• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Валерый Ярмоленка
    Рамановіч Леанід
    Рамановіч Леанід (23.1.1923, г. п. АнтопальДрагічынскага пав. Палескага ваяв., цяперДрагічынскірнБрэсцкай вобл.ў журналіст. ЗаслужаньідзеячкультурьіЛітоўскайССР(1973), заслужаныдзеячкультурыПольшчы(1983).
    Л. Рамановіч скончыў сярэднюю школу ў Вільнюсе (1941). У 19421944 гг. служыў у 16й Літоўскай дывізіі Чырвонай Арміі, быў радыстам аператыўнай групы штаба партызанскага руху Літвы. У 19441945 гг. — сакратар Камітэта камсамола Літвы г. Вільнюса. У 19451947 гг. працаваў рэферэнтам Міністэрства замежных спраў Літоўскай ССР, У 1949 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу. У19491950 гг. быў рэдактарам Вільнюскай абласной газеты “Lenino keliw”. У 19501951 гг. працаваў загадчыкам сектара друку Вільнюскага абласнога камітэта КПЛ. У 19521953 гг. — намеснік вільнюскай абласной і гарадской газеты “Raudonoji zvaigzde”. У 1953 г. Л. Рамановіч скончыў Вільнюскі дзяржаўны універсітэт, у 1957 г. акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС. У 19571958 г. — рэферэнт Дзяржаўнага камітэта па культурных сувязях з зарубежнымі краінамі пры Савеце Міністраў СССР. У 19581962 гг. — карэспандэнт газеты “Правда” ў Польшчы. У 1962 1984 гг. — рэдактар польскай газеты ў Вільнюсе “Czerwony Sztandar”. У 19631975 — дэпутат Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР.
    Я/fh/a Кісялёва
    Рамішэўскі Мікалай
    РамішэўскіМікалай (20.12.1907, Беласток, Польшча —18.10.1985, Вільнюс), інжынербудаўнік. Заслужаны інжынер Літоўскай ССР (1965).
    М. Рамішэўскі ў 1946 г. скончыў Каўнаскі універсітэт, дзе з 1940 да 1950 г. працаваў выкладчыкам. У 19501953 і ў 19571969 гг. — выкладчык Каўнаскага політэхнічнага інстытута, 19621965 гг. быў загадчынам кафедры будаўнічых дысцыплін Клайпедскага вячэрняга факультэта гэтага інстытута. 3 1969 да 1974 г.
    252
    Персаналіі
    М. Рамішэўскі быў выкладчыкам Вільнюскага інжынернабудаўнічага інстытута. Напісаў падручнікі “Тэарэтычная механіка” (1961, з Б. Варанковым) і “Будаўнічая статыка” (19830. Адзін з аўтараў і рэдактар навуковай працы “Цвёрдасць рэчываў”.
    Яніна Кісялёва
    Расолаў Міхаіл
    Расолаў Міхаіл Міхайлавіч (9.10.1948, в. Ціхінічы Рагачоўскагарна Гомельскай вобл.), рускі пісьменнік, вучоны. Доктар юрыдычных навук.
    М. Расолаў закончыў Маскоўскі дзяржаўны універсітэт. Жыве ў Маскве, загадчык кафедры Маскоўскага юрыдычнага інстытута, намеснік старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Расійскай Федэрацыі. Піша на рускай мове. Аўтар аповесці “He забі”, кніг “Вершы і апавяданні”, “Мне прыснілася канюшына”, раманаў “Выканаўца”, “Цяжкое раздарожжа”, “Жнівеньскі зарапад”. У Мінску пабачыла свет яго кніга “Дрэва дабра і зла”. Ганарар за яе аўтар перадаў навучэнцам Ціхініцкай СШ Рагачоўскага рна на стварэнне лінгафоннага кабінета. У 1991 г. М. Расолаў звярнуўся з просьбай да маскоўскіх мастакоў перадаць свае карціны яго землякамрагачоўцам. Было сабрана болей за 200 палотнаў жывапісу, твораў графікі. Свае творы падаравалі 3. Брагоўскі, М. Абрыньба, В. Бубноў, А. Крымскі, В. Волк і інш. Усе гэтыя каштоўнасці зямляк даставіў у Рагачоў, размясціў у Ціхініцкай, Крушынаўскай і Азёраўскай сярэдніх школах. За сродкі ад рэалізацыі ўласных кніг М. Расолаў пабудуваў у вёсцы, дзе нарадзіўся і вырас, храм Міхаіла Архангела. Ён з’яўляецца членам рэдакцыйнай калегіі літаратурнамастацкага і гісторыкапубліцыстычнага часопіса “Славяне”, які заснаваны пісьменніцкімі арганізацыямі Гомельскай, Бранскай і Чарнігаўскай абласцей і выдаецца ў Гомелі. За сваю патрыятычную дзейнасць быў у 1997 г. прызнаны ў Беларусі “чалавекам года”.
    Алесь Карлюкевіч
    Ратомскі Аляксандр
    Ратомскі Аляксандр (17.1.1908, б. маёнт. Кларынава Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне неўстаноўлена 1966, Пулавы, Польшча), ветэрынар, мікрабіёлаг.
    Нарадзіўся А. Ратомскі ў сям’і інжынера. Скончыў у 1827 г. класічную гімназію ў Вільні. У 19271933 гг. вучыўся ў Акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Львове, якую скончыў з дыпломам урача ветэрынарыі. Працоўную дзейнасць пачаў у час навучання ў акадэміі. У 19311935 гг. быў малодшым, потым старшым асістэнтам на кафедры мікрабіялогіі Акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Сваю першую навуковую працу апублікаваў у 1933 г. у часопісе “Pamietnik XVI Zjazdu Lekarzy і Przyrodnikow Polskich”. У 1938 г. абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны. У 1940 г. абараніў дысертацыю на ступень кандыдата біялагічных навук і быў абраны дацэнтам. 3 1941 г. — дырэктар Ветэрынарнай клінікі ў Львове. 3 1943 г. жыў у Кракаве. Працаваў урачомбактэрыёлагам ў ветэрынарнай лячэбніцы. Узначальваў пасля вайны ваяводскае аддзяленне ветэрынарнай гігіены ў Кракаве. У 19481952 гг. — намеснік прафесара Кракаўскага універсітэта і кіраўнік кафедры мікрабіялогіі ветэрынарнага аддзялення Палітэхнікі ў Вроцлаве. 3 1952 г. — загадчык лабараторыі ў Ветэрынарным інстытуце ў Пулавах. У 1956 г. атрымаў тут званне дацэнта.
    Навуковыя даследаванні А. Ратомскага прысвечаны вывучэнню бактэрыялагічных, цераталагічных, гематалагічных, паразіталагічных і анатамапаталагічных асаблівасцей фауны Кракаўскага і Жэшуўскага ваяводстваў. Вывучаў развіццё хвароб у жывёлін і метады іх дыягностыкі. Займаўся штучным вывядзеннем асобных відаў бактэрый. А. Ратомскі першым у Польшчы на пачатку 1950х гг. атрымаў у лабараторных умовах бактэрыю waglika. Вьшікі навуковых даследаванняў А. Ратомскага атрымалі прызнанне навуковай супольнасці. Ён быў абраны членам Польскага таварыства ветэрынарных навук, Аб’яднання ветэрынарных урачоў Польшчы, Польскага эпідэміялагічнага таварыства.
    Вольга Гапоненка
    Рахнеўскі Станіслаў
    Рахнеўскі Станіслаў Казімір (4.3.1833, Міншчына 20.12.1883, СанктПецярбург, Расія), генераллейтэнант Расійскайарміі, прафесар Акадэміі Генеральнага штабаўПецярбургу.
    Паходзіў С. Рахнеўскі са старажытнай беларускай шляхты. Скончыў гімназію ў Мінску. Вучыўся ў Інжынернаваеннай акадэміі ў Пецярбургу, якую скончыў у 1854 г. з адзнакай “выдатна”. Удасканальваў веды на
    253
    Персаналіі
    аддзяленні геадэзіі Мікалаеўскай акадэміі Генеральнага штаба ў Пецярбургу. У лютым 1858 г. быў прызначаны выконваючым абавязкі прафесара, а з 1859 г. — прафесара геадэзіі гэтай жа акадэміі. У тым жа годзе ён атрымаў званне падпалкоўніка і быў прызначаны начальнікам аддзела канцылярыі Міністэрства абароны. 3 1872 г. С. Рахнеўскі — генералмаёр царскай армііі член Вайскованавуковага камітэта прыГенеральнымштабе.У 1878 г. па стану здароўя пакінуў выкладчыцкую працу і ў чыне генераллейтэнанта выйшаў у адстаўку. С. Рахнеўскі займаўся распрацоўкай сістэм сувязі і метадаў выкарыстання тэлеграфнай сувязі ў арміі. Аўтар працы “Тэлеграфы і іх выкарыстанне ў вайсковай справе” (СПб., 1872). 3 1872 г. уваходзіў у склад спецыяльнай камісіі па рэформе ваеннай павіннасці, за актыўны ўдзел у яе рабоце атрымаў падзяку ад Аляксандра II. Падзяляў ідэі расійскіх лібералаў. Быў сябрам групы польскай радыкальнай інтэлегенцыі ў Пецярбургу, членам літаратурнага гуртка і ўваходзіў у склад рэдакцыі іх друкаванага органа — часопіса “Slowo”. Падтрымліваў актыўныя сувязі з арганізацыяй польскіх афіцэраў у Пецярбургу “Kolo Wojskowych”. У час навуковай камандзіроўкі ў Англію (1861) завязаў кантакты з расійскай рэвалюцыйнай эміграцыяй.
    Вольга Гапоненка
    Рахнеўскі Юліян
    РахнеўскіЮліян (182425.3.1887, СанктПецярбург, Расія) — педагог, юрыст, грамадскідзеяч.
    Нарадзіўся Ю. Рахнеўскі на Міншчыне. Паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду. Быў сынам Сымона Рахнеўскага, пра якога вядома, што ён цікавіўся навукай і пакінуў рукапісы работ: “Мінералогія паводле сістэмы Верпера Coca” (1824), “Астранамічныя нататкі” (1826). Ю Рахнеўскі скончыў гімназію ў Мінску (1843) і ў тым жа годзе паступіў на аддзяленне права Маскоўскага універсітэта, які скончыў у 1848 г. са ступенню сапраўднага студэнта. Выкладаў расійскае права ў Гродзенскай гімназіі. У 1853 г. пераехаў у Пецярбург. Выкладаў правазнаўства, статыстыку і геаграфію ў Будаўнічай школе. 3 1862 г. загадваў рэдакцыяй лістоў у “Журнале Мнннстерства народного образовання”. Ю. Рахнеўскі быў адным з заснавальнікаў Польскага аб’яднання ў Пецярбургу, ініцыятарам стварэння літаратурнага кола, якое стала палітычнай арганізацыяй польскай літаратурнай інтэлігенцыі. Ён актыўна выступаў супраць палітыкі русіфікацыі ў адукацыйным працэсе, ідэі культурнай аўтаноміі Польшчы ў складзе Расійскай імперыі. Адзін з ініцыятараў выдання ў Пецярбургу польскага часопіса “Slowo” з літаратурным дадаткам (у выданні многа ўвагі ўдзялялася беларускай праблематыцы). У 1866 г. падаў у адстаўку ў сувязі з непрыняццем рэакцыйнага курса ўрада. Працаваў адвакатам у гандлёвым судзе ў Пецярбургу. У 1872 г. спыніў сваю юрыдычную практыку. Апошнія гады правёў у Лібаве (цяпер Ліепая, Літва).
    Ю. Рахнеўскі з’яўляецца аўтарам даследаванняў па тэорыі і гісторыі педагагічнай думкі. Сярод яго асноўных навуковых прац — “Навучальныя ўстановы Літвы да яе далучэння да Расіі” (СПб., 1880), “Імператарская Публічная бібліятэка ў перыяд пераходу да Міністэрства народнай асветы” (СПб., 1863), артыкулы “Нарыс гісторыі народнай школы ў Германіі” (ЖМНП. 1860. Т. 10. № 12), “3 педагагічнай практыкі дырэктара прыватнага пансіёна” (ЖМНП. 1860. Т. 11. № 2). Цікавіўся гісторыяй адукацыі Польшчы. Апублікаваў у часопісе Рускага геаграфічнага таварыства артыкул “Польскія прыходнарасходныя кнігі XVIIXVIII стст.” (йзвестня Русскага географнческого обіцества. 1859. № 1.). Сапраўдны член Рускага геаграфічнага таварыства (1853).
    Вольга Гапоненка
    Рубацкі Уладзімір
    Рубацкі Уладзімір (19.6.1914, АшмяныВіленскайгуб., цяпер Гродзенская вобл. —27.5.1981, Вільнюс), спявак (барытон). Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1950).
    у 19441947 гг. У. Рубацкі спяваў у хоры Ансамбля песні і танца БССР. У 1951 г. скончыў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю па класу Кіпраса Пятраўскаса. 3 1948 да 1953 г. і з 1963 да 1976 г. быў салістам Літоўскай дзяржаўнай філармоніі. У 19491963 гг. — саліст Тэатра оперы і балета Літоўскай ССР, дзе стварыў каля 30 вобразаў. Выконваў партыі Яўгнія Анегіна ў аднайменнай оперы П. Чайкоўскага, Грознага ў оперы М. РымскагаКорсакава “Царская нявеста”, Жэрмона, Яга і Рыгалета ў операх Дж. Вердзі “Травіята”, “Атэла” і “Рыгалета”, Дэмана ў аднайменнай оперы А. Рубінштэйна, Валянціна ў оперы Ш. Гуно “Фаўст” і інш.