• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Вацлаў Мацкевіч
    Халасцякоў Георгій
    Халасцякоў Георгій Мікітавіч (20.7.1902, Баранавічы22.7.1983, Масква), віцэадмірал. Герой Савецкага Саюза.
    У 1921 г. Г. Халасцякоў стаў ваенным мараком. У 1925 г. скончыў Вышэйшае ваеннамарское гідраграфічнае вучылішча. Праходзіў службу на Балтыйскім, Ціхаакіянскім і Чарнаморскім флотах: камандзір падводнай лодкі, камандзір дывізіёна і брыгады падводных лодак. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны — начальнік аддзела падводнага плавання Чарнаморскага флоту, з верасня 1941 па снежань 1944 г. — камандзір Новарасійскай ваеннамарской базы. У студзені  лютым 1944 г. узначальваў Азоўскую ваенную флатылію, са снежня 1944 г. да заканчэння вайны — камандзір Дунайскай ваеннай флатыліі. Быў удзельнікам баёў за Крым і Каўказ, вызваленне Югаславіі, Венгрыі, Балгарыі, Чэхаславакіі, Аўстрыі. 3 1943 г. — контрадмірал, з 1945 г. — віцэадмірал. У 1950 г. скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Тады ж стаў камандуючым Каспійскай ваеннай флатыліяй. У19511953 гг. — камандуючы 7м Ціхаакіянскім флотам. Праводзіў выпрабаванні навейшых падводных лодак у 1960я гг., потым служыў у Галоўным штабе ВаеннаМарскога флоту СССР. У 1969 г. выйшаў у адстаўку. Узнагароджаны ордэнам Леніна, больш як 20 айчыннымі і замежнымі ордэнамі і медалямі.
    Ларыса Языковіч
    Ханевіч Міхаіл
    Ханевіч МіхаілДзмітрыевіч (20.12.1954, в. Купіск Навагрудскага рна Гродзенскайвобл.), хірург, даследчык угаліне медыцыны, прафесар (1993), доктар медыцынскіх навук (1993).
    А. Ханевіч закончыў Купіскую 8гадовую школу (1970) і Слонімскае медыцынскае вучылішча (1974). Працаваў фельчарам у в. Дзяляцічы Навагрудскага рна. У 19751981 гг. вучыўся ў Ваеннамедыцынскай акадэміі ў Ленінградзе, пасля заканчэння якой служыў ваенным урачом у Паўднёвай групе савецкіх войск. У 19841987 гг. — ад’юнкт кафедры хірургіі Ваеннамедыцынскай акадэміі. У 1988 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Даследаванне патагенезу эндатаксікоза пры перытаніце”. Прайшоў шлях ад старшага ардынатара да намесніка начальніка кафедры хірургіі Ваеннамедыцынскай акадэміі. У 1993 г. абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную кішэчнай непраходнасці. 3 1995 г. —галоўны хірург клінічнай бальніцы № 20 у СанктПецярбургу. Стваральнік і кіраўнік адзінага ў Расіі цэнтра рэканструктыўнаўзнаўляльнай хірургіі кішэчніка (з 1997). Уваходзіць у склад праблемнай камісіі Акадэміі медыцынскіх навук Расійскай Федэрацыі. Аўтар больш як 130 навуковых публікацый, у тым ліку 2х манаграфій і падручніка па хірургіі.
    Член Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу.
    Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
    Хвісюк Мікалай
    ХвісюкМікалай Іванавіч (1934, в. Варацэвічы Іванаўскага рна Брэсцкай вобл.), вучонымедык, прафесар. Заслужаныдзеяч навукіі тэхнікі Украіны.
    М. Хвісюк нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сямігодкі паступіў у Пінскую фельчарскаакушэрскую школу, а ў 19531958 гг. вучыўся ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, пасля чаго пачалася яго працоўная дзейнасць на пасадзе галоўнага ўрача санаторыя “Домрачава” на Брэстчыне. 3 1963 г. вучыўся ў аспірантуры Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Фактычна з гэтага часу яго лёс звязаны з Украінай.
    289
    Персаналіі
    Працаваў асістэнтам кафедры траўматалогіі і артапедыі, дацэнтам, намеснікам дырэктара па навуцы Харкаўскага НДІ траўматалогіі і артапедыі ім. М. Сітэнкі, з 1977 г. — рэктар Харкаўскага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Прафесар М. Хвісюк — вучоны з арыгінальнымі навуковымі поглядамі па многіх тэарэтычных і клінічных пытаннях траўматалогіі і артапедыі. Ен з’яўляецца заснавальнікам адной з буйных навуковых школ у галіне артапедыі пазваночніка (вертэбралогіі), ім распрацаваны шэраг новых навуковых напрамкаў па гэтай спецыяльнасці. М. Хвісюк з’яўляецца аўтарам 252 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, і 52 вынаходніцтваў. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 32 кандыдацкія і 5 доктарскіх дысертацый.
    У 1995 г. прызначаны членам Бюро Паўночнаўсходняга цэнтра НАН Украіны. Шмат гадоў быўнамеснікам Харкаўскай абласной комплекснай праграмы “Здароўе”, у 1996 г. зацверджаны саветнікамэкспертам Камісіі па радыяцыйнай абароне насельніцтваУкраіны. У 1997 г. Міжнародным біяграфічным цэнтрам Кембрыджа (Англія), а ў 1998 г. Амерыканскім біяграфічным інстытутам прызнаны “чалавекам года” за заслугі ў галіне медыцынскіх навук. На працягу 22 год працуе рэктарам Харкаўскай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, загадвае там кафедрай.
    За выдатныя навуковыя дасягненні ў развіцці актуальных праблем лячэння пазваночніка і суставаў М. Хвісюк узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), “Дружбы народаў” (1986), пачэснай адзнакан Прэзідэнта Украіны (1996). З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “1 Іроблемы наукн н образовання”, членам шматлікіх рэдкалегій медыцынскіх выданняў. Абраны правадзейным членам Інжынернай акадэміі Украіны, членамкарэспандэнтам Міжнароднай інжынернай акадэміі.
    Ірына Тамільчык
    Хлябцэвіч Улядзімір
    Хлябцэвіч Уладзімір Іванавіч (22.8(3.9). 1894, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер в. Жыровічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл. 28.2(13.3). 1917, Сызрань), удзельнік беларускага літаратурнаграмадскага рухупа чаткуХХ ст.
    Брат Я. Хлябцэвіча. Вучыўся у Пецярбурскім універсітэце. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковалітаратурнага гуртка ў Пецярбургу. Аўтар нарыса “Сяло Кленікі перад бежанствам — у час сусветнай вайны” (1915, надрукаваны ў час. “Bielaruskie zeszyty historyczne”. 1995. №2), вершаў на рускай мове. Загінуў у Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г. у Петраградзе. Пахаваны ў Сызрані, дзеўтой час быў у бежанстве яго бацька Іван Андрэевіч (18571919), які выдаў у Сызрані кнігу “Вянок бацькі на магілу сына. Ахвяра вялікай рэвалюцыі. Кароткі біяграфічны нарыс студэнта У. I. Хлябцэвіча” (1917). Магіла У. Хлябцэвіча захавалася ў цэнтры Сызрані.
    Віталь Скалабан
    Хлябцэвіч Яўген
    Хлябцэвіч Яўтен Іванавіч (псеўданім Халімон зпад Пушчы: 25.7(6.8). 1884, мяст. Жыровічы Слонімскага пав. Гродзенскайгуб., цяперв. Жыровічы Слонімскага рна Гродзенскай вобл. —20.10.1953, Масква). грамадскііпалітычны дзеяч, кнігазнавец, літаратуразнавец. Кандыдат педагагічных навук (1947).
    3	1900 г. Я. Хлябцэвіч вучыўся у Віленскай духоўнай семінарыі, далучыўся да беларускага нацыянальнавызваленчага руху, быў дэлегатам 2га з’езда Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. Вучыўся ў Юр’еўскім (цяпер Тартускі), з 1907 г. — у Пецярбургскім універсітэтах (скончыўу 1913). Друкаваў допісы у “Нашай долі” і “Нашай ніве”, супрацоўнічаў у пецярбургскай газ. “Новая Русь”, дзе рэдагаваў “Кніжны і бібліятэчны лісток” (19011910). Адзін з арганізатараў гуртка па вывучэнню Гродзенскай губ., Беларускага навуковалітаратурнага гуртка ў Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні бясплатных паўленкаўскіх бібліятэк, у т. л. у в. Кленікі Бельскага пав., дзе святаром быў яго бацька — 1. Хлябцэвіч. На Першым Усерасійскім з’езде па бібліятэчнай справе (1911) выступіўз дакладам “Развіццё бібліятэчнай справы на Беларусі”. 3 1914 г. — у арміі. У 1918 г. —у Кіеве, удзельнічаў у рабоце беларускіх арганізацый, друкаваўся у газеце “Белорусское эхо”. У 1919 г. — інструктар Беларускага пададдзела аддзела асветы нацыянальных меншасцей Народнага камісарыята асветы РСФСР у Кіеве, вёў перагаворы з М. ДоўнарЗапольскім аб выданні яго “Гісторыі Беларусі”. 3 1919 г. — загадчык бібліятэчнага аддзялення Палітычнага ўпраўлення Рэўваенсавета рэспублікі, з 1930 г. працаваў ў Наркамасвеце РСФСР, з 1943 г. — выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчпага інстытута. У 19191920 гг. змяшчаў артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры ў газеце “Жнзнь нацнональностей”. Аўтар працы “Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры” (Пг., 1914, у 1917 г. перавыдадзена пад назвай “Народніцкая паэзія беларусаў”), артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Баршчэўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалу, Цётку, А. Бурбіса. Асабісты архіў Я. Хлябцэвіча зберагаецца ў Аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
    Віталь Скалабап
    290
    Персаналіі
    Хмялеўскі Міхась
    ХмялеўскіМіхжь (псеўд. Міхась Сваяк, крыпт. М. С., М. Х.;26.6.1925. в. Паўднёвы Востраў Гродзенскага ваяв., цяпер Беластоцкаеваяв., Польшча), журналіст. дзеяч беларускайдыяспарыў Польшчы.
    М. Хмялеўскі вучыўся ў Ленінградскім універсітэце. Пасля заканчэння (1953) працаваў журналістам у Люблінскай ваяводскай газеце “Sztandar Ludu” і “Gazecie Bialostockiej”, з 1956 г. — органе Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы штотыднёвіку “Ніва”. Узначальваючы на грамадскіх пачатках ГП БГКТ (19631966,19691972), а пазней — Галоўную рэвізійную камісію таварыства, прымаў актыўны ўдзел у рабоце камісій Галоўнага праўлення па культуры і выдавецкіх справах. Працаваў у рэдкалегіях па выпуску беларускіх календароў. Асабіста М. Хмялеўскім падрыхтаваны календары на 1966 і 1983 гг. Спрыяў дзейнасці вясковых гурткоў БГКТ, развіццю беларускага школьніцтва ў Польшчы, дапамагаў у зборы экспанатаў для беларускага этнаграфічнага музея ў Белавежы.
    У “Ніве” М. Хмялеўскі вёў старонку “Трыбуна чытачоў”. Лепшыя яго апавяданні і эсе склалі кнігу “I так бывала”, што пабачыла свет у Беластоку ў сувязі з 70годдзем аўтара (1995). Фундатарам выдання стаў сын журналіста Юрка Хмялеўскі. М. Хмялеўскі цікава расказвае аб сапраўдных здарэннях, трагедыях асобных людзей, іх лёсах, аб злачынствах гітлераўскіх акупантаў „а беларускай зямлі.
    Алесь Жалкоўскі (Ліда)
    Ходзька Іосіф
    Ходзька Іосіф (Юзаф) Іванавіч (6(19). 12.1800, в. Крывічы Вілейскага пав. Мінскайгуб., цяпер Мядзельскірн Мінскайвобл.  21.2(5.3). 1881, Тыфліс(цяпер Тбілісі, Грузія), ваенны геадэзіст, падарожнік, генераллейтэнант.
    Брат польскага паэта Аляксандра Ходзькі. Вывучаў геадэзію і астраномію ў Віленскім універсітэце. У1821 г. добраахвотна пайшоў у рускую армію на тапаграфічную службу, праводзіў трыянгуляцыйныя працы ў Курляндыі, Літве і Беларусі. За кантакты з маладзёжнымі арганізацыямі, якія рыхтавалі паўстанне, накіраваны ў глыб Расіі. Кіраваў трыянгуляцыйнымі работамі на Каўказе (з 1847) — ад Чорнага да Каспійскага мора, на якіх заснавана сучасная картаграфія гэтага рэгіёна. I. Ходзька адным з першых ажыццявіў узыходжанне на Арарат (1850) і быў залічаны ў Альпінісцкі клуб Францыі; аб гэтым узыходжанні паведамілі ‘Теографнческне нзвестня” (1850. Вып. 3). Склаў першую карту Каўказскіх гор з абазначэннем усіх вяршынь і горных перавалаў, ледавікоў і інш.