Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
В. Стахвюк — адзін з ініцыятараў стварэння Праваслаўнага брацтва імя Кірыла і Мяфодзія ў Польшчы (1989) і Беларускага дэмакратычнага аб’яднання. 3 1992 г. уваходзіў у Галоўную раду БДА, з’яўляўся намеснікам старшыні Галоўнай рады. 3 1990 г. быў каардынатарам краёвай управы Беларускага дэмакратычнага аб’яднання на Беласточчыне. Актыўна работаў у камісіях Рады беларускіх арганізацый у Польшчы (у камісіі па справах кантактаў з асветнымі ўладамі і інш.). 3 1992 г. з’яўляецца прадстаўніком БДА ў Радзе беларускіх арганізацый у Польшчы.
В. Стахвюк — член беларускага літаратурнага аб’яднання ў Польшчы “Белавежа”. Яго паэтычныя і публіцыстычныя творы друкуюцца на старонках беларускіх перыядычных выданняў у Польшчы. З’яўляецца сакратаром Галоўнай управы Беларускага грамадскакультурнага таварыства (БГКТ) у Польшчы.
Ларыса Языковіч
Стахіеў Юрый
Стахіеў Юрый Міхайлавіч (1934, Орша Віцебскай вобл.), інжынер, членкарэспандэнт Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук.
Бацька Ю. Стахіева, Міхаіл Канстанцінавіч, працаваў у Оршы галоўным лекарам бальніцы імя Сямашкі, a затым загадваў інфекцыйным аддзяленнем. У 1951 г. Ю. Стахіеў з залатым медалём скончыў Аршанскую сярэднюю школу № 1, а ў 1956 г. на выдатна — Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію. Прайшоў шлях ад звычайнага інжынера на льнозаводзе ў г. Энгельсе да членакарэспандэнта галіновай Акадэміі навук. 3 1960 г. жыве ў г. Архангельску, загадвае лабараторыяй круглапільнага абсталявання і інструмента ў Цэнтральным навуковадаследчым інстытуце механічнай апрацоўкі драўніны. Кандыдат тэхнічных наук.
Ю. Стахіеў — аўтар больш 300 апублікаваных навуковых прац і 65 патэнтаў на вынаходніцтвы. Адна з яго манаграфій выключная ў свеце: у ёй абагульнены сучасны стан ведаў пра круглыя пілы. Працы Ю. Стахіева 12 разоў дэманстраваліся на ВДНГ СССР. Цесна супрацоўнічае з Аршанскім інструментальным заводам, куды часта прыязджае. Друкуецца ў “Нзвестнях”, “Лесной газете”.
З’яўляецца лаўрэатам прэміі Ламаносаўскага Фонду па рэсурсазберагальных тэхналогіях. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалямі.
Аляксандра Дзедзінец (Орша)
273
Персаналіі
Стрэмінскі Уладзіслаў
Стрэмінскі Уладзіслаў Максімільянавіч (21.11.1893, Мінск25.12.1932. Лодзь. Польшча), мастак, тэарэтык у/йзма, піянер авангарднага мастацтва ў Польшчы.
У. Стрэмінскі быў старэйшым з трох дзяцей у сям’і падпалкоўніка Максімілтяна і Евы Стрэмінскіх. У11 гадовым узросце яго аддалі ў Маскоўскі кадэцкі корпус імя Аляксандра II. Затым вучыўся ў Вышэйшым вайсковым інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу (1911—1914). Першая сусветная вайна закінула маладога афіцэрасапёра ў Беларусь. Тут, на фронце, пад мястэчкам Пяршаі ў маі 1916 г. ён быў цяжка паранены: яму часткова ампутавалі левую руку і правую нагу, левае вока амаль страціла зрок. Каля 2 гадоў правёў у шпіталі ў Маскве. Там сустрэў сваю будучую жонку і аднадумца Кацярыну Кобра, якая стала вядомым скульптарамфутурыстам. У 1918 г. У. Стрэмінскі наведаў Першыя дзяржаўныя свабодныя майстэрні ў Маскве. Блізка сыйшоўся з К. Малевічам. Пачынаецца незвычайна бурны і плённы творчы шлях мастаканаватара. Ужо ў 1918 г. яго канструкцыйныя творы дэманстраваліся на выстаўках у Маскве, Разані і Віцебску. Разам з К. Малевічам У. Стрэмінскі абіраецца ў Маскоўскую калегію па справах мастацкай прамысловасці. На пачатку 1919 г. У. Стрэмінскі вярнуўся ў Мінск, працаваў у аддзеле выяўленчага мастацтва Народнага камісарыята асветы. Выступаў арганізатарам авангарднага афармлення горада. Па запрашэнню Смаленскага аддзела асветы ў тым жа годзе пераехаў у Смаленск, выкладаў там у мастацкай школе, супрацоўнічаў з аддзелам РОСТа. Калі 20 красавіка 1920 г. К. Малевіч арганізаваў у Віцебску суполку СНОМAC (УНОВРІС), У. Стрэмінскі і К. Кобра сталі яе сябрамі і ўзначалілі філіял СНОМAC у Смаленску. У 1922 г. У. Стрэмінскі з жонкай пакінулі Смаленск і нелегальна перабраліся ў Вільню. Ён стаў першым папулярызатарам рэвалюцыйнага авангарднага мастацтва ў Заходняй Беларусі і Польшчы. Друкаваў у часопісе кракаўскага мастацкага авангарда “Zwrotnica” (“Стрэлка”) “Нататкі пра рускае мастацтва”. Летам 1923 г. арганізаваў выстаўку повага мастацтва, гуртаваў вакол сябе мастакоўавангардыстаў і ў 1924 г. выступіў сузаснавальнікам суполкі кубістаў, канструктывістаў і супрэматыстаў “Блок”. Але ўжо ў 1926 г. адышоў ад “Блока” і стварыў суполку мастакоў і архітэктараў “Прэзенс”. Стварыў першую архітэктурную кампазіцыю. Прымаў удзел у выстаўцы суполкі “Прэзенс”. У 1927 г. адбылася першая персанальная выстаўка У. Стрэмінскага ў Варшаве. Яго творы экспанаваліся ў НьюЙорку, Бельгіі, Галандыі, на Парыжскім восеньскім салоне ў 1929 г. У 1928 г. У. Стрэмінскі апублікаваў сваю тэарэтычную працу “Унізм у жывапісе”, дзе вызначыў прынцыпы сучаснага адлюстравання на плоскасці.
3 пачатку 30х гг. У. Стрэмінскі жыў і працаваў у Лодзі. Там у 1932 г. У. Стрэмінскі атрымаў “Мастацкую ўзнагароду г. Лодзі” за вялікія здабыткі ў авангарднай творчасці. Другая сусветная вайна закінула У. Стрэмінскага ў Беларусь. Тут, жывучы ў брата Валяр’яна у Вілейцы, ён стварыў цыкл “Заходняя Беларусь”. У маі 1940 г. У. Стрэмінскі з сям’ёй вярнуўся ў Лодзь. Там жыў у цяжкіх умовах фашысцкай акупацыі. I ўсё ж тварыў — з’яўляюцца цыклы малюнкаў— “Дэпартацыя”, “Вайна дамам” і самы значны “Танныя, як балота”.
У паваеннай Польшчы лёс У. Стрэмінскага склаўся трагічна. Ён дазволіў сабе крытыку метаду сацыялістычнага рэалізму. За гэта мастака пазбавілі работы, выключылі з Саюза мастакоў Польшчы, яго імя імкнуліся выкрасліць з памяці. Хворы на сухоты У. Стрэмінскі памёр у галечы. Яго дачка, якая жыве ў Варшаве, напісала пра бацькоў кнігу “Мастацтва, каханне, нянавісць”.
Вацлаў Мацксвіч
Стыркіна Святлана
Стыркіна (дзяв. Пляскач) Святлана Паўлаўна (1949, в. Кунцы Круглянскага рна Магілёўскай вобл.), спартсменка.
С. Стыркіна — чэмпіёнка свету ў эстафетным бегу 4 х 800 м у камандных спаборніцтвах (1976). Заваявала тры залатыя медалі на летніх, зімовых чэмпіянатах СССР і ў эстафеце 4 х 400 м (1977), сярэбраны медаль у час “Кубка Еўропы” ў эстафеце 4 х 100 м (1977), спецыяльны прыз на спаборніцтвах “Залатыя шыпоўкі” ў Браціславе (1978), залаты медаль на чэмпіянаце СССР (1978). Сярод вучняў С. Стыркінай — чэмпіёны свету, Еўропы, Расіі. Заслужаны трэнер СССР. Працуе ў Маскве.
Вац. заў Мацкевіч
Стэповіч Вітаўт Юрый
Стэповіч Вітаўт Юрый (12.3.1939, Вільня), вучоны, доктар габілітаваны, інжынер электронікі, дзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
Бацька В. Стэповіча Ян быў братам беларускага паэта і святара Канстанціна (Казіміра Сваяка) і беларускага дзеяча Альбіна Стэповіча. Ён да 1939 г. з’яўляўся сакратаром акруговага суда ў Вільні. У 1945 г. сям’я пераехала
274
Персаналіі
ў Сопат. У 1963 г. В. Стэповіч скончыў факультэт сувязі Гданьскага політэхнічнага інстытута і адразу пачаў навуковуюдзейнасць. Спецыялізаваўся ў фізіцы паўправаднікоў, паўправадніковых дэталяў і інтэграваных сістэм. Цяпер займаецца тэрмічнымі з'явамі ў паўправадніках. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1975 г., а ў 1985 г. доктарскуго дысертацыю па тэме “Неізатэрмічныя токаванапружаныя характарыстыкі выбраных паўправадніковых элементаў”. Аўтар больш за 100 навуковых публікацый і лекцын, выдадзеных на правах рукапісу. Неаднаразова за навуковыя і метадычныя дасягненні ўзнагароджваўся рэктарам Гданьскага політэхнічнага інстытута і міністрам адукацыі Польшчы. У 1989—1993 гг. быў дэканам навучальнага працэсу факультэта электронікі таго ж інстытута, Цяпер прафесар факультэта электронікі тэлекамунікацыі і інфарматыкі. В. Стэповіч адзін з заснавальнікаў Беларускага культурнага таварыства “Хатка" ў Гданьску. Разам са стрыечным братам Эдмундам і пры дапамозе таварыства, а таксама Людвікі і Сержука Вітушкаў з Вільнюса ў снежні 1994 г. узнавіў помнік на магіле Альбіна Стэповіча на могілках Роса ў Вільнюсе. Захоўвае эпісталярную спадчыну Казіміра Сваяка і Альбіна Стэповіча.
Лсна Глагоўская (Гданьск, Польшча)
Стэфаноўская Міхаліна
Стэфапоўская Міхаліна (20.11.1855, Гродна — 15.12.1942, Кракаў), біёлаг, фізіёлаг. Членкарэспандэнт Польскай акадэміі навук.
Пачатковую адукацыю М. Стэфаноўская атрымала ў Гродне. Пасля заканчэння Гродзенскай гімназіі (1872) працавала настаўніцай прыродазнаўства і геаграфіі ў земскай прагімназіі ў Лодзі. У 1883 — 1888 гг. — студэнтка Жэнеўскага універсітэта, дзе вывучала прыродазнаўчыя навукі, у 1889 г. абараніла там дысертацыю і атрымала ступень доктара прыродазнаўства. У 1891 — 1897 гг. мела стыпендыю для пашырэння тэарэтычных ведаў у галіне біялогіі і псіхалогіі ў Сарбонскім універсітэце, адначасова займалася навуковымі даследаваннямі ў навуковых лабараторыях Парыжа. У 1897 — 1906 гг. працавала ў Фізіялагічным інстытуце ў Бруселі. На аддзяленні прыродазнаўчых навук Жэнеўскага універсітэта абараніла ў 1903 г. габілітацыйную дысертацыю па агулыіай фізіялогіі. 3 1908 г. М. Стэфаноўская ў Польшчы, працавала ў розных навучальных установах. У 1908 — 1912 гг. на Вышэйшых навуковых курсах у Варшаве чытала курс фізіялогіі нервовай сістэмы. У 1912 г. была прызнана дырэктарам жаночай гімназіі імя Э. Ажэшкаў Лодзі. У 1917 —1921 гг. займалася арганізацыяй першых ў Польшчы спецыяльных школьных класаў для дзяцей з парушэннямі ў развіцці нервовай сістэмы. 3 1922 г. — дацэнт, з 1923 г. — прафесар Познаньскага універсітэта, дзе да 1939 г. вяла курс фізіялогіі нервовай сістэмы.
Навуковыя працы М. Стэфаноўскай прысвечаны фізіялогіі нервовай сістэмы, псіхалогіі, псіхаэнергалогіі, фізіялагчнай энергетыцы.
М. Стэфаноўская — другая пасля М. СкладоўскайКюры жанчына — член Польскай акадэміі навук.
Вольга Гапоненка
Сузін Адам
СузінАдам(1800. в. Кулінаўшчьгна Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяперашняе месцазнаходжанне не ўстаноўлена 11.12.1879, Варшава), падарожнік, географ.
А. Сузін нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. 3 1819 г. вучыўся ў Віленскім універсітэце. Пасля працэсу над вілепскай моладдзю, членаў Таварыства філарэтаў, у 1824 г. у ліку найбольш пакараных быў сасланы салдатам у Орск, а праз 5 гадоў пераведзены ў Арэнбург, дзе адбылася яго сустрэча з сябрамі па універсітэту Тамашом Занам і Янам Чачотам, якія таксама адбывалі ссылку.