• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Я. Чарнякевіч закончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. 3 1959 г. жыве ў Беластоку. У 1959—1990 гг. працавала ў рэдакцыі газеты “Ніва”, дзе з 1960 г. рэдагавала старонку для дзяцей “Зорка”. У 19911997 гг. вяла на Беластоцкім радыё штотыднёвую беларускую радыёперадачу “Для школыідля дома”.
    Ірына Тамільчык
    Чугаевіч Рыгор
    Чугасвіч Рыгор Аляксандравіч (17.11.1822, мяст. Бабінавічы Магілёўскай губ, цяпер Лёзненскірн Віцебскай вобл.  ?ф хімік, прафесар Кіеўскага універсітэта св. Уладзіміра.
    Паходзіў Р. Чугаевіч са шляхты. Пачатковую адукацыю атрымаў у Аршанскім уездным вучылішчы (18331837). У 1840 г. скончыў Магілёўскую губернскую гімназію і ў тым жа годзе паступіў на філасофскі факультэт (аддзяленне прыродазнаўчых навук) Кіеўскага універсітэта св. Уладзіміра, які скончыў у 1844 г. са ступенню кандыдата. 3 2га курса яму за выдатныя поспехі была прысуджана прафесарская стыпендыя. Пасля заканчэння універсітэта быў прызначаны выконваючым абавязкі кансерватара мінералагічнага кабінета. Адначасова выкладаў натуральную гісторыю ў прыватным жаночым пансіёне і ў Інстытуце высакародных дзяўчат. 3 1848 г. — старшы настаўнік матэматыкі і фізікі ў 2ой Адэскай гімназіі. У 1850 г. атрымаў ступень магістра хіміі універсітэта св. Уладзіміра. 3 1851 г. Р. Чугаевіч — ад’юнкт па кафедры хіміі Кіеўскага універсітэта св. Уладзіміра. Адначасова (18541856) выкладаў натуральную гісторыю і фізіку ў Кіеўскім кадэцкім корпусе. Сакратар фізікаматэматычнага факультэта універсітэта (18521857). 3 1857 г. — ад’юнкт па кафедры тэхналогіі. Атрымаў навуковую стажыроўку на 2 гады ў Парыж у Ecole centrale, слухаў лекцыі ў Сарбоне, Ecole de Medecine, наведваў навуковыя лабараторыі і заводы ў Бельгіі, Галандыі, Германіі, Швейцарыі. Удзельнічаў у рабоце Прамысловых выставак ў Боне, Бруселі, Турыне і Мюнхене, у 34м з’ездзе нямецкіх прыродазнаўцаў і ўрачоў у Карлсруэ (1858), у Міжнароднай мастацкапрамысловай выстаўцы (1862, Лондан), Сусветнай выстацы ў Парыжы (1867). У 1861 г. прызначаныэкстраардынарным прафесарам на кафедры тэхналогіі. Выкладаў тут аналітычную і арганічную хімію, тэхналогію. Праводзіў практычныя заняткі са студэнтамі ў тэхнічнай лабараторыі. У 1870 г. звольнены па выслузе гадоў.
    Навуковыя даследаванні Р. Чугаевіча прысвечаны растварымасці некаторых вадкасцяў у газах, вывучаў механічную дысцыляцыю, прыгатаванне анелінавых фарбаў, праводзіў фотаграфічныя даследаванні (склаў дапаможнік па фатаграфіі). Апублікаваў ў 1850 г. у Адэсе кнігу “Аб ізамерыі і поліформеннасці”. Цікавіўся распрацоўкай аўтаматычнага ветравога рухавіка.
    Вольга Гапоненка
    298
    Персаналіі
    ЧурлёнітэЗубовене Данутэ
    ЧурлёнітэЗубовенеДанутэ (12.6.1910, в. Пятроўшчына Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі рн Мінскай вобл. — ?), літоўская пісьменніца, перакладчыца.
    Д. ЧурлёнітэЗубовене з’яўляецца дачкой літоўскага кампазітара і мастака Мікалоюса Канстанцінаса Чурлёніса і літоўскай пісьменніцы Софіі Чурлёнене. У 19291936 гг. вывучала гісторыю на факультэце гуманітарных навук Каўнаскага універсітэта. Напісала празаічныя творы для дзяцей: аповесць “Пёсікразбойнік і разумніца Алдуте” (1936), казкі “Краіна калядных дзядуляў” (1939) і “Заяцлапатун белы баярын” (1940), п’есы “Казачная краіна” (надрукавана і пастаўлена ў 1955 г.) і “Маленькая бальніца” (надрукавана ў 1955). У 1946 г. выдадзены зборнік твораў пісьменніцы “Тэатр Йонукаса Дундулюкаса”, у 1957 г. зборнік “Лясная школа”. У сваіх творах Д. ЧурлёнітэЗубовене апісвае прыроду, дзяцей, жывёльны свет. Многія з іх напісаны па матывах народных казак. Займалася таксама перакладамі з іншых моваў. На літоўскую мову пераклала “ Доктара Айбаліта” К. Чукоўскага (1957), “Падарожжа Блакітнай стралы” Дж. Радары (1958), “3 Зямлі на Месяц” Жуль Верна (1964) і інш. творы для дзяцей. Напісала ўспаміны пра маці.
    Яніна Кісялёва
    Чыквін Ян
    Чыквін Ян Арцёмавіч (псеўд. Янка Дубіцкі; 18.3.1940, в. Дубічы Царкоўныя Беластоцкай вобл., цяпер Беластоцкае ваяв., Польшча), паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук, прафесар Універсітэта ў Беластоку.
    Нарадзіўся Ян Чыквін у сялянскай сям’і. Скончыў беларускі агульнаадукацыйны ліцэй у Бельску — Падляшскім (1959), аддзяленне рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта (1964). Працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Беластоку (19641969). 3 1969 г. — асістэнт, затым ад’юнкт філіяла Варшаўскага універсітэта ў Беластоку. 3 1985 г. — дацэнт кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. 3 1988 г. узначаліў польскае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”, дзе заснаваў і пастаянна вядзе “Бібліятэчку”.
    Першыя вершы Я. Чыквіна надрукаваны ў 1957 г. на старсндах беластоцкай “Нівы”. Аўтар паэтычных зборнікаў “Іду” (1969), “Святая студня” (1970), “Неспакой” (1977), “Сонечная вязь” (1988), “Светлы міг” (1989), “Кругавая чара” (1992), артыкулаў па гісторыі беларускай і рускай літаратур, перакладаў на польскую мову. Спрабаваў свае сілы ў жанрах апавядання, драматычнага твора. У перакладзе на польскую мову ў 1983 г. выйшаў яго зборнік “На парозе свету” і “Сонечнае спляценне”. У 1997 г. выйшла яго кніга “Далёкія і блізкія: Беларускія пісьменнікі замежжа”, у перакладзе — “Odpoczynek przy wyschnist^zrydle” (1996).
    Плённа супрацоўнічае з пісьменнікамі Беларусі. З’яўляецца сябрам ГА “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў” і Міжнароднага ПЭНклуба ад Беларускага ПЭНцэнтра, членам галоўнага праўлення Саюза польскіх пісьменнікаў (1990).
    Адам Мальдзіс
    Чэрскі Іван
    Чэрскі Іван (Ян) Дзяменцьевіч (3(15).5.1845, б. маёнт. Свольна Дрысенскага пав. Віцебскай губ., цяпер Верхнядзвінскірн. Віцебскай вобл. 25.6.1892, Калыма, Расія), падарожнік.
    Нарадзіўся I. Чэрскі ў дваранскай сям’і. Пасля хатняга навучання ў 1860 г. працягваў адукацыю ў Вільні ва Урадавым (дваранскім) інстытуце. Праз тры гады за ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага арыштаваны і асуджаны да высылкі ў Сібір з канфіскацыяй маёнтка і пазбаўлення дваранскага звання. Па дарозе да месца ссылкі (г. Омск) знаёміцца з вядомым геолагам М. Чаканоўскім, які абудзіў у ім цікавасць да геалагічнай геаграфіі. Гады знаходжання ў Омскай ссылцы сталі гадамі спасціжэння прыродазнаўчых навук, чаму спрыялі творчыя сувязі з падарожнікам Р. Патаніным, бібліяфілам В. Квяткоўскім і акадэмікам А. Міндэндорфам, якія жылі ў Омску. У 1869 г. у сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца I. Чэрскі быў пераведзены з казармы лінейнага батальёна, дзе ён служыў рэкрутам, на вольнае пасяленне ў Омск. Ён адразу ж звярнуўся да пецярбургскіх улад з просьбай аб пераездзе ў Казань для паступлення ва універсітэт. Аднак у гэты час ва універсітэцкіх цэнтрах Расіі пашыраўся падпольны рэвалюцыйны рух і вобраз ссыльнага ў студэнцкай форме для царскіх саноўнікаў быў малапрывабным. Яму адмовілі.
    З’явілася першая навуковая праца I. Чэрскага — “Нарыс геагнастычнай будовы наваколля г. Омска”, якая абвергла сцвярджэнне славутага нямецкага прыродазнаўца А. Гумбальта аб тым, што ў мінулым Паўночны Ледавіты акіян злучаўся з Аральскім, Каспійскім, Чорным і Міжземным морамі. Па хадайніцтву акадэміка Міндэндорфа
    299
    Персаналіі
    восенню 1871 г. Чэрскага перавялі на вольнае пасяленне ў Іркуцк для работы ў Сібірскім аддзяленні Расійскага геаграфічнага таварыства. Пасля няўдачы з Казанскім універсітэтам ён імкнуўся ў гэты горад, дзе знаходзіўся адзіны (на ўсю велізарную прастору ад Урала да Ціхага акіяна) цэнтр ведаў і асветы, навукі і культуры — САРГТ. Асаблівую групу даследчыкаў складалі выгнаннікі 1863 г., і сярод іх — ужо вядомы яму Чаканоўскі і прафесар Варшаўскага універсітэта У. Дыбоўскі. Чэрскага прынялі на работу адразу на тры пасады — бібліятэкара, пісара і кансерватара музея; яму даручылі экспедыцыі на тэрыторыі Іркуцкай губерні для геолагагеаграфічнага даследавання Усходніх Саянаў. Амаль у кожным выпуску “Вестей Географнческого обіцества” з’яўляліся арыгінальныя артыкулы Чэрскага па матэрыялах даследаванняў горных сістэм Прыбайкалля. За геаграфічныя даследаванні яго ўзнагародзілі сярэбраным медалём Імператарскага беаграфічнага таварыства (1876), а за геалагічныя — малым залатым медалём (1878).
    У той час аўтарытэты ў галіне прыродазнаўства спрабавалі разгадаць таямніцу паходжання Байкала. У апошняй чвэрці XIX ст., мусіць, ніводзін геолаг Расіі не быў так падрыхтаваны для даследаванняў праблем Байкала, як Чэрскі. I ў 1877 г. Геаграфічнае таварыства паставіла перад ім складаную задачу — комплекснае вывучэнне ўзбярэжжа Байкала па ўсяму перыметру гэтага унікальнага аб’екта прыроды. За чатыры гады Чэрскі зрабіў практычна немагчымую для аднаго чалавека работу па складанню 10вёрстнай геолагагеамарфалагічнай карты Байкала, якая выкарыстоўвалася на практыцы да 40х гг. XX ст. і цяпер не згубіла свайго навуковага значэння. Карта была прадстаўлена на Міжнародным геаграфічным кангрэсе ў Венецыі, а яе аўтар заваяваў сусветную вядомасць.
    Вясной 1885 г. Расійская акадэмія навук прапанавала Чэрскаму правесці шырокамаштабнае геолагагеаграфічнае абследаванне Сібірскага тракта ад Іркуцка да Урала. Па яго экспедыцыйнакартаграфічных матэрыялах намячалася праектаванне Транссібірскай чыгуначнай магістралі (па яго ж матэрыялах ажыццяўлялася і праектаванне Кругабайкальскай чыгункі — унікальнага помніка тэхнічнай думкі Расіі пачатку XX ст.). Па завяршэнню гэтай экспедыцыі Чэрскаму належала з’явіцца ў Пецярбург для выканання заданняў Акадэміі навук і Расійскага геаграфічнага таварыства. Гэта азначала, што РГТ нарэшце дамаглося канчатковага “даравання” яму за “памылкі маладосці”. Чэрскаму вярталася дваранскае званне. Разам з жонкай і сынам ён пакінуў сталіцу і вярнуўся ў звыклую экспедыцыйную стыхію. Зрабіў тры маршруты да Падунскага парога, па Енісеі і па Мінусінскай катлавіне. Усё гэта, з улікам ранейшых даследаванняў у раёне Байкала, дазволіла яму ўпершыню намаляваць стройную палеагеаграфічную карціну Сібіры паміж Ябланавым і Уральскім хрыбтамі (за гэтую працу ён у 1886 г. быў узнагароджаны вялікім залатым медалём імя Ф. Літке).
    У 1886 г. перадавыя навукоўцы Пецярбурга з захапленнем сустрэлі Чэрскага. Яму была прапанавана праца ў Заалагічным музеі. Ён выступаў з дакладамі, рэдагаваў кнігі, пісаў артыкулы. “Лепшы знаўца Сібіры” — рэпутацыя, якая адразу ж замацавалася за Чэрскім у навуковых колах расійскай сталіцы.