Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Ш.Л. Цытрон быў адным з кіраўнікоў Саюза яўрэйскіх журналістаў і яўрэйскага ПЕНклуба, заснаваных у 1926 г.
Аляксандр Цытрон (г. Афула, Ізраіль)
295
Персаналіі
Цэраскі Вітольд
ЦэраскіВітольдКарлавіч(27.4.1849, Случчына29.5.1925, Масква), вучоныастраном, доктар навук(1888), прафесар Маскоўскага універсітэта (1889), членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэміі навук (1914), педагог, папулярызатар навукі.
В. Цэраскі скончыў Слуцкую гімназію (цяпер сярэдняя школа № 1) і паступіў у Маскоўскі універсітэт, які завяршыў у 1871 г. 3 1878 г. працаваў на пасадзе астраноманазіральніка ў астранамічнай абсерваторыі Маскоўскага універсітэта. У 1883 г. абараніў магістарскую, а ў 1888 г. доктарскую дысертацыі, прысвечаныя астрафотаметрычным даследаванням. У 1890 1916 гг. дырэктар астранамічнай абсерваторыі. Працуючытам, ён абсталяваў яе першакласным абсталяваннем.
В. Цэраскі з’яўляецца заснавальнікам маскоўскай школы фотаметрыстаў. Ён распрацаваў методыку фотаметрычных назіранняў і ўдасканаліў фотаметр Цэльнера, які з 1881 г. называецца фотаметрам ЦэльнераЦэраскага. У 1875 1903 гг. В. Цэраскім быў вымераны бляск больш за 500 зорак. Быў аднымзпершыхдаследчыкаў, якія вызначылі зорную велічыню Сонца (1903). В. Цэраскі ўпершыню эксперыментальна вызначыў ніжэйшую мяжу тэмпературы Сонца ў 3500°. У 1885 г. ён адкрыў існаванне так званых серабрыстых воблакаў і сумесна з А. Белапольскім вызначыў, што яны знаходзяцца на вялікай вышыні ад зямлі (каля 80 км). Некаторыя навуковыя працы В. Цэраскага прысвечаны вывучэнню метэораў. Ён прапанаваў арыгінальны метад вызначэння каардынат радыянта метэорных патокаў; сканструяваў прыбор для вызначэння вуглавой хуткасці метэораў, асаблівы акуляр для назірання за сонечнымі плямамі, геліёметр для вызначэння формы сонечнага дыска і пабудаваў “астранамічны” бінокль. 3 1895 г. па яго ініцыятыве пачалося сістэматычнае фатаграфаванне неба. У час Прэсненскага паўстання ў Маскве (1905) фізічна выратаваў ад разбурэння абсталяванне абсерваторыі, якая была ў цэнтры паўстання.
У 1917 1922 гг В. Цэраскі жыў у Феадосіі (Крым), дзе пазнаёміўся з рускім паэтам М. Валошыным, які прысвяціў яму верш “Памятн В. К. Церасского. Он был нз тех...” (1925). У пачатку 20х гадоў апынуўся ў цяжкім фінансавым становішчы: быў пазбаўлены харчовага пайка, была рэквізавана палавіна яго невялікай кватэры. На жыццё ўрокамі французскай мовы зарабляла яго жонка Лідзія Цэраская, вядомы астраном. У 1922 г. з’ехаў у Маскву, дзе таксама жыў у беднасці. У 1953 г. у Маскве была выдадзена яго кніга “Выбраныя працы па астраноміі” (на рускай мове).
Таццяна Махнач
Цярэшчанкаў Яфім
Цярэшчанкаў Яфім Якаўлевіч (1893, в. Грусіна Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскірн Магілёўскай вобл. — ?), рускі пісьменнік, педагог.
Я. Цярэшчанкаў нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. У 1912 г. паехаў на Далёкі Усход у пошуках лепшай долі, будаваў Амурскую чыгунку, настаўнічаў. 3 пачаткам Першай сусветнай вайны вярнуўся на бацькаўшчыну, каб добраахвотнікам пайсці на фронт, настаўнічаў у Клімавіцкім павеце, быў у бежанцах, ваяваў у Галіцыі. Пасля дэмабілізацыі ў Гомелі зноў выехаў на Далёкі Усход, прымаў удзел у грамадзянскай вайне. Першым наборам паступіў у Далёкаўсходні універсітэт і з таго часу быў на выкладчыцкай працы.
Пісаць Я. Цярэшчанкаў пачаў у 60я гады. У першай кнізе “Сустрэчы на дарогах: Запіскі настаўніка” (Уладзівасток, 1954, 1968; М., 1955) ён апісаў сваё дзяцінства ў Беларусі, падзеі Першай сусветнай вайны, лёс сваіх аднавяскоўцаў на Далёкім Усходзе. Потым ва Уладзівастоку выйшлі яго кнігі “Там, дзе пачынаецца дзень” (1955), “Жэня Журавіна” (1958,1963); “Край сямі скарбаў” (1959,1966), “ Дырэктар школы” (1962); “Саду квітнець” (1962). Пра творчасць Я. Цярэшчанкава пісалі Ю. Лясота (“Спявак працы і жыцця”. Далёкі Усход. 1968. № 5), Г. Халілецкі (“Чалавек і яго справа”. Далёкі Усход. 1961. № 3).
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Чапковіч Сяргей
Чапковіч Сяргей Аляксандравіч (1905, Драгічын Кобрьгнскага пав. Гродзенскай губ,, цяпер Брэсцкай вобл. ?), журналіст.
Нарадзіўся С. Чапковіч у беднай сялянскай сям’і. У 1915 г. разам з бацькамі перасяліўся ў Бабруйск. Батрачыў у вёсцы, у 1923 г. вярнуўся ў Бабруйск, працаваў на сезонных будаўнічых работах райваенінжынерства і лесазаводзе № 1, уступіў у камсамол, дзе выявіў арганізацыйныя здольнасці. У 1926 г. быў абраны ў склад пленума бюро Бабруйскага акружкама камсамола, а ў 1927 г. — сакратаром Краснаслабодскага райкама камсамола. У 1930 г.
296
Персаналіі
мабілізаваны на партыйную работу ў Клічаўскі райкам партыі, быў сябрам рэдкалегіі раённай шматтыражкі. У 1932 г. камандзіраваны на курсы пры Маскоўскім камуністычным інстытуце журналістыкі. Пасля заканчэння, у 1935 г., накіраваны ў Галоўнае кіраўніцтва Паўночнага марскога шляху рэдактарам мурманскай газеты “Звезда Заполярья”, а ў 1937 г. пераведзены рэдактарам газеты якуцкага палітаддзела Паўночнага марскога шляху “Полярный большевнк”. 3 1943 г. — парторг Янскага рачнога параходства. У партыйных характарыстыках указвалася, што ён “добра валодае беларускай мовай”.
Алесь Баркоўскі (Якуцк)
Чараванін Фёдар
Чараванін ФсдарАндрэсвіч (сапр. прозв. Ліпкін;3.11.1869, Чэрыкаў Магілёўскай губ., цяпервобл. 8.3.1938), рэвалюцыянер, публіцыст.
3 сям’і сапраўднага стацкага саветніка, чэрыкаўскага міравога суддзі. У час вучобы на юрыдычным факультэце Пецярбургскага універсітэта быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. 3 1891 г. у сацыялдэмакратычным руху, член РСДРП з 1890 г., меншавік. Удзельнік рэвалюцыі 19051907 гг. Дэлегат IV (1906) і V (1907) з’ездаў РСДРП. У гады рэакцыі ўдзельнічаў у выданнях ліквідатарскага накірунку, у меншавіцкім пяцітомніку ‘Трамадскі рух у Расіі ў пачатку XX ст.”. На жнівеньскай канферэнцыі меншавікоў (1912) выбраны членам АК. У час Першай сусветнай вайны “абаронец”, працаваў у спажывецкай кааперацыі, член Савета Саюза рабочых спажывецкіх таварыстваў у Петраградзе. У 1917 г., пасля ўтварэння Петраградскага Савета РСД, член яго выканкама (з 23 сакавіка прадстаўнік у Цэнтральным харчовым камітэце). У сакавіку зноў увайшоў у РСДРП і ў рэдакцыю “Рабочей газеты”. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўна выступаў за рэгуляванне ўсяго эканамічнага жыцця. Заклікаў Часовы ўрад устанавіць дзяржаўны кантроль у прамысловасці. Уваходзіў у рэдакцыю часопіса “Труд”, газеты “Наш голас” (орган Галоўнага камітэта на Украіне, Харкаў, 191719), “Вперед” (1917), “Рабочнй Ннтернацнонал” (1917). Дэлегат I Усерасійскага з’езда саветаў РСД, дзе выступаў з дакладам. 14 ліпеня на пасяджэнні бюро ВЦВК прызначаны загадчыкам эканамічнага аддзела ВЦВК. На аб’яднаўчым з’ездзе РСДРП (1926 жніўня) выбраны членам ЦК РСДРП. Хаця і не прыняў Кастрычніцкую рэвалюцыю, быў аднак прыхільнікам перамоў з бальшавікамі, за стварэнне “аднароднага сацыялістычнага ўрада”. Усяляк заклікаў меншавікоў і іншыя сілы адмовіцца ад узброенай барацьбы супраць савецкай улады, выказваўся за барацьбу выключна метадамі палітычнай апазіцыі.
Са студзеня 1922 г. неаднаразова высылаўся (Разань, Калуга). У 1930 г. арыштаваны і ў красавіку 1931 г. калегіяй АДПУ прыгавораны па справе “Саюзнага бюро ЦК меншавікоў” да 5 гадоў заключэння. У маі 1935 г. высланы ў Акмолінск. 8 сакавіка 1938 г. ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да расстрэлу. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1939 г.
Алесь Карлюкевіч
Чарненка Майсей
Чарненка Майсей Барысавіч (27.10.1908, Гомель26.11.1965, Ленінград, Расія), журналістпалярнік, пісьменнік.
М. Чарненка нарадзіўся ў сям’і горнага інжынера. Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут (1931), працаваў на шахтах Данбаса. У 1935 г. прыняў удзел у першай савецкай экспедыцыі на ледаколе “Садко” ў высокія шыроты Паўночнага Ледавітага акіяна як карэспандэнт “Комсомольской правды”. У гэтай жа якасці на ледаколе “Таймыр” прымаў удзел у выратаванні дрэйфуючай навуковай станцыі “Паўночны полюс” у Грэнландскім моры (1938). 3 1939 г. М. Чарненка працаваў галоўным рэдактарам выдавецтва Галоўпаўночморшляху, аў 1949 г. перайшоў на навуковую работу ў Арктычны інстытут (Ленінград). Тут ён распачаў выданне сістэматычных зборнікаў “Праблемы Поўначы”, першы выпуск якога выйшаў у 1958 г., і зборнікаў “Летапіс Поўначы”. У 1956, 1959 і 1962 гг. пад рэдакцыяй М. Чарненкі і прафесара Я. Гакеля выйшлі з друку тры тамы фундаментальнай манаграфіі ‘Тісторыя адкрыцця і асваення Паўночнага марскога шляху”. Пад яго рэдакцыяй і з каментарыямі выйшла ў 2 тамах на рускай мове кніга нарвежскага вучонага і палярнага даследчыка Ф. Нансена “Фрам” у Палярным моры”.
Імем М. Чарненкі названы пік на Зямлі Каралевы Мод у Антарктыдзе.
Валерый Ярмоленка
297
Персаналіі
Чарнякевіч Іван
ЧарнякевічІванМіхайлавіч(9.4.1955, в. Плябанцы Пружанскага рна Брэсцкай вобл.), мастак, грамадскакультурныдзеяч беларускайдыяспарыў Расіі.
У 1973 г. I. Чарнякевіч закончыў Рэспубліканскую школуінтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву ў Мінску, у 1981 г. — Ленінградскае вышэйшае мастацкапрамысловае вучылішча імя В. Мухінай. Займаецца жывапісам і дызайнам тэкстылю. Працуе ў Мастацкім фондзе (СанктГІецярбург). Член Саюза мастакоў Расіі. Адзін са стваральнікаў мастацкага аб’яднання “Маю гонар”, у якое ўваходзяць мастакібеларусы краін Балтыі. 3 1981 г. — удзельнік мастацкіх выставак, у тым ліку выстаўкі, прысвечанай Першаму з’езду беларусаў свету ў Мінску (1993); занальных і тэматычных выставак у СанктПецярбургу (19811998). Адбыліся таксама дзве персанальныя выстаўкі. Творы I. Чарнякевіча знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Полацкім музеі беларускага кнігадрукавання, Навагрудскім гісторыкакраязнаўчым музеі, прыватных мастацкіх зборах у многіх краінах свету.
I. Чарнякевіч прымае актыўны ўдзел у грамадскакультурнай дзейнасці беларусаў СанктПецярбурга, адзін з заснавальнікаў Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў СанктПецярбургу, з 1989 г. з’яўляецца нязменным членам рады таварыства.
Мікалай Нікалаеў (СапктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Чарнякевіч Яніна
Чарнякевіч Я/йна Міхайлаўна (5.10.1935, в. Лапаровічы Заслаўскага рна Мінскай вобл.), журналістка, беларускікультурныдзеячуПольшчы.