Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Н. Янсанэ з’яўляецца дарадчыцай Мірдзы Абала ў яе рабоце над падрыхтоўкай латышскабеларускага і беларускалатышскага слоўнікаў.
Сяргсіі Панізыйк
Яркоўскі Іван
ЯркоўскіІванВосіпавіч(12.5.1844, мяст. АсвеяДрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскірн Віцебскайвобл. 21.1.1902, г. Гейдэльберг, Г^рманія), інжынертэхнолаг, даследчыку галіне фізікі, хіміі, мэтэаралогй, паветраплавання. Член Рускага фізікахімічнага таварыства, Рускага таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфй і антрапалогй, Рускага тэхнічнага таварыства, Таварыства тэхнолагаў.
I. Яркоўскі паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду. Пачатковую адукацыю атрымаў у школе пры Петрапаўлаўскай царкве ў Маскве, скончыў Маскоўскі Аляксандраўскі сіроцкі кадэцкі корпус (1868), Пецярбургскі тэхналагічны інстытут са званнем тэхнолага 1га разраду (1870). У 1872 г., пасля абароны дысертацыйнай працы “Праект машыны для водазабеспячэння і тэарэтычнае даследаванне механізма” атрымаў званне інжынератэхнолага (экземпляр яго дысертацыі захоўваецца ў Пяцербургу, у Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы імя СалтыковаШчадрына). Працаваў у Мінску зборным майстрам ў чыгуначных майстэрнях МаскоўскаБрэсцкай чыгункі (18721874), начальнікам дэпо ў Смаленску (1874—1876), начальнікам вагонных майстэрняў МаскоўскаБрэсцкай чыгункі ў Маскве (18761894), упраўляючым Неўскага механічнага і судабудаўнічага заводаў (18941897), памочнікам галоўнага ўпраўляючага заводамі Акцыянернага таварыства Мальцава (18971901).
У 1887 г. для таго, каб растлумачыць сусветнае прыцягненне, I. Яркоўскіі прапанаваў “кінетычную гіпотэзу”, скарыстаўшы потым асноўныя яе палажэнні для аналізу фізікахімічных і мэтэаралагічных з’яў. Сукупнасць высноў, якія атрымаў аўтар, звязаны ў адно цэлае асноўнай ідэяй, прадстаўляюцца ў выглядзе філасофскага спалучэння разрозненых навуковых ідэй, выказаных у дачыненні да розных з’яў прыроды. Ужо летам 1888 г. праца I. Яркоўскага “Сусветнае прыцягненне як вынік утварэння важкай матэрыі ўнутры нябесных целаў: Кінетычная гіпотэза” з’явілася ў друку спачатку на французскай мове, а ў 1899 г. у пашыраным і дапоўненым выглядзе — на рускай. Прапанаваў механічнае тлумачэнне прыцягненню. Сілу цяжару I. Яркоўскі разглядаў як вынік існавання накіраванага руху частак эфіру і яго ўсмоктвання праз паверхню любых целаў. Вывеў формулу закона сусветнага прыцягнення, якая адрознівалася ад ньютанаўскай пераменным значэннем каэфіцыента спамернасці. На падставе кінетычнай гіпотэзы прапанаваў тэарэтычную канцэпцыю будовы як матэрыі, так і міжмалекулярных сілаў, перыядычнасці хімічных элементаў і іх фізікахімічных уласцівасцей. Пранаваў арыгінальныя гіпотэзы зямнога магнетызму, вулканічнай дзейнасці, эвалюцыі зорак. Уяўленні I. Яркоўскага аб тым, што міжмалекулярныя сілы абумоўлены абменным узаемадзеннем атамаў эфіру, знайшла ў наш час новую інтэрпрэтацыю на падставе квантавамеханічных уяўленняў. Меркаванні пра тое, што перыядычнасць уласцівасцей элементаў вызначаецца падабенствам атамных структур, знайшла пацвярджэнне ў законе перыядычнай будовы атамным абалонак Дз. Мендзялеева. Магчымасць вылучэння целам энергіі дзякуючы яго ўнутранай будове пацвердзіліся праз гады адкрыццём радыя. Кінетычная гіпотэза I. Яркоўскага — гэта, па сутнасці, праграма аб’яднання гравітацыйных і электрамагнітных палёў на падставе ўяўлення аб эфіры.
У 1889 г. прапанаваў канструкцыю вертыкальнага вадатрубнага параўтваральніка, якая атрымала прывілею тэрмінам на 10 гадоў. Праводзіў даследаванні па выбару аптымальных параметраў змазачных маслаў і даследаваў уплыў розных гатункаў масла на зніжэнне затрат пры трэнні.
Сканструяваў прыстасаване для вымярэння паскарэння свабоднага падзення, якому даў назву “гравітаскоп”. Праводзіў работы па аэрадынаміцы. Эксперыментальным шляхам знайшоў залежнасць супраціўлення паветра ад плоскасці крылаў, вугла нахілу і хуткасці руху. Вывеў формулу для разліку аэрадынамічнага супраціўлення і пад’ёмнай сілы, падобную да формул М. Жукоўскага.
Асноўныя навуковыя працы I. Яркоўскага: “Сусветнае прыцягненне як вынік ўтварэння важкай матэрыі ўнутры нябесных целаў: Кінетычная гіпотэза” (М., 1887,1889, 1912), “Новы пагляд на прычыны метэаралагічных з’яў” (М., 1891), “Будова матэрыі і міжмалекулярныя сілы” (М., 1894), “Захапленне матэматычнымі тэорыямі ў сучаснай навуцы” (М., 1893), “Шчыльнасць светлавога эфіру і супраціўленне руху, якое ён аказвае” (Бранск, 1893).
У апошнія месяцы жыцця знаходзіўся ў Германіі. Памёр у шпіталі г. Гейдэльберга.
Волыа Гапоненка
312
Персаналіі
Ярмалковіч Віктар
Ярмалковіч Віктар (23.12.1917, в. Юшкі Віленскага пав. Віленскай губ., цяперЛітва 15.12.1987, Варшава), беларускі гісторык, публіцыст, юрыст.
В. Ярмалковіч нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька змалку прывучаў хлопчыка шанаваць беларускую мову і спрыяў вучобе сына. У трынаццацігадовым узросце В. Ярмалковіч паступіў у гімназію айцоў марыянаў у Друі каля Браслава, дзе выкладчыкі імкнуліся абудзіць нацыянальную свядомасць вучняў. Пасля смерш бацькі ў 1935 г. ён вымушаны быў перапыніць вучобу і заняцца гаспадаркай. У 1937 г. здаў экзамены ў 7 клас Беларускай гімназіі ў Вільні. Пасля заканчэння вучобы паступіў на юрыдычны факультэт універсітэта імя С. Баторыя. Каб мець сродкі на жыццё і вучобу, даваў прыватныя ўрокі. Прымаў актыўны ўдзел у рабоце Саюза беларускіх студэнтаў, быў сябрам рэдакцыі газеты “Хрысціянская думка”. У жніўні 1939 г. В. Ярмалковіч быў арыштаваны і без суда адпраўлены ў БярозаКартузскі канцэнтрацыйны лагер. Пасля ліквідацыі лагера ў верасні 1939 г. з вялікімі перашкодамі дабраўся да Вільні. 3 прыходам Савецкай улады вярнуўся да вучобы ва універсітэце, вывучыў літоўскую мову. Вясной 1941 г. атрымаў дыплом юрыста. У чэрвені 1941 г., пасля акупацыі гітлераўцамі Вільні, выехаў у родную вёску Юшкі. Восенню, вырашыўшы знайсці работу па спецыяльнасці, вярнуўся ў Вільню. Аднак уладкавацца на работу змог толькі ў павятовым судзе ў Лідзе. Праз год яго павысілі, перавялі суддзёй у Шчучын, дзе даводзілася працаваць у цяжкіх умовах, у атмасферы нацыянальных канфліктаў. У чэрвені 1944 г. пры набліжэнні Савецкай Арміі В. Ярмалковіч з жонкай пакінуў Шчучын. Дабраўся да Варшавы, дзе ў час жнівеньскага паўстання (1944) прайшоў шмат выпрабаванняў. Пасля капітуляцыі Варшавы разам з іншымі жыхарамі горада апынуўся ў нямецкім лагеры ў Прушкове. Пасля роспуску лагера перабраўся ў вёску каля Скярневіц, дзе зарабляў на жыццё, лечачы зубы. Пасля заканчэння вайны беспаспяхова шукаў работу ў Падбяскіддзе. У сярэдзіне 1945 г. пераехаў з жонкай у Біскупец, дзе пачаў працаваць у адміністрацыі павятовых улад. Восенню 1949 г. па даносу В. Ярмалковіч быў арыштаваны, тры месяцы знаходзіўся пад вартай у Ольштыне. Прызнаўся, што ён з’яўляецца грамадзянінам СССР, яго перавялі спачатку ў Варшаву, перадаўшы органам МДБ, а потым перавезлі ў Легніцу. Пасля шматлікіх допытаў быў адпраўлены на катаржныя работы ва Усольск у Сібіры, потым у калгас каля Іркуцка. Атрымаўшы пасведчанне для пашпарта, працаваў на будоўлі. Восенню 1951 г. удалося выехаць у родныя Юшкі, але магчымасці жыць там не было. У хуткім часе В. Ярмалковіч атрымаў накіраванне ў Старое Сяло каля Тургеляў, дзе спачатку выкладаў у польскай пачатковай школе, а з 1952 г. стаў яе дырэктарам. У пачатку 1953 г. быў зноў арыштаваны, сядзеў у Лукішскай турме. Суд прыгаварыў В. Ярмалковіча да 25 гадоў пазбаўлення волі. У красавіку 1953 г. быў адпраўлены ў лагер у Вяцкую вобл., дзе прабыў да восені 1956 г. У 1957 г., атрымаўшы рэпатрыяцыйныя дакументы, выехаў да сям’і ў Польшчу.
Аб гісторыі роднага краю, яго культуры, рэлігіі, вядомых дзеячах, аб перажытым у жыцці В. Ярмалковіч напісаў шмат артыкулаў на польскай і беларускай мовах. Выйшла яго кніга па гісторыі Беларусі, надрукаваны артыкулы “Беларускі студэнцкі саюз у Вільні” (Сустрэчы. Вып. 6), “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” (Wiez. 1988. N 11). У рукапісах засталіся яго працы: “3 падвіленскіх палёў”, “Вільня”, “Шчучын”, “Кароткі нарыс касцельнай гісторыі Беларусі”, “Цярністы шлях Беларусі”, “Крывы горад — Вільня”, “Паміж Прыпяццю і Дзвіной”, “Пазнавайма родны край: Ліда і Лідская зямля, Шчучынскі раён, Іўеўскі раён”, “На жыццёвых хвалях”, “Біяграфіі кс. Адама Станкевіча і інш.”.
Мечыслаў Яцкевіч (Олыптын, Польшча)
Яўневіч Іпаліт
Яўневіч Іпаліт Антонавіч (4.8.1831, Сенненскі пав. Магілёўскай губ., цяпер СенненскірнВіцебскайвобл. 5.11.1903, СанктПецярбург, Расія), матэматык, механік, прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута.
I. Яўневіч паходзіў са шляхецкага рода з Рэчыцкага пав. Мінскай губ. Пачатковую адукацыю атрымаў у Беларусі. Вучыўся ў Аршанскім павятовым вучылішчы, Магілёўскай гімназіі. Скончыў у 1856 г. са ступенню кандыдата фізікаматэматычных навук фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, дзе яго настаўнікамі былі матэматыкі В. Я. Бунякоўскі, П. Чэбышаў, А. Сомаў, фізік Э. Ленц. У тым жа годзе запрошаны ў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут для выкладання матэматыкі і механікі. У 1861 ~1862 гг. знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы, дзе пазнаёміўся з найноўшымі дасягненнямі ў машынабудаванні, лепшымі заводамі Германіі, Бельгіі, Францыі, Англіі. На працягу шасці месяцаў ў Льежэ (Бельгія) займаўся праектаваннем машын пад кіраўніцтвам прафесара Любэра. Пасля вяртання з камандзіроўкі (1863) быў прызначаны выконваючым абавязкі прафесара кафедры канструявання машын Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута. У 1868 г. атрымаў ступень магістра прыкладной матэматыкі і быў зацверджаны ў званні прафесара. 3 1868 г. Вучэбным камітэтам Тэхналагічнага інстытута быў выбраны дэканам і займаў гэтую пасаду да 1887 г. Выкладаў прыкладную механіку, гідраўліку, тэорыю пругкасці, тэорыю верагоднасцей, асновы вышэйшай матэматыкі і адначасова — прыкладную
313
Персаналіі
механіку, тэорыю пругкасці і гідраўліку ў іншых ВНУ Пецярбурга: Марской акадэміі (з 1863), Інстытуце грамадзянскіх інжэнераў(з 1886), Электратэхнічным інстытуце (з 1891).
Навуковыя даследаванні I. Яўневіча прысвечаны пытанням супраціўлення матэрыялаў, тэорыі пругкасці, гідраўлікі, прыкладной механікі, матэматыкі. Вызначыў характарыстыкі трываласці многіх будаўнічых матэрыялаў, паставіў і рашыў шэраг задач тэорыі пругкасці і дынамікі паравой машыны. Даследаваў некаторыя пытанні тэорыі набліжэння функцый. Правёў даследаванні ў галіне механікі вадкасцей. Заклаў асновы набліжаннай тэорыі згібу крывалінейнага стрыжня і вывеў формулу прадоўжанага нармальнага напружання бруса вялікай крывізны. Зрабіў уклад ў распрацоўку прынцыпа найменьшай работы ўнутраных сіл і разгледзеў яго некаторыя прыватныя выпадкі, у тым ліку для вызначэння статыстыкі магчымых рэакцый апор.