• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Друкавацца М. Улашчык пачаў у 1927 г. З’яўляўся высокакваліфікаваным спецыялістам з міжнародным аўтарытэтам у галіне грамадзянскай гісторыі, археаграфіі і крыніцазнаўства Беларусі і Літвы эпохі феадалізму. Аўтар гістарычных манаграфій на рускай мове “Перадумовы сялянскай рэформы 1861 г. у Літве і Заходняй Беларусі” (Мн„ 1965), “Нарысы па археаграфіі і крыніцазнаўству Беларусі феадальнага перыяду” (М., 1973). Вылучаўся энцыклапедычнымі ведамі, глыбокай павагай да гістарычных фактаў, навуковай сумленнасцю і аб’ектыўнасцю. За сухімі лічбамі і фактамі гістарычных дакументаў умеў бачыць жывыя галасы і лёсы людзей далёкіх і блізкіх эпох, адчуваць подых часу, сапраўдную паэзію ў роднай мінуўшчыне. Адкрываючы і спасцігаючы багацці беларускай гісторыі, М. Улашчык нетолькі выкладаў вынікісваіх доследаўу грунтоўных навуковых працах, але імкнуўся данесці гэтыя багацці шырокаму чытачу, пісаў рэцэнзіі і навуковапапулярныя артыкулы для беларускіх газет і часопісаў. Асабліва ярка выявіўся яго талент пісьменніка, цікавага і назіральнага апавядальніка ў нарысе пра родную Віцкаўшчыну — “Была такая вёска” (Мн., 1989). Вялікі ўклад зрабіў М. Улашчык у даследаванне і папулярызацыю беларускага лстапісання. Упершыню пераклаў на рускую мову і апублікаваў “Хроніку Быхаўца”,
    284
    Персаналіі
    падрыхтаваў 2томнае выданне беларускіх летапісаў і хронік у акадэмічнай серыі “Поўны збор рускіх летапісаў”, напісаў цікавае і каштоўнае гісторыкалітаратуразнаўчае даследаванне “Уводзіны ў вывучэнне беларускалітоўскага летапісання” (М., 1985).
    Нягледзячы на тое, што М. Улашчык больш як паўвека пражыў за межамі роднай зямлі, ён выдатна валодаў жывой беларускай мовай. Меў добры мастацкі густ, пільна сачыў за навінамі беларускай літаратуры, перапісваўся і сябраваў з Я. Брылём, У. Караткевічам, I. Мележам. У апошнія гады часта наведваў бацькаўшчыну.
    Пасля крэміравання ў Маскве пахаваны ў Мінску. Памяці вучонага былі прысвечаны навуковыя канферэнцыі ў Маскве і Мінску (1996). Матэрыялы апошняй выйшлі пад назвай “М. М. Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфі, крыніцазнаўства і археаграфіі: (Да 90х угодкаў вучонага)” (Мн., 1997).
    Вячаслаў Чамярыцкі
    Улдукіс Эдуардас
    Улдукіс Эдуардас (18.3.1932, в. Далёкія Браслаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Браслаўскірн Віцебскай вобл.), літоўскі пісьменнік, журналіст. Заслужаныдзеяч культуры Літоўскай ССР (1982).
    Э. Улдукіс у 1950  1951 і 1954  1956 гг. працаваў у рэдакцыі Рокішскай раённай газеты “Ро Spalio veliava”. У 1963 г. скончыў Вільнюскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці журналістыка. 3 1956 да 1980 г. карэспандэнт газеты “Правда” ў розных раёнах Літвы. 3 1980 г.  галоўны рэдактар Камітэта па кінематаграфіі Літвы. Выдаў кнігі нарысаў аб земляробах, мараках Клайпеды, суднабудаўніках “Да новых вышынь” (1967), “Чорныя слёзы” (1968), “Суровы бок рамантыкі” (1979). Выйшлі таксама яго прыгодніцкія аповесці для дзяцей і кнігі для моладзі “Чырвоны жэмайціс” (1970), “Восьмы марак “Дзівоніі” (1976), “Вока Цыклона” (1979), “Бермудскі трохкутнік” (1983), “Чэрвеньскія зоркі” (1985). Напісаў прыгодніцкі раман “Усё аб Пранісе” (1984). У дакументальным рамане пра Уладаса Рэкашуса “Зарыва” (1981) паказаў гістарычныя падзеі 1919  1920 гг. Апісаў пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў дакументальным рамане “Віхор”. Барацьбу літоўцаў з крыжаносцамі і мечаносцамі ў XIII ст. паказаў у гістарычным рамане “Дзіда помсты” (1987). У сааўтарстве з Вітаўтасам Гайлюнасам напісаў дакументальную аповесць аб пасляваеннай класавай барацьбе ў Літве “3 вінтоўкай і аралам” (1966), з Грыгорыем Кановічам  сцэнарый кінафільма “Раны зямлі нашай” (1971).
    Яніна Кісялёва
    Уляноўскі Баляслаў
    Уляноўскі Баляслаў (1860, БрэстЛітоўск, цяпер Брэст— 1919), польскі гісторык, палеограф, прафесар Ягелонскага універсітэта ў Кракаве (/888),
    Б. Уляноўскі паходзіў з беларускай сям’і. Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце, дзе вывучаў гістарычныя і юрыдычныя навукі (18771881). Пасля яго заканчэння атрымаў ступень доктара права. Вучыўся ў Парыжскім універсітэце і ў Калеж дэ Франс (1883). У 1886 г. стаў дацэнтам. У 18791881 гг. працаваў у Дзяржаўным архіве гарадскіх і земскіх актаў у Кракаве. Загадваў кафедрай касцельнага права (18881919), кафедрай польскага права і гісторыі (18901891), кафедрай нямецкага права (18931895). Быў дэканам факультэта права (18931894, 18991900). Па стану здароўя ў 1909 г. не змог заняць пасаду рэктара Ягелонскага універсітэта. Даследаваў гісторыю касцельнага права, польскай гаспадаркі перыяду сярэдневякоўя. Займаўся палеаграфіяй, дыпламатыкай, метадалогіяй гісторыі права. Першы звярнуў увагу на асаблівае значэнне вясковых кніг у гістарычнаправавых даследаваннях і асабліва на значэнне фармуляраў актаў польскага паходжання. 3 універсітэцкіх дакументаў выдаў “Album studiosorum Universitatis Cracoviesis”. Быў сакратаром (18981919), генеральным сакратаром (19031919), старшынёй (19171919) Акадэміі ўмеласці і Польскай акадэміі ўмеласці.
    Вольга Гапоненка
    Урбан Галіна
    Урбан (Мекін) Галіна (26.9.1957, г. Вічуга Іванаўскай вобл., Расія), архітэктар, мастак, удзельніца культурнага жыццябеларускайдыяспарыўПольшчы.
    Г. Урбан нарадзілася ў сям’і служачых. У 1964 г. пачала вучыцца ў пачатковай школе ў г.п. Астравец Гродзенскай вобл. У 1967 г. з бацькамі пераехала ў Польшчу. Сям’я жыла ў Калабжэгу, а з 1969 г.  у Гданьску. Скончыла агульнаадукацыйны ліцэй у Гданьску (1976), факультэт архітэктуры і урбаністыкі Гданьскага політэхнічнага інстытута (1992).
    Г. Урбан прафесійна займаецца мастацтвам у галіне вітражоў. З’яўляецца аўтарам дэкарацыйных вітражоў у рэстаранах, гасцініцах, касцёлах Трыгарада, Торуня, Эльблонга, Быдгашчы і інш. Працуе над вітражом для касцёла ў Маскве.
    Жыве ў Сопаце. З’яўляецца актыўным сябрам Беларускага культурнага таварыства “Хатка” ў Гданьску.
    Лена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
    285
    Персаналіі
    Урончанка Міхаіл
    Урончанка (Врончанка) Міхаіл Паўлавіч (1801 ці 1802, м. Копысь Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі рн Віцебскай вобл. 14(26).11(ці 10).1855, Харкаў), рускі перакладчык, ваенны геадэзіст, географ, генералмаёр. Адзінз заснавальнікаў Рускага геаграфічнага таварыства (1846).
    М. Урончанка нарадзіўся ў сям’і свяшчэнніка. Скончыў Магілёўскую гімназію(1819). Паступіў у Маскоўскі універсітэт, адкуль перайшоў у маскоўскую школу калонаважатых (закончыў у 1822). У 18231824 гг. у чыне прапаршчыка праводзіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губ. У Вільні пазнаёміўся з А. Міцкевічам, які паказваў Урончанку рукапіс паэмы “Дзяды”. У18241828 гг.—у Дэрпцкім (цяпер Тартускі) універсітэце вывучае астраномію пад кіраўніцтвам акадэміка В. Струве. Адначасова пачаў займацца перакладамі на рускую мову. Асобнымі выданнямі вышлі ў яго перакладзе “Гамлет” У. Шэкспіра (СПб., 1828), “Манфрэд” Дж. Байрана (СПб., 1828), “Макбет” У. Шэкспіра (СПб., 1837), “Фаўст” І.В. Гётэ (СПб., 1844). У “Невском альманахе” друкаваліся перакладзеныя ім “Дзяды” (“Праотцы”) А. Міцкевіча (1829). Вясной 1828 г. камавдзіраваны ў Малдавію, Валахію, Балгарыю для тапаграфічных здымкаў у час рускатурэцкай вайны. У 18341835 гг. зрабіў падарожжа па Малой Азіі, надрукаваў пасля даследаванне “ Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане” (“Запнскн Военнотопографнческого депо”. СПб., 18381840. Ч. 3, 5). У 18371841 гг. — член камісіі па кіраванню Закаўказскім краем. У 1843 г. звольніўся з вайсковай службы і перайшоў на работу ў Міністэрства народнай асветы (на пасаду чыноўніка асобых даручэнняў у Варшаўскай навучальнай акрузе). У 1848 г. вярнуўся на вайсковую службу ў Генеральны штаб. Да 1854 г. узначальваў трыангуляцыйныя работы ў Новарасійскім краі.
    Алесь Карлюкевіч, Валсрый Ярмолснка
    Урублеўскі Зыгмунт
    УрублеўскіЗыгмунтФлярзнт(28.10.1845, Гродна16.4.1888, Кракаў, Польшча), фізік, педагог, прафесар. ЧленкарэспандэнтПольскай акадэміінавук (1883), Акадэміі навуку Вене (1886). Адзін з заснавальнікаў фізікіітэхнікі нізкіх тэмператур.
    Нарадзіўся 3. Урублеўскі ў небагатай шляхецкай сям’і. Родны брат Э. Урублеўскага. Скончыў у 1862 г. гімназію ў Гродне і паступіў на фізікаматэматычны факультэт Універсітэта св. Уладзіміра ў Кіеве. За ўдзел у паўстанні 1863 г. быў сасланы на шэсць гадоў у Сібір (два гады правёў у Томску, потым быў пераведзены ў Цывільск Казанскай губ.). Вышэйшую адукацыю атрымаў у Берлінскім універсітэце. Працаваў у фізічных лабараторыях Германіі і Францыі пад кіраўніцтвам славутых фізікаў Г. Гельмгольца, Г. Кіргофа, Ф. Жалі, А. Кунта. У 1874 г. абараніў у Мюнхене дысертацыю “Эксперыментальнае даследаванне магчымасці ўзбуджэння электрычнасці механічнымі сродкамі” на ступень доктара філасофіі, а праз два гады, у 1876 г., у Страсбургу, габілітацыйную працу “Аб дыфузіі газаў праз абсарбавальныя субстанцыі”, станоўчы водгук на якую даў Дж. Максвел (надрукаваны ў час. “Nature”). У 1882 г. быў запрошаны ў Кракаў, дзе заняў пасаду загадчыка кафедры фізікі Ягелонскага універсітэта. 3 1888 г. — дэкан фізічнага факультэта універсітэта. Арганізаваў там у 1883 г. першую фізічную лабараторыю — Фізічны інстытут — для правядзення навуковых даследаванняў і практычных заняткаў са студэнтамі.
    Навуковыя даследаванні 3. Урублеўскага прысвечаны дыфузіі газаў, фізіцы і тэхніцы нізкіх тэмператур. Сумесна з К. Альшэўскім, прафесарам хіміі Ягелонскага універсітэта, у красавіку 1884 г. упершыню ў свеце атрымаў вадкі кісларод у вымернай колькасці. Звадкаваў азот, вокіс вугляроду і вадарод. Упершыню вызначыў крытычныя тэмпературы вокісу вугляроду (1883), кіслароду і азоту (18851888). Працы 3. Урублеўскага канчаткова абверглі метафізічныя погляды пра т. зв. “сталыя” газы (несціскальныя, якія немагчыма пераўтварыць у вадкасць) і паклалі пачатак шырокім доследам у галіне фізікі нізкіх тэмператур. Устанавіў залежнасць паміж крытычнымі велічынямі тэмпературы і ціску для газаў (тэарэма Урублеўскага). 3. Урублеўскі выканаў першыя ў свеце даследаванні электраправоднасці металаў пры нізкіх тэмпературах, у прыватнасці, вызначыў велічыню электрычнага супраціўлення медзі пры тэмпературы, блізкай да абсалютнага нуля.
    За фундаментальныя даследаванні ў галіне фізікі нізкіх тэмператур ў 1886 г. Венская акадэмія навук прысудзіла 3. Урублеўскаму прэмію імя Баўмгартнера. Быў ганаровым сябрам Таварыства фізікі і гісторыі прыродазнаўства ў Жэневе і Таварыства садзейнічання навуцы ў Львове.