• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    3	1990 г. Б. Цімашэнка актыўна займаецца культурнаграмадскай дзейнасцю. У 1992 г. упершыню ў Львове было створана беларускае нацыянальнакультурнае таварыства “Белая Рунь” імя Ф. Скарыны. якое ён узначальваў да 1998 г. З’яўляецца аўтарам і вядучым першай беларускамоўнай праграмы ў Заходнім рэгіёне Украіны “Весткі з Беларусі”, заснавальнікам, аз 1995 г. — галоўным рэдактарам першай беларускамоўнай газеты на Украіне “Беларус Галіччыны” (“Галіцкая Рунь”). Выдаўніцтва “Камяняр” у 1995 г. выдала яго дакументальную аповесць пра знакамітага падводніка часоў Вялікай Айчыннай вайны А. Марынеска. Сябра Вялікай Рады згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Жыве і працуе ў Львове.
    Вольга Караткевіч
    Ціхаў Гаўрыіл
    ЦіхаўГаўрыілАндрыянавіч(19.4. (1.5).1875, мяст. СмалявічыМінскайгуб., цяпервобл. —25.1.1960), астраном, заснавальнік астрабатанікі, Ганаровы член АН БССР з 1959 г., членкарэспандэнт AH СССР (1927), акадэмік АНКазахскай ССР(1946).
    Г. Ціхаў скончыў Маскоўскі універсітэт (1897). У 19061941 гг. працаваў у Пулкаўскай абсерваторыі. 3 1947 г. — загадчык сектара астрабатанікі АН Казахскай ССР. Займаўся праблемамі астрабатанікі, даследаваннямі ў галіне астраметрыі і спектрафотаметрыі. Распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў, у прыватнасці метад каларыметрыі са светафільтрамі, метад прадоўжнага спектрографа для вызначэння колеру
    293
    Персаналіі
    зорак і інш. Шэраг работ Г. Ціхава прысвечаны пытанням атмасфернай оптыкі і аэрафотаздымкі. Сканструяваў шэраг астранамічных прыбораў. Аўтар каля 100 навуковых прац. Яны сабраны ў “Асноўных працах” (Т. 15. АлмаАта, 1954— 1960). Выдаў успамінаны “Шэсцьдзесят год ля тэлескопа” (М., 1959).
    Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
    Вольга Гапоненка
    Цукерзіс Якаў
    Цукерзіс Якау (24.10.1909, г. Ашмяны Віленскай губ., цяпер Гродзенская вобл.—?), заолаг, доктар біялагічных навук (19 71), прафесар (1983), заслужаны дзеяч навукі Літоўскай ССР(1979).
    Я. Цукерзіс скончыў Віленскі універсітэт(1934). У 19511960 гг. працаваў інспектарам Міністэрства асветы Літвы. 3 1960 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута заалогіі і паразіталогіі, у 19641972 гг. — загадчык сектара заалогіі пазваночных, а з 1972 г. загадчык лабараторыі карцыналогіі таго ж інстытута. Даследаваў пытанні экалогіі, штучнага развядзення і аховы ракавых. Галоўная праца Я. Цукерзіса — “Біялогія шырокапалага рака” (1970, на рус. мове). Падрыхтаваў бібліяграфічны паказальнік “Астакалогія Літвы” (1983, з Й. Шэстокасам). Я. Цукерзіс з’яўляецца адным з аўтараў кнігі “Біялогія рачных ракаў вадаёмаў Літвы” (1979, на рускай мове). Чытаў даклады на міжнародных сімпозіумах астаколагаў у Францыі (1978) і ЗША (1981). У 1989 г. выйшла яго кніга “Рачныя ракі” (на рус. мове).
    Яніна Кісялёва
    Цыбульскі Напалеон Нікадзім
    ЦыбульскіНапалеонНікадзім (13.9.1854, в. Крываносы Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі; рн Гродзенскай вобл. 26.4.1919, Кракаў, Польшча), фізіёлаг, філосаф, грамадскідзеяч, прафесарЯгелонскага універсітэта (Кракаў). Доктар медыцыны. Рэктар Ягелонскага універсітэта (Кракаў).
    Н.Н. Цыбульскі паходзіў з беларускай шляхты. Дзяцінства яго прайшло на Астравеччыне. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1875 г. з сярэбраным медалём скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургскай ваеннамедыцынскай акадэміі (18751880), пасля яе заканчэння атрымаў спецыяльнасць урача. Стаўшы пераможцам конкурсу на права працягваць вучобу ў выбранай галіне навукі, атрымаў накіраванне на трохгадовае бясплатнае навучанне ў гэтай жа акадэміі. Закончыў вучобу з залатым медалём 1й ступені. Быў намеснікам, а з 1881 г. загадчыкам фізіялагічнай лабараторыі акадэміі. He маючы магчымасці займацца навукай у Пецярбургу, пераехаў у АўстраВенгрыю. Займаўся навуковымі эксперыментамі ў галіне фізіялогіі ў Ягелопскім універсітэце, дзе стаў стваральнікам медыцынсканавуковай школы. У 1885 г. абараніў дысертацыю і атрымаў вучоную ступень доктара медыцыны. Восенню таго ж года Цыбульскі стаў загадчыкам кафедры фізіялогіі, гісталогіі і эмбрыялогіі. Займаўся выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю, зубаўрачэбнай практыкай. Двойчы прызначаўся дэканам медыцынскага факультэта, у 1904 г. быў выбраны рэктарам Ягелонскага універсітэта.
    Н.Н. Цыбульскі надрукаваў на рускай, польскай, французскай, нямецкай мовах каля 100 навуковых прац. Апрача “Фізіялогіі чалавека”, якая выйшла двума выданнямі, напісаў шмат навуковых артыкулаў. Зрабіў шэраг вынаходніцтваў і адкрыццяў у галіне фізіялогіі: даследаваў хуткасць кровазвароту ў арганізме з дапамогай вынайдзенага ім самім прыбора — фотагематометра; вывучыў электрычныя з’явы ў мускулатуры, нервах і паўшар’ях галаўнога мозга (сумесна з А. Бекам), працаваў над прымяненнем кандэнсатараў пры вывучэнні ўзбуджэння нерваў і мускулатуры, вызначаў цеплыню арганізмаў з дапамогай мікракаларыметра ўласнай канструкцыі. Сумесна са сваім вучнем і асістэнтам В. Шамановічам адкрыў уласцівасці гармона эмоцый — адрэналіна. Першым распачаў дакладнае вывучэнне з’явы гіпнозу, прысвяціўшы гэтай тэме шмат папулярных артыкулаў. Аўтар працы “Харчаванне людзей у Галіцыі” (Кракаў, 1894).
    Н.Н. Цыбульскі прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны. Працаваў у гарадской радзе Кракава, напісаў артыкул “Аб справе арганізацыі валасных гаспадарак” (Кракаў, 1900) і філасофскі трактат “Аб сучасным віталізме і механізме” (Кракаў, 1904). З’яўляўся правадзейным членам АН Польшчы, ганаровым сябрам таварыстваў урачоў у Пецярбургу, Кракаве, Львове, Лодзі, Вільні, сябрам Таварыства прыроды імя Каперніка, уваходзіў у Таварыства сяброў навукі ў Познані. У 1918 г. атрымаў ад Польскай АН ўзнагароду з фонду Ежманоўскіх. Восенню 1936 г. пасмяротна адзначаны Камандорскім крыжам Адраджэння Польшчы.
    ІванДраўніцкі(в. Камарова Мядзельскага рна)
    294
    Персаналіі
    Цытовіч Мікалай
    Цытовіч Мікалай Аляксандравіч (26.5.1900, в. Бель 1 Крычаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі рн Магілёўскай вобл.  28. 4.1984, Масква), геолаг, доктар геолагамінералагічных навук, прафесар. Членкарэспандэнт AH СССР (з 1948). ЛаўрэатДзяржаўнай прэміі СССР (1950). Герой Сацыялістычнай працы (1980).
    М. Цытовіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Ленінградскага інстытута грамадзянскіх інжынераў (1927) доўгі час працаваў выкладчыкам у вышэйшых навучальных установах Ленінграда. 3 1943 г. — навуковы супрацоўнік Інстытута мерзлатазнаўства Сібірскага аддзялення AH СССР, а ў 19471952 гг. узначальваў Якуцкі філіял СА AH СССР. Асноўную ўвагу М. Цытовіч удзяляў пытанням механікі грунтаў і інжынернай геалогіі пры будаўніцтве ва ўмовах Крайняй Поўначы. За навуковыя працы ў гэтай галіне быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй. 3 1953 г. працаваў прафесарам Маскоўскага інжынернабудаўнічага інстытута, узначальваў камісіі па выбару пляцовак пад будаўніцтва Куйбышаўскай, Ангарскай і Вілюйскай ГЭС.
    М. Цытовіч выдаў шэраг падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў па механіцы грунтоў, якія неаднаразова перавыдаваліся. Галоўныя працы М. Цытовіча — “Асновы механікі грунтоў” (Л.; М., 1934); “Разлік асадак фундаментаў” (Л.; М., 1941); “Механікагрунтоў: ВучэбныдапаможнікдаяВНУ”(М.; Л., 1951);“Матэрыялыда IV Міжнародаага кангрэса па механіцы грунтаў н фундаментабудавання” (Пад рэд. М. А. Цытовіча. М., 1957); “Механіка грунтаў: Кароткі курс для ВНУ” (М., 1983). М. Цытовіч з’яўляецца заснавальнікам вучэння аб механіцы мёрзлых грунтоў. Ён даследаваў устойлівасць фуцдаментаў розных збудаванняў ва ўмовах вечнай мерзлаты і сфармуляваў асноўныя прынцыпы будаўнштва ў гэтай зоне, распрацаваўшы метады вызначэння фізікамеханічных і геалагічных уласцівасцей мёрзлых грунтоў. М. Цытовіч быў абраны Ганаровым прэзідэнтам Нацыянальнага камітэта СССР Міжнароднага таварыства механікі груіггаў.
    За ўклад у развіццё айчыннай геалагічнай навукі М. Цытовіч узнагароджаны двума ордэнамі Леніна і ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
    Валсрый Ярмоленка
    Ць/трон Шмуэль Лейб
    ЦытронШмуэльЛейб(1860, Мінск—1930, Вільня), яўрэйскі пісьменнік, журналіст.
    Ш.Л. Цытрон паходзіў з сям’і вядомых у Мінску гандляроў. Яго бацька, Мошэ Якаў, сам займаўся навучаннем сына. Пасля смерці бацькі дзесяцігадовы хлопчык вымушаны быў блукаць па іешывах. Апошняй з іх была валожынская, адкуль яго, самага юнага сярод трохсот вучняў, выключылі за чытанне кніг яўрэйскіх асветнікаў. У 1876 г. Ш.Л. Цытрон пры падтрымцы вядомага грамадскага дзеяча, журналіста, рэдактара часопіса “Хашахар” Перэца Смаленскага паехаў у Вену, адкуль праз паўгода пераехаў у Вроцлаў і некаторы час вучыўся ў равінскай семінарыі. У 1877 г. даслаў першую карэспандэнцыю ў газету “Хамагід”, а праз год было апублікавана яго першае апавяданне на іўрыце. У 1882 — 1883 гг. выкладаў іўрыт ў г. Простэкене (Усходняя Прусія), стаў пастаянным супрацоўнікам газет “Хамагід” і “Хашахар”. У 1884 г. пераехаў у Вільню, дзе яўрэйскія актывісты арганізацыі “Ховевей Цыён” апублікавалі зроблены Ш.Л. Цытронам пераклад на іўрыт трактата аднаго з першых рускіх сіяністаў Л. Пінскера “Аўтаэмансіпацыя — заклік рускага яўрэя да сваіх супляменнікаў”. У 1886 г. пераехаў у Варшаву, дзе апублікаваў свае новыя апавяданні на іўрыце. У 1886 — 1887 гг. быў галоўным рэдактарам альманаха “Кнесет Ісраэль”. Ажаніўшыся, жыў з сям’ёй у Марыупалі, потым у Навазыбкаве Чарнігаўскай губ., працаваў настаўнікам. 3 90х гг. мінулага стагоддзя актыўна супрацоўнічаў у многіх яўрэйскіх выданнях, дзе акрамя публіцыстычных і крытычных артыкулаў, друкаваў апавяданні і нарысы па гісторыі літаратуры. У 1904 г. зноў пасяліўся ў Вільні і стаў супрацоўнікам газеты“Хазман”. У 1911 —1915 гг. у часопісе “Хаолам” апублікавана серыя яго нарысаў па гісторыі друку на іўрыце, у 1914 г. у Адэсе — кніга ‘Тісторыя Хібат Цыён”. На той час ён пісаў ужо на ідыш. Вясной 1916 г., з пачаткам нямецкай акупацыі Вільні, Цытрон стаў інспектарам школ Яўрэйскага цэнтральнага савета, створанага пры мясцовым самакіраванні. У незалежнай Польшчы ён быў выбраны старшынёй Віленскага аб’яднання яўрэйскіх пісьменнікаў і журналістаў, супрацоўнічаў у выданнях Марціна Бубера, лодзінскім зборніку “Блавайс”, быў сурэдактарам сіянісцкага штотыднёвіка “Ідышэ цайтунг” і дадатку да яго на іўрыце “Хашавуа”. У 1920 г. стаў сталым супрацоўнікам варшаўскай газеты “Дэр мамент”, друкаваўся і ў іншых газетах. З’яўляецца аўтарам гістарычных і мемуарных кніг. Важнейшыя з іх наступныя: на ідыш — “Тры пакаленні літаратараў” (1920— 1928), “Гісторыя перыядычнагадруку” (1923), “Адступнікі” (1923 —1927), “Вядомыя яўрэйскія жанчыны, іх жыццё і ўплыў” (1928) і інш.; на іўрыце — “Людзі і пісьменнікі” (1921), “Сіянісцкі даведнік” (1924) і інш.