Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Артыкулы вядомага музыканта змяшчаліся на старонках польскіх выданняў “Muzyka”, “Ruch muzyczny”, рэдактарам апошняга быў на працягу 19571959 гг. Б. Руткоўскі выступаў з канцэртамі ў розных гарадах Польшчы і за яе межамі: у Югаславіі (1959, 1961), Італіі (1959), Румыліі (1964), Германіі (1963), краінах былога СССР (1960, 1963). Рэпертуар канцэртаў ахопліваў розныя стылі і эпохі. Яго майстэрства вылучалася высокай артыстычнасцю, арыгінальнасцю і каларытнасцю выканання.
Б. Руткоўскі прымаў актыўны ўдзел у культурнаграмадскім жыцці краіны. Быў старшынёй Саюза арганістаў і хормайстраў, узначальваў Саюз аматараў старажытнай музыкі, дзе сам браў актыўны ўдзел у якасці арганіста, дырыжора і лектара. З’яўляўся аўтарам цэлага шэрагу цыклаў музычных радыёперадач “Спявае ўся Польшча”, “3 песняй па краіне”, “Спявайма песенькі”, “Канцэрты для дзяцей”, ‘Тутарак пра музыку”, “Стылі ў музыцы”, “Слухаем музыку”. Быў пачынальнікам фестываляў арганнай музыкі, якія ў 1963 г. набылі статус міжнародных, праектантам і кансультантам па ўстаноўцы арганаў у Варшаве, Кракаве, Вроцлаве, Чэнстахове. Ён быў членам праграмнай камісіі Вышэйшай музычнай школы пры Міністэрстве навукі і мастацтва, Таварыства польскіх музыкантаў, рады Вышэйшай музычнай школы, Таварыства оперы. Узначальваў Кракаўскую філармонію, быў членам журы шматлікіх музычных конкурсаў.
Узнагароджаны сярэбраным крыжам Virtuti Military, срэбым Крыжам заслуг з мячамі, Камандорскім крыжам Адраджэння Польшчы. Яго імя носіць Дзяржаўная музычная школа № 3 у Падчужы, актавая зала ў Дзяржаўнай вышэйшай музычнай школе ў Кракаве. Пра жыццёвы і творчы шлях Б. Руткоўскага напісана шмат манаграфій. Пахаваны на Алеі заслужалых Ракавіцкіх могілак у Кракаве.
ІванДраўніцкі (Мядзельскірн Мінскай вобл.)
Рушчыц Фердынанд
Рушчыц Фердынанд(Ю.2.1870, в. БагданаваАшмянскагапав. Віленскайгуб., цяперАшмянскірнГродзенскай вобл. —30.10.1936, тамжа), польскі і беларускі мастак, графік, сцэнограф, грамадскі і культурныдзеяч, прафесар Віленскага універсітэта, школы выяўленчага мастацтваўВаршаве і Акадэміі выяўленчага мастацтва ўКракаве.
Ф. Рушчыц паходзіў з сям’і землеўладальнікаў (маці яго была датчанкай). Дзяцінства правёў у Ліепаі (Латвія). 3 1877 г. жыў у Мінску, дзе скончыў з залатым медалём класічную гімназію. Яшчэ будучы вучнем выявіў вялікія здольнасці ў маляванні (яго першым настаўнікам быў К. Ермакоў). У 1890 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскга універсітэта. Адначасова, як вольны слухач, наведваў Акадэмію мастацтва, куды ў 1892 г. паступіў. Вучыўся ў 1. Шышкіна. У 1895 г. перайшоў у майстэрню пейзажа А. Куінджы, у якой і заставаўся да атрымання дыплома ў 1897 г. Сябраваў з выдатнымі мастакамі — М. Рэрыхам, А. Рыловым, В. Пурвітам. У час вучобы Ф. Рушчыц здзейсніў творчыя падарожжы ў Крым, Швецыю, на востраў Барнгхольм, ад якіх засталося шмат эскізаў і малюнкаў. Падарожжы да мора падказалі яму і тэмы першых карцін “Трытоны”, “Вячэрняя зара”, прызначаных на конкурсную выстаўку ў Акадэміі ў 1897 г. Дыпломную работу Ф. Рушчыца “Вясна” з краявідам бацькаўшчыны набыў для сваёй калекцыі П. Траццякоў. Летам 1898 г. для далейшай адукацыі выехаў у Заходнюю Еўропу. Наведаў Бельгію, Францыю. Італію, Швейцарыю, Аўстрыю. Пасля гэтага некалькі гадоў правёў на радзіме, у Багданаве. Гэта быў найбольш плённы перыяд мастацкай творчасці Ф. Рушчыца, галоўнай тэмай якой бьшо адлюстраванне родных краявідаў. Карціна “Млын зімою”, напісаная ў 1898 г., была выстаўлена ў Пецярбургу і набыта маскоўскім мецэнатам і калекцыянерам С. Марозавым. На працягу наступных гадоў з’явіліся “Млын”, “Над ставамі”, “Крэва”, “Апошні снег”, “Перад касцёлам”, “Балада”, “Лясны ручай”, “Стары дом”, “Дажынкі”, атаксама “У свет”, “Эмігранты”, “На анёл Панскі”, “Воблака”, “Мінулае” (18981904), дзе арганічна спалучаны сімвалізм і “экспрэсіянізм на выразнай натуралістычнай аснове”. У гэтыя гады Ф. Рушчыц удзельнічаў у веснавых выстаўках Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў і ў выстаўках “Свет мастацтва”.
3 цягам часу сувязі з пецярбургскім мастацкім асяроддзем аслаблі. Карціны мастака пачалі выстаўляцца на радзіме. У 1899 г. упершыню Ф. Рушчыц паказаў некалькі сваіх прац у Вільні, а ў снежні таго ж года адбыўся яго
257
Персаналіі
дэбют у Варшаве. На працягу 19001905 гг. плённа выстаўляўся ў Варшаве, Вільні, Кракаве, Львове, атрымаў шмат узнагародаў, быў абраны сябрам Таварыства польскіх артыстаў (TAP). Яго карціны пачалі выстаўляцца ў Вене, Празе, Дзюсельдорфе, Лондане. У 19031904 гг. Ф. Рушчыц удзельнічаў у стварэнні новай школымастацтваў у Варшаве, стаў яе прафесарам і на некаторы час пераехаў у Варшаву.
У 1908 г. Ф. Рушчыц вярнуўся ў Багданава, але ўжо у 1907 г. узначаліў кафедру пейзажа Акадэміі мастацтва ў Кракаве. 3 гэтага часу ён рэдка маляваў. Яго апошняя праца алеем “Гняздо” (1908) з фрагментамі бацькоўскага дома завяршае перыяд яго мастацкай дзейнасці. У лютым 1908 г. ён арганізаваў у Вене выстаўку мастацкага таварыства “Sztuka”. У тым жа годзе пакінуў Кракаў, зноў вярнуўся на радзіму, стаў арганізатарам многіх культурных мерапрыемстваў у Вільні. Важнае месца ў творчасці Ф. Рушчыца займала кніжная графіка. Перад Першай сусветнай вайной з’явіліся ў яго афармленні літаратурныя альманахі “Zyrawce” (1910), “Litwa і Rusратфсі Syrokomli” (1912), альбом “Вільня 100 гадоўтаму” (1912) іінш. У часвайны жыўу Багданаве, вярнуўся ў Вільнюз польскімі войскамі. Шмат працаваў дзеля аднаўлення Віленскага універсітэта, стаў стваральнікам і дэканам яго факультэта мастацтваў. Да 400годдзя кананізацыі патрона Вільні св. Казіміра спраектаваў саркафаг для яго рэліквій. У 1921 г. арганізаваў у Парыжы першую афіцыйную выстаўку польскага мастацтва XIX — XX стст., за што быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна. У 1928 г. пасля выстаўкі народнага мастацтва Віленшчыны, атрымаў Залаты крыж заслугі. 3 1931 г. старшыня камісіі па аднаўленні Віленскай катэдры і Вострабрамскай капліцы. Працаваў таксама як сцэнографпастаноўшчык і арганізатар выставак.
У памяць пра мастака ў Вільні, Варшаве, Кракаве былі створаны розныя камітэты, адбываліся выстаўкі яго твораў. У Варшаве на доме, дзе ён жыў, і ў Багданаве устаноўлены мемарыяльныя дошкі. Яго імем названы сквер перад універсітэцкай бібліятэкай у Вільні. Працы нашага суайчынніка (карціны, малюнкі, эскізы, графіка) знаходзяцца ў музеях Польшчы, Літвы, Украіны (Львоў), Расіі (Масква і СанктПецярбург), Беларусі. У 2000 г. у Багданаве быў праведзены Міжнародны мастацкі пленэр імя Ф. Рушчыца, на якім ганаровымі гасцямі былі яго сын і ўнук з Варшавы.
Але//а Русаковіч
Рылькоў Уладзімір
Рылькоў Уладзімір Апанасавіч (1947, в. Лясныя Круглянскага рна Магілёўскай вобл.), генералмаёр.
У. Рылькоў скончыў Скляпаўскую сярэднюю школу, ПТВ № 40 у Мінску, Вышэйшае АлмаАцінскае пагранічнае вучылішча імя Ф. Э. Дзяржынскага (1971). 3 1966 г. — у пагранічных войсках. Служыў камандзірам аддзялення, часці, злучэння, начальнікам Львоўскага пагранічнага атрада. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём.
Ban. заў Мацксвіч
Рэут Густаў
РэутГустаў(28.8.1842, б. маёнт. Чарніца Барысаўскага пав. Мінскайгуб., цяпер Смалявіцкірн Мінскайвобл. 8.11.1902, Львоў, Украіна), інжынер, удзельнік паўстання 1863г.
Нарадзіўся Г. Рэут у шляхецкай сям’і. Скончыў з адзнакай гімназію ў Віцебску і ў 1858 г. паступіў на фізікаматэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта. У 1860 г. стаў членам тайнай арганізацыі “Польскі манаскі ордэн”. У студзені 1861 г. разам з іншымі студэнтаміпалякамі выехаў з Масквы, каб прыняць удзел у паўстанні ў Польскім легіёне пад кіраўніцтвам Л. Мераслаўскага. Браў удзел у паўстанцкіх бітвах 1863 г. на тэрыторыі Польшчы. Пасля ранення эміграваў у Парыж. Свае ўспаміны пра падзеі тых часоў Г. Рэут апублікаваў у артыкуле “Успаміны аб 18601863 гг.” (Gazeta Narodowa. 1913. Nr. 165170). Вучыўся ў Школе інжынерыі і артылерыі ў Метцы, якую скончыў у 1868 г. 3 1868 г. працаваў павятовым інжынерам у Кракаве. Кіраваў будаўніцтвам дарог. 3 1872 г. — у Львове, дзе атрымаў пасаду інжынера ў тэхнічным аддзеле краёвага аддзела, а ў 1894 г. быў прызначаны дырэктарам тэхнічнадарожнага бюро гэтага аддзела. У 1896 г. будаваў дарогу з Марскога Вока да Закапанэ. 3 1901 г. — на пенсіі.
Г. Рэут — член Політэхнічнага таварыства ў Львове, у 1895 г. быў абраны ў склад яго праўлення. Узнагароджаны ордэнам Франца Йозефа (1899).
Пахаваны сярод заслужаных на Лычакоўскіх могілках у Львове.
Вольга Гапоненка
258
Персаналіі
Рэут Марыя
Рэут Марыя Ядвіга, (псеўд. 1. Богуш, ЯнВжос, Марыя з Палесся, ЕжыСурвінт; 1863, па іншых крыніцах 1867, б. маёнт. Дзярновічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер тэрьіторьіяГомельскайвобл. 13.1.1942, Вільнюс), польская пісьменніца, грамадскідзеяч.
Пачатковую адукацыю М. Рэут атрымала дома. Скончыла Настаўніцкую семінарыю ў Вільні. 3 1894 г. — у Варшаве, працавала ў кніжнай фірме. Была сябрам асветніцкай суполкі Бібліятэчнай секцыі, потым была выбрана ў цэнтральную раду секцыі. У 1905 г. была арыштавана за ўдзел у дастаўцы польскіх кніг зза мяжы, асуджана і выслана з Варшавы (вызвалена праз 3 месяцы). Жыла ў Коўне, дзе арганізавала жаночы гурток самаадукацыі. Прымала ўдзел у стварэнні Жаночага гуртка за раўнапраўе — організацыі, якая змагалася за роўныя правы жанчын, была выбрана яго страшынёю. У 1906 г. запрошана Аб’яднаннем настаўнікаў у Львоў, для працы ў Таварыстве народных школ. Стала сябрам Гуртка імя Тадэвуша Касцюшкі. У час Першай сусветнай вайны жыла ў Любартаўскім павеце і займалася, галоўным чынам, арганізацыяй вясковых школ. У 19151918 гг. арганізавала 12 такіх школ. 3 1919 г. — у Вільні, працавала ў секцыі асветы Цэнтральнага аддзела Усходніх земляў. Была сябрам Таварыства польскай радзімай школы (TPMS), курыравала яго бібліятэкі і школы.
Публіцыстычную і літаратурную дзейнасць М. Рэут распачала ў Львове. Пісала рэпартажы, артыкулы, апавяданні, успаміны пра знакамітых людзей. 3 1907 г. — член рэдкалегіі газеты “Kurier Lwowski”, дзе публікавала артыкулы па гісторыі Польшчы, біяграфіі вядомых дзеячаў, апавяданні. Аўтар кніг “3за кратаў” (Львоў, 1908), “Дзённік швачкі” (Львоў, 1909), “Пра птушак, коцікаў і іншых зверанятак” (Львоў, 1912), зборніка апавяданняў “3 гісторыі язычніцкай Літвы” (Варшава, 1913; 1919. 2 выд.). На падставе архіўных звестак і ўласнага вопыту напісала некалькі артыкулаў пра школьніцтва на Віленшчыне, у т. л. на этнічна беларускай тэрыторыі (“Родная школа на Віленскай зямлі” (Oswiata Pol. 1924), “3 гісторыі адукацыі ў Літве” (Almanach Szkolnictwa Ziem і Wil. 1925). Пісала артыкулы пра жыццё моладзі, сцэнарыі для школьных і самадзейных тэатральных пастановак (некаторыя з іх былі надрукаваны). У 1925 г. — рэдактар дзяцячага часопіса “Gwiazdk?”.