• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У час Крымскай вайны (1854 г.) быў прызначаны ў геадэзічны аддзел рускай арміі ў Турцыі і праводзіў тапаграфічныя работы ў раёне Карса і Эрзерума. У 18601865 гг. пры дапамозе I. Сцябніцкага вёў трыянгуляцыйныя працы на Паўночным Каўказе. У 1867 г. выйшаў на пенсію, але працягваў навуковыя даследаванні на Каўказе, дзе знаходзіўся больш за 40 год. У далейшым яго працы былі выкарыстаны для складання сучаснай тапаграфагеаграфічнай карты гэтага велізарнага рэгіёна.
    Навуковыя працы I. Ходзька публікаваў у расійскіх, французскіх і нямецкіх часопісах. Цесна супрацоўнічаў з Расійскім геаграфічным таварыствам і яго Каўказскім філіялам у Тыфлісе. У архіве РГТ (СанктПецярбург) захоўваецца шэраг матэрыялаў I. Ходзькі аб яго працы на Каўказе, у прыватнасці, сумесныя з Б. Статкоўскім, палявыя матэрыялы па нівеліроўцы Вялікага Каўказскага хрыбта для праектавання чыгункі. Да ліку яго важнейшых прац адносіцца “Агульны погляд на араграфію Каўказа” (Запнскн Кавказского отдела НРГО. 1884. Т. 6). Свае справаздачы і навуковыя артыкулы публікаваў таксама ў “Запнсках военнотопографнческого депо”.
    Заслугі I. Ходзькі па даследаванню араграфіі Каўказа былі высока ацэнены расійскімі навуковымі коламі. Ён быў узнагароджаны вялікім залатым медалём РГТ (1868) і выбраны ганаровым сябрам РГТ (1871). Каўказскі аддзел РГТ заснаваў прэмію імя I. Ходзькі за лепшую геаграфічную працу па каўказскай тэматыцы.
    Святлана Сачанка
    Худаба (Кудаба) Чэслаў
    Худаба (Кудаба) Чэслаў Францавіч (25.6.1932, в. Кабыльнік Вілейскага пав. Віленскага ваяв., цяперв. Нарач Мядзельскага рна Мінскайвобл. —19.2.1993, Вілыіюс), географ, педагог, публіцыст, літоўскіібеларускіграмадскі дзеяч, прафесар.
    Ч	. Худаба нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Яго бацька арандаваў зямлю ў розных вёсках. У 1940 г. сям’я выехала на Свянцяпшчыну, у м. Цвярачус. Другая сусветная вайна перашкодзіла вучобе хлопчыка, — толькі пасля яе заканчэння Чэслаў змог вучыцца ў прагімназіі ў Цвярачусе, а ў 1954 г. скончыць Швянчонскую настаўніцкую семінарыю. Працягваў вучобу на геаграфічным факультэце Вільнюскага універсітэта, пасля заканчэння якога (1959) працаваў там спачатку асістэнтам, потым старшым выкладчыкам. Назначаўся дэканам факультэта прыроды (1964 —1968). У 1964г. стаў кандыдатам геаграфічных навук, а ў 1972 г. абараніў доктарскую
    291
    Персаналіі
    дысертацыю на тэму “Глацнамарфалогія маргінальных узвышшаў”, дзе даследаваў глацнамарфалагічную структуру рэльефа Літвы. 3 1978 г. — загадчык кафедры гідралогіі і кліматалогіі, з 1982 г. — навуковы кіраўнік лабараторыі інжынернай фатаграметрыі. Валодаў нямецкай, польскай, літоўскай, рускай і беларускай мовамі.
    Ч. Худаба плённа займаўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Выкладаючы курсы агульнай фізічнай геаграфіі, геамарфалогіі, аэраскапічнага метаду, гісторыі і аховы прыроды, ён падрыхтаваў шмат высокакваліфікаваных спецыялістаў. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены геаграфічны атлас Літвы. 1м напісаны манаграфіі “Марэнныя ўзвышшы Літвы” і “Геаграфічныя падарожжы і адкрыцці”, шмат навуковапапулярных кніг — “Ваколіцы Ігналіны” (1967), “Там, дзе цячэ Нёман” (1970), “Узгоркавая Жэмайція” (1972), “Ігналінскі край" (1987), “НёманНямунас” (1989) і інш. У беларускім калектыўпым зборніку “Наш Нёман” (1988)змешчаны нарыс Ч. Худабы “Каля вытокаў крыніцы”, дзе аўтар згадвае гады дзяцінства, праведзеныя на Нарачы, апавядае пра хараство Нарачанскага краю. Ён напісаў тэкст да кнігіальбома “Іду па Літве” (1992), дзе ў цікавай мастацкай форме расказаў пра гісторыю і прыроду літоўскага краю. Кніга Ч. Худабы“Па Віліі: Падарожпыя запісы” (1992), прысвечаная розным пытанням гісторыі, этнаграфіі, культуры, была перакладзена на беларускую мову дацэнтам Вільнюскага універсітэта Галінай Войцік. Шмат артыкулаў Ч. Худабы (каля 1000), прысвечаных праблемам экалогіі і аховы прыроды, друкавалася на старонках польскага двухтыднёвіка “Znad Wilii”, у квартальніку “Lithuania”, часопісе “Santara”. У 1993 г. выдадзена апошняя прыжыццёвая кніга вучонага “Сем дарог з Варняй”. Істотнай адметнасцю яго выданняў з’яўляецца мноства фотаілюстрацый, выкананых самім аўтарам. У час шматлікіх выступленняў Ч. Худаба выказваўся за адраджэнне беларускага і літоўскага краёў, за развіццё разнастайных культурных сувязяў польскага, беларускага і літоўскага народаў, за беражлівыя адносіны да прыроды.
    Ч	. Худаба ўзначальваў Фонд культуры Літвы (1987— 1990), выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Літвы (1990—1993), прэзідэнтам Фонду адкрытай Літвы, сігнатарам Акта Незалежнасці. Быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Літвы 1984 і 1993 гг., прэмій імя Йонаса Басанавічуса (1993), імя Вінцаса Кудзіркі (1993), імя Адамкуса (1994) — пасмяротна.
    ІванДраўніцкі (в. Камарова Мядзельскага рна)
    Целеш Вячка
    Целеш Вячка (Вячаслаў) Міхайлавіч. (25.9.1938, в. ЧырвонаеСяло, цяперг. пас. Краснасельскі Ваўкавыскага рна Гродзенскайвобл.), беларускі мастак, педагог, грамадскі, культурныдзеяч.
    Маляваннем захапіўся ў школьныя гады, але ажыццявіць юнацкую мару ўдалося не адразу. Пасля заканчэння Краснасельскай сярэдняй школы працаваў на Ваўкавыскім цэментным заводзе рабочым, быў мастакомафарміцелем.
    Пераехаў у Рыгу ў 1958 г., нейкі час быў матросам, у 1961 г. паступіў у мастацкую студыю А. Петэрсана. 3 1964 г. займаўся на падрыхтоўчых курсах Латвійскай акадэміі мастацтваў, паступова авалодваў будучай спецыяльнасцю пад кіраўніцтвам М. Карнецкага. Вучыўся на педагагічным аддзяленні Латвійскай акадэміі мастацтваў(19701975). Першая персанальная выстаўка В. Целеша адбылася ў 1976 г., з 1977 г. ён як жывапісец, графік дэманстраваў свае работы ў рэспубліках Прыбалтыкі, у Беларусі, а таксама ў ЗША, Канадзе, Даніі, Швецыі, Фінляндыі.
    Шмат зрабіў для пашырэння ведаў пра Беларусь і як калекцыянер, старшыня клуба рыжскіх філакартыстаў. В. Целеш з 1968 г. пачаў збіраць паштоўкі беларускай і латвійскай тэматыкі: мае іх цяпер каля 5 тыс. Самыя старыя з унікальнага збору мастака былі выпушчаны ў 90я гг. XIX ст. Дзякуючы намаганням В. Целеша ў 1984 г. у Мінску ўбачыла свет кніжка “Мінск на старых паштоўках”.
    Грамадская дзейнасць мастака дазваляе залічыць яго ў шэрагі лідэраў беларускага нацыянальнага руху ў Латвіі. Ён арганізаваўдзіцячую мастацкую студыю “Вясёлка”, нядзельную беларускую школу, аддзел беларускай прэсы і культуры ў адной з рыжскіх бібліятэк, майстэрню “Беларуская хатка”. Дзякуючы яго актыўнасці былі заснавапы і Таварыства беларускай культуры “Світанак” (у Рызе), мастацкая суполка “Маю гонар”. В. Целеш на працягу апошніх гадоў з’яўляўся загадчыкам беларускай нядзельнай школкі, намеснікам старшыні Латвійскага таварыства беларускай культуры “Світанак”, старшынёй аб’яднання мастакоўбеларусаў Балтыі “Маю гонар”. Многа разоў прыязджаў у Беларусь. Набыў вядомасць у асяроддзі сталічнай творчай інтэлігенцыі з канца 1970х. Сталыя кантакты падтрымлівае з вядомым беларускім мастаком Я. Куліком, археолагам М. Чарняўскім. Сябраваў з пісьменнікам У. Караткевічам. Удзелыіік мастацкіх выстаў, прысвечаных 500годдзю Міколы Гусоўскага (1980) і 100годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча (1991). У студзенілютым 1993 г. у Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі адбылася персанальная выстаўка твораў В. Целеша. Яго работы экспанаваліся ў Мінску, Гродне, пас. Краснасельскім.
    На думку спецыялістаў творчую манеру мастака вызначае сінтэз беларускай і латвійскай традыцый. В. Целеш намаляваў партрэты шматлікіх беларускіх дзеячаў культуры, літаратуры, мастацтва — Ф. Скарыны, В. ДунінаМарцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, 3. Верас, У. Караткевіча, А. Мальдзіса, Р. Шырмы і інш.
    292
    Персаналіі
    Паспяхова працуе і ў жанрах пейзажа, нацюрморта, экслібрыса, піша на гістарычныя тэмы. Творы В. Целеша ў асноўным лірычныя, настраёвыя, вельмі гарманічныя, блізкія да народнага мастацтва Беларусі і Латвіі. Ім уласцівы свежасць і навізна. Сярод лепшых крытыкі называюць цыклы “Касмічныя шляхі” (1983), “У ценю часу трыумфаў” (19891990), уякіх адчуваюцца творчая пераемнасцьівучобаўЯ. Драздовіча. Імкненне перакінуць “мост” паміж дзвюма блізкімі культурамі, асабліва дарагімі мастаку, заўважаецца у раней напісаных карцінах “Маці наша — ДзвінаДаўгава (Купала і Райніс)”, “Першыя крокі ў свет. Францішак Скарына ў Рызе”. В. Целеш намаляваў 600 ілюстрацый да гісторыі беларускіх гарадоў.
    Усё вышэйсказанае дазваляе думаць, што духоўна мастак ніколі не пакідаў Беларусі, застаючыся ў Латвіі прапагандыстам роднай культуры і носьбітам нацыянальных каштоўнасцей.
    Святлана Сачанка
    Церахаў Мікалай
    Церахаў Мікалай Сяргесвіч(7.1.1932, в. Лямна Аршанскага рна Віцебскай вобл.), інжынер.
    Нарадзіўся М. Церахаў у сялянскай сям’і. У 1952 г. скончыў Якаўлевіцкую сярэднюю школу, у 1957 г. Харкаўскі горны інстытут. Пасля працаваў на шахтах у Данбасе, у інстытуце Паўдгіпраруд у Харкаве. 3 1972 г. — галоўны канструктар інстытута. Ажыццяўляў тэхнічнае кіраўніцтва праектавання сістэм аўтаматычнага кіравання і кантролю тэхналагічных працэсаў аб’ектаў горнаруднай прамысловасці. Пры непасрэдным удзеле М. Церахава ў працэсе праектавання пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю драбільнаўзбагачальныя фабрыкі на Дакучаеўскім камбінаце, марганцаварудныя шахты, аб’екты цыклічнапаточнай тэхналогіі транспартацыі руды і пароды з кар'ераў на Паўночным, Паўднёвым і Новакрыварожскім горнаўзбагачальных камбінатах. Удзельнічаў у стварэнні сістэм аўтаматычнага кіравання горнарудных прадпрыемстваў Тульскай, Маскоўскай, Ліпецкай, Жытомірскай абласцей. 3 1993 г. на пенсіі. Удзельнічаў у Першым з’ездзе беларусаў свету (1993). Прымае ўдзел у грамадскім жыцці беларусаў Харкава.
    Браніслава Котава
    Цімашэнка Барыс
    Цімашэнка Барыс Мікалаевіч (6.12.1941, г. Котлас Архангельскай вобл. Расія), пісьменнік, журналіст, культурнаграмадскідзеяч беларускайдыяспары на Украіне.
    Б. Цімашэнка нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. Яго бацькі, ураджэнцы Гомельшчыны і Магілёўшчыны, у 1935 г. былі раскулачаны і сасланы ў Архангельскую вобл., адкуль вярнуліся ў Беларусь у 1947 г. Пасля заканчэння Мазырскай сярэдняй школы № 2 Б. Цімашэнка быў прызваны ў Савецкую Армію. У 1966 г. закончыў Львоўскае Вышэйшае ваеннапалітычнае вучылішча і быў размеркаваны на Паўночны флот, дзе праслужыў больш эа 17 гадоў. 3 1989 г. капітан II рангу ў запасе. Удзельнік баявых падзей у Афганістане. У 1976 — 1988 гг. узначальваў драматычныя тэатры Паўночнага флоту і Прыкарпацкай вайсковай акруіі ў Львове.