй школе (19391941) г. Лань. У 19421944 гг. — у Клецкай тэхнічнай сярэдняй школе, дзе скончыў 3 курсы. У гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з партызанскім атрадам, які дзейнічаў у Клецкім рне: падтрымліваў пастаянную сувязь з партызанам Мухтарам Карыцкім, перадаваў неабходную інфармацыю, удзельнічаў ў дыверсійных аперацыях. У ліпені 1944 г. быў мабілізаваны ў Чырвоную Армію. Ваенную падрыхтоўку прайшоў у ваенным лагеры ў Сельцах над р. Ака. У снежні 1944 г. адпраўлены на фронт. У баіпадКёнігсбергамбыўцяжкапаранены(10.4.1945г.). У верасні 1945 г. дэмабілізаваны па стану здароўя. За ўдзел у баях у складзе 33яй Гвардзейскай Севастопальскай дывізіі ва Усходняй Прусіі быў узнагароджаны ордэнам “Чырвонай зоркі”, медалём “За Перамогу”, прысвоена званнестаршагасержанта. У 19451946 гг. скончыў 10ы классярэдняй школыў Лані. У чэрвені 1946 г. выехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Польшчу разам з бацькамі, дзе ў в. Радалін у рне Ціцянка Любуска ім выдзелілі зямлю. У 19471949 гг. вучыўся ў Познаньскай гандлёвай гімназіі. Працоўную дзейнасць пачаў у Познані рэферэнтам у фірме г. Хартвіг СА (19491951). 3 чэрвеня 1951 г. перайшоў на работу ў раённае будаўнічае прадпрыемства ў Ціцянцы Любускай, дзе ўзначальваў планавы аддзел. Працаваў у аб’яднанні бытавых паслуг (1954). Вучыўся ў Цэнтральнай школе павышэння кваліфікацыі ў Кракаве (19551956). Жаніўся ў чэрвені 1957 г. 3 кастрычніка 1956 г. па лістапад 1959 г. Ян Сабалеўскі працаваў у кааператыве інвалідаў у Ціцянцы Любускай на пасадзе фінансавага кіраўніка. Быў прыняты ў члены ПОРП (1953 г.), быў сакратаром першаснай партарганізацыі, членам гарадскога камітэта ПОРП у Ціцянцы Любускай. У 19581959 гг. другім сакратаром гэтага камітэта. Таксама быў выбраны членам мясцовага Савета ў Ціцянцы Любускай. Скончыў вячэрні універсітэт у Познані (1959), курсы бухгалтараў (1950), курсы для інвестараў (1954), курсы членаў кіраўніцтва кааператывамі (1955), у 1956 г. •— курсы дакументацыі і аплаты. У 1959 г. разам зсям’ёй пераехаўна пастаяннае месца жыхарства ў Беласток, дзе працаваў у абласным аб’яднанні кааператываў (19601967), потым у кааператыве апрацоўкі скур, на фабрыцы гаспадарчых вырабаў. У 1985 г. выйшаў на пенсію.
    3 1961 г. з’яўляецца старшынёй Рэвізійнай камісіі Саюза ваенных інвалідаў у Беластоку, з 1995 г. — старшыня Рэвізійнай камісіі Саюза ветэранаў вайны і былых палітвязняў абласнога ўпраўлення ў Беластоку. У 19741979 гг. быў выбраны членам Вышэйшай калегіі Мусульманскага рэлігійнага Саюза ў Польшчы, а ў 19841991 гг. — старшынёй Рэвізійнай камісіі гэтага Саюза.
    За ўдзел у вытворчай і грамадскай дзейнасці Ян Сабалеўскі ўзнагароджаны шмалікімі ўзнагародамі, падзякамі ад дзяржавы і розных арганізацый. Член Польскай манархічнай Лігі—з тытулам князя.
    Юрый Вашкевіч
    Сабольшчыкаў Васіль
    Сабольшчыкаў Васіль Іванавіч (1813, Віцебск1872. Пецярбург), рускі бібліятэказнавец, архітэктар.
    В.	Сабольшчыкаў нарадзіўся ў збяднелай купецкай сям’і. У 1830 г. прыехаў у Пецярбург. У 1834 г. пачаў працаваць у Пецярбургскай публічнай бібліятэцы: спачатку пісцом, пазней — старшым бібліятэкарам і архітэктарам. Скончыў Акадэмію мастацтваў (1839). У бібліятэцы арганізаваў аддзяленне мастацтваў і тэхналогіі, фонд замежных
    260
    Персаналіі 
    кніг пра Расію, сістэматызаваў фонд эстампаў. У 1862 г. пабудаваў па сваім праекце новую чытальную залу. Улічваючы шырокае грамадскае карыстанне бібліятэкай, распрацаваў шэраг пытанняў арганізацыі бібліятэчных фондаў і каталогаў (расстаіюўка фондаў, сістэма каталогаў, правілы кнігаапісання і інш.).
    В.	Сабольшчыкаў аказаў вялікі ўплыў на развіццё бібліятэчнай справы ў Расіі. Ён з’яўляецца аўтарам прац Аб уладкавапні грамадскіх бібліятэк і складанпі іх каталогаў” (1859), “Агляд вялікіх бібліятэк Еўропы на пачатку 1859 г.’ (1860). Напісаў “Успаміны старога бібліятэкара”, якія былі апублікаваны ў часопісе “Нсторнческнй вестнлк” (1889).
    ВацлаўМацкевіч
    Сабэцкая Анна
    Сабэцкая Анна (2.4.1948, в. Масціха на Сакольшчыне Беластоцкага ваяв.), журналіст, перакладчык.
    Анна Сабэцкая ў 1966 г. закончыла агульнаадукацыйны ліцэй у Дуброве Беластоцкай. Вучылася ў Інстытуце бібліятэказнаўства і навуковай інфармацыі Варшаўскага універсітэта (1970). Працавала журналістам на Польскім радыё ў Зялёнай Гуры (19711979). 3 1982 г. працуе на Польскім радыё ў Гданьску, дзевядзе культурныя праграмы, у т.л. праграму “Калейдаскоп”, прысвечаную нацыянальным меншасцям на Памор’і.
    Стварае праграмы пра беларускую літаратуру, Беларускую Народную Рэспубліку. З’яўляецца аўтарам праграмы пра Максіма Багдановіча. Падрыхтавала цыкл перадач для Польскага радыё “Партрэты беларускіх пісьменнікаў”. На Гданьскім тэлебачанні вяла праграму “Sky ORUNIA”, прысвечаную нацыянальным меншасцям (19941995). Займаецца перакладамі беларускай мастацкай паэзіі і прозы на польскую мову. Пераклады твораў Сакрата Яновіча, Янкі Брыля, Еўдакіі Лось, Івана Шамякіна, Максіма Танка, Міхася Даніленкі, М. Лынькова, Г. Далідовіча, I. Мележа, А. кураўца, Б. Сачанкі былі надрукаваны на старонках польскіх часопісаў “Odra”, “Krajoobrazy”, “Literatura”, “Kamena”, “Integracje”, “Fakty”, “Opole” i іншых.
    Жыве ў Гданьску.
    Алена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
    Савінава Ніна
    Савінава (Міцук) Ніна Рыгораўна (25.6.1955, в. Лукава Маларыцкага рна Брэсцкай вобл.), рэжысёр масавых відовішчаў, дзеяч беларускайдыяспарыўЭстоніі.
    У 1972 г. Н. Савінава скончыла Лукаўскую сярэднюю школу і паступіла ў Гродзенскае культурнаасветнае вучылішча на аддзяленне народнага тэатра. Працягвала вучобу ў Мінску ў Інстытуце культуры па спецыяльнасці “Рэжысура масавых відовішчаў”. 3 1981 г. пастаянна пражывае ў Таліне. У 1989 г. стварыла беларускую суполку. У 1993 г. стала прэзідэнтам Беларускага культурнага цэнтра “Бацькаўшчына” ў Таліне. 3 1997 г. Н. Савінава рыхтуе і вядзе гадзінную беларускамоўную праграму на Эстонскім радыё4. Яна з’яўляецца рэжысёрампастаноўшчыкам традыцыйных святаў “Спатканне” і “Беларускае надвор’е”, якія карыстаюцца вялікай папулярнасцю. У Беларускім культурным цэнтры “Бацькаўшчына” працуе нядзельная школа, у якой вывучаюць беларускую мову, знаёмяцца з гісторыяй краіны, яе фальклорам, з творчымі здабыткамі беларускіх пісьменнікаў. Н. Савінава з’яўляецца членам Асацыяцыі народаў Эстоніі, пад эгідай якой адбываюцца традыцыйныя фестывалі нацыянальных культур “Славянскі вянок”, выступае рэжысёрам гэтых фестываляў. Ёю створаны фальклорны гурт “Алеся” і дзіцячы танцавальны калектыў “Крыжачок”, якія паспяхова выступаюць.
    Грамадскую работу Н. Савінава спалучае з працай у AT “Дарына”Н, прэзідэнтам якога з’яўляецца. Яна таксама генеральны дырэктар Міжнароднага гандлёвага дома “БелрэсурсыЭстонія”, створанага ў 1998 г. пры яе непасрэдным удзеле.