Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Вольга Гапочечка
РагоўскіЯўген
РагоўскіЯўгеч Аляксачдравіч (1855, Кобрын Гродзепскай губ., цяпер Брэсцкая вобл. 1923, Харкаў, Украіна), фізік, прафесар Пецярбургскага і Харкаўскага універсітэтаў.
Я. Рагоўскі паходзіў з патомнай шляхты Гродзенскай губ. Яго бацька быў гарадскім урачом ў Кобрыне. Скончыў Беластоцкае рэальнае вучылішча (1874). У 1876 г. паступіў у Пецярбурскі тэхналагічны інстытут. У 1877 г. перайшоў на матэматычнае аддзяленне фізікаматэматычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта. Слухаў лекцыі Дз. Мендзялеева, П. Чэбышава, Ф. Петрушэўскага, I. Боргмана, А. Хвольсана. Скончыў курс універсітэта ў 1882 г. са ступенню кандыдата і паступіў на службу ў Пакроўскую жаночую гімназію ў СанктПецярбургу як выкладчык матэматыкі і фізікі. Адначасова быў пакінуты пры Пецярбургскім універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання і працаваў там у фізічнай лабараторыі пад кіраўніцтвам праф. Ф. Петрушэўскага. 3 1891 г. выкладаў фізіку і матэматычную геаграфію ва Увядзенскай мужчынскай гімназіі. 3 1885 г. да 1904 г. быў памочнікам пад кіраўніцтвам праф. Ф. Петрушэўскага. 3 1891 г. выкладаў фізіку і матэматычную геаграфію ва Увядзенскай мужчынскай гімназіі. 3 1885 г. да 1904 г. быў памочнікам рэдактара фізічнай часткі часопіса “Журнал Русского фнзнкохнмнческого обіцества” і на працягу некалькіх гадоў кіраваў практычнымі заняткамі студэнтаў у фізічнай лабараторыі Пецярбургскага універсітэта. У 1887 г. быў камандзіраваны Рускім фізікахімічным таварыствам на станцыю Падсолнечная (Маскоўская губ.) для фотаметрычі іых вымярэнняў у складзе камісіі па даследаваннях поўнага сонечнага зацьмення, якое назіралася 7 жніўня 1887 г. У 1903 г. за працы “Аб складзе атмасферы сонца і планет і іх тэмпературы” і “Яшчэ пра тэмпературу і склад сонца і планет” быў удастоены Рускім астранамічным таварыствам прэміі і медаля імя Гасудара Імператара Мікалая Аляксандравіча.
У 1903 г. абараніў дысертацыю “Аб знешняй цеплаправоднасцісярэбраныхдратоў ў вадзе” (СПб., 1903.) на ступень магістра фізікі. На працягу 19031904 гг. чытаў лекцыі па кінетычнай тэорыі газаў у Пецярбургскім універсітэце ў якасці прыватдацэнта, адначасова працуючы ў гімназіях. Чытаў публічныя лекцыі аб тэрмаэлектрычнасці, аб Сонцы, а таксама публічны курс гідрастатыкі. У 1904 г. быў абраны выконваючым абавязкі экстраардынарнага прафесара па кафедры фізікі Харкаўскага універсітэта. Чытаў курс метэаралогіі і механічнай тэорыі цяпла, адначасова курс эксперыментальнай фізікі ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце.
З’яўляўся пажыццёвым сябрам Рускага фізікахімічнага таварыства і сапраўдным сябрам Рускага астранамічнага таварыства ў СанктПецярбургу, Французскага фізічнага таварыства ў Парыжы і Харкаўскага матэматычнага таварыства.
Вольга Гачочечка
Радзішэўскі Андрэй
РадзічіэўскіАчдрэй (псеўд., потымпрозв. Р. Арскі, 7./1.1886, Гродна —28.11.1934, Якуцк), дзеячпольскага і рускага рабочага руху, эканаміст, публіцыст, пісьменнік.
А. Радзішэўскі нарадзіўся ў сям’і ляснічага і хатняй настаўніцы. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, дзе ўступіў у Польскую сацыялістычную партыю (ППС). У 1905 г. стаў студэнтам Варшаўскай політэхнікі, друкаваўся ў газеце “Trybuna”, у час дэманстрацыі быў цяжка паранены. Пасля выздараўлення вярнуўся ў Гродна, вёў агітацыю ў вёсках Ласосна і Адамавічы, у 1906 г. удзельнічаў у Гродзенскай канферэнцыі ППС. Паступіўшы ў Пецярбургскі горны іпстытут, зблізіўся з бальшавікамі. У канцы 1910 г. выключаны з інстытута за ўдзел у пратэстацыйных
250
Персаналіі
акцыях студэнтаў у час “талстоўскіх дзён”, у 19111914 гг. вучыўся ў Горным нстытуце ў Фрайбургу (Германія). Закончыўшы яго, вярнуўсяў Пецярбург(1914), працаваў інжынерам. У 1915 г. разам з М. Горкім выдаваў часопіс “ Летопнсь”, у 1916 г. — польскі сацыялдэмакратычны часопіс “Zycie”, у 1917 г. супрацоўнічаў з часопісам “Новая жнзнь” М. Горкага. Удзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі, у 19171918 гг. быў сакратаром Наркамата працы РСФСР. У 19181921 гг. працаваў у Маскве рэдактарам часопіса “Экономнческая жнзнь”, загадчыкам эканамічнага аддзела газеты “Нзвестня ВЦНК”. Як эксперт удзельнічаў у Рыжскай канферэнцыі 1921 г. 3 1921 г. у Петраградзе. У 19251928 гг. узначальваў Інстытут эканамічных даследаванняў, рэдагаваў газету “Ленннградская правда”, у 19281931 гг. прафесар Ленінградскага горнага інстытута. У 1933 г. накіраваны ў Якуцію, стаў старшынёй Навуковатэхнічнай рады пры СНК і намеснікам старшыні Дзяржплана Якуцкай АССР, увайшоў у склад Якуцкага абкама УКП(б).
А. Радзішэўскі з’яўляецца аўтарам каля 100 навуковых і навуковапапулярных прац, мастацкіх твораў на польскай і рускай мовах. Сярод іх — кнігі “Польшча і яе эканамічныя рэсурсы” (П., 1920, на рускай мове), “Кастрычніцкая рэвалюцыя і каталіцкі касцёл” (Л., 1924, на польскай мове), “Белы тэрор у Польшчы” (Л., 1925, на рускай мове) і інш. Выдаў на рускай мове раманы “Балеты” (Л., 1930) і “Аснінская вахта” (Л., 1931). Напісаў уступныя артыкулы да перакладаў на рускую мову твораў польскіх празаікаў С. Жэромскага, М. Дамброўскай, А. Струга. Многія працы А. Радзішэўскага засталіся ў рукапісах у Архіве Інстытута марксізмуленінізму ў Маскве. У Якуцку захоўваецца ў рукапісе яго двухтомная праца “Прыродныя багацці Якуціі і іх выкарыстанне”.
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Размене Ганарата
Размене Ганарата (20.11.1930, в. БяляныДзісенскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Міёрскірн Віцебскайвобл.), мастактэкстыльшчык.
Г. Разменеў 1959 г. скончыла Літоўскі дзяржаўны мастацкі інстытут. У 19591961 гг. — мастак Вільнюскага дома мадэляў. 3 1962 г. працуе выкладчыкам у Літоўскім дзяржаўным мастацкім інстытуце. 3 1959 г. удзельнічае ў выстаўках. У 1982 г. адбыліся персанальныя выстаўкі ў Вільнюсе і ў Мінску. Стварыла дываны “Летува” (1975), “Свята” (1976), “Сёстры” (1979), “Прыродны матыў” (1986), мінігабелен “Успаміны” (1981). Працавала таксама над дэкаратыўнымі тканінамі, мадэляваннем адзення. Г. Размене найбольш карыстаецца льняным валакном. Яе творам уласцівы сувязі з літоўскім народным тэкстыльным мастацтвам, нескладаная, канструктыўная кампазіцыя, рэльефнасць, спалучэнне розных матэрыялаў, тэхнікі і фактуры.
Яніна Кісялёва
Разумаў Анатоль
Разумаў Анатоль Якаўлевіч (18.11.1954, Слуцк), гісторык, грамадскідзеяч.
У 1972 г. А. Разумаў скончыў сярэднюю школу ў Гродне. У 19721978 гг. вучыўся на гістарычным факультэце Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта, спецыялізаваўся ў гісторыі і археалогіі. 3 кастрычніка 1978 г. працуе ў Дзяржаўнай Публічнай (цяпер Расійскай Нацыянальнай) бібліятэцы ў СанктПецярбургу: старшы бібліятэкар, галоўны бібліятэкар, навуковы супрацоўнік. Даследуе гісторыю палітычных рэпрэсій у СССР; аўтар больш 50 публікацый у газетах і часопісах па дадзенай праблематыцы. Складальнік зборнікаў “Старонкі гісторыі” і ‘Тісторыя без “белых плям” (Л., 19881990). Складальнік і адказны рэдактар кнігі памяці ахвар палітычных рэпрэсій “Ленінградскі мартыралог. 19371938 гг.” (СПб., 1995. Т. 1; 1996. Т. 2, выданне працягваецца). Прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу, член яго праўлення. Па ініцыятыве А. Разумава ў 1992 г. на Левашоўскіх могілках каля СанктПецярбургу, дзе пахаваны ахвяры палітычных рэпрэсій, быў пастаўлены сумесны беларускалітоўскі помніккрыж.
Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
РакоўскіЛявон
РакоўскіЛявонІосіфавіч (28.12.1895(9.1.1896), г. Глыбокае Віленскай губ., цяпер Віцебская вобл. 15.8.1979, Ленінград), рускі пісьменнік.
Л. Ракоўскі скончыў факультэт грамадскіх навук Ленінградскага універсітэта (1924). Друкавацца пачаў у 1924 г. (яго апавяданне “Помста” было змешчана ў часопісе “Ленннград”). Аўтар аповесцей “Гадзіннік” (1926), “Пастаялец” (1926), “Блудны д’ябал” (1928), зборнікаў апавяданняў і аповесцей “Зялёная Амерыка” (1927),
251
Персаналіі
“Сівапляс” (1928) і інш., у якіх паказаны побыт жыхароў беларускіх мястэчак, зроблены сакавітыя жанравыя замалёўкі. Пошукамі гістарычных абагульненняў і сацыяльнай вастрынёй вызначаецца раман Л. Ракоўскага “Чацвёртая жонка” (1930). Пазней напісаў і выдаў гістарычныя раманы “Здзіўлены капітан” (1936), “Генералісімус Сувораў” (ч. 1 2, 1941 1947), “Адмірал Ушакоў” (1952), “Кутузаў” (1960), гістарычныя аповесці “Аленка” (1938), “Канстанцін Заслонаў” (1949, беларускі пераклад 1976), “Міхаіл Тухачэўскі” (1967). Творы на гістарычную тэматыку Л. Ракоўскага вызначаюцца навуковай праўдзівасцю, шырынёй ахопу падзей, яркасцю партрэтных характарыстык персанажаў, вобразнасцю мовы. У 1925 г. у газеце “Ленннградская правда” апублікаваў некалькі нарысаў пра Беларусь (“Два гарады. Пісьмы з Барысава”, “На Бабруйшчыне”, “У Слуцку усё палюдску” і інш.). На рускую мову пераклаў “Паўлінку” Я. Купалы, драму Я. Коласа “Вайна вайне”, яго апавяданні, раман I. Мележа “Мінскі напрамак”, аповесць П. Кавалёва “Андрэйка”, апавяданні М. Лынькова, зборнік апавяданняў беларускіх дзяцей, якія перажылі жахі фашызму, — “Ніколі не забудзем!”. Творы Л. Ракоўскага перакладалі на многія замежныя мовы і мовы народаў былога СССР.
Святлана Сачанка
Ракоўскі Сяргей
Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч (30.3.1899, Магілёў 13.3.1963, Сусуман Магаданскага краю, Расія), геолаг, даследчыкрадовішчаўзолата на Калыме. ЛаўрэатДзяржаўнайпрэміі СССР.
С. Ракоўскі нарадзіўся ў сям’і рабочага. На пачатку XX ст. пераехаў разам з бацькамі ў павятовы г. Троіцкасаўск у Забайкаллі. Пасля заканчэння мясцовай сярэдняй школы Ракоўскі ў радах Чырвонай Арміі змагаўся з белагвардзейцамі ў Забайкаллі і на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі стаў студэнтам геалагічнага факультэта Іркуцкага політэхнічнага інстытута. Атрымаўшы дыплом горнага інжынерагеолага, С. Ракоўскі ўдзельнічаў у геалагічных экспедыцыях па пошуках золата ў шэрагу радовішчаў. Доўгі час быў кіраўніком Верхнекалымскай геалагічнай экспедыцыі, якая выявіла вядомае радовішча золата ў прытоках ракі Нера (басейн Індыгіркі). Ва ўмовах Крайняй Поўначы працаваў 32 гады — з 1928 да 1959 г. За геалагічныя даследаванні і адкрыццё радовішчаў золата Ракоўскі быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Імем С. Ракоўскага ў г. Сусуман на Калыме названа вуліца, на якой устаноўлена прысвечаная яму мемарыяльная дошка з надпісам “Ракоўскі Сяргей Дзмітрыевіч. 30 сакавіка 1899 года — 13 сакавіка 1963 года. Геолаг, першаадкрывальнік Калымы. Працаваў у раёне Крайняй Поўначы з 1928 па 1959 год”.