• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У жніўні 1919 г. горнаалтайскія партызаны прызначылі I. Траццяка камісарам па арганізацыі партызанскага руху ў тыле арміі Калчака. Потым ён становіцца камандзірам Першага коннага партызанскага палка, Першай горнаалтайскай брыгады і, нарэшце, Першай горнаалтайскай партызанскай дывізіі, якая да канца баёў на Усходнім фронце кантралявала ўвесь Горны Алтай. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны, з ліпеня 1920 г., жыў у г. Бійску, знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце.
    У 1937 г. быў рэпрэсаваны і “памёр у месцах зняволення”. Рэабілітаваны ў 50я гг.
    I.	Траццяк узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга. У 1933 г. выйшла яго кніга “Партызанскі рух у Горным Алтаі ў 1919 годзе”. На доме ў Бійску, дзе жыў I. Траццяк, устаноўлена ў яго памяць мемарыяльная дошка, а вуліца носіць яго імя.
    Вацлаў Мацкевіч
    ТураеўБарыс
    Тураеў Барыс Аляксандравіч (23.7.1868, Навагрудак Мінскай губ., цяпер Гродзенскай вобл.  23.8.1920, Петраград, Расія), усходазнавец, гісторык і філолаг Старажытнага Усходу, эфіопазнавец.
    Нарадзіўся Б. Тураеў у сям’і навагрудскага шляхціца. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Ій Віленскай гімназіі. У 1891 г. скончыў гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта па спецыялізацыі гісторыкегіптолаг, хаця у час навучання ва універсітэце займаўся егіпецкай, копцкай і семіцкай філалогіяй. Пасля заканчэння універсітэта Б. Тураеў быў накіраваны ў замежную навуковую камандзіроўку ў даследчыя цэнтры Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Італіі. У 1894 г. (па іншых звестках — у 1896) пачынае навуковую і выкладчыцкую дзейнасць у Пецярбургскім універсітэце: з 1894 г. — прыватдацэнт, з 1904 г. — экстраардынарны, а з 1911 г. — ардынарны прафесар. У Лейпцыгскім універсітэце ў 1898 г. абараніў магістэрскую дысертацыю па ўсеагульнай гісторыі—“БогТот. Спробы даследавання ў галіне старажытнаегіпецкай культуры”, а ў Пецярбургскім універсітэце ў 1902 г. — доктарскую дысертацыю “Даследаванні ў галіне агіялагічных крыніц гісторыі Эфіопіі”. 3 1912 г. і да апошніх дзён Б. Тураеў працаваў захавальнікам знакамітай Галянішчаўскай егіпецкай калекцыі Музея прыгожых
    282
    Персаналіі
    мастацтваў. Менавіта дзякуючы яму калекцыя ў свой час не была прададзена прыватным калекцыянерам.
    Б. Тураеў апублікаваў больш за 400 прац. Яго кнігі і артыкулы прысвечаны праблемам егіпталогіі, эфіопеістыкі, семіталогіі, асірыялогіі, шумералогіі, копталогіі, хеталогіі, урартазнаўства і інш. У прыватнасці, Б. Тураеў з’яўляецца аўтарам многіх прац па гісторыі Эфіопіі і гісторыі эфіопскай царквы перыяду сярэдневякоўя: “Monumenta Aethiopiae Hagiologia” (СПб., 1902), “Даследаванне Зара Якаба” (1905), “Абісінскія хронікі XIVXVI стст.” (М; Л., 1936, пераклад з эфіоп.). Яму належыць публікацыя, у якой ахарактарызаваны вартасці хецкай культуры, — “Да гісторыі хецкага пытання” ў “Запнсках класнческого отделення Русского археологнческого обшества”. (1900. Т. 5). Асвятляліся ім і фінікійскія старажытнасці: “Нарыс гісторыі вывучэння фінікійскай старажытнасці” (йсторнческое обозренне. 1893. Т. 8).
    Вялікай заслугай Б. Тураева было вывучэнне і публікацыя помнікаў (у асноўньш старажытнаегіпецкіх) з расійскіх збораў, асабліва з правінцыяльных і прыватпых калекцый (“Апісанне Егіпецкага збору Музея прыгожых мастацтваў” СПб., 1911). Адной з апошніх публікацый вучонага быў невялікі артыкул у “Ancient Egypt” у 1917 г. пра выдатны помнік Галянішчаўскай калекцыі — іератычны матэматычны папірус, які выклікаў надзвычайную цікавасць ва ўсім тагачасным навуковым свеце. Пытанням егіпецкай гісторыі былі прысвечаны кнігі “Егіпецкая літаратура” (Пг., 1920); “Старажытны Егіпет” (Пг., 1922). Аднак асноўнай, найбольш важнай працай Б. Тураева лічыцца “Гісторыя Старажытнага Усходу” (СПб., 1911. Ч. 12), якая не мела роўных па сваіх геаграфічных і храналагічных рамках ахопу матэрыялу. Па словах даследчыка, яна ўключала гісторыю краін “ад Каўказскага хрыбта і Сярэдпяй Азіі да Персідскага заліву, Паўднёвай Аравіі, краін афрыканскіх азёраў, ад межаў Ірана і Індыі да Геркулесавых слупоў”. У гэтай працы выразна выявілася тэорыя, якой прытрымліваўся аўтар: геаграфічнае асяроддзе аказвае ўплыў на гістарычнае развіццё краіны. ‘Тісторыя Старажытнага Усходу” лічыцца адной з лепшых прац еўрапейскага ўсходазнаўства, і менавіта за яе гісторык у 1916 г. атрымаў вялікі залаты медаль Рускага археалагічнага таварыства.
    За свае навуковыя дасягненні Б. Тураеў у 1913 г. быў абраны членамкарэспандэнтам, а ў 1919 г. — сапраўдным членам Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. На пачатку XX ст. ён актыўна ўдзельнічаў у міжнародных форумах — XV (Капенгаген, 1908) і XVII (Афіны, 1912) кангрэсах усходазнаўцаў.
    Вучнямі Б. Тураева былі вядомыя ўсходазнаўцы (1. Крачкоўскі, В. Струве, I. Волкаў, Н. Флітнер), некаторыя з іх — беларускага паходжання.
    Віктар Астрога
    Тышкевіч Канстанцін
    Тышкевіч Канстанцін (8.3.1915, в. Тарканы Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі рн Гомельскай вобл.), гісторык, кандыдат гістарычных навук (1959), прафесар (1976). Заслужаны дзеяч куль турь/ Літоўскай ССР (1965).
    У 19341937 гг. К. Тышкевіч працаваў загадчыкам аддзела ЦК камсамола Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 г. скончыў Вільнюскі універсітэт. У 19481956 гг. працаваў выкладчыкам, з 1951 г. — намеснікам дырэктара, з 1953 да 1956 г. — дырэктарам Рэспубліканскай партшколы Літвы. 3 1956 да 1978 г. — дырэктарам Вільнюскай вышэйшай партшколы, а з 1978 да 1983 г. — рэктарам гэтай школы. Апублікаваў працы па гісторыі КП Літоўскай ССР і па гісторыі КГІСС.
    Яніна Кісялёва
    Уладыка Аляксандр
    Уладыка АляксандрДзмітрыевіч (1933, в. Храны Круглянскага рна Магілёўскай вобл), вучоныэканаміст, прафесар.
    А. Уладыка скончыў Цяцерынскую сярэднюю школу, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут. Працаваў у калгасе “Рассвет” Кіраўскага рна Магілёўскай вобл., галоўным аграномам Чэрыкаўскай МТС, першым сакратаром Чэрыкаўскага райкама камсамола. У 1962—1964 гг. аспірант Ленінградскага сельскагаспадарчага інстытута, з 1964 г. намеснік начальніка Ламаносаўскага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі, першы намеснік начальніка статыстычнага ўпраўлення Ленінградскай вобл. і г. Ленінграда. У 1968 г. атрымаў званне кандыдата эканамічных навук. У 1970—1990 гг. дацэнт кафедры эканомікі і арганізацыі сельскай гаспадаркі Ленінградскай ВПШ, з 1990 г. загадчык кафедры эканомікі і аграбізнесу Акадэміі менеджменту і аграбізнесу Нечарназёмнай зоны Расійскай Федэрацыі.
    ВацлаўМацкевіч
    283
    Персаналіі
    Улашчык Аляксандр
    Улашчык Аляксандр Мікалаевіч (1.5.1947. Ленінград, Расія), фізік, дзеяч беларускайдыяспарыў Расіі.
    А. Улашчык паходзіў з беларускай сям’і. Яго бацька — вядомы беларускі гісторык, археограф М. М. Улашчык, маці — фізіёлаг, доктар біялагічных навук. Пасля заканчэння ў 1965 г. сярэдняй школы № 151 г. Масквы А. Улашчык вучыўся на фізічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. В. Ламаносава (19651972). Працуе старшым іжынерам у Інстытуце высокіх тэмператур Расійскай акадэміі навук. 3 яўляецца аўтарам шэрагу вынаходніцтваў у сваёй галіне, пацверджаных аўтарскімі пасведчаннямі.
    А. Улашчык актыўна ўдзельнічае ў навуковаасветніцкай, культурнай дзейнасці беларускай дыяспары ў Маскве. Удзельнік устаноўчага сходу, сябра першай Рады Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны. Шмат увагі надае захаванню і папулярызацыі навуковай спадчыны свайго бацькі. Апублікаваў часткі яго Хронікі” (Скарыніч. Мн., 1990. Вып 1; 1991. Вып 2). Спрыяў правядзенню і публікацыі матэрыялаў Міжнароднай канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай 90годдзю М. Улашчыка (Русь — Літва — Беларусь..., М. 1997), падрыхтоўцы да друку твораў М. Улашчыка. А. Улашчык перадаў у рукапісны аддзел Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі архіў свайго бацькі.
    Быў дэлегатам I, II з’ездаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
    АляксейКаўка (Масква)
    Улашчык Мікалай
    Улашчык Мікалай Мікалаевіч (1(14). 2.1906. в. Віцкаўшчына Мінскага пав., цяперДзяржынскірнМінскай вобл. 14.11.1986. Масква), гісторык. археограф, празаік. перакладчык. Доктар гістарычных навук.
    М. Улашчык паходзіў з заможных сялян. Продкі яго па бацьку перасяліліся ў Віцкаўшчыну зпад Навагрудка. Яшчэ ў час вучобы ў школе захапіўся беларускай гісторыяй. Гэта прывяло яго на сацыяльнагістарычнае аддзяленне педфака БДУ, куды ён паступіў у 1924 г., скончыўшы Мінскую вячэрнюю школу. Актыўна ўдзельнічаў у краязнаўчым жыцці рэспублікі, археалагічных экспедыцыях. Паспяхова скончыўшы ў 1929 г. універсітэт, працягваў рыхтаваць сябе да сур’ёзнай даследчыцкай працы ў галіне беларускай гісторыі. Аднак яго планам не суджана было ажыццявіцца. У 1930 г. быў беспадстаўна рэпрэсіраваны і высланы за межы Беларусі. Спачатку адбываў зняволенне ў Налінску, адзін час выкладаў матэматыку ў мясцовай школе. У верасні 1930 г. быў пераведзены ў Марыінск (Новасібірская вобл.), дзе працаваў справаводам у лагеры, затым у размешчанае побач Суслава. Вызвалены ў пачатку 1935 г., падаўся ў Ташкент, бо вяртацца ў Беларусь было небяспечна, але не змог працаўладкавацца. У пошуках працы пабываў у Вятцы, Горкім і спыніўся ў Іванаве, дзе працаваў выкладчыкам гісторыі ў тэхнікумах сувязі і медыцынскім. Праз год зволыііўся. Лета 1936 г. правёў у Быхаве ў свайго сябра, археолага С. Шутава, затым падаўся ва Ульянаўск, дзе год выкладаў геаграфію на рабфаку. Наступныя два гады настаўнічаў у Дзергачах (Саратаўскай вобл.) і Чарапаўцы. Часта пераязджаць з месца на месца М. Улашчыка вымушалі абставіны: былыя палітвязні і ссыльныя лічыліся нядобранадзейнымі, знаходзіліся пад асобым наглядам органаў і нярэдка паўторна траплялі пад машыну рэпрэсій. Летам 1939 г. прыбыў у Ленінград, дзе ў Інстытуце фізіялогіі імя Паўлава працавала яго жонка Наталля Шамарына. Настаўнічаў, паглыбляў веды па роднай і расійскай гісторыі. У чэрвені 1941 г. М. Улашчыка зноў арыштавалі і выслалі ў Златавуст. У снежні 1942 г. быў выпушчаны з турмы як безнадзейна хворы. Падаўся ў Азнакаева (Татарстан) да старшага брата Івана. Крыху акрыяўшы, вясною 1943 г. паехаў у Казань, дзе знаходзілася жонка і куды быў эвакуіраваны з Ленінграда Інстытут фізіялогіі. Яго дырэктар акадэмік Л. Арбелі дапамог М. Улашчыку здабыць пашпарт і паспрыяў паступіць у канцы таго ж года ў аспірантуру пры Інстытуце гісторыі AH СССР (Масква). Спецыялізаваўся па аграрнай гісторыі Беларусі і Літвы XIX ст. У 1947 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1948—1949 гг. — старшы выкладчык Маскоўскага універсітэта. У 1950 г. у трэці раз быў рэпрэсіраваны. Пяць гадоў правёў у Марыінскім лагеры. Вясной 1955 г. вярнуўся ў Маскву і да выхаду на пенсію (1982) працаваў навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі AH СССР. Доктар гістарычных навук.