• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    А. Юрэвіч атрымаў узнагароды Чэслава Мілаша і фонду Марыі і Ежага Купцэвічаў за аповесць “Ліда” (1991). Гданьская ваяводская публічная бібліятэка прысудзіла яму ўзнагароду”Рго Libro Legendo”. Жыве ў Гданьску.
    Алена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
    309
    Персаналіі
    Якаўлеў Якаў
    Якаўлеў (Эпштэйн) Якаў Аркадзьевіч (21.6.1896, Гродна — 29.7.1938) гісторык, дзяржаўны і палітычны дзеяч.
    Я. Якаўлеў нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Вучыўся ў рэальным вучылішчы, Пецярбургскім політэхнічным інстытуце. 3 1914 г. пачаў займацца партыйнай работай. У дні Лютаўскай рэвалюцыі арганізаваў палкавыя камітэты і рабочую міліцыю. Працаваў на партыйнай рабоце ў Екацярынаславе (Днепрапятроўску), а потым быў пасланы на падпольную партыйную работу ў акупіраваныя немцамі раёны Украіны  у Кіеў і Харкаў. Пасля грамадзянскай вайны працаваў у Галоўпалітасвеце. У 1923 г. прызначаны загадчыкам аддзела друку ЦК РКП(б), рэдактарам “Крестьянской газеты” і газеты “Беднота”. У снежні 1929 г. прызначаны наркомам земляробства СССР. 3 1930 г. працаваў у апараце ЦК ВКП(б). У 1938 г. рэпрасаваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
    Аўтар кніг “Анархізм у рускай рэвалюцыі”, “Вёска, якая яна ёсць”, “Наша вёска”, “Аб гістарычным сэнсе Кастрычніка”, “Індустрыялізацыя і сельская гаспадарка”, выдадзеных на рускай мове.
    Галіна Івуць
    Якубоўскі Іван
    ЯкубоўскіІвап Ігнатавіч (25.12.1911 (7.1.1912), в. Зайцава Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер вобл. 30.11.1976), ваенныдзеяч, маршал, двойчы Герой Савецкага Саюза.
    I.	Якубоўскі паходзіў з вялікай і беднай сялянскай сям’і. Калі яму было 5 гадоў, памерла маці. Скончыў пачатковую школу ў в. Куртасы, сямігодку ў Горках. Пасля школы працаваў на цагельным заводзе ў Горках. Затым паступіў у Аршанскі педагагічны тэхнікум. 3 1932 г. у Чырвонай Арміі. Скончыў Аб’яднаную беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР (1934) і Ваенную акадэмію Генеральнага штаба (1948). Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь у 1939 г., у савецкафінскай вайне 1939—1940 гг., камандаваў танкавай ротай. У Вялікую Айчынную вайну I. Якубоўскі змагаўся на Бранскім, Паўднёвым, ПаўднёваЗаходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтралыіым і Першым Украінскім франтах. Быў камандзірам танкавага палка, брыгады, намеснікам камандзіра танкавага корпуса. Прымаў удзел у абарончых баях пад Мінскам, Магілёвам, у Сталінградскай і Курскай бітвах, вызваленні Украіны, у СандамірскаСілезскай, Опельнскай, ВіслаОдэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. Вясной 1943 г. I. Якубоўскі сфарміраваў 91 ю танкавую брыгаду, з якой прайшоў з баямі шлях ад Сталінграда да Прагі. Вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра і Віслы. За вызваленне Фастава, раённага цэнтра ў Кіеўскай вобласці, I. Якубоўскаму было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (студзень 1944), а за фарсіраванне Віслы і захоп плаодарма гэтае званне нададзена яму паўторна (верасень 1944 г.).
    Пасля вайны I. Якубоўскі займаў адказныя пасады ў савецкіх войсках. 3 1957 г. — першы намеснік галоўнакамандуючага і галоўнакамандуючы Групай савецкіх войскаў у Германіі. 3 1965 г. камандуючы войскамі Кіеўскай ваеннай акругі. 3 1967 г. першы намеснік міністра абароны СССР і галоўнакамандуючы Аб’яднанымі Узброенымі Сіламі Варшаўскага дагавору.
    1.	Якубоўскі ўзнагароджаны многімі ордэнамі і медалямі СССР, адзінаццаццю ордэнамі і медалямі замежных краін. Яму прысвоена званне Героя ЧССР (1970). Ён абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР VI — IV скліканняў. У Горках Магілёўскай вобласці яму пастаўлены бюст.
    Вацлаў Мацкевіч
    Якубук Пётр
    Якубук Пётр Рыгоравіч (1937, Камянецкірн Брэсцкай вобл.), беларускііўкраінскі мастак.
    П. Якубук выхоўваўся ў дзіцячым доме № 2 г. Кобрына. Першыя крокі ў мастацтве зрабіў у 1949 г.
    3	1953 г. вучыўся ў Вентспілскім рамесніцкім вучылішчы, па заканчэнню якога вярнуўся на радзіму і працаваў на Кобрынскім рамонтным заводзе, спалучаючы работу з вучобай у школе рабочай моладзі. Па стану здароўя быў звольнены з працы. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1958 — 1963). Пасля заканчэння вучылішча П. Якубук лячыўся ў курортнай паліклініцы ў г Ялта, дзе працаваў мастакомафарміцелем. 3 1969 г. удзельнік разнастайных мастацкіх выставак. Удзельнічаў у Рэспубліканскай маладзёжнай выстаўцы (1970), Міжнароднай выстаўцы біжутэрыі ў Чэхаславакіі (1973). Удзельнічаў у пяці ўсесаюзных мастацкіх выстаўках, у тым ліку ў занальнай (Украіна, Беларусь, Расія), прысвечанай 1500годдзю Кіева. З’яўляецца ўдзельнікам больш дваццаці ўсеўкраінскіх выставак. 3 1970 г. — бяззменны кіраўнік майстроў дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва ялцінскіх мастацкавытворчых майстэрань, з 1993 г. — старшыня ялцінскай арганізацыі Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны, член праўлення Саюза мастакоў Крыма.
    310
    Персаналіі
    За працоўныя і творчыя поспехі П. Якубук узнагароджаны граматамі, дыпломамі. У 1998 г. атрымаў ганаровую грамату Кабінета міністраў Украіны з уручэннем памятнага знака “За вялікі асабісты ўклад у галіне ювелірнага мастацтва, украінскай і сусветнай культуры” ў гонар 60годдзя Саюза мастакоў Украіны.
    Ірына Тамільчык
    Яновіч (акрат
    Яновіч Сакрат (псеўд. Аляксандр Анташэвіч, Адоль Кастрыца, Колька Сплюх, К. Янкоўскі, Кастусь Янкоўскі, крыпт. С.Я., (С.Я.), (ся);4.9.1936, мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі і польскі празаік, драматург, публіцыст, грамадскідзеяч. Сябар Саюза польскіх пісьменнікаўз 1970г. Ганаровы сябар Міжнароднай Акадэміі навук Еўразііі Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
    Нарадзіўся С. Яновіч у сям’і шаўца, Канстанціна Яновіча, які меў таксама трохгектарную гаспадарку. У школе спрабаваў пісаць вершы папольску і паруску. У 1950 г. адправіўся з Крынак у “вялікі горад Беласток”, дзе скончыў электратэхнікум (1955) і затым (завочна) аддзяленне беларускай філалогіі Настаўніцкага інстытута (1962). Працаваў журналістам у штотыднёвіку “Ніва”, кіраваў аддзелам галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства. У 1973 г. завочна скончыў факультэт польскай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Пратэстуючы супраць бюракратызацыі ўлады, быў вымушаны пайсці на “чорную работу” — рабіў кладаўшчыком, тэхнікам бяспекі працы, што ўзбагаціла яго жыццёвымі назіраннямі. Быў старшынёй Клуба Саюза польскіх пісьменнікаў у Беластоку (19761981). У апошнія гады ўсё больш займаецца палітычнай дзейнасцю, змагаецца за роўныя правы беларусаў Беласточчыны з палякамі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага незалежнага выдавецтва (19811987). Старшыня партыі Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (з 1990). Жыве ў мяст. Крынкі Беластоцкага ваяв. Яго дом (т. зв. Villa Sokrates) стаў беларускім культурным асяродкам. Тут атрымала бясплатна памяшканне рэдакцыя штомесячніка “Czasopis” (С. Яновіч — яго сакратар).
    Як празаік С. Яновіч дэбютаваў у 1956 г. на старонках беларускага штотыднёвіка “Ніва”. Аўтар зборніка апавяданняў і мініяцюр “Загоны” (Беласток, 1969), аповесці пра К. Каліноўскага “Сярэбраны яздок” (Мн., 1978), кніг “Думкі пра аўтаномію” (Беласток, 1981), “Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ім” (НьюЙорк, 1984) “Самасей” (Мн., 1992), “Доўгая сьмерць Крынак” (Беласток; Бельск, 1993), “Лістоўе—лістове” (Беласток, 1995), “Сцяна, (Мн., 1997) і інш. У перакладзе на польскую мову выйшлі яго кнігі прозы “Вялікі горад Беласток” (Варшава, 1973), “Забыцці” (Вроцлаў, 1978), “Сцяна” (Ольштын, 1979), “Самасей” (Варшава, 1981), “Малыя дні” (Варшава, 1981), “Сярэбраны яздок” (Варшава, 1984), “Трэцяя пара” (Беласток, 1985), атаксамаэсэ “Беларусь, Беларусь” (Варшава, 1987; Беласток, 1993), якое выклікала вялікую палеміку, прыцягнула ўвагу да патрэб беларусаў у Польшчы. Проза С. Яновіча вызначаецца філасафічнасцю, глыбокім псіхалагізмам. Пісьменнік адным з першых паказаў у Польшчы адчужэнне ўлады ад народа (“Сцяна”), духоўную трагедыю ўчарашняга вяскоўца ў горадзе (“Самасей”), у сувязі з чым у аўтара былі цяжкасці з друкаваннем — як на Беласточчыне, так і ў БССР. Напісаў некалькі драматычных твораў, якія выйшлі асобнымі выданнямі (“Зборнік сцэнічных твораў”, “He пашанцавала”) Пераклаў на польскую мову “Вітражы” Я. Брыля, п’есу Я. Шабана “Шрамы” (для Драматычнага тэатра імя А. Вянгеркі ў Беластоку). Аўтар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы і гуртуюцца ў “Белавежы”, эсэ пра польскабеларускія сувязі. Мініяцюрыімпрэсіі С. Яновіча выйшлі асобнымі выданнямі ў Лондане — у арыгінале і перакладзе Ш. Акінэр на англійскую мову, у Венецыі — у перакладзе на італьянскую і англійскую мовы. Паводле слоў пісьменніка, рукапісы яго твораў знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, БДАМЛіМ і музеях у Мінску, бібліятэцы імя Ф. Скарыны ў Лондане, бібліятэцы “Асалінэум” у Вроцлаве, Акруговым музеі ў Беластоку і інш.
    Узнагароджаны Афіцэрскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і іншымі ўзнагародамі.
    Баляслаў Харкевіч
    Янсанэ Ніна
    Янсанэ (дзяв. Панізьнік) Ніна (21.11.1933, в. БабышкіБраслаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Міёрскірн Віцебскай вобл.), беларуская перакладчыца
    Н.	Янсанэ нарадзілася ў сялянскай сям’і, якая параднілася з латышамі яшчэ з дарэвалюцыйных петраградскіх часоў. Вучылася ў в. Латышы, дзе беларуская школа працавала і ў гады Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння Лявонпальскай сямігодкі выехала да родзічаў у Рыгу (1951). Там паступіла на вучобу ў тэхнікум малочнамясной прамысловасці. Да выхаду на пенсію працавала на адным з рыжскіх заводаў. Замужам за латышом. 3 1998 г. грамадзянка Латвійскай Рэспублікі. Жыве ў Юрмале. Там жа, на Яўндубултскіх могілках, пахаваны яе бацькі.
    За паўвека жыцця ў Латвіі Н. Янсанэ ўвабрала ў сябе дух латышскай культуры, дасканала авалодала глабіннымі гшастамі мовы, што дазволіла ёй падступіцца да складаных тэкстаў у час падрыхтоўкі ў Мінску
    311
    Псрсаналіі
    выбраных твораў Яна Райніса для серыі “Скарбы сусветнай літаратуры” (1993). У томе класіка латышскага пісьменства, падрыхтаванага М. Абалай, Н. Янсанэ выступае не толькі як аўтар падрадковых перакладаў, але і як перакладчык паасобных твораў райнісаўскай публіцыстыкі. 3 іншых здабыткаў Н. Янсанэ варта адзначыць яе пераклады латышскіх народных казак, прозы Саўлцэрытэ Віесэ, Аі Лацэіінш., атаксама ўспамінаў Яніса Ніедрэ, навуковага даследавання Петэрыса Зэйлэ на тэму латышскабеларускіх узаемадачыненняў. Чакае публікацыі перакладзены Н. Янсанэ нарыс Матыльды Езавітавай “Кароткі агляд старажытнай беларускай культуры і літаратуры”, надрукаваны ў час. “Domas” (1929. №67). Цікавай для сучасных даследчыкаў можа быць і брашура Вілбертса Краснайса “Беларусы як адгалінаванне народа латышскага” (Рыга, 1938), тэкст якой таксама перакладзены Н.Янсанэ.