• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Ірына Тамільчык
    Шчэрба Леў
    Шчэрба ЛеўУладзіміравіч (20.2(5.3).1880, мяст.ІгуменМінскайгуб., цяперг. ЧэрвеньМінскайвобл.26.12.1944, Масква), мовазнавец, педагог, членкарэспандэнт(1924), акадэмік AH СССР(1943), акадэмік Акадэміі педагагічных навук(1944).
    Пасля заканчэння Кіеўскай гімназіі ў 1898 г. Л. Шчэрба паступіў у Кіеўскі універсітэт, але ў 1899 г. перавёўся на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Пасля яго заканчэння, (1899) быў пакінуты там для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Адначасова выкладаў рускую мову ў Пецярбургскім настаўніцкім інстытуце. 3 1906 да 1909 г. — у навуковых камандзіроўках у Германіі, Італіі, Францыі, дзе вывучаў лужыцкую мову, займаўся фанетычнымі эксперыментамі ў Калеж дэ Франс. Пасля вяртання ў Пецярбург выбраны прыватдацэнтам універсітэта (1909), загадваў кабінетам эксперыментальнай фанетыкі. Абараніў магістарскую працу “Рускія галосныя ў якасных і колькасных адносінах” (1912), а затым  доктарскую дысертацыю “Усходнелужыцкія гаворкі” (1915). Выбраны прафесарам Петраградскага універсітэта (1916). Выкладаў і займаўся навуковадаследчыцкай работай у іншых установах Петраграда—Ленінграда (Інстытут жывога слова, Інстытут гісторыі мастацтваў і інш.). Заснаваў пры Петраградскім універсітэце Лінгвістычнае таварыства (1920), удзельнічаў у стварэнні пісьменнасці комі (1921), арганізаваў і кіраваў курсамі замежных моваў. У гады Вялікай Айчыннай
    307
    Псрсаналіі
    вайны працягваў навуковую і педагагічную работу ў г. Нолінску Кіраўскай вобл. 3 1943 г. супрацоўнік Інстытута рускай мовы AH СССР (Масква).
    Прызнаннем значнасці навуковых ідэй Л. Шчэрбы стала абранне яго сябрам Міжнароднай асацыяцыі фанетыстаў, Парыжскага інстытута па вывучэнню славянскіх моваў, Парыжскага лінгвістычнага таварыства, Парыжскай асацыяцыі выкладання сучасных моваў і інш. У 1927 г. выступіў з дакладам аб рускай мове ў Парыжы. Меў добрыя адносіны з вядомымі еўрапейскімі лінгвістамі (Ж. Русло, A. Mee, К. Бругман, Л. Тэньер і інш.). Пры ўдзеле Л. Шчэрбы заснавана Таварыства славянскай філалогіі ў Парыжы. Дыяпазон яго навуковых інтарэсаў быў шырокі, пра што сведчаць публікацыі па праблемах агульнага мовазнаўства, русістыкі, славістыкі, лексікаграфіі, педагогікі. Сведчаннем значнасці яго навуковай спадчыны сталі публікацыі пасля смерці вучонага “Выбраных прац па рускай мове” (М., 1957), “Выбраных прац па мовазнаўству і фанетыцы” (1958), манаграфіі “Моўная сістэма і маўленчая дзейнасць” (Л., 1974).
    Памяць пра вучонага ўшанавана публікацыяй зборніка “Памяці акадэміка Льва Уладзіміравіча Шчэрбы” (Л., 1951), правядзеннем ў Ленінградскім універсітэце навуковага пасяджэння, прысвечанага 30годдзю з дня смерці акадэміка.
    Галіна Сяргеева
    ШыраеўЯўген
    Шыраеў Яўген Яўгенавіч (4. 3.1933, в. Паляны Вілейскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Маладзечанскірн Мінскай вобл.), геадэзісткартограф, мастак, этнолаг, прафесар, прэзідэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.
    Я. Шыраеў паходзіць з беларускай сям’і. яго Дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на Маладзечыншчыне ў родавым маёнтку продкаў па бацькоўскай лініі. Вучыўся на геадэзічным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта землеўпарадкавання, пасля заканчэння якога (1956) працаваў там жа да 1960 г. Быў асістэнтам у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце (МДУ) імя М. В. Ламаносава (1961 — 1974). Узначальваў кафедру Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта геадэзіі і картаграфіі (1974 — 1980). Загадваў лабараторыяй і кіраваў Цэнтрам аэракасмічных метадаў даследавання ў сістэме Мінвадгаса СССР (1980 — 1988). У 1988 — 1991 гг. — вядучы навуковы супрацоўнік Геалагічнага інстытута Акадэміі навук СССР. Дырэктар яго Навуковатэхнічнага цэнтра (1991 — 1994). Паралельна з асноўнай работай у сямідзесятыя гады быў старшынёй Камісіі па картаграфіі секцыі геадэзіі, аэракасмічнай здымкі і картаграфіі Навуковатэхнічнага савета Міністэрства ВНУ СССР. З’яўляўся членам Прэзідыума Навуковатэхнічнага савета па геадэзіі, Навуковаметадычнага савета па геадэзіі. У 80ыя гг. уваходіў у склад Прэзідыума Навуковатэхнічнага савета па аэракасмічных метадах Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы СССР. Член рэдацыйных калегій многіх навуковых часопісаў, у т. л. і ў ЗША.
    Кандыдацкая (1969) і доктарская (1974) дысертацыі, падрыхтаваныя Я. Шыраевым у час работы ў МДУ, былі першымі ў СССР такімі даследаваннямі па праблеме аўтаматызацыі картаграфічнага адлюстравання, счытвання, пераўтварэння і аналізу геаінфармацыі. Ён упершыню ўвёў паняцці “геаінфармацыя”, “геаінфарматыка”, “геаінфармацыйныя сістэмы”, даўшы ім навуковае тлумачэнне. Па гэтай праблеме Я. Шыраеў выдаў чатыры манаграфіі, якія мелі шырокі рэзананс у замежным друку. Найбольш дакладна яго распрацоўкі і даследаванні адлюстраваны ў манаграфіі “Computers and the Representations of Geographical Date”, выдадзенай y 1987 г. y Англіі па заказу Міжнароднай выдавецкай фірмы навуковай літаратуры John Wiley (ЗША — Англія). Ён аўтар больш за 150 публікацый, некалькіх дзесяткаў вынаходніцтваў, васьмі кніг. Сярод яго вынаходніцтваў — спосаб дыстанцыйнага вызначэння аптычных характарыстык другаснага выпраменьвання аб’ектаў геалагічпага і воднага асяроддзя; спосабы пабудовы стэрэаскапічных мадэляў на картах; штрыхаваны (растравы) спосаб кадзіравання інфармацыі. Я. Шыраеву належыць рашэнне адной са складаныхзадач у галіне геалогіі і геафізікі— распрацоўка матэматычнай мадэлі працэсу расцягвання дэфармаванай зямной паверхні да зыходнага стану па ізагібсам. Ім распрацаваны спосабы карэляцыйнага аналізу па картах, шэраг новых картаграфічных спосабаў адлюстравання геаіпфармацыі праблемна арыентаваных на іх аўтаматычнае распазнаванне і пабудову лічбавых мадэляў. Я. Шыраеў ажыццяўляў навуковае кіраўніцтва закрытай тэматыкай па праблеме інфармацыйнага забеспячэння крылатых ракет і даследаванні падсцілаючай паверхні Зямлі аэракасмічнымі метадамі дыстанцыйнага зандзірання па праграмах Мінвадгаса СССР.
    У апошнія гады Я. Шыраеў займаецца гісторыкаэтнаграфічнымі і этнагенетычнымі пытаннямі славяназнаўства, галоўным чынам, беларускім этнасам. Ён аўтар шматлікіх публікацый на гэтую тэму, а таксама кнігі “Русь Белая, Русь Чорная і Літва ў картах”, выдадзенай у 1991 г. у Мінску. У 1998 г. напісаў кнігу па мастацтвазнаўству “Найвялікшае шарлатанства XX стагоддзя”. У апошні час займаецца жывапісам, яго карціны выстаўляліся ў Расіі і ў многіх замежных краінах.
    Я. Шыраеў — адзін з ініцыятараў стварэння Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, з 1994 г. — яе прэзідэнт. Прымаў удзел у кангрэсах беларусістаўі беларусазнаўчых выданнях.
    Ірына Танпльчык
    308
    Персаналіі
    Шэндараў Міхаіл
    Шэндараў (Шэндэравас) Міхаіл (17.5.1917, Гэмель —2.1. 1984, Вільнюс), віяланчаліст, заслужаны артыст Літоўскай ССР (1959).
    М. Шэндараў вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі. У 1940 г. працаваў у сімфанічным аркестры Мінскага радыё. У 19411944 гг. — дырыжор і канцэртмайстар Свярдлоўскага тэатра юнага гледача. Падрыхтаваў 100 канцэртаў для воінаў Чырвонай Арміі. У 1946 г. пераехаў у Вільнюс, працаваў канцэртмайстрам Вільнюскага сімфанічнага аркестра. У 1952 г. скончыў Літоўскую дзяржаўную кансерваторыю па класу Повіласа Беркавічуса. У 19521961 гг. іграў у квартэце Літвы. У 1958 г. на Усесаюзным фестывалі музычных калектываў заняў 1 месца, у 1959 г. стаў лаўрэатам конкурса струнных квартэтаў I. Гайдна ў Будапешце. У 19621969 гг. — канцэртмайстар Камернага аркестра Літвы, у 19651969 гг. — адначасова канцэртмайстар і сімфанічнага аркестра Вільнюскай філармоніі. 3 1961 г. працаваў выкладчыкам у Літоўскай дзяржаўнай кансерваторыі, яе дацэнт (1974). У рэпертуар М. Шэндарава ўваходзілі творы літоўскіх кампазітараў Ю. Каросаса, В. Кловы, А. Кляніцкіса, В. Пекатуры, А. Шэндарава і інш. Выступаў з канцэртамі ў Англіі, Балгарыі, Венгрыі, Грэцыі, Італіі, Канадзе, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чэхаславакіі, рэспубліках СССР.
    Яніна Кісялсва
    Шэрамет Мікалай
    Шэрамет Мікалай Спірыдонавіч (23.12.1906, Магілёў), украінскі пісьменнік.
    М. Шэрамет нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1929 г. скончыў Кіеўскі інстытут народнай адукацыі. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце і ў партызанскім злучэнні А. Ф. Фёдарава.
    М. Шэрамет — аўтар больш 50ці кніг паэзіі, прозы, публіцыстыкі. Піша паўкраінску. У 1929 г. пабачыў свет яго першы зборнік вершаў “У паходзе”. Затым выйшлі паэтычныя кнігі “Бадзёрасць” (1930), “Рапарт “Маладняка” VII Усеўкраінскаму з’езду ЛКСМУ”, “Шаржы і пародыі” (1931), “Разгорнутым фронтам”, “Крутая траекторыя (Вайсковая паэзія)”, “Нас сцяг Леніна вядзе”, “Удары брыгад” (1932), “Зіма, вясна, лета, восень” (1933), “Лірыка і вайна” (1934), “Вяршыні” (1938), паэмы “Трактарабуд” (1932) і “Шчорс” (1940). Выдаў кнігі нарысаў “Кроў іх не прайшла дарэмна” (1938), “Першыя загоны” (1939), раман “Вартавыя міру” (1936). Займаўся літаратурнай працай і ў час вайны, калі выйшлі зборнік нарысаў і паэтычных твораў “Баявыя сябры” (1941), кніга вершаў “На лініі агню” (1942), зборнік нарысаў “У лясах Украіны” (1944). Тэма Вялікай Айчыннай засталася ў творчасці М. Шэрамета галоўнай. Пра гэта сведчаць кніга нарысаў “У партызанскіх атрадах” (1947), паэтычныя зборнікі “Подзвіг” (1967), “Я гераічнае слаўю” (1972), паэма “Лілія Карастаянава” (1972, у 1977 г. паэма выдадзена ў Сафіі на балгарскай мове).
    Узнагароджаны ордэнам Чырвонага сцяга, медалём “Партызану Айчыннай вайны” 1й ступені.
    Алесь Карлюкевіч
    Юрэвіч Аляксандр
    Юрэвіч Аляксандр (18.11.1952, г. Ліда Гродзенскай вобл.), польскі пісьменнік.
    А. Юрэвіч паходзіць з беларускай сям’і. Дзяцінства яго прайшло ў мяст. Крупава каля Ліды. У 1957 г. выехаў з бацькам у Польшчу. У 1971 г. закончыў агульнаадукацыйны ліцэй у Рэдле, у 1976 г. — паланістыку ў Гданьскім універсітэце, у 1983 г. — двухгадовыя курсы сцэнарыстаў у кінашколе ў Лодзі. У творчым здабытку А. Юрэвіча польскія зборнікі вершаў “Сон, які напэўна не быў каханнем” (1974), “На другім баку” (1978), “He страляйце ў Бітлзаў” (1983), “Як галубы, гнаныя бурай” (1990), “Пакуль яшчэ і ііншыя вершы” (1991), аповесці “Пасярод ночы”(1980), “Ліда” (1990, 1994), “Пан Бог чуе глухіх” (1995). У 1998 г. выдаў зборнік фельетонаў “Жыццё і лірыка”, якія раней друкаваліся на старонках гданьскай газеты “Dziennik Baltycki”. У творчасці закранае беларускую тэматыку. Перакладаўся на нямецкую і англійскую мовы. На беларускую мову перакладзены фрагменты яго “Ліды”.