Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Тарасэвіч Лявон
ТарасэвічЛявон(14.3.1957, станцыяВалілыБеластоцкага ваяв., Польшча), беларускі і польскі мастак.
Л. Тарасэвіч нарадзіўся ў рабочай сям’і. Вучыўся ў ліцэі выяўленчага мастацтва ў Супраслі. У 1984 г. скончыў Акадэмію прыгожых мастацтваў у Варшаве. Дыпломную работу абараніў у майстэрні праф. Тадэвуша Дамініка. Першая выстаўка яго твораў адбылася ў 1984 г. у Варшаве. Л. Тарасэвіч стала супрацоўнічае з варшаўскай галерэяй “Фоксаль”, а таксама з галерэямі ў Германіі і Швецыі. У 1985 1999 гг. яго творы экспанаваліся таксама ў Беларусі, Італіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраілі, Венгрыі і шматлікіх гарадах Польшчы. Ён адзін з самых вядомых сучасных мастакоў Польшчы. Наватарскія творы Л. Тарасэвіча сведчаць пра ўменне бачыць, асэнсоўваць і абагульняць прыроду. Таму па жанру яны бліжэй за ўсё да своеасабліва зразуметага пейзажу. Абапіраецца на праваслаўныя і беларускія традыцыі.
У 1998 г. Л. Тарасэвіч стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі імя Яна Цыбіса. Выкладае ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Варшаве, стварыў там Гасцінную майстэрню жывапісу. Ілюструе творы беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны, найперш Сакрата Яновіча. Выдае на радзіме беларускапольскі часопіс ‘Тарадоцкія навіны”. Жыве і працуе ў Валілах на Беласточчыне, дзе стварыў унікальны культурны цэнтр. Выстаўляе там творы мастацтва, разводзіць экзатычныя птушкі.
Юрый Вашкевіч
Ткачэнка Марыя
Ткачэнка Марыя Іванаўна (2.8.1955, в. Селішча Глыбоцкага рна Віцебскай вобл.), гісторык мастацтва. Унучатая пляменніца беларускага мастакаЯ. Драздовіча.
Скончыла Мінскі інстытут замежных моваў (1979), аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР (1988). 3 1979 г. жыве ў Ленінградзе (СанктПецярбургу). Працуе ў замежным кніжным фовдзе Расійскай нацыянальнай бібліятэкі. Даследуе гісторыю беларускага мастацтва, гравюру Беларусі XVIXVI1I стст. Удзельніца шматлікіх канферэнцый па гісторыі мастацтва і культуры Беларусі, у тым ліку Заслаўскіх чытанняў, канферэнцый Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў 1990, 1994 і 1996 гг., Другога Міжнароднага кангрэса беларусістаў (1995), штогадовых канферэнцый “СанктПецярбург і беларуская культура” (з 1993) і інш.
М. Ткачэнка з’яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый і артыкулаў у часопісах “Мастацтва Беларусі”, “Vieda”, зборніках “Помнікі мастацкай культуры Беларусі эпохі Адраджэння” (Мн., 1994), “Матэрыялы да 100годдзя з дня нараджэння Міколы Шчакаціхіна. 18961940” (Мн., 1996), “Беларусіка 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам. Ч. 1” (Мн., 1997) і інш. Увяла ў навуковы ўжытак невядомыя творы Т. Макоўскага, Г. Ляйбовіча, віленскіх гравёраў XVII ст. З’яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу.
Мікалай Нікалаеў (СанктПсцярбург, Расія), Ларыса Языковіч
280
Персаналіі
Ткачэнка Сяргей
Ткачэшса СяргейВітальевіч (10.5.1954, в. Емяльянаўка каля Чарнобыляна Украіне), мастак. Дзеяч беларускай дыяспары ў Расіі.
У 1988 г. скончыў Ленінградскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Рэпіна. 3 1991 г. з’яўляецаа членам СанктПецярбургскага аддлязення Саюза мастакоў Расіі. 3 1993 г. ганаровы член Беларускага творчага аб’яднання “Пагоня”. Значнае месца ў творчасці С. Ткачэнкі займае беларуская тэматыка. Працуе ў жанрах партрэту, пейзажу, нацюрморту. Аўтар партрэтаў вядомых дзеячаў беларускай культуры—С. Станюты, В. Быкава, Р. Барадуліна, А. Марачкіна, М. Нікалаева (усе 1993), М. Ткачэнка (1990) і інш. Адметнасцю кампазіцыі, тонкім каларытам, багатым зместам вызначаюцца нацюрморты С. Ткачэнкі, пейзажы беларускіх мясцін, асабліва з радзімы беларускага мастака, скульптара, археолага Я. Драздовіча. С. Ткачэнка — удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў, у тым ліку Беларускай рэспубліканскай мастацкай выставы 1990 г., выставы твораў мастакоў да Першага з’езду беларусаў свету (1993 г.), штогадовых выстаў беларускага творчага аб’яднання мастакоў “Пагоня” (з 1993). У 1996 г. адбылася персанальная выстава твораў мастака ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (г. Мінск). Творы С. Ткачэнкі знаходзяцца ў дзяржаўных установах і прыватных калекцыях Расіі, Украіны, Беларусі, Швейцарыі, Англіі, Францыі, Канады, ЗША, Польшчы.
Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Трафімук Андрэй
ТрафімукАндрэйАляксеевіч (16.8.1911 , в. Хведкавічы Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяперв. Федзькавічы Жабінкаўскага рна Брэсцкай вобл. 24.3.1999, Новасібірск, Расія), геолагнафтавік, арганізатар навукі, прафесар, дзяржаўны і грамадскідзеяч. Акадэмік AH СССР (1958, членкарэспандэнтз 1953), акадэмік Расійскай АН (1991). АдзінззаснавальнікаўСібірскага аддзяленняРасійскайакадэміінавук. ЛаўрэатДзяржаўных прэмій СССР (1946, 1950) іДзяржаўнай прэмііРасійскай Федэрацыі (1994), Герой Сацыялістычнай Працы (1944). Ганаровы грамадзянін Новасібірска.
Нарадзіўся А. Трафімук у збяднелай сялянскай сям’і. У 1933 г. скончыў геалагічны факультэт Казанскага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў старшым геолагам, навуковым кіраўніком трэста “Усходнафта” (19341940), галоўным геолагам аб’яднання “Башнафта” (19401950). У 19501953 гг. — галоўны геолаг Галоўнафтаразведкі, у 19531957 гг. — намеснік дырэктара, дырэктар Усесаюзнага нафтагазавага навуковадаследчага інстытута. 3 1957 г. працаваў у Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР (з 1991 г. — Расійскай АН), у 19581961 гг. быў намеснікам, з 1961 да 1988 г. — першым намеснікам старшыні Сібірскага аддзялення AH СССР. На гэтай пасадзе ён прыклаў вялікія намаганні для арганізацыі і станаўлення навуковых цэнтраў Сібірскага аддзялення Акадэміі навук у розных сібірскіх рэгіёнах, у вызначэнні і ажыццяўленні стратэгіі развіцця навукі ў Сібіры. Арганізаваў і больш за 30 гадоў, з 1957 да 1988 г., узначальваў Інстытут геалогіі і геафізікі (з 1990 г. — Аб’яднаны інстытут геалогіі, геафізікі і мінералогіі Расійскай АН), з 1988 г. быў ганаровым дырэктарам і галоўным спецыялістам гэтага інстытута. 3 1961 г. — член Прэзідыума AH СССР, з 1992 г. —саветнік Прэзідыума РАН.
А. Трафімук — спецыяліст у галіне геалогіі нафты і газу. Ён аўтар больш за 1100 навуковых прац па праблемах фарміравання радовішчаў нафты і газу, павышэння эфектыўнасці пошуку нафты і газаздабычы. Сярод асноўных навуковых прац—кнігі “Нафтагазаноснасць палеазоя Башкірыі” (М., 1950), “Нафтагазаносныя басейны Далёкага Усходу СССР” (М., 1971), “УралаПаволжа — новая нафтавая база Сібіры” (М., 1975), ‘Теалогія нафты і газу Заходняй Сібіры” (М., 1975), “Геалогія нафты і газу Сібірскай платформы” (М., 1981), “Праблемы нафты і газу” (М., 1983), “Сорак гадоў барацьбы за развіццё нафтагазавай прамысловасці Сібіры” (Новасібірск, 1998). Стаў першаадкрывальнікам шэрагу буйнейшых радовішчаў ВолгаУральскай нафтагазаноснай правінцыі — т. зв. “другога Баку”, якія забяспечылі ў час Вялікай Айчыннай вайны бесперапыннае паступленне нафты на фронт. За гэта А.Трафімук у 1944 г. першым сярод геолагаў СССР быўудастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы. Быў гарачым прыхільнікам пошукаў сібірскай нафты. Яго навуковыя прагнозы пацвердзіліся адкрыццём нафтагазаносных сховішчаў у Заходняй Сібіры, і ўжо некалькі дзесяцігоддзяў тут дзейнічае найбуйнейшы ў Расіі ЗаходнеСібірскі нафтавы комплекс. Даказаў вялікія магчымасці выяўлення і асваення новых нафтагазаносных правінцый Усходняй Сібіры. 3 яго імем звязана адкрыццё невядомай раней прыроднай з’явы — цвёрдага прыроднага газу ў выглядзе газагідратаў, запасы якіх на планеце, па яго ацэнцы, у дзесяткі разоў перавышаюць рэсурсы звычайных газавых радовішчаў. За гэтыя работы А. Трафімук быў удастоены ў 1974 г. прэміі AH СССР імя I. Губкіна, а ў 1994 г. — Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.
Глыбокая ўпэўненасць А. Трафімука ў неабходнасці найбольш поўнага выкарыстання прыродных багаццяў і энергетычных рэсурсаў Сібіры дзеля павышэння эканамічнага патэнцыялу краіны была рэалізавана ў яго рабоце па стварэнню рэгіянальнай навуковадаследчай праграмы “Сібір”, навуковым кіраўніком якой ён быў амаль 15
281
Персаналіі
гадоў і вакол якой згуртоўваў навуковыя сілы Сібіры „езалежна ад іх ведамаснай падпарадкаванасці. На пасадзе старшыні Навуковага савета па Байкалу ён настойліва абараняў захаванне чысціні унікальнага возера. Абараніў права Новасібірска на будаўніцтва першага ў Сібіры метро.
Унёс значны ўклад ў падрыхтоўку навуковых кадраў геолагаўнафтавікоў. На працягу 19621973 г. узначальваў кафедру карысных выкапняў Новасібірскага дзяржаўнага універсітэта, у 1969 г. быў абраны прафесарам. Шырокае прызнанне ў свеце набыла сібірская школа геолагаў і геафізікаўнафтавікоў, якую ён стварыў. А. Трафімук цікавіўся геалогіяй Беларусі, асабліва станам нафтавай геалогіі і нафтаздабываючай прамысловасці. Неаднаразова наведваў родную Беларусь, кансультаваў тут многіх вучоных, удзельнічаў у экспертызах, прысвечаных праблемам разведкі нафты на тэрыторыі Беларусі.
А. Трафімук актыўна ўдзельнічаў ў дзяржаўным і грамадскім жыцці. Больш за паўвека працаваў у саветах народных дэпутатаў ва Уфе, Маскве, Новасібірску, быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР 6га, 7га, 8га і 10га скліканняў, выбіраўся ў партыйныя органы, дэлегатам XXIV, XXVI і XXVII з’ездаў КПСС. Узнагароджаны шасцю ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга, шматлікімі медалямі. А. Трафімук выступаў супраць разбуральных працэсаў, што праходзілі ў Расіі апошнім часам, супраць незапатрабаванасці навукі, яе вынікаў дзяржавай. У знак пратэсту адмовіўся прыняць ордэн “За заслугі перад Айчынай”, якім ён быў узнагароджаны ў 1998 г.
Наталля Прытвіц (Новасібірск, Расія), Вольга Гапонснка
Траццяк Іван
ТраццякІванЯкаўлевіч(1884, в. Ракашычы Мінскагапав. ігуб., цяпер Уздзенскірн Мінскайвобл. —17.8.1939), удзельнік барацьбы за ўстанаўленне савецкай уладынаАлтаі.
I. Траццяк паходзіў з сям’і селянінабедняка. Правучыўся ў школе ўсяго тры зімы. 3 14ці гадоў батрачыў, восем гадоў працаваў лесарубам. У 1904 г. збліжаецца з рэвалюцыйна настроенымі студэнтамі, вядзе агітацыйную работу, прымае актыўны ўдзел у сялянскім руху, выступае супраць рускаяпонскай вайны. У 1907 г. трапляе пад тайны нагляд паліцыі, уцякае ад праследаванняў за мяжу —• спачатку ў Германію, затым — ЗША. Там I. Траццяк працуе на заводах, прымае актыўны ўдзел у рэвалюцыйным рабочым руху, становіцца членам Федэрацыі рускіх рабочых, Камітэта абароны палітычных вязняў (СанФранцыска). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі — імкнецца вярнуцца ў Беларусь, каб дапамагчы ўсталяванню новай улады. Ораз Японію, Карэю, Кітай, Далёкі Усход і Маньчжурыю з цяжкасцямі ў 1918 г. дабіраецца да станцыі Чарышская ў Горным Алтаі, дзе ў гэты час жылі яго бацька, двое братоў і сястра.