• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Смерць П. Шпілеўскага прыйшла амаль незаўважна. Толькі пазней, у кніжцы “Месяцаслоў на 1863 год”, з’явіўся кароткі некралог без подпісу.
    Валсрыіі Ярмоленка
    Шугля Уладзімір
    Шугля Уладзімір Фёдаравіч (30.1.1947, Барысаў Мінскай вобл.), інжынерэканаміст. ПрэзідэнтХолдзінгавай кампаніі “Мангазея”. Доктар філасофііўгаліне інфармацыйных тэхналогій, членкарэспандэнт Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (1999). СтаршыняГА ‘Беларусь ’’уЦюменскай вобл.
    У. Шугля паходзіць з беларускай сям’і. Закончыў Свярдлоўскі інстытут народнай гаспадаркі, Уральскі сацыяльнапалітычны інстытут па спецыяльнасці палітолаг і інжынерэканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў у Свярдлоўску слесараммеханікам (19651966). Да 1969 г. працаваў слесарамэлектрыкам на Балакаўскім камбінаце тэхнічных валокнаў (Саратаўская вобл.). У 19691971 гг. — начальнік філіяла орса камбіната “Алапаевсклес” пры Міністэрстве лясной прамысловасці. Служыў у арміі (19711972). У 19721976 гг. — старшыня праўлення Алапаеўскага райспажыўсаюза, 19761979 — намеснік старшыні праўлення Свярдлоўскага аблспажыўсаюза. У 19791984 гг. узначальваў упраўленне рабочага забеспячэння Свярдлоўскай чыгункі. У 19841986 гг. — “Тюменьстройпуть” у Цюмені. У 19861990 гг. — начальнік Галоўнага упраўлення гандлю аблваканкама пры Міністэрстве гандлю РСФСР. 3 1990 г. — прэзідэнт холдзінгавай кампаніі Гандлёвы дом “Мангазея”.
    Актыўна супрацоўнічае з беларускімі прадпрыемствамі, аказвае фінансаваую падтрымку дзейнасці абласной грамадскай арганізацыі “Беларусь”, асноўная мэта якой — вывучэнне быту, культуры, традыцый беларускага народа. 3 1997 г. з’яўляецца старшынёй ГА “Беларусь”. За 3 гады існавашія гэты культурнаасветны цэнтр, дзякуючы ўдзелу ў культурнамасавых мерапрыемствах, што праводзяцца ў Цюмені і іншых гарадах вобласці, выступленням па тэлебачанні, радыё, артыкулам ў перыядычных выданнях, стаў вельмі папулярным у Цюменскай вобл. У. Шугля з’яўляецца членам савета федэральнай аўтаноміі “Беларусы Расіі”, старшынёй праўлення Цюменскага рэгіянальнага аддзялення Саюзнай грамадскай палаты. Віцэпрэзідэнт Асацыяцыі гандлёвых арганізацый Урала, Сібіры і Далёкага Усходу. У жніўні 2000 г. У. Шугля прызначаны саветнікам губернатара Цюменскай вобл.
    Узнагароджаны медалём “Ветэран працы”, мае званне “Заслужаны работнік гандлю Расіі”. Уклад У. Шуглі ў развіццё адносін Расіі і Беларусі адзначаны граматай Дзяржаўнага камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і Пахвальным лістом Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З’яўляецца аўтарам зборніка вершаў “3 табой мая душа”.
    /рыпа Тамільчык
    305
    Персаналіі
    Шур Якаў
    Шур ЯкаўШэбселевіч (20.4.1908, м. Дуброўна Віцебскай губ., цяпер цэнтр рна Віцебскай вобл. 2J.11.1986, Свярдлоўск, Расія), фізік, прафесар. Членкарэспандэнт Акадэміі навук СССР (1970). ЛаўрэатДзяржаўнайпрэміі СССР(1967).
    Я. Шур у 1932 г. скончыў Ленінградскі універсітэт і быў накіраваны на работу ў Інстытут фізікі металаў Уральскага навуковага цэнтра Акадэміі навук СССР у Свярдлоўску (19321939 гг.). У 19381944 гг. — дацэнт, у 19441972 гг. — прафесар Уральскага універсітэта.
    Навуковыя даследаванні Я. Шура прысвечаны фізіцы магнітных з’яў і магнітных матэрыялаў. Вывучаў магнітныя ўласцівасці газаў і пары, ферамагнітныя ўласцівасці розных рэчываў. Выказаў тэорыю тэхнічнай крывой намагнічрання. Даследаваў працэсы перамагнічвання, магнітны гістэрэзіс. Вывучаў даменную структуру ферамагнетыкаў. Устанавіў заканамернасці анізатрапіі каэрцытыўнай сілы ў ферамагнітных монакрышталях, адкрыў тэмпературны магнітны гістэрэзіс (1948), пераходную даменную структуру ў высокамагнітнаанізатропных ферамагнетыках (1953). Вывучаў механізм узнікнення зародышаў перамагнічвання (1973). Прапанаваў спосаб стварэння тэкстуры шляхам тэрмамеханічнай апрацоўкі (1941). Стварыў новыя тэхнічныя магнітныя матэрыялы.
    Вольга Гапоненка
    Шутаў Сцяпан
    Шутаў Сцяпан Фёдаравіч (17(30)1.1902, в. Дварэц Бабруйскага пав. Мінскай губ. цяпер Бабруйскі рн Магілёўскай вобл. —17.4.1963), двойчы Герой Савецкага Саюза (студзень — верасень 1944 г. за фарсіраванне р.Днепр, прарыўабароныпраціўніка іавалоданнегарадамі Факшаны, Рымнік, ПлаешціўРумыніі), палкоўнік.
    С.	Шутаў паходзіў з сялян. Са снежня 1917 г. — у Гарадоцкім і Асіповіцкім атрадах Чырвонай гвардыі Бабруйскага пав. 3 ліпеня 1920 г. — у Чырвонай Арміі на Заходнім фронце, конны разведчык. Скончыў ваенную школу імя УЦВК (1927), бранятанкавыя курсы (1937). У Вялікую Айчынную вайну С. Шутаў знаходзіўся на Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім і 2м Украінскім франтах. Камандзір танкавага батальёна, гвардзейскай танкавай брыгады, намеснік камандзіра корпуса. Брыгада пад камандаваннем С. Шутава вызначылася ў 1943 г. пры фарсіраванні Дняпра і вызваленні Кіева, у 1944 г. — у ЯскаКішынёўскай аперацыі. Свой удзел у ваенных паходах апісаў у кнізе ўспамінаў “Чырвоныя стрэлы” (М., 1963).
    3	1945 г. знаходзіўся ў адстаўцы. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1950 гг., Вярхоўнага Савета БССР 3га склікання.
    У г.п. Глуск устаноўлены бюст С. Шутаву. Яго імем названы вуліцы ў Бабруйску, Кіеве, Гарадоцкая сярэдняя школа ў Глускім раёне.
    Вацлаў Мацкевіч
    Шутовіч Янка
    Шу'товічЯнка(ІванІосіфавіч; псеўд. ІванДубневіч, ЯнДубневіч, Я. Сцяблінскі; крыпт. 1. Ш., Я. Ш., Я. Шч, L. S.; 11(24). 1.1904, в. Шутавічы Ашмянскага пав. Віленскайгуб., цяпер СмаргонскірнГродзенскайвобл. 9.12.1973, Вільнюс), літаратуразнавец, выдавец, грамадскіікультурныдзеяч.
    Нарадзіўся I. Шутовіч у шматдзетнай сям’і малазямельных сялян. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1934 г. скончыў факультэт права і грамадскіх навук універсітэта імя С. Баторыя ў Вільні з дыпломам магістра права. У час навучання ва універсітэце ўдзельнічаў у дзейнасці Беларускага студэнцкага саюза, Беларускага навуковага таварыства, Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдагаваў часопісы “Студэнцкая думка”, “Шлях моладзі”. Адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Працаваў карэктарам у Беларускай друкарні імя Ф. Скарыны. У 19351939 гг. — рэдактар і выдавец літаратурнанавуковага і грамадскага часопіса “Калоссе”, які быў галоўнай літаратурнай трыбунай Заходняй Беларусі, спрыяў кансалідацыі заходнебеларускай інтэлігенцыі. Актыўна супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры ў Вільні. У 1936 г. кіраваў Школьным сакратарыятам, створаным у рамках пагаднення БХД і КПЗБ. Кінуты польскімі ўладамі ў БярозаКартузскі канцлагер, адкуль яго вызвалілі савецкія войскі ў верасні 1939 г. 3 восені 1939 г. Я. Шутовіч займаўся асветніцкай і выдавецкай дзейнасцю ў Вільнюсе. Летам 1940 г. стаў працаваць у Беларускім музеі. На пачатку нямецкай акупацыі (ліпень 1941) прызначаны дырэктарам музея. Дзеля ўратавання музея ад рабаванняў, дырэктар запакаваў самыя каштоўныя экспанаты ў драўляныя скрыні і схаваў іх у падзямеллях віленскага касцёла св. Міхаіла.
    20	лістапада 1944 г. Я. Шутовіч быў арыштаваны органамі МДБ. Рашэннем Асобай нарады пры МДБ СССР яго асудзілі на 10 гадоў зняволення. Да мая 1950 г. адбываў пакаранне ва Унжлагу (Горкаўская вобл.),
    306
    _________________________________Псрсаналіі_______________________________________
    потым у Пясчанлагу (г. Караганда). Пасля вызвалення з лагераў (28.8.1954) знаходзіўся да 10 красавіка 1956 г. у ссылцы ў Карагандзе і ў г. Сарань Карагандзінскай вобл. 3 ссылкі вярнуўся ў Вільнюс, дзе яго чакала жонка — літоўская паэтэса Она Міцютэ (быў жанаты з ёй з 1940 г.). 25 красавіка 1958 г. Вярхоўны суд Літоўскай ССР адмяніў рашэнне Асобай нарады пры МДБ СССР, спыніў справу ў сувязі з недаказанасцюабвінавачвання.У 1957 г. уладкаваўся на работу пажарнікам у Вільнюскі дзяржаўны мастацкі музей. Займаўся даследаваннем архіўнай беларусікі, перапісваўся з М. ЗабэйдамСуміцкім, сям’ёй Гарэцкіх, М. Танкам і многімі іншымі прадстаўнікамі творчай і навуковай інтэлігенцыі БССР і беларускага замежжа.
    Першыя публікацыі Я. Шутовіча ў заходнебеларускай перыёдыцы з’явіліся ў 1927 г. Пад яго рэдакцыяй была выдадзена ў 1940 г. у Вільні кніга “Ксёндз Адам Станкевіч у 25ыя ўгодкі сьвяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасьці (10.1.191510.1.1940)”. Пасля сталінскіх лагераў аднавіў творчую працу — рыхтаваў матэрыялы пра М. Гарэцкага, А. Гурыновіча, М. ЗабэйдуСуміцкага, Я. Карскага, А. Уласава, пра Віленскі беларускі музей і інш. Некаторыя з іх друкаваліся на старонках часопісаў “Беларусь”, “Спадчына”, “Полымя”, газет “Літ. і мастацтва”, “Голас Радзімы” і інш. Пісаў артыкулы пра захаванне помнікаў беларускай культуры, беларускую мову. Знайшоў у архіве рукапіс раманахронікі М. Гарэцкага “Віленскія камунары”. Большая частка творчай спадчыны Я. Шутовіча засталася ў рукапісах. Яго асабісты архіў захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску.
    Аляксандр Вабішчэвіч (Брэст)
    Шчавінская Ларыса
    Шчавінская Ларыса Леанідаўна (1.6Л957, Гомель), гісторык культурьг, вучоны сакратар Цэнтра беларусазнаўчых даследаванняўІнстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай акадэміі навук.
    Л. Шчавінская закончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці “аўтаматызаваныя сістэмы кіравання”. Вучылася на спецыяльных курсах у вядучых навуковых установах, праслухала спецкурс па гістарычнай інфарматыцы ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. З’яўляецца спецыялістам у галіне крыніцазнаўства, праграмавання, выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у гуманітарных і сацыяльных даследаваннях. Сярод навуковых даследаванняў Л. Шчавінскай — праблемы сістэмнага аналізу, метадаў і спосабаў выкарыстання найноўшых інфармацыйных тэхналогій у комплексных гуманітарных даследаваннях па гісторыі і культуры народаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы, вывучэнне гісторыі духоўнай культуры Падляшша. Удзельнічала ў рабоце многіх навуковых сімпозіумаў.
    Л. Шчавінскай належаць звыш 30 прац, сярод якіх 8 кніг і брашур на рускай мове: “Мікіта Іванавіч Гарбачэўскі” (Мн., 1991), “Праваслаўная царква на Беласточчыне ў працах пратаірэя Грыгорыя Сосны” (у сааўт.; Мн., 1994), “Завяшчана Айчыне” (у сааўт.; М., 1994), “Супрасльскі царкоўнаславянопольскі слоўнік 1772 г.” (у сааўт.; Мн., 1995), “Усяму праваслаўнаму свету (Праваслаўная літаратура міжваеннай Польшчы)” (у сааўт.; М., 1995), “У горадзе, які называецца Заблудавам” (у сааўт.; Беласток, 1995) і інш. Выконвае абавязкі вучонага сакратара Таварыства беларусістаў пры Інстытуце славяназнаўства і балканістыкі РАН і сучонага сакратара міжнароднага даследчыцкага праекта “Slavia Orthodoxa et Slavia Romana. Узаемадзеянне славянскіх светаў. Духоўная культура Памежжа Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”. З’яўляецца членам рэдкалегій шэрагу выданняў.