• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    I. Чэрскі пражыў у СанктПецярбургу 5 гадоў (18861891). У гэты перыяд ён па рэкамендацыі прэзідэнта РГТ П. СямёнаваЦянШанскага поўнасцю “перапісаў” састарэлае шматтомнае “Землезнаўства Азіі” К. Рытэра на падставе ўласных шматгадовых даследаванняў Усходняй Сібіры. У параўнанні з вульгарным геаграфізмам Рытэра погляды Чэрскага на фізікагеаграфічныя ўмовы Сібіры былі намнога больш пераканаўчымі. Многія яго працы і цяпер не згубілі навуковай каштоўнасці (тэорыя эвалюцыйнага развіцця рэльефа, палеатэктанічная схема Усходняй Сібіры, араграфічная схема Паўночнай Азіі і інш.). Яны прынеслі апантанаму даследчыку рэпутацыю “геалагічнага географа” і падарожніка сусветнага маштабу.
    Зімой 1891 г. I. Чэрскі па заданню Акадэміі навук накіраваўся ў калымаіндыгірскую экспедыцыю па амаль недаследаванаму краю Сібіры, які заставаўся белай плямай на геаграфічнай карце Расіі. Асабліва каштоўнымі аказаліся геаграфічныя меркаванні I. Чэрскага па горных утварэннях паміж Верхаянскім хрыбтом і Калымой. У блытаніне рознанакіраваных горных ланцугоў, пройдзеных яго экспедыцыяй летам 1891 г., яму ўдалося выявіць пануючую заканамернасць. Гэтыя меркаванні, пакладзеныя на карту, былі поўнасцю пацверджаны ў XX ст. экспедыцыяй С. Обручава, па прапанове якога гэтая горная краіна працягласцю ў 1500 км была названа хрыбтом Чэрскага.
    25 чэрвеня 1892 г. стан здароўя вучонага рэзка пагоршыўся, і ён памёр на экспедыцыйным баркасе ў нізоўях Калымы. 1 чэрвеня жонка, Маўра Чэрская пахавала мужа ў зазімцы ля вусця Амалона — прытока Калымы.
    Валерый Ярмоленка
    Шакавец Лявон
    ШакавецЛявон Рыгоравіч (8.8.1947, в. Хаўхоліца Барысаўскагарна Мінскай вобл.),рэдактаргазелыбеларусаў Латвіі "Прамень ”.
    Л. Шакавец нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай сямігодкі вучыўся ў Гомельскім рачным тэхнікуме на аддзяленні “капітаны рачнога плавання”. 3за адсутнасці матэрыяльнай падтрымкі вярнуўся ў сваё сяло і працягваў навучанне ў КішчынаСлабодскай сярэдняй школе. Служыў у арміі. Вучыўся на журналісцкім
    300
    Персаналіі
    факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Тры гады працаваў у рэдакцыі старадарожскай раённай газеты. Пасля атрымання дыплома па размеркаванні трапіў у Рыгу, у рэдакцыю рэспубліканскай газеты “Советская Лнтва”, дзе працаваў да яе закрыцця. Газетную кар’еру пачынаў з літсупрацоўніка, быў адказным сакратаром, намеснікам рэдактара. Адзін са стваральнікаў рускай грамадскай газеты “Панорама Латвнн”, сёння вельмі папулярнай.
    Л. Шакавец актыўна займаецца культурнаграмадскай дзейнасцю. Прымае ўдзел у розных імпрэзах, абрадавых святах, якія ладзіць беларускае таварыства “Прамень”, спявае ў ансамблі “Надзея”. Прадстаўляе ў Латвіі Беларускае тэлебачанне. Часта выступае з артыкуламі на старонках газеты “Прамень”, якую рэдагуе з часу яе заснавання (1995).
    Алесь Карповіч (Рыга)
    Шапіра Фёдар
    Шапіра ФёдарЛьвовіч (6.4.1915, Віцебск30.1.1973, Масква), фізік, прафесар. ЧленкарэспандэнтАНСССР (1968). ЛаўрэатДзяржаўнайпрэмйСССР(1971), прэмііімя 1. В. Курчатава (1977).
    Ф. Шапіра закончыў у 1941 г. Маскоўскі універсітэт. У 19451958 гг. працаваў у Фізічным інстытуце AH СССР, з 1959 г. — намеснік дырэктара лабараторыі нейтроннай фізікі Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (г. Дубна). Адначасова з 1967 г. прафесар Маскоўскага універсітэта.
    Навуковыя даследаванні Ф. Шапіры прысвечаны нейтроннай фізіцы. Эксперыментальна ён вывеў і абгрунтаваў адхіленне ад закона Фермі, прапанаваў новы метад палярызацыі нейтронаў фільтрацыяй іх праз палярызаваную пратонную мішэнь і метад дыфракцыі нейтронаў для нейтроннаструктурных даследаванняў, які заснаваны на вымярэнні энергіі нейтронаў пры пэўным (зададзенным) вугле дыфракцыі. Прапанаваў і прымяніў метад зваротнай геаметрыі для вывучэння няпругкіх узаемадзеянняў павольных нейтронаў. Упершыню стварыў сістэму, якая аб’яднала ў сабе імпульсны рэактар з электронным інжэктарам. Выказаў і ажыццявіў на практыцы ідэю вымярэння магнітных момантаў нейтронных рэзанансаў па іх зрухах ў магнітным полі. У 1968 г. упершыню атрымаў пучок ультрахалодных нейтронаў і эксперыментальна пацвердзіў эфект іх поўнага адлюстравання пры любых вуглах падзення.
    Вольга Гапоненка
    Шаховіч Інар
    Шаховіч Ігар Расціслававіч (13.6.1961, Калінінград, Расія), фізік, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Расіі.
    I. Шаховіч нарадзіўся ў беларускай сям’і. Яго бацька, Расціслаў Міхайлавіч, родам з Полаччыны, маці, Валянціна Фёдараўна, — са Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. Менавіта маці, настаўніца беларускай і рускай моваў, навучыла хлопчыка беларускай мове, зацікавіла роднай літаратурай. У 1968 г. I. Шаховіч пайшоў у 1шы клас сярэдняй школы № 12 г. Калінінграда, якую скончыў у 1978 г. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Калінінградскім дзяржаўным універсітэце, паступіўшы туды ў 1978 г. на фізічны факультэт. Пасля заканчэння універсітэта (1983) на працягу двух гадоў працаваў інжынерамфізікам у Доследным канструктарскім бюро вайсковага накірунку. 3 1984 г. выкладаў фізіку ў Ябланеўскай сярэдняй школе Гур’еўскага рна Калінінградскай вобл. У 1991 г., адышоўшы ад выкладчыцкай дзейнасці, вяртаецца ў Калінінград, дзе прымае самы актыўны удзел у стварэнні Таварыства беларускай культуры “Каралявец”. Пасля рэгістрацыі таварыства быў выбраны яго старшынёй. У 1992 г. I. Шаховіч стварыў камерцыйную фірму, якая займаецца гандлем кніг, у тым ліку і кніг беларускіх пісьменнікаў, выдадзеных у Мінску.
    Цяпер I. Шаховіч прымае актыўны ўдзел у культурнаграмадскім жыцці Калінінградчыны. Па ініцыятыве Таварыства пад яго кіраўніцтвам у розных гарадах Калінінградскай вобл. праводзяцца Дні культуры Беларусі, вечарыны, у якіх бяруць удзел дзеячы культуры і мастацтва з Беларусі, ладзяцца выстаўкі беларускіх мастакоў. Сам 1. Шаховіч — чалавек адукаваны ў пытаннях беларускай гісторыі, добры знаўца беларускай літаратуры, фальклору і музыкі.
    У планах I. Шаховіча — адкрыццё помніка беларускаму першадрукару Ф. Скарыне, стварэнне нядзельнай беларускай школы. Ён удзельнічае ў мерапрыемствах, якія ладзяць Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, Міністэрствы культуры і адукацыі. У 1997 г. выбраны членам Вялікай рады ЗБС “Бацькаўшчына”.
    Пятрусь Капчык (Ізяслаў, Украіна)
    301
    Персаналіі
    Шаховіч Міхась
    Шаховіч Міхась (псеўд. Міхаль Пашкоўскі; 20. /1.1953. в. СакіБеластоцкагаваяв., Польшча—5.6.2000, Кньшіын, Польшча), беларускі і польскі журналіст, паэт, фалькларыст, выдавец.
    М. Шаховіч паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Бельскім беларускім ліцэі. Скончыў беларускаеаддзяленне філалагічнага факультэта Варшаўскага універсітэта (1977). 3 1 жніўня 1975 г. да снежня 1984 г. працаваў у беларускім тыднёвіку “Ніва”. 3 1 студзеня 1985 г. да снежня 1990 г. адказн сакратар польскага штомесячніка “Kontrasty”. Затым паўтара гады кіраваў выдавецкім прадпрыемствам “Пагранічча”.
    На працягу пяці год у “Ніве” вёў рубрыку “3 народнай абраднасці”, дзе публікаваў тэксты народнай творчасці з польскабеларускага культурнага сумежжа. У такім жа аспекце друкаваў матэрыялы пад рубрыкай “3 народных гаворак”. У 1982 г. пад яго рэдакцыяй выйшаў навуковы зборнік “Мост праз стагоддзі” — плён дзвюх навуковых сесій пад той жа назвай. Як паэт дэбютаваў у 1974 г. у “Ніве” вершам “Туды”. Аўтар васьмі літаратурных зборнікаў — “Прамінанне” (1978), “Святая ноч” (1979), “Вадаў рэшаце” (1984), пераклад на польскую мову “Woda w przetaku” (1990), “Напевы” (1987), “Рапсодыя” (1993), “Кліч” (1993), “Пад сузор’ямі” (1998). Член праўлення Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. Сябар Саюза польскіх пісьменнікаў (1984).
    Ірына Тамільчык
    Швед Віктар
    Швед Віктар Мікітавіч (крыпт. В. Ш.; 23.3.1925, в. Мора Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускі паэт, грамадскідзеяч. Заслужаныдзеяч культуры Польшчы (1971).
    Нарадзіўся В. Швед у сялянскай сям’і. Да вайны вучыўся ў польскай пачатковай школе, дзесяцігодцы ў в. Орля. Скончыў Беларускі ліцэй у БельскуПадляшскім (1946), Галоўную школу замежных спраў у Варшаве (1951), аддзяленні журналістыкі (1955) і беларускай філалогіі (1969) Варшаўскага універсітэта. Актыўны дзеяч Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы. Да выхаду на пенсію працаваў у выдавецтве “Ксёнжка і ведза” ў Варшаве. Удзельнік літаратурнага аб’яднання “Белавежа” (Беласток).
    Пісаць вершы В. Швед пачаў у пятым класе пачатковай школы на польскай мове і мясцовым дыялекце. У 1940 г. з сшыткам беларускіх вершаў удзельнічаў у алімпіядзе дзіцячай творчасці ў БельскуПадляшскім. У час акупацыі спрабаваў пісаць паруску. Друкавацца пачаў у 1957 г. на старонках беластоцкай беларускай газеты “Ніва”. Аўтар паэтычных зборнікаў “Жыццёвыя сцежкі” (Беласток, 1967), “Дзяцінства прыстань” (Беласток, 1975), “Дружба” (Мн., 1976), “Мая зялёная Дубровія” (Мн., 1990), “Родны схоў”, “Вясёлка” (Беласток, 1991). Творы В. Шведа публікаваліся ў літаратурных альманахах “Мой родны кут”, “Белавежа”, зборніку “Літаратурная Беласточчына”, на старонках газеты “Ніва”, часопіса “Полымя”, у падручніках беларускай мовы, выдадзеных у Польшчы і ЗША, штогадовых беларускіх календарах (Беласток).
    Асноўныя рысы паэзіі В. Шведа — непасрэднасць, шчырасць, адкрытае выяўленне грамадзянскай і патрыятычнай пазіцый. Творчае крэда В. Шведа выкладзена ў вершы “Я — беларус” (“Я — беларус і гэтым ганаруся.. .”)■ Паэт звычайна выяўляе сябе як змагар за беларускасць сваёй “малой радзімы”, за беларускую мову.
    ' Вершы В. Шведа паводле манеры традыцыйныя, поўняцца даступнымі параўнаннямі, метафарамі. У вершах для дзяцей паэт выступае выдатным знаўцам іх бачання і разумення навакольнага свету. Паэзія В. Шведа натхніла многіх кампазітараў на стварэнне песень, у тым ліку дзіцячых. В. Швед займаецца перакладам з польскай мовы на беларускую (акрамя вершаў пераклаў таксама школьны падручнік па геаграфіі), а з беларускай, рускай, украінскай напольскую. Сябар Саюзапольскіх пісьменнікаў (1977).
    Уладзімір Казбярук, Святлана Сачанка
    Шклярэўскі Ігар
    Шклярэўскі Ігар Іванавіч (25.6.1938, г. п. Бялынічы Магілёўскай вобл.), рускі і беларускі паэт, празаік, перакладчык. ЛаўрэатДзяржаўнайпрэмііСССР(1987).
    Нарадзіўся I. Шклярэўскі ў сям’і настаўніка. У 1955 г. скончыў Бялыніцкую сярэднюю школу. Працаваў фармоўшчыкам, токарам на заводах Магілёва, служыў матросам гандлёвага флота на Далёкім Усходзе, працаваў у рэдакцыі Анучынскай раённай газеты (“Прнморскпй край”), затым — “Зорькн” (Мінск). У 19601965 вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М Горкага, пасля заканчэння якога жыве ў Маскве. Пераехаўшы ў Маскву, стаў членам рэдкалегіі часопіса “Юность”, Грамадскага савета “Лнтературной газеты”. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, залатым знакам паэтычнага тэатра (Балгарыя). На грошы ад Дзяржаўнай прэміі СССР ім было пасаджана 18 гектараў лесу ў чарнобыльскай зоне — на ўкраінскім і беларускім Палессі.