• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У памяць пра К. Пшыбароўскага ў КамянецПадольскім касцёле ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
    Вольга Гапоненка
    Пякарскі Эдуард
    ПякарскіЭдуард Карлавіч(25.10.1858, х. Пятровічы Ігуменскага пав. Мінскайгуб., цяпер ЧэрвеньскірнМінскай вобл. 29.6.1934, Ленінград, Расія), этнограф, лінгвіст, падарожнік, прыродазнаўцагеограф, даследчык народнай культурыякутаў. Членкарэспандэнт Акадэміі навук СССР(1927), яе ганаровыакадэмік (1931).
    Э.	Пякарскі нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Вучыўся ў Мінскай і Мазырскай гімназіях. 3за палітычнай “нядобранадзейнасці” не змог завяршыць вышэйшую адукацыю. Пасля выключэння ў 1878 г. з Харкаўскага інстытута за ўдзел у студэнцкіх беспарадках быў арыштаваны ў Маскве (1879). За ўдзел у рэвалюцыйным руху
    247
    Персаналіі
    быў высланы ў 1881 г. ваеннаакруговым судом у Якуцкі край, дзе прабыў каля чвэрці стагоддзя (да жніўня 1905); 18811899 гг. пражываў у Ігідацкім наслегу Ботурускага ўлуса, a 19001905 гг. — у Якуцку. Будучы ў ссылцы ў цесных сувязях з якуцкім насельніцтвам, Э. Пякарскі, не маючы спецыяльнай лінгвістычнай і этнаграфічнай падрыхтоўкі, шляхам самаадукацыі стаў адным з лепшых знаўцаў якуцкай мовы, побыту і фальклору. Пры садзейнічанні сяброў па ссылцы, саміх якутаў і мясцовых рускіх жыхароў ён сабраў адпаведныя каштоўныя матэрыялы, выкарастаныя ў яго друкаваных працах. Па краязнаўчай рабоце завязаў сувязі з Якуцкім статыстычным камітэтам і УсходнеСібірскім аддзелам Рускага геаграфічнага таварыства, прыняў удзел у складанні “Памятнай кніжкі Якуцкай вобласці”, у першым выпуску якой (1895) з’явілася яго першая друкаваная праца "Якуцкі род да і пасля з’яўлення рускіх”.
    Па запрашэнню вядомага навуковапалітычнага дзеяча Расіі Д. Клеменца ў 18941896 гг. Э. Пякарскі прыняў удзел у т.зв. Сібіракоўскай якуцкай экспедыцыі, арганізаванай УсходнеСібірскім аддзелам Расійскага геаграфічнага таварыства для вывучэння краю ў эканамічным, юрыдычным і бытавым планах. Склаў для яе навуковую праграму па збору звестак аб матэрыяльнай і духоўнай культуры якутаў. На сродкі экспедыцыі выдаў у Якуцку (1899) першы выпуск свайго “Слоўніка якуцкай мовы”, які з’явіўся пазней (1907) другім выданнем у Пецярбургу пад эгідай Акадэміі навук. Летам 1903 г. Пякарскі ўдзелыіічаў у НэльканаАянскай экспедыцыі, займаючыся вывучэннем прыаянскіх тунгусаў і зборам калекцый для Этнаграфічнага аддзела Рускага музея ў Пецярбургу, дзе потым, у 19051911 гг., працаваў рэгістратарам этнаграфічных калекцый. Справаздача аб экспедыцыі была надрукавана ў “Нзвестнях Обіцества археологнн, нсторнн н этнографнн” (Казань, 1904. Т. 20. Вып. 45 с.).
    Пераехаўшы ў 1905 г. у Пецярбург, Э. Пякарскі працаваў у музеях. Да канца свайго жыцця праяўляў вялікую цікавасць да слоўнікавага багацця якуцкай мовы. Прыступіў ён да гэтай справы ў першыя ж дні сваёй ссылкі (1881) і не спыняў яе нават пасля з’яўлення акадэмічнага выдання (1930), выніку амаль 50гадовай сваёй працы. Ва ўказаным выданні налічваецца 25 000 якуцкіх слоў.
    3	1911 г. і да смерці, больш за 20 гадоў, Э. Пякарскі працаваў у Расійскай акадэміі навук — спачатку ў Музеі антрапалогіі і этнаграфіі, які выдзеліўся з Рускага музея, а ў апошнія гады жыцця — у Інстытуце ўсходазнаўства AH СССР. 3 1914 г. ён быў сакратаром Этнаграфічнага аддзела РУТ, вёў вялікую рэдакцыйную работу. Аўтар шматлікіх навуковых прац па геаграфіі, этнаграфіі, лінгвістыцы і фалькларыстыцы якутаў і тунгусаў.
    Валерый Ярмоленка
    Пярдэня Ян
    Пярдэня Ян(1898, в. Пелішчы БрэстЛітоўскага пав. Гродзенскайгуб., цяпер Камянецкірн Брэсцкай вобл. 5.1.1973, Кракаў, Польшча), польскі гісторык, краязнавец.
    Нарадзіўся Я. Пярдэня ў сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю ў народным вучылішчы ў Пелішчах, у 1915 г. скончыў вышэйшую пачатковую школу ў Кобрыне. Вучыўся на педагагічных курсах у Кобрыне, настаўнічаў у аднакласных школах у Багдзюках, Турне, Падлессі, Грабаўцах, Вуглянах. Удасканальваў свае веды самаадукацыяй. У 1926 г. скончыў настаўніцкую семінарыю ў Пружанах, экстэрнам здаў экзамены на атэстат сталасці ў Брэсцкай гімназіі. У 19301934 гг. вучыўся ў Ягелонскім універсітэце у Кракаве, які закончыў абаронай магістарскай дысертацыі на тэму “Свет Гржымултоўскага”. Вярнуўся на Камянеччыну, працаваў у Вуглянах, потым да 1938 г. быў настаўнікам у КамянецЛітоўскім. Праводзіў археалагічныя раскопкі вакол Камянецкай вежы, вывучаў гісторыю Камянеччыны, вёў пошукавую работу ў архівах Бельгіі, Гродна, Варшавы. У 1938 г. працаваў у Брэсцкай гімназіі імя Р. Траўгута. У 19361938 гг. напісаў манаграфію, прысвечаную гісторыі КамянецЛітоўска і Камянецкага пав. у 14131566 гг., якая была станоўча ацэнена польскімі даследчыкамі. У 1938 г. стаў сакратаром Польскага гістарычнага таварыства. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР працаваў выкладчыкам фізікі і матэматыкі ў школах Брэста. У гады фашысцкай акупацыі — рабочы ў шпіталі, быў звязаны з антыфашысцкім падполлем. 3за пагрозы арышту ў 1944 г. разам з сям’ёй пераехаў у ваколіцы Кракава. У 1945 г. у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве абараніў дысертацыю “Манаграфія КамянцаЛітоўска і староства” і атрымаў ступень доктара філасофіі. У 19461948 гг. працаваў асістэнтам кафедры сучаснай гісторыі Польшчы ў Ягелонскім універсітэце, выкладаў у ліцэях. 3 1951 да 1969 г. — у Вышэйшай педагагічнай школе ў Кракаве—выкладчык рускай мовы і гісторыі, старшы выкладчык, пасля 1969 г. —дацэнт Ягелонскага універсітэта. Вывучаў гісторыю казацкага руху ў Рэчы Паспалітай, адносіны Рэчы Паспалітай да Украіны ў XVIIXVIII стст., гісторыю ўсходніх зямель Рэчы Паспалітай. З’яўляўся членам Камісіі гістарычных навук і Камісіі педагагічных навук Кракаўскага аддзялення Польскай акадэміі навук.
    Ларыса Языковіч
    248
    Персаналіі
    Пяткевіч Лявон
    Пяткевіч Лявон (9.12.1916, Віцебск — 8.7.1986, Вільнюс), хірург траўма толаг, артапед, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1978).
    Л. Пяткевіч у 1942 г. скончыў Каўнаскі універсітэт. Працаваў у бальніцах Вільнюса. 3 1946 г. выкладаў у Вільнюскім універсітэце. Адначасоваў 19541963 гг. —загадчык аддзялення траўматалогіі і артапедыі Вільнюскай рэспубліканскай клінічнай бальніцы. 3 1977 г. — старшыня Навуковага таварыства траўматолагаў і артапедаў Літоўскай ССР.
    У доктарскай дысертацыі Л. Пяткевіч даследаваў спосабы хірургічнага лячэння дэфармацыйнага артроза суставаў бядра. Адзін з першых у Літве пачаў праводзіць артрапластычныя аперацыі. З’яўляецца адным з аўтараў падручнікаў “Догляд хворых” (1967) і “Клінічная хірургія” (1969, 1980). Разам з іншымі падрыхтаваў і выдаў кнігу “Найбольш распаўсюджаныя артапедычныя захворванні” (1982).
    Яніна Кісялёва
    Пятруннікаў Аляксандр
    Пятруннікаў Аляксандр Емяльянавіч (4.10.1936, п. НікольскіЖлобінскага рна Гомельскай вобл.), вучоны.
    А. Пятруннікаў скончыў Пірэвіцкую сярэднюю школу, затым працаваў на будаўніцтве Васілевіцкай ДРЭС, адкуль паншоў служыць у Савецкую Армію. У 1959 г. паступіў вучыцца у Гомельскае тэхнічнае вучылішча, пасля заканчэння якога працаваў на заводзе “Гомсельмаш”. У 1963 г. паступіў на гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1970 г. — у аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР і паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў ў розных навуковых установах Беларусі. 3 1984 г. — дацэнт СанктПецярбургскага горнага інстытута імя Г. Пляханава. Цяпер працуе ў філіяле гэтага інстытута ў г. Манчагорску Мурманскай вобл. (Расія).
    А. Пятруннікаў — аўтар шматлікіх прац па гісторыі маладзёжнага руху, развіцця грамадства і станаўлення беларускай дзяржаўнасці.
    Браніслава Котава
    Рабіновіч Ісак
    Рабіновіч ІсакМайсеевіч( 10(22). 1.1886. Магілёў28.4.1977, Масква), вучоныўгаліне будаўнічай механікі. Членкарэспандэнт АН СССР(1946). сапраўдны член Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР(1956), генералмаёрінжынер (1943), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), заслужаныдзеяч навукіі тэхнікіРСФСР (1944).
    I.	Рабіновіч скончыў у 1918 г. Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча. Працаваў прафесарам у Вайсковаінжынернай акадэміі (1932) і Маскоўскім інжынернабудаўнічым інстытуце (1933).
    Навуковыя даследаванні I. Рабіновіча прысвечаны дынаміцы і трываласці збудаванняў. Распрацаваў метады разліку складаных статычна нявызначаных сістэм, тэорыю вантовых ферм, разгледзеў прымяненне кінетычнага метаду ў будаўнічай механіцы. У тэорыі структуры прапанаваў некаторыя спосабы стварэння кінематычных ланцугоў з адвольнай ступенню свабоды, сфармуляваў тэарэму аб кінетычным разліку складаных прасторавых ферм, пашырыў паняцце аб лініі ўплыву. Прапанаваў геаметрычны метад вызначэння перамяшчэнняў, які улічвае любы закон змяненняў знешняй сілы ў часе. Вывучыў дзеянне кароткачасовых нагрузак на элементы збудаванняў. I. Рабіновіч вядомы таксама як даследчык гісторыі будаўнічай механікі.
    Вольга Гапоненка
    Равенскі Станіслаў
    РавенскіСтаніслаў(9.3.1825, в. Пятрэвічы Навагрудскага пав., цяперНавагрудскірн. Гродзенскайвобл. 19.3.1907, в. Калдычава Навагрудскага пав. Мінскайгуб., цяпер БаранавіцкірнБрэсцкайвобл.), пісьменнік, публіцыст.
    С.	Равенскі скончыў гімназію ў Вільні (1842). У 18431848 гг. вывучаў прыродазнаўчыя і сельскагаспадарчыя навукі на фізікаматэматычным аддзяленні Дэрпцкага універсітэта, дзе атрымаў у 1851 г. ступень кандыдата навук. У 18481856 гг. быў хатнім настаўнікам у розных заможных дамах на Беларусі, з 1857 г. жыў і працаваў на радзіме, у Пятрэвічах. Прыняў удзел у паўстанні 1863 г. Пасля яго падаўлення эміграваў у Варшаву і заняўся
    249
    Персаналіі
    публіцыстыкай. 3 1868 г. друкаваўся ў розных газетах і часопісах. Аўтар каля 200 артыкулаў па сельскагаспадарчых і эканамічных пытаннях. С. Равенскі выконваў абавязкі сакратара рэдкалегіі пры падрыхтоўцы і выданні энцыклапедычных выданняў “Encyklopedii rolnictwa і wiadomosci zwi^zek z nim maj^cych” (Warszawa, 18731879. T. 15), a потым “Encyklopedii rolniczej” (Warszawa, 18901902. T. 111). Ён быў аўтарам некаторых артыкулаў гэтага выдаі іня, склаў для яго бібліяграфію літаратуры па сельскай гаспадарцы ў Польшчыз 1800 г. да канца XIX ст. У 1905 г. па стану здароўя пераехаў у Калдычава, дзе і памёр.
    С.	Равенскага лічаць лепшым публіцыстам Польшчы другой паловы XIX ст. па ўказаных вышэй пытаннях. Яго дзейнасць спрыяла развіццю сельскай гаспадаркі Польшчы. Сярод асноўных прац, выдадзеных у Варшаве, ‘Таспадарчая бухгалтэрыя” (1879), “Лісты пра конную язду” (1880, 1885), “Гаспадаранне ў кароўніку, малачарні і хляве” (1887), “Дапаможнік для паляўнічых” (1903) і інш. Пераклаў з нямецкай мовы кнігі А.Р. Шнайдэра “Узорны земляроб” (1887), Э. Бірнбаўма “Пясчаныя землі і іх апрацоўка” (1888), Б. Шульца “Кармленне жывёлы” (1898). С. Равенскі з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў па сельскай гаспадарцы, у т. л. аб сельскагаспадарчых выстаўках, у энцыклапедыях і газетах.