Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Друкчецца Э. Саленіекс з 1917 г. Першы верш на латышскай мове апублікаваў ў петраградскай газеце “Камуніст" (1921) — ён быў прысвечаны жыццю латышскіх каланістаў у Беларусі. Гэтая тэма стала стрыжнявой і для прозы пісьменніка. Перасяленец Робертс Заланс галоўны герой многіх твораў Э. Саленіекса (раман пад назвай “Робертс Заланс” выйшаў у 1958 г.). Своеасаблівай “новай зямлі” латышоў прысвечаны цыкл з пяці аўтабіяграфічных раманаўуспамінаў пісьменніка пад агульнай назвай “Так яны працавалі” (закончаныў 1970 г.). Аўтар ад свайго імя вядзе апавяданне, пачынаючы з першых дзіцячых крокаў на беларускай зямлі, знаёміць чытачоў з побытам перасяленцаў, якія трапілі з Латвіі да суседзяў, шукаючы “свой лапік зямлі”, вольны ад баронаўпамешчыкаў. Творы Э. Саленіекса перакладаліся на рускую мову: “Мінулыя дні” (Рыга, 1953), “Крок за крокам” (М., 1957), “Шчодраежыццё” (М., 1961), “Другое паліто”, “Некідайсяўагонь” (М., 1977). На радзіме літаратара, у г. Сянно памятаюць імя земляка.
Сяргей Панізыйк
Салярцінскі Іван
Салярцінскі Іван Івапавіч (20.11.1902, Віцебск 11.2.1944, Новасібірск, Расія), гісторык музыкі, тэатра і літаратуры.
Нарадзіўся I. Салярцінскі ў сям’і юрыста. Бацька, Іван Іванавіч, у той час працаваў старшынёй гарадскога суда. Хутка сям’я пераехала ў Харкаў, а ў 1906 г. у Пецярбург. У 1911 г. I. Салярцінскі паступіў у 3ю Пецярбургскую класічную гімназію, якую скончыў у 1919 г. Затым сям’я вярнулася ў Віцебск. I. Сялярцінскі пачаў займацца педагагічнай работай, праводзіў заняткі ў Віцебскай драматычнай студыі, зблізіўся з многімі дзеячамі мастацтва. У 1921 г. пераехаў у Петраград, працаваў у 15й працоўнай школе. У 1924 г. паступіў на раманагерманскае аддзяленне факультэта грамадскіх навук Петраградскага універсітэта. Адначасова вучыўся ў Інстытуце гісторыі мастацтва, дзе потым прайшоў і курс аспірантуры па тэатразнаўству.
Усё жыццё I. Салярцінскі вылучаўся незвычайнай зацікаўленасцю мастацтвам, імкненнем заразіць гэтай зацікаўленасцю іншых, далучыць магчыма большую колькасць людзей да рускіх і сусветных каштоўнасцей. Гэта абумовіла шырокі спектр яго інтарэсаў і дзейнасці. Ён чытаў лекцыі па пытанпях мастацтва, эстэтыкі, псіхалогіі ў Ленінградскім універсітэце, Інстытуце гісторыі мастацтваў, Педінстытуце імя Пакроўскага, Ленінградскай кансерваторыі. 3 1924 г. супрацоўнічаў з перыядычнымі выданнямі (“Нзвестня”, “Смена”, “Советское нскусство” і інш.), пісаў пра музыку, тэатр, балет. У сваіх працах ён даследаваў праблемы класічнай музычнай спадчыны, сімфанізму, харэаграфіі, опернай і балетнай драматургіі, сучаснай музычнай культуры. Пад уздзеяннем I. Салярцінскага Ленінградская філармонія стала цэнтрам асветніцкай работы, аўтарытэтнай музычнай установай СССР. У 1941 г. разам з філармоніяй (як яе мастацкі кіраўнік) I. Салярцінскі быў эвакуіраваны ў Новасібірск. Там, акрамя філармоніі, ён працаваў яшчэ ў Тэатры драмы імя A. С. Пушкіна, кіраваў кафедрай мастацтвазнаўства Ленінградскага тэатральнага інстытута. У гарадской бібліятэцы Новасібірска разабраў і ўпарадкаваў кніжныя фонды на 23 мовах.
Імя 1. Салярцінскага шануецца ў Віцебску, дзе штогод праводзяцца Міжнародныя музычныя фестывалі яго імя, прысвечаныя яму навуковыя чытанні.
Алсна Русакевіч
264
Персаналіі
Сахарава Вольга
Сахарава (Нікановіч) Вольга Фсдараўна (крыпт. О. С.; 15(28). 6.1884. в. Казаноўка Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкірн Віцебскай вобл. 13.3.1943, Люцын(Лудза), Латвія), беларуская паэтэса, драматург.
Паходзіла В. Сахарава з сям’і праваслаўнага святара X. Нікановіча. Вучылася ў Полацкай рускай гімназіі, а пасля яе заканчэшія (1900) накіравалася ў Люцын, куды быў пераведзены настаяцелем царквы яе бацька. Працавала 4 гады ў Люцыне настаўніцай прыходскай школы для дзяўчынак. Тут пазнаёмілася з С. Сахаравым, настаўнікам Люцынскага гарадскога вучылішча, у 1905 г. яны ажаніліся. У студзені 1907 г. В. і С. Сахаравы пераехала ў Юр’еў (цяпер Тарту), дзе яна пачала вучыцца на прыватных курсах дашкольнага выхавання. У час працы мужа на педагагічнаадміністрацыйных пасадах у розных гарадах (Віцебск, Юр’еў, Пінск, Магілёў і інш.) таксама працавала на школьнаасветнай ніве, гадавала траіх дзяцей. У 1917 г. зноў апынуліся ў Люцыне (з 1918 — тэрыторыя Латвіі), куды С. Сахараў быў запрошаны на пасаду дырэктара беларускай гімназіі. В. Сахарава арганізавала там прыватны беларускі дзіцячы садок, удзельнічала ў рабоце культурнаасветнага таварыства беларусаў у Латгаліі “Бацькаўшчына”. У 1922 г. пераехалі ў Рыгу, у 1925 г. — у Дзвінск (цяпер Даўгаўпілс), дзе да 1932 г. працавала ў беларускай гімназіі. У канцы 1932 г. зноў перабраліся ў Рыгу. Жыццёвая неўладкаванасць змушала некалькі разоў мяняць месца жыхарства. У 1935 г. яны пераехалі ў м. Краслава, дзе В. Сахарава дапамагала мужу збіраць беларускі фальклор. У 19361937 гг. жылі ў Дзвінску, потым зноў у Рызе — разам з сям’ёй дачкі Ірыны. Смерць дачкі Галіны, неспакойнае вандроўнае жыццё ў бесперапынным змаганні за нацыянальныя правы беларускай меншасці ў Латвіі адмоўна паўплывалі на стан здароўя В. Сахаравай. Яе разбіў паралюш, а пасля другога прыступу, увосень 1942 г., яна памерла ў Люцынскім шпіталі.
Актыўная пісьменніцкая дзейнасць В. Сахаравай распачалася пасля пераезду ў 1917 г. у Люцын. Тут, працуючы ў культурнаасветным накірунку і адчуваючы патрэбу ў дзіцячых сцэнічных творах, яна пісала невялічкія інсцэніроўкі для выхаванцаў свайго дзіцячага садка, якія і ставіла разам з імі. У Дзвінску пісала п’есы дпя вучнёўскіх пастановак у гімназіі. 3 гэтага часу вядомы два яе буйныя сцэнічныя творы: “На Полацкім замчышчы” — п’еса, у сюжэтную аснову якой пакладзена драматургічная паэма Я. Купалы “Сон на кургане” (першы раз пастаўлена на сцэне Дзвінскай беларускай гімназіі ў 1927 г., у 1928 г. выйшла ў Дзвінску асобным выданнем і ставілася ў беларускіх школах на вёсках; мела поспех на Віленшчыне, а кампазітар К. Галкоўскі апрацаваў для яе некалькі мелодый), і “Птушка на волі” — п’еса ў 3х дзеях са спевамі з жыцця беларускай вёскі (з 1928 г. рэгулярна ставілася школьнымі беларускімі тэатрамі, у 1932 г. выйшла асобным выданнем у Дзвінску). Другая п’еса па сюжэту крыху нагадвала купалаўскую “Паўлінку”. У ёй развівалася класічная драматургічная сітуацыя — супрацьстаянне паміж каханнем і разлікам. Ненадрукаванымі засталіся тры п’есы В. Сахаравай, якія ставіліся ў Дзвінскай беларускай гімназіі — “Маладыя пабегі”, “ Л іст да Прэзідэнта” і “ Аксюткіна ёлка” (калядная п’еса для дзіцячага тэатра). Няскончанай засталася інсцэніроўка “Беларускае вяселле”, заснаваная на багатым фальклорным матэрыяле. Пісала В. Сахарава і вершы. Некаторыя з іх былі надрукаваны ў 1926 г. у рыжскай беларускай газеце ‘Толас беларуса”, у зборніку “Першы крок”, часопісе “Школьная праца”. Аднак большая частка паэтычнай спадчыны В. Сахаравай засталася неапублікаванай. У 1943 г. рыхтаваўся да друку пасмяротны зборнік яе вершаў “Водгукі сэрца”, дзе былі сабраны лепшыя паэтычныя творы патрыятычнага характару (“Беларускай грамадзе ў Латвіі”, “Братубеларусу”, “Змагаруадраджэнцу”, “Ворагам”, “Праўда людская” і інш.), вершы, напісаныя ўдалечьші ад радзімы (“Успаміны аб радзіме”, “Роднай вёсцы”, “Родная школа”), і глыбока асабістыя (“Прайшлі гады”, “На смерць мае дачкі Галіны” і інш.). Рукапіс гэтага зборніка захоўваецца ў акадэмічнай бібліятэцы ў Вільнюсе. Вяла дзённік (не захаваўся).
Ірына Багдановіч
Сахараў Сяргей
Сахараў Сяргей Пятровіч (псеўд. Гісторык, Двннчаннн, Дзьвінчук, С. Дзьвінчук, Скучаюідмй; крыпт. С.; 16(29).9.1880, Полацк22.4.1954, Рыга), беларускі 1 рускі фалькларыст, этнограф, публіцыст, педагог.
Паходзіў С. Сахараў з сям’і псаломшчыка царквы пры Полацкім кадэцкім корпусе. Праз год пасля нараджэння хлопчыка бацьку яго перавялі ў в. Банонь Полацкага пав., дзе ён у хуткім часе памёр. Маці пераехала да сваякоў у в. Туроўлю таго ж павета. Там С. Сахараў пайшоў у школу. Праз тры гады сям’я пераехала ў Полацк, дзе С. Сахараў у 1891 г. паступіў вучыцца ў духоўнае вучылішча. Паспяхова вытрымаў экхамены і ў 1895 г. быў пераведзены ў Віцебскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1901 г. Адмовіўшыся ад духоўнага сану, заняўся педагагічнай дзейнасцю. Быў прызначаны настаўнікам Пасінскай народнай школы Люцынскага пав., а з 1902 г. працаваў выкладчыкам гарадскога вучылішча ў Люцыне (цяпер г. Лудза, Латвія). У Люцыне ў 1905 г. ажаніўся з Вольгай Сахаравай (Нікановіч). 3 пачатку 1907 г. С. Сахараў вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта і адначасова слухаў лекцыі на гісторыкафілалагічным факультэце. Пасля заканчэння вучобы ў 1911 г. атрымаў дыплом юрыста (выканаў кандыдацкую працу па царкоўнаму праву, якая
265
Персаналіі
была надрукавана ў 16, 20 і 21 зборніках “Вучоналітаратурнага таварыства пры Юр’еўскім універсітэце”) і правы выкладчыка гісторыі і мовы ў сярэдніх школах. Па прыездзе на работу ў Віцебск ён быў прызначаны настаўнікам правазнаўства ў трох гімназіях і ў настаўніцкім інстытуце. У 1913 г. прызначанына пасаду інспектара народных вучылішчаў у Юр’еве. Там яго заспела Першая сусветная вайна і Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. 3 мая па кастрычнік 1917 г. давялося шмат павандраваць у пошуках працы па Беларусі (жыў у Пінску, Барысаве, Мінску, Магілёве). У кастрычніку 1917 г. прыйшло запрашэнне ад Люцынскай гарадской управы заняць пасаду дырэктара арганізаванай там беларускай гімназіі. 3 1921 г. у Люцыне (з 1918 г. тэрыторыя Латвіі) пачынаедзейнасць беларускае грамадскае культурнаасветнае таварыства “Бацькаўшчына”. С. Сахараў стаў старшынёй праўлення гэтага таварыства. Увосень 1921 г. ён прызначаны кіраўніком беларускага аддзела Міністэрства асветыўРызеіў 1922 г. пераехаў туды з сям’ёй. Гэта быў перыяд актыўнай і цяжкай працы, звязанай з адкрыццём пачатковых беларускіх школ, гімназій, настаўпіцкіх курсаў. Барацьба за беларускую школу суправаджалася нядобразычлівымі адносінамі з боку рускага, польскага і часткова латышскага насельніцтва, адсутнасцю нацыянальна настроенай інтэлігенцыі, чуткамі і абвінавачваннямі ў “левізне”. Усё гэта прывяло да таго, што ў 1925 г. аддзел быў ліквідаваны. С. Сахараў становіцца настаўнікам, а неўзабаве дырэктарам беларускай гімназіі ў Дзвінску (цяпер Даўгаўпілс). Педагагічную дзейнасць спалучаў з грамадскай, быў прадстаўніком беларусаў у Дзвінскай гарадской думе. Рэдагаваў вучнёўскі часопіс “Школьная праца” (гектограф). Тэндэнцыя да закрыцця школ нацыянальных меншасцей прывяла да таго, што ў 1932 г. Дзвінская беларуская гімлазія была ліквідавана, a С. Сахараў вымушаны быў пайсці на пенсію. Ён пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыкалітаратурнай працай. Летам 1935 г., будучы ў м. Краславе, С. Сахараў пачаў інтэнсіўна запісваць беларускі фальклор. У 19361937 гг. жыў у Дзвінску, потым зноў у Рызе. У 1939 г. было арганізавана беларускае таварыства ў Латвіі, і С. Сахараў актыўна ўключыўся ў яго дзейнасць. У кастрычніку 1940 снежні 1941 гг. працаваў настаўнікам у Рыжскай беларускай вячэрняй школе, у 1942 г. — дырэктарам Зылупскай беларускай гімпазіі. 3 мая 1944 г. — зноў у Рызе, настаўнік рускай школы. У красавіку 1945 г. арыштаваны па даносе як “нацыяналістычны беларус” і асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у казахстанскіх лагерах Карабас і Батык. Вярнуўся ў жніўні 1950 г.