• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    3 1995 г. Ч. Сэнюх з’яўляецца членам замежнага беларускага ПЭНклуба. У 1996 г. узнагароджаны прэміяй POLCUL (Аўстралія) за ўклад у развіццё беларускай культуры ў Польшчы. Жыве ў Варшаве. Часта наведвае Беларусь. Актыўна ўдзельнічае ў рабоце Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
    Юрый Вашкевіч
    Сямёнаў Дзмітрый
    Сямёнаў ДзмітрыйДзмітрыевіч (1835, в. Асінаўка Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскірн Віцебскай вобл. 8(21).3.1902, Пецярбург), рускі педагог.
    Нарадзіўся Дз. Сямёнаў у сям'і настаўніка. У 1843 г. быў прыняты ў Віцебскую ланкастэрскую школу і паспяхова скончыў яе двухгадовы курс. У 1844— 1852 гг. вучыўся ў Віцебскай гімназіі, дзе рускую мову выкладаў яго бацька. Пасля заканчэння гімназіі паспяхова вытрымаў экзамен на званне настаўніка павятовых вучылішчаў і стаў выкладчыкам рускай мовы, гісторыі і геаграфіі ў яўрэйскім чатырохкласным вычылішчы ў Віцебску, потым працаваў выкладчыкам у яўрэйскім гандлёвапрамысловым вучылішчы. У 1857 г. быў запрошаны настаўнікам геаграфіі і гісторыі ў 1 ю Пецярбургскую гімназію. Адначасова слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце, каб атрымаць права на выкладанне геаграфіі ў сярэдніх навучальных установах Расіі (экзамен паспяхова вытрымаў у 1859 г.). У 1859 г. запрошаны ў першае ў Расіі вучылішча для жанчын — Марыінскае (у 1862 г. ператворана. ў гімназію). Адначасова працаваў у Таўрычаскай школе, якая рыхтавала настаўнікаў для народных школ. 3 1860 г. — у Смольным інстытуце. У 1865 г. адкамандзіраваны Вышэйшымі педагагічнымі курсамі пры ваеннай гімназіі ў Германію і Швейцарыю для вывучэння сістэмы выкладання школьных прадметаў у навучальных установах розных тыпаў. 3 1870 г. — дырэктар Кубанскай, а з 1878 г.  Закаўказскай настаўніцкіх семінарый. 3 1883 г. — у Пецярбургу, працаваў экспертам гарадскіх школ. Валодаў нямецкай і французскай мовамі.
    Дз. Сямёнаў унёс істотны ўклад у распрацоўку пытанняў дыдактыкі пачатковай адукацыі і педагагічную падрыхтоўку настаўнікаў. Аўтар шматлікіх прац па методыцы выкладання геаграфіі. У 1856 г. склаў “Кароткі дапаможнік гандлёвапрамысловай геаграфіі”. Аўтар ілюстраванай кнігі для чытання “Дар слова” (1868), якая стала першым наглядным дапаможнікам для практыкаванняў і атрымала шырокае распаўсюджанне ў Расіі ў другой палове XIX ст. Гэтая кніга экспанавалася у 1878 г. ў педагагічным аддзеле на Парыжскай выстаўцы. У 1866 г. выдаў кнігу “Свет у малюнках”  збор тлумачальных тэкстаў да вучэбных карцін па гісторыі і геаграфіі, якія з’яўлялася адзіным у сваім родзе наглядным дапаможнікам для настаўнікаў гімназій. Асобныя пытанні методыкі выкладання геаграфіі ў школах былі разгледжаны вучоным у кніге “Каментарый да нагляднага навучання па малюнках “Поры года” (СПб., 1880). Першым найбольш поўна распрацаваў методыку гісторыкагеаграфічных экскурсій, напісаў падручнік “Урокі геаграфіі” (у 3 ч., 1864—1969). Аўтар першай у Расіі геаграфічнай хрэстаматыі (“Бацькаўшчыназнаўства” т. 1—6) і метадычнага дапаможніка да гэтай хрэстаматыі  “Педагагічныя заўвагі для настаўнікаў” (СПб., 1864). Меў выдатныя арганізацыйныя здольнасці. У 1870 г. узначаліў Кубанскую гімназію, якая намаганнямі Дз.Сямёнава пачала сваю работу ўжо ў 1871 г. Пры гімназіі ім былі створаны дзве школы эксперыментальная і паказальная, прасемінарыя, жаночыя курсы, пабудаваў спартыўную пляцоўку, увёў абавязковую пазакласную работу з навучэнцамі. У 1874 г. у семінарыі ўпершыню ў Расіі быў падрыхтаваны да друку і выдадзены “Педагагічны штогоднік Кубанскай настаўніцкай семінарыі” для асвятлення перадавога вопыту настаўнікаў гімназій. Пры Закаўказскай семінарыі Дз. Сямёнаў адкрыў азербайджанскае аддзяленне з пачатковым вучылішчам, рускае пачатковае вучылішча, 2х гадовае падрыхтоўчае аддзяленне. Патрабаваў ад вучняў карэннай нацыянальнасці ведання рускай мовы, а ад навучэнцаў рускай нацыянальнасці  мясцовых моваў. Лічыў, што вывучэнне геаграфіі неабходна пры выхаванні грамадзяніна. Пазнанне Радзімы, народнай гаспадаркі, прыродных багаццяў разглядаў як дзейсны сродак выхавання патрыятызму. У 1880 г. упершыню ва ўмовах Каўказа правёў далёкую гісторыкакраязнаўчую экскурсію, у час якой семінарысты знаёміліся з геалагічнай будовай рэгіёна, праводзілі маршрутныя здымкі, вывучалі гаспадарчыя аб’екты. Быў прыхільнікам геаграфізму, лічыў, што грамадства ў сваім развіцці залежыць ад прыроды, але адначасова ўлічваў і ўплыў чалавека на прыроду. Актыўна падтрымліваў ідэю развіцця ў Расіі жаночай адукацыі. Прымаў актыўны ўдзел у рэформе жаночай адукацыі, распрацоўцы і абмеркаванні ў 1863 г. праекта сярэдняй школы. Вучань і ў будучым сябар К. Ушынскага.
    Дз. Сямёнаў быў членам Пецярбургскага педагагічнага таварыства. Узначальваў касу ўзаемадапамогі пры Таварыстве настаўнікаў. Узначальваў Камісію імя К. Дз. Ушынскага пры Музеі ваенных навучальных устаноў. Прымаў удзел у рэдагаванні часопіса “Журнал Мнннстерства народного просвеіцення” (1860—1861). Быў рэдактарам часопіса “Детское чтенне” (1888—1891). Выбраныя творы Дз.Сямёнава па педагогіцы былі выдадзены ў 1953 г. Акадэміяй педагагічных навук СССР асобным выданнем.
    Іван Шаруха
    278
    Персаналіі
    Талвінскі Канстанцін
    Талвінскі Кайстанцін (7.1.1877, Віцебск15.5.1961, Кракаў), геолаг, падарожнік.
    Нарадзіўся К. Талвінскі ў шляхецкай сям’і. Адукацыю атрымаў хатнюю, а вышэйшую — у Швейцарыі (Цюрых, 19041910). Да 1914 г. працаваў у геалагічным камітэце Швейцарыі. У 19101912 гг. праводзіў геалагічныя даследаванні на востраве Суматра ў Інданезіі, іх вынікі былі апублікаваны ў “Польскім друку” (Кракаў, 19161917. №. 24). Надрукаваў свае уражанні аб падарожжы па астравах Інданезіі — “Mae пошукі на Суматры” (Кракаў, 1917). У 19201929 гг. працаваў дырэктарам Карпацкага нафтагеалагічнага інстытута ў Барыславе, а ў 19301939 гг. — у Варшаве. Апошнія гады жыцця правёў у Кракаве. Неапублікаваныя рукапісы К. Талвінскага знаходзяцца ў Музеі Зямлі Польскай акадэміі навук (Варшава).
    Валерый Ярмоленка
    Талерка Мікалай
    Талерка Мікалай Нікандравіч (4(17). 12.1898, мяст. Дагда Дрысенскага пав. Віцебскайгуб., цяпер Латвія 3.4.1984, Даўгаўпілс, Латвія), педагог, культурнаграмадскідзеяч, паэт.
    Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага службоўца. Пасля сканчэння Лівенгофскага вышэйшага паштовага вучылішча служыў тэлефаністам у дзеючай арміі Заходняга фронту (19161917). 3 1917 па 1920 г. — паштовы работнік на чыгуначнай станцыі Бальбінова (Івдра). У 1920 г. прызваны на службу ў Латвійскую армію (бібліятэкар Відземскага артпалка). У 19211922 гг. праслухаў поўны курс Дзяржаўных беларускіх вучыцельскіх аднагадовых курсаў у Дзвінску і да прымусовай адпраўкі на пенсію (падазраваўся ў нядобранадзейнасці) да 1932 г. працаваў настаўнікам Шнёкаўскай, Келаўскай, Кузьмінскай, Вайцюлеўскай беларускіх пачатковых школ. У 19241927 гг. наведваў чатырохгадовыя агульнаадукацыйныя летнія настаўніцкія курсы пры Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі, а таксама сельскагаспадарчыя курсы (яго ўласная хутарная сядзіба — як узорная — адзначана ордэнам Латвійскай дзяржавы).
    Быў сябрам Таварыства беларускіх вучыцялёў і Беларускага навуковакраязнаўчага таварыства. Збіраў фальклор беларусаў Латгальскага краю, цікавіўся археалогіяй, нумізматыкай, філатэліяй. Фотаздымкамі М. Талеркі аздабляліся беларускія і латышскія выданні. У 19251935 гг. актыўна друкаваўся ў беларускай прэсе, дзе змяшчаў нататкі, допісы, фальклорныя запісы, вершы (вядома каля трыццаці псеўданімаў).
    Вершы і прозу пачаў пісаць у 15гадовым узросце. Пад многімі творамі на рускай мове пазначана месца іх напісання: Дагда, Лівенгоф (Ліваны), Дрыса, Браслаў, Бальбінова, Юльянова, Белае. Адзін з вершаў надрукаваны ў газеце Смаленскай акругі “Голос” (7.11.1918).
    Часопіс “Беларуская школа ў Латвіі” (люты 1927) паведамляў, што М. Талерка “...выпусціў першы друкаваны на пішучай машынцы зборнік сваіх вершаў пад назовам “Адгукі Сяродкі”. Рэцэнзуючы 26 змешчаных там вершаў, рэдактар часопіса так ацэньваў іх: “Матывы высокаграмадзянскія пераплятаюцца ў М. Талеркі... з матывамі асабістых перажыванняў. 1 ў тых, і ў другіх вершах малады паэта шчыра вылівае сваё пачуццё і думку. Піша ён заўсёды з натуры, адгукваючыся на запраўдныя рэальныя здарэнні. Элемент фантастычнасці, прыдуманасці і штучнасці ў аўтара адсутны. У гэтай шчырасці пачуццяў і адгукаў на штодзённае жыццё галоўная адзнака творчасці М. Талеркі”.
    3 “Адгукаў Сяродкі” толькі шэсць твораў былі надрукаваны ў калектыўным зборніку вершаў Гуртка маладых беларускіх паэтаў “Першы крок” (Рыга. 1926. Выданне “Таварыства беларусаўвыбаршчыкаў у Дзяржаўны Сейм, павятовыя, гарадскія і валасныя самаўрады ў Латвіі”).
    Ва ўспамінах Э. Вайвадзіша, калегі М. Талеркі, згадваецца: “Ён меў схільнасці да культурнаасветніцкай работы. У свой час ладзіў спектаклі, развіваў школьную самадзейнасць. У Індры, напрыклад, арганізаваў дзіцячую беларускую трупу. Адна з пастаўленых ім п’ес — “Цар Максімільян”... У Індры М. Талерка працаваў настаўнікам у 19401941, 19421944 гг. Пасля вайны і да паўторнага выхаду на пенсію ў 1960 г. быў настаўнікам Індраўскай рускай школы (у 1952 г. скончыў курсы ўдасканалення).
    У апошнія гады жыцця поўнасцю аддаўся жывапіснай творчасці. У спадчыне М. Талеркі многа алейных работ, прысвечаных прыродзе роднай Латгаліі, на жаль, вялікая калекцыя шкляных фотанегатываў прапала. Частку архіва бацькі перадаў Беларускаму дзяржаўнаму архівумузею літаратуры і мастацтва яго сын Дзмітрый. 3 паэтычнай спадчынай М. Талеркі чытачы “Голасу Радзімы” пазнаёміліся ў 1993 г. (№32,12жн.). 22снежня 1998 г. Таварыства “Беларусь—Латвія” адзначыла ў Мінску 100гадовы юбілей паэта і педагога. Да гэтай нагоды ў Даўгаўпілсе сябрамі Беларускага таварыства “Уздым” выдадзены паштовы канверт з партрэтам М. Талеркі.
    Мікалай Паўловіч, Сяргей Панізыйк
    279
    Персаналіі
    Тамко Ягор
    Тамко Ягор Андрэевіч (3.8.1935, в. ЛяонаўцыДзісенскагапав. Віленскагаваяв., цяпер Міёрскірн Віцебскай вобл.), ваенныдзеяч, віцэадмірал. Герой Савецкага Саюза.
    У 1953 г. Я. Тамко закончыў сярэднюю школу ў Міёрах. 3 1954 г. — на службе ў ВаеннаМарскім флоце. У 19541958 гг. вучыўся ў Вышэйшым ваеннамарскім вучылішчы імя Фрунзе ў Ленінградзе. Пасля заканчэння вучобы служыў на Паўночным і Балтыйскім флотах на падводных лодках. У 19671973 гг. служыў камандзірам атамнай падводнай лодкі, у 19731977 гг. — начальнік штаба дывізіі атамных падводных лодак, у 19781984 гг. — камандзір гэтай дывізіі. У 1984 г. закончыў Ваеннамарскую акадэмію імя адмірала Кузняцова. 3 1984 г. да 1992 г. працаваў начальнікам Вышэйшага ваеннамарскога вучылішча падводнага плавання імя Ленінскага камсомала. У маі 1992 г. звольнены ў запас. Цяпер працуе ў Навуковадаследчым інстытуце ВаеннаМарскога флота Расіі — дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік. Займаецца грамадскай дзейнасцю: намеснік старшыні Савета Герояў Савецкага Саюза, Герояў Расіі і поўных кавалераў ордэна Славы СанктПецярбургу і Ленінградскай вобл. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.