• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    302
    Персаналіі
    Першы артыкул I. Шклярэўскага датуецца 1955 г., першы друкаваны верш — 1956 г. Аўтар зборнікаў паэзіі “Я іду!” (Мн„ 1962), “Лодка” (М„ 1977), “Фартуна” (М., 1968), “Рэўнасць” (М„ 1974), “Пахаладанне” (М., 1975), “Дазорная галінка” (Мн., 1975), “Неназваная сіла” (М., 1978), “Госць” (Мн., 1980), “Тайнік” (М., 1981), кнігі прозы “Цень птушкі” (М., 1976), нататак пра літаратуру “Паэзія — львіца з грывай” (М., 1986). Увагу паэта прыцягваюць дарагі сэрцу куток Магілёўскай зямлі, запаветныя сцяжынкі над дняпроўскімі кручамі, пасляваеннае дзяцінства. Сустрэчы і развітанні, маладосць і каханне — асноўныя матывы яго паэтычных твораў. Паэт разважае над складанымі духоўнымі, экалагічнымі праблемамі сучаснасці, псторыяй славянскага адзінства, над лёсам роднай культуры, чалавека, яго адносінамі да культуры. Адной з асноўных у творчасці апошніх гадоў стала тэма чарнобыльскай бяды. Гуманістычныя ідэалы выяўляюцца у паэмах I. Шклярэўскага “Слова пра Кулікова поле” (па матывах “Сказання пра Мамаева пабоішча”), “Слова пра мір”. Выступае і як крытык. На рускую мову пераклаў “Слова аб палку Ігаравым” (гэты пераклад стаў хрэстаматыйным), “Песню пра зубра” М. Гусоўскага, вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, Р. Барадуліна, П. Броўкі, Г. Бураўкіна, А. Вялюгіна, П. Панчанкі, А. Пысіна, М. Танка і інш. На беларускую мову творы I. Шклярэўскага перакладалі Р. Барадулін, В. Ярац. Яго творы перакладзены на многія мовы. Сябар Саюза пісьменнікаў з 1964, з 1968— Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі.
    ЛюбоўГарэлік
    Школьнікаў Іосіф
    ШкольнікаўіосіфБенцыянавіч(25.9.1912, Бабруйск23.6.1964, Масква), палярныдаследчык.
    Нарадзіўся I. Школьнікаў у рабочай сям’і. Сваё прызванне знайшоў не адразу: пачынаў вучыцца ў Тамбоўскай авіяшколе, потым у Ленінградскай лесатэхнічнай акадэміі. Але калі быў створаны Гідраграфічны інстытут Галоўпаўночмаршляху, I. Школьнікаў у ліку лепшых студэнтаў ленінградскіх ВНУ перайшоў туды і ў 1939 г. паспяхова закончыў інстытут. Яшчэ студэнтам ён уступіў на шлях палярнага даследчыка. Першай яго зімоўкай быў удзел у дрэйфе ледакольнага парахода ‘Теоргій Сядоў” (19371938). Пасля заканчэння Гідраграфічнага інстытута некаторы час працаваў на р. Лена і Індыгірка. 3 ліпеня 1941 г. I. Школьнікаў прымаў удзел у Вялікай Айчыннай вайне, якую закончыў з 4 узнагародамі. У радах Чырвонай Армііёнзаставаўсяда 1947 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў палярную гідраграфію і адразу ўзначаліў гідраграфічную экспедыцыю на Новую Зямлю. 3 1950 г. працаваў у Міністэрстве марскога флоту на пасадзе кіраўніка аддзела гідраграфічных даследаванняў, неаднаразова на кароткі тэрмін выязджаў у Арктыку.
    Імем I. Школьнікава названы мыс на ўсход ад Чаўнскай губы (узбярэжжа Чукоткі) і праліў у Карскім моры.
    Валерь/й Ярмоленка
    Шкялёнак Міхаіл
    Шкялёнак Міхаіл Міхайлавіч (2.8.1950, в. Пекаціна Полацкага, цяпер Дзісненскага рна Віцебскай вобл.), прадпрымальнік, беларускі грамадскідзеяч імецэнат.
    М. Шкялёнак нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1954 г. сям’я пераехала ў Днепрапятроўскую вобл. У 70х гг. жыў у Томскай вобл. Працаваў у леспрамгасе слесарам, вадзіцелем. Скончыў Томскі тэхнікум грамадскага харчавання, працаваў на розных пасадах у сістэме грамадскага харчавання. У 1980 г. скончыў Маскоўскі Інстытут народнай гаспадаркі імя В. Пляханава. 3 пачатку 90х гг. узначальваў акцыянернае камерцыйнавытворчае таварыства “Рух”, цяпер — генеральны дырэктар індывідуальнапрыватнага прадпрыемства ў Маскве.
    М. Шкялёнак — актыўны ўдзельнік кансалідацыйнага руху беларускай дыяспары Масквы і Падмаскоўя. У складзе аргкамітэта ўдзельнічаў у заснаванні Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны, быў дэлегатам Першага і Другога з’ездаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, а таксама — Устаноўчага з’езду Міжрэгіянальнага аб’яднання беларусаў Расіі (сакавік 1999), фундатар шэрагу творчых пачынанняў па папулярызацыі беларускай навукі і культуры, у тым ліку зборніка Скарынаўскіх чытанняў у Маскве — “Вялікаю ласкаю: Ф. Скарына і традыцыі славянскага асветніцтва” (М., 1994), літаратурнанавуковага гадавіка “Скарыніч” (Мн.; М., 1998. Вып. 3,4), зборнікаў А. Каўкі “Жывом!” (Мн.; М., 1997), “Будам жыць!” (Мн.; М., 1998).
    АляксейКаўка (Масква)
    Шміт Ога
    Шміт Ота Юльевіч (18(30).9.1891, Магілёў 7.9.1956, Масква), матэматык, астраном, геафізік, даследчык Арктыкі, грамадскідзеяч. Акадэмік AH СССР (1935, членкарэспандэнт з 1933). Герой Савецкага Саюза.
    Нарадзіўся Ота Шміт у Магілёве ў сям’і выхадцаў з латышскіх сялян. Там жа прайшлі яго дзіцячыя гады. Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі (цяпер СШ № 3), на будынку якой цяпер устаноўлена мемарыяльная дошка.
    303
    Псрсаналіі
    Скончыў Універсітэт св. Уладзіміра ў Кіеве(1913). У 19131917 гг. працаваў у Кіеўскім універсітэце, у 19201923 гг. — прафесар універсітэта, у 19261956 гг. — прафесар Маскоўскага універсітэта, у 19301931 гг. —дырэктар Інстытута матэматыкі і механікі Маскоўскага універсітэта, у 19371949 гг. —дырэктар Геафізічнага інстытута AH СССР. Адначасова ў 19321939 гг. — начальнік Галоўнага упраўлення Паўночнага марскога шляху. У 1924 г. узначальваў Дзяржаўнае выдавецтва, у 19241941 гг. галоўны рэдактар БСЭ і шэрагу навуковых часопісаў і зборнікаў. У 19391942 гг. — віцэпрэзідэнт AH СССР.
    Асноўныя матэматычныя працы О. Шміта прысвечаны тэорыі груп. Ужо ў першых даследаваннях (19121913) ім былі атрыманы арыгінальныя вынікі, звязаныя з раскладваннем канчатковай групы ў прамое памнажэнне нераскладваемых груп. Прапанаваў у 1926 г. тэарэму, якая ўвайшла ў навучальныя дапаможнікі і манаграфічныя кнігі пад назвай “тэарэма Рэмака—Шміта”. У 1913 г. у “Мзвестнях Кневского уннверснтета” апублікаваў працу “Аб ураўненнях, якія рашаюцца ў радыкалах, ступені якіх ёсць ступені простай лічбы”. Асноўныя ідэі гэтай працы пра вывучэнне прымітыўных дазваляльных груп толькі праз трыццаць гадоў атрымалі развіццё ў працах матэматыкаў.
    Аўтар кнігі “Абстрактная тэорыя груп” (Кіеў, 1916), якая ўвайшла ў залаты фонд па алгебры. Кніга акумулявала асноўныя дасягненні свайго часу па тэорыі груп. У ёй упершыню ў сусветнай літаратуры выкладаліся агульныя тэарэтычныя паняцці і факты па тэорыі груп. Кніга двойчы перавыдавалася ў СССР, а таксама ў ЗША. Даследаваў мінімальныя неніпольнатэнтныя канчатковыя групы, якія атрымалі назву груп Шміта. Выканаў даследаванні па бясконцых спецыяльных і бясконцых вырашальных групах (19401945), якія стымулявалі развіццё сучаснай тэорыі бясконцых груп.
    У 1927/28 навучальным годзе ўпершыню ў гісторыі савецкай адукацыйнай сістэмы падрыхтаваў і прачытаў ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце курс па тэорыі груп, а ў 1930 г. арганізаваў навуковы семінар па аналагічнай праблематыцы. Заснавальнік савецкай школы па тэорыі груп.
    Выканаў цікавыя даследаванні ў галіне астраноміі (новая касмаганічная тэорыя паходжання Зямлі і планет), геафізікі, геаграфіі. Вядомы як даследчык Арктыкі. У 19291930 гг. узначаліў экспедыцыю на Зямлю ФранцаІосіфа, у 1932 г. наледаколе “Сібіракоў” прайшоў з Архангельска ў Ціхі акіян. У 19331934 гг. узначаліў вядомую экспедыцыю на параходзе “Чалюскін”.
    Імем О. Шміта названы востраў у Карскім моры, пасёлак і раён на Чукотцы, Інстытут фізікі Зямлі РАН. Памяць пра вучонага зберагаецца і ў Беларусі. Яго імем названы праспект у Магілёве, вуліцы ў Бабруйску, Быхаве, Гомелі, Горках. У Магілёве дзейнічае прысвечаны яму школьны музей.
    Вольга Гапонснка
    Шнырэльман Леў
    Шнырэльман Леў Генрыхавіч[2(14). 1.1905, Гомель 24.9.1938, Масква (?)], матэматык. Членкарэспандэнт АНСССР(1933).
    У 1925 г. Л. Шнырэльман скончыў матэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта. У 19291934 гг. выкладаў як прафесар у Данскім політэхнічным інстытуце, у 19341938 гг. — у Маскоўскім універсітэце. Адначасова працаваў у Матэматычным інстытуце AH СССР.
    Асноўныя навуковыя даследаванні Л. Шнырэльмана адносяцца да галіны тэорыі лічбаў і варыяцыйнага вылічэння. Распрацаваў матэматычныя метады і ўпершыню прымяніў іх для рашэння задач варыяцыйнага вылічэння. Рашыў задачу А. Пуанкарэ аб трох геадэзічных. 3 дапамогай якасных метадаў ім было даказана існаванне трох замкнёных геадэзічных не толькі на выпуклых паверхнях, але і на паверхнях рода нуль. Стварыў у тэорыі лічбаў агульныя метрычныя метады. Прапанаваў новы метад рашэння адытыўнай тэорыі лічбаў, які быў заснаваны на разглядзе шчыльнасцей лічбавых паслядоўнасцей. Увёў у тэорыю лічбаў паняцце “шчыльнасць паслядоўнасцей натуральных лічбаў”. Прапанаваў метад рашэння праблемы Гольдбака, які быў заснаваны на выкарыстанні гэтага паняцця пры рашэнні задачы.
    Вольга Гапоненка
    Шпілеўскі Павел
    Шпілеўскі Павел Міхайлавіч(псеўд. П. Древлянскпй; 12.11.1823, в. Шыпілавічы Бабруйскагапав. Мінскайгуб., цяпер Бабруйскірн Магілёўскай вобл. 29.10.1861, СанктПецярбург, Расія), рускіпісьменнік, публіцыст, этнограф, падарожнік.
    П. Шпілеўскі нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага свяшчэнніка. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1843), Пецярбургскую духоўную акадэмію (1847). Дасканала авалодаў лацінскай, польскай, нямецкай і французскай мовамі. Яшчэ у час навучання ў акадэміі надрукаваў шэраг прац па этнаграфіі Заходняга краю Расіі, склаў
    304
    Персаналіі
    слоўнік беларускай мовы. Пасля заканчэння акадэміі прызначаны выкладчыкам славеснасці Варшаўскага духоўнага вучылішча. У гэты перыяд у Пецярбургу выдаецца яго першая буйная праца — “Апісанне пасольства Льва Сапегі ў Маскву ў 1600 годзе” (Журнал Мнннстерства народного просвеідення. Ч. 68. 1850 № 12.). Даследаванне, добра ўспрьшятае сталічнымі навукоўцамі, было падрыхтавана на аснове рукапісаў, якія П. Шпілеўскі знаншоў у бібліятэцы Пуслоўскага на Слоні.мшчыне. 3 1853 г. жыў і працаваў у Пецярбургу. Працяглым і плёшіым было яго супрацоўніцтва з часопісам “Пантеон” (з 1853), дзе ён змясціўсерыю этнаграфічных артыкулаў пра беларусаў, якая была высока ацэнена М. Чарнышэўскім і М. Дабралюбавым. У маскоўскім часопісе “Мосвнтяннн” апублікаваў каштоўную працу пра беларускія павер’і “Даследаванні пра вурдалакаў”.
    П. Шпілеўскі перыядычна ажыццяўляў экспедыцыйныя паездкі па Беларусі, Літве і Польшчы. У серыі нарысаў “Падарожжа па Палессі і беларускаму краю” (час. Современннк. 18531855) ён падаў цікавыя звесткі па гісторыі гарадоў, мястэчак і вёсак Беларусі, апісаў побыт беларускага народа, становішча сельскай гаспадаркі і прамысловасці. Гэта багата насычаная гістарычным, этнаграфічным і краязнаўчым матэрыялам праца была выдадзена асобнай кнігай, значная частка якой прысвечана Мінску і Міншчыне. Выдаў “Нарысы Жмудзі” (СПб., 1855) і вялікую працу “Мазыршчына. 3 падарожжа па Заходняму краю” (Архнв нсторнческнх н практнческнх сведеннй, относяіцнхся к Росснн. 1859. Кн. 3.), дзе звярнуў увагу на самабытнасць беларускай мовы. У артыкуле “Археалагічныя знаходкі”, надрукаваным у “СанктПетербургскнх ведомостях” (1857) паведаміў аб адкрыцці Музея старажытнасцей у Вільні, які быў заснаваны Я. Тышкевічам. У тым жа годзе вёў у час. “Сын Отечества” своеасаблівы пецярбургскі летапіс — “Дзённік знаёмага чалавека”. 3 1859 г. П. Шпілеўскі супрацоўнічаў у газ. “Русскнй мнр” і час. “йскусство”, але найбольш актыўна — у час. “Театральный н музыкальный вестннк”, дзе за тры гады надрукаваў каля 30 артыкулаў. У іх П. Шпілеўскі асвятляў не толькі тэатральнамузычныя, але і чыста літаратурныя пытанні, выступаў абаронцам гогалеўскай “натуральнай школы”. Спрабаваў свае сілы і ў белетрыстыцы (апавяданні ў “Современннке” за 18511854 гг.).