Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Трагічна загінуў у выніку пажару ў фізічнай лабараторыі. Пахаваны на Ракавіцкіх могілках у Кракаве. На надмагільнай пліце выбіты словы: “Нарадзіўся ў Гродна. Служыў Айчыне. Памёр дзеля навукі”. Мемарыяльныя дошкі з гарыльефам 3. Урублеўскага ўстаноўлены ў акадэмічным касцёле св. Ганны ў Кракаве і ў Фарным касцёле ў Гродне.
Вольга Гапоненка
286
Персаналіі
Урублеўскі Эдуард
У'рублсўскі Эдуард Вінцэнт (Эдуард Антонавіч; /848, Гродна /892, Пецярбург), хімік, педагог, прафесар Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (з /875).
Нарадзіўся Э. Урублеўскі ў небагатай шляхецкай сям’і. Родны брат 3. Урублеўскага. Скончыў гімназію ў Гродне. Вучыўся у Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце, які паспяхова скончыў у 1868 г. са званнем тэхнолага 1 разраду. У 1871 г. абараніў у Гетынгенскім універсітэце дысертацыю на ступень доктара філасофіі, а затым выкладаў хімію ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце.
Э. Урублеўскі ўнёс значны ўклад у даследаванне хімічнага складу газаў. Навуковыя даследаванні вучонага былі прасвечаны вывучэнню араматычных злучэнняў, будовы атамаў бензола, ізаметрыі і правілаў замяшчэння ў яго вытворных. У 1870 г. адкрыў рэакцыю замяшчэння дыязагрупы этаксігрупай. Устанавіў эквівалентнасць атамаў вадарода ў малекуле бензола. Пацвердзіў эксперыментальнымі даследаваннямі слушнасць хімічнай структурнай формулы бензола, якая была прапанавана Ф. Кекуле. Сінтэзаваў і вывучыў вялікую колькасць вытворных талуола. Апісаў склад і ўласцівасці мінеральных вод Каўказа. Эксперыментальныя даследаванні, з дапамогай якіх Э. Урублеўскі вырашыў пытанні аб месцах вытворных талуола і праверыў слушнасць тэорыі араматычных злучэнняў, стварылі яму імя не толькі сярод вучоных Расіі, але і на Захадзе. Цікавыя доследы, з дапамогаю якіх ён знайшоў адказ на актуальныя на той час для хімічнай навукі пытанні, і цяпер дазваляюць адносіць яго працы да ліку класічных. Сярод асноўных прац вучонага — “Ппотэза Кекуле аб будове духмяных злучэнняў і яе праверка” (1876), “Аб некаторых злучэннях талуолавага рада” (1879).
Э. Урублеўскі быў адным з заснавальнікаў і актыўным член Рускага фізікахімічнага таварыства.
Вольга Гапоненка
Усцілоўскі Георгій
УсцілоўскіГеоргійІванавіч(15. /. 1915, в. ЧарнавусыМсціслаўскагапав. Магілёўскайгуб., цяпервобл.), грамадскі дзеяч.
Г. Усцілоўскі вучыўся ў Расненскай сямігодцы, Добрушскім ФЗВ, дзе атрымаў спецыяльнасць тэхніка па эксплуатацыі тарфяных балотаў. Працаваў на тарфяным заводзе імя Даўмана ў Обалі. Быў накіраваны на вучобу ў Савпартшколу. Пасля заканчэння яе працаваў у рэдакцыі раённай газеты ў Гардзееўцы Смаленскай вобл., a потым у рэдакцыі “Мннской правды” пад Ленінградам. Тут быў выключаны з камсамола за ўтойванне сацыяльнага паходжання: бацька яго быў пазбаўлены выбарчых правоў як “класава варожы элемент”.
У сувязі з гэтым Г. Усцілоўскі быў звольнены з работы, вярнуўся ў Смаленскую вобл. і пачаў працаваць у раённай газеце “Соцналнстнческнй путь” у г. Ельня. 10 жніўня 1936 г. быў рэпрэсіраваны і асуджаны на 10 гадоў зняволення, сядзеў у смаленскай турме. У кастрычніку 1937 г. накіраваны ў Комі, у вярхоўе ракі Вычагды, у Мыелдзінскае аддзяленне Локчымлага, потым знаходзіўся ў Усцьвымлагу (Княжагосцкі рн). У 1956 г. рэабілітаваны. Пасля вызвалення застаўся ў Комі, працаваў на кіруючых пасадах у лясной прамысловасці: ва Ухцінскім і Саснагорскім леспрамгасах начальнікам лесапунктаў, намеснікам дырэктара леспрамгаса. У 1975 г. выйшаў на пенсію.
Г. Усцілоўскі вядзе актыўную грамадскую работу ў Саснагорску. 3 1992 г. узначальвае грамадскую арганізацыю былых вязняў сталінскіх лагераў “Саснагорскі мемарыял”. Многае зрабіў дзеля ўшанавання памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій, у тым ліку выхадцаў з Беларусі, склаў і апублікаваў спісы беларусаў, якія былі сасланы ў Комі. Выдаў кнігу пра ахвяр палітычных рэпрэсій. Падтрымлівае сувязі з радзімаю. Быў дэлегатам з’ездаў беларусаў свету ў 1993 і 1997 гг., двойчы абраны сябрам Вялікай рады Згуртавання беларусаў “Бацькаўшчына”. Удзельнічае ў рабоце беларускай суполкі ў Саснагорску.
Ганна Сурмач
Файніцкі Іван
Файніцкі Іван Якаўлсвіч (29.8.1847, Магілёўская губ. 1913, Пецярбург), юрыст, прафесарПецярбургскага універсітэта.
Пачатковую адукацыю Іван Файніцкі атрымаў у Чарнігаўскай (18571859) і Магілёўскай (18591864) гімназціях (апошнюю скончыў з залатым медалём). У 1864 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў ў маі 1868 г. На выпускных экзаменах атрымаў залаты медаль за работу “Пра меры спынення абвінавачаным спробаў ухілення ад следства і суда”. 3 чэрвеня 1868 г. па прадастаўленню прафесара А. П. ЧэбышаваДзмітрыева пакінуты стыпендыятам пры Пецяргбургскім універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 18681871 гг. чытаў курс у Аўдытарскім вучылішчы. У 1871 г. Іван Файніцкі паспяхова
287
Персаналіі
абараніў магістарскую дысертацыю “Ашуканства паводле рускага права” і ў тым жа годзе быў абраны Саветам Пецярбургскага універсітэта і зацверджаны Міністэрствам асветы штатным дацэнтам па крымінальнаму праву. У 1881 г. абараніў дысертацыю “Ссылка на Захадзе” і атрымаў за яе ступень доктара крымінальнага права. Быў абраны і зацверджаны ў 1882 г. ардынарным прафесарам на кафедры крымінальнага права Пецярбургскага універсітэта. Адначасова чытаў з 1873 г. курс крымінальнага права ў Імператарскім вучылішчы правазнаўства і курс энцыклапедычнага права ў Імператарскім Аляксандраўскім ліцэі. Стажыраваўся ў Англіі, Францыю, Германіі, Швейцарыі. 3 мая 1896 г. зацверджаны ардынарным прафесарам, а ў снежні 1897 г. абраны дэканам юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта.
Іван Файніцкі ініцыятар і адзін са стваральнікаў (1876) Юрыдычнага таварыства ў СанктПецярбургу. Прымаў удзел у рабоце камісіі Міністэрства юстыцыі па упарадкаванні спраў для выдання статыстычных даведнікаў па крымінальных справах. Прымаў удзел у рабоце замежных навуковых таварыстваў і міжнародных кангрэсах. Адзін з арганізатараў і стваральнікаў Міжнароднага саюза крымінальнага права (1895), з 1905 г. быў яго старшынёй. 3 1876 г. —таварыш оберпракурора Крымінальнага дэпартамента Кіруючага Сената, з 1900 г. сенатар. У 1903 г. Іван Файніцкі быў абраны ў гласныя СанктПецярбурскай гарадской думы.
Навуковыя даследаванні Івана Файніцкага прысвечаны юрыдычным аспектам пакарання злачыннасці. Пакаранне ён разглядаў як меру барацьбы са злачыннасцю. Упершыню ў Расіі дзякуючы намаганням вучонага праблема пакарання і выпраўлення злачынцаў ва ўмовах папраўчых устаноў стала разглядацца як самастойная прававая навука. Аўтар “Курса крымінальнага судаводства” (СПб., 18841887. Т. 12) — першага па часе навуковага выкладу асноў крымінальнага працэсу, а таксама кніг “Вучэнне аб пакаранні ў сувязі з турмазнаўствам” (СПб., 1889), “Замах на асобу і маёмасць” (Пг., 1917. 7е выд.)
Вольга Гапоненка
Фаменка Уладзімір
Фамснка Уладзімір Трафімавіч (15.1.1939, Мінск),расійскірэлігійны іграмадскідзеяч. Кандыдат багаслоўя.
Нарадзіўся У. Фаменка ў сям’і служачых. Скончыў сярэднюю школу ў Мінску, у 1962 г. — Мінскую духоўную семінарыю (у мястэчку Жыровічы Гродзенскай вобл.). 3 1962 г. жыве і працуе ў Ленінградзе (СанктПецярбургу). У 1966 г. скончыў па 1му разраду Ленінградскую духоўную акадэмію. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Дагматычнае значэнне іконашанавання”. З’яўляецца настаяцелем царквы Уладзімірскай іконы Божай Маці ў СанктПецярбургу. Сааўтар радыёперадачы “Званы” СанктПецярбургскага радыё. За актыўную царкоўнаграмадскую дзейнасць узнагароджаны ордэнамі св. роўнаапостальнага князя Уладзіміра II ступені, св. дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені Маскоўскага патрыярхата, св. роўнаапостальнай Марыі Магдалены Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Ларыса Языковіч
Фольбарт Аляксандр
Фольбарт Аляксандр Фёдаравіч (1800, Магілёў 1876, Пецярбург), прыродазнаўца. Членкарэспандэнт Пецярбургскай акадэміінавук (1863).
А. Фольбарт нарадзіўся ў сямі пастара. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургу, потым вучыўся медыцыне ў Германіі, Францыі і Англіі. Працаваў урачом у Пецярбургу. Ва ўзросце 30 гадоў пакінуў медыцыну і пачаў займацца мінералогіяй, склаў багатую калекцыю мінералаў. Адкрыў новы мінерал — ванадзіевакіслую медзь, якому геолагі свету далі назву “фольбарцыт”. Пазней пачаў займацца палеанталогіяй. 3 1846 r. А. Фольбарт правадзейны, а з 1858 г. — ганаровы член Мінералагічнага таварыства Расіі. Выбіраўся таксама правадзейным членам Маскоўскага і Рыжскага прыродазнаўчых таварыстваў, Маскоўскага таварыства аматараў прыродазнаўства і інш. навуковых таварыстваў.
Валерый Ярмоленка
Фрумянкоў Георгій
<
' Фрумянкоў Георпй Георгіевіч (1919, Рага чоў —18.8.1989, Архангельск, Расія), доктар гістарычных навук, прафесар, заслужаныдзеяч навукі Расійскай Федэрацьй.
Г. Фрумянкоў паходзіў зсям’і “ворага народа” —у 1937 г. быў рэпрэсіраваны яго бацька (рэабілітаваны ў 1958 г.). Будучы вучоны паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага педагагічнага інстытута імя A. I. Герцэна. 3за бацькі ледзь не быў выключаны адтуль. 28 чэрвеня 1941 г. скончыў вучобу і пайшоў на фронт. Удзельнічаў у абароне Ленінграда.У чэрвені 1943 г. стаў ваенным карэспандэнтам. Пасля вайны скончыў
288
Персаналіі
аспірантуру Ленінградскага педагагічнага інстытута і ў 1947 г. быў накіраваны ў Архангельскі педагагічны інстытут. Працаваў выкладчыкам, загадваў кафедрай гісторыі СССР. У 1954 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1966 г. — доктарскую. У 1962—1980 гг. рэктар Архангельскага педагагічнага інстытута імя М. В. Ламаносава.
Г. Фрумянкоў аўтар больш за 200 навуковых прац, кніг па гісторыі Архангельскай Поўначы: “3 гісторыі ссылкі ў Салавецкі манастыр у XVIII стагоддзі”, “Салавецкі манастыр і абарона Памор’я ў XVI—XIX стст.”, “Вернікі Салавецкага манастыра” і інш. Адзін з аўтараў і рэдактараў “Северного археологнческого сборннка”. Многа зрабіў для папулярызацыі творчай спадчына М. В. Ламаносава. Ганаровы грамадзянін г. Архангельска. У Дзяржаўным архіве Архангельскай вобласці створаны асабісты фонд Г. Фрумянкова. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1й ступені, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, “Знак Пашаны”, медалямі.