Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Жыццё мастака ў Маскве было цесна звязана з бацькаўшчынай, у тым ліку і тэматыкай творчасці. Ён сябраваў з народнымі паэтамі Я. Купалай, Я. Коласам. Удзельнічаўу III Усебеларускаймастацкайвыстаўцы (1930). У 1932 і 1937 гг. знаходзіўся ў творчых камандзіроўках ў Беларусі, у першую з якіх адбыліся яго персанальныя выстаўкі ў Мінску, Петрыкаве, Мазыры.
Пасля доўгіх гадоў забыцця ў нашу рэчаіснасць вяртаецца імя і спадчына таленавітага беларуса. Адбыліся персанальныя выстаўкі яго работ ў Траццякоўскай галерэі (1991) і Рускім музеі (1992). У Маскве выдадзены альбом, які змяшчае 115 рэпрадукцый жывапісных і графічных твораў Семашкевіча, успаміны пра яго вядомых дзеячаў культуры (1996). На бацькаўшчыне імя мастака ўваскрашаюць з небыцця публікацыі ў беларускай прэсе, фільм пра яго Беларускага тэлебачання.
Галіна Сяргеева
268
Персаналіі
Серапін Іосіф
Серапін (Ссрапіпас) Іосіф (Юозас) (2.1.1921, в. БальценікіЛідскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Воранаўскі рн Гродзенскай вобл.), хірург, доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1979).
I. Серапін у 1947 г. скончыў Вільнюскі дзяржаўны універсітэт. 3 1952 г. выкладаў ва універсітэце. У доктарскай дысертацыі даследаваў своеасаблівасці крывяносных сасудаў печані і жоўцевых пратокаў, іх значэнне пры рэзекцыі печані. Стварыў метад раздзялення печані на долі, сектары і сегменты, дастасаваў гэты метад пры рэзекцыі печані. Удасканаліў спосаб падшывання прабадной язвы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Апублікаваў шэраг артыкулаў па гісторыі медыцыны, па пытаннях анатоміі і хірургіі.
Яніна Кісялёва
Сергіевіч Пётра
Ссрпёвіч Пётра (Пётр Аляксандравіч) (10.7.1900, в. Стаўрова, цяперБраслаўскірнВіцебскайвобл.1.11.1984, Вільнюс), беларускіжывапісец іграфік, грамадскідзеяч. Заслужаныдзеяч мастацтваў Літоўскай ССР(1965).
Нарадзіўся ў сям’і беззямельных сялян, мастаком марыў стаць з дзяцінства. Вучыўся на фабрычных курсах у СанктПецярбургу, працаваў у брыгадзе рамонтнікаў на чыгуначнай станцыі. Вучыўся на мастацкім факультэце Віленскага універсітэта (19191922, 19251927, у прафесараў Рушчыца, БогушаСестранцэвіча, Кубіцкага, Сляндзінскага і інш.), у Кракаўскай акадэміі мастацтваў(19241925, у праф. Панкевіча). Як творчая асоба склаўся пад уплывам спецыфічных абставін жыцця ў Заходняй Беларусі. Быў рэдактарам заходнебеларускага літаратурнамастацканавуковага часопіса “Нёман” (1930я гг.), у 1932г. уступіў у Віленскі саюз незалежных мастакоў. Першая персанальная выстаўка П. Сергіевіча адкрылася 26 снежня 1935 г. у Вільні. Тагачасная беларуская крытыка прыхільна сустрэла творы маладога мастака.
Прыход у Заходнюю Беларусь Савецкай улады прынёс П. Сергіевічу праблемы: яго сястру Гелену з сям’ёй саслалі ў Казахстан (яе муж быў уладальнікам млына). Узімку 1940 г. мастак ездзіў у Мінск да першага сакратара ЦК КП(б)Б Ц. Гарбунова, хадайнічаў за сястру. Але яе ўдалося вярнуць на радзіму толькі з дапамогай П.К. Панамарэнкі пасля вайны. У час Вялікай Айчыннай вайны П. Сергіевіч пераехаў у родную в. Стаўрова на Браслаўшчыне; на жыццё зарабляў маляваннем. Пасля таго, як вёску спалілі карнікі (многія творы яго загінулі), мастак перабраўся ў Вільню. Там П. Сергіевіч і правёў рэшту жыцця. У Мінску адбыліся дзве персанальныя выстаўкі твораў мастака (1963, 1978).
Адметная мастацкая манера П. Сергіевіча склалася ўжо ў 19201930я гг. Асабліва ўдаваліся мастаку партрэты; сярод напісаных ім у гэтым жанры, бадай, самыя дасканалыя па зместу і выкананню творы — “Беларуская настаўніца”, “Дзяўчына ў сінім сарафане”, “Аксіння Сергіевіч”, “Званар”, “Сейбіт”, “Вясляр”, “Юнак з кнігай”, “Земляроб”, “Лесаруб”, “Пастух”, “Цётка Агата” і інш. П. Сергіевіч — аўтар партрэтаў слынных беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў, паэтаў, мастакоў, публіцыстаў — С. Глякоўскага, А. Луцкевіча, А. Станкевіча, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, 3. Верас, М. ЗабэйдыСуміцкага, М. Машары, Р. Шырмы, М. Багдановіча, Ф. Шантыра. Тэме гістарычнага мінулага краіны прысвечаны творы “Скарына ў друкарні”, “Скарына ў рабочым кабінеце”, “Каліноўскі і Урублеўскі на аглядзе паўстанцаў” і інш.
Пейзажы “Сум”, “Зімовая казка” і інш. у лірычным святле паказваюць прыгажосць беларускай прыроды. У яго манументальных работах “Шляхам жыцця”, “Насустрач буры”, “Праз навальніцу”, “У партызанскай кузні”, “Рабочыя”, “А хто там ідзе?”, “Веснавая сяўба”, “Дажынкі” і інш. выказаны роздум аб няпростым гістарычным лёсе беларускага народа. П. Сергіевіч займаўся сцэнаграфіяй, ілюстраваў кнігі (напрыклад, два паэтычныя зборнікі М. Машары). У сваёй працы мастак карыстаўся дэвізам Ф. Рушчыца: “Праўда і хараство”. Творчаму почырку П. Сергіевіча ўласцівы шчырасць, прастата выяўленчай манеры, гарманічнасць колераў. Многія з яго твораў эпічныя, аналітычныя, вызначаюцца тонкім веданнем псіхалогіі. У іх закрануты складаныя філасофскія праблемы. Пра жыццё і творчасць мастака даследчыкам А. Лісам напісаны грунтоўны нарыс.
Творы П. Сергіевіча захоўваюцца ў шматлікіх мастацкіх музеях свету.
Святлана Сачанка
СеўрукЛюдвіг
СеўрукЛюдвігСцяпанавіч(1807, б. маёнт. Канстанцінава Рэчыцкага пав. Мінскай губ., па цяперашняму адм. дзяленнюмесцанеўстаноўлена21.6.1852, Масква), вучонымедык, педагог, прафесарМаскоўскагауніверсітэта.
Нарадзіўся ў дваранскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. На працягу сямі гадоў вучыўся ў Трашкунскім вучылішчы ордэна бернардзінцаў, якое належала да Віленскай навучальнай акругі. У 1823 г. паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта. У 1824 г. перайшоў на фізічнае, потым на філалагічнае аддзяленне
269
Персаналіі
універсітэта. У 1827 г. быў прыняты на “казённы кошт” на медыцынскае аддзяленне Віленскага універсітэта, якое скончыў у 1831 г. са ступенню кандыдата навук. Першыя практычныя веды па абранай спецыяльнасці атрымаў яшчэ ў студэнцкія гады. За поспехі ў анатоміі і падрыхтоўку спеыяльных прэпаратаў рэктарам Віленскага універсітэта У. Пеліканам на 4м курсе навучання быў прызначаны памочнікам патолагаанатама.
У 1831 г., пасля заканчэння універсітэта, Л. Сеўрук быў прызначаны ардынатарам у ваенны шпіталь у Вільні. У 1832 г. атрымаў ступень урача і дазвол на абарону дысертацыйнай працы на ступень доктара медыцыны без папярэдняй здачы адпаведных экзаменаў. У тым жа годзе зацверджаны памочнікам празектара анатоміі Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. 3 1834 г. выкладчык паталагічнай анатоміі ў Віленскай медыкахірургічнай акадэміі. Першым распрацаваў адпаведны курс ў Медыкахірургічнай акадэміі, які паспяхова выкладаў тут да 1840 г. У 1835 г. быў абраны на пасаду ад’юнкта. Адначасова ў 1833 г. працаваў аператарам і акушэрам ў віленскай яўрэйскай клініцы. У 1838 г. атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1840 г. Л. Сеўрук — выконваючы абавязкі ардынарнага прафесара, а з 1840 г. — ардынарны прафесар па кафедры анатоміі Маскоўскага універсітэта. Чытаў ва універсітэце курс лекцый па практычнай анатоміі, вёў практычныя заняткі са студэнтамі. Адначасова працаваў урачом пры дзвюх маскоўскіх бальніцах — Марыінскай і для чорнарабочых. У 1848 г. быў прызначаны дэканам медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта.
Навуковыя даследаванні Л. Сеўрука былі сканцэнтраваны на вывучэнні ўплыву медыкаментаў на арганізм чалавека і жывёлы, праблемам дыягностыкі, лячэння і прадухілення вірусных хвароб. Аўтар прац “Аб сутнасці халеры” (1849), “Аб уздзеянні маслянай кіслаты на жывы арганізм” (1852), “Прапіламін пры рэўматызме” і інш., артыкулаў у дадатку да перакладу “Настаўленне па анатамапаталагічнай анатоміі і дыягностыцы” (1853) і інш. Выбраны ў 1838 г. членам Імператарскага Віленскага медыцынскага таварыства. 3 1844 г. — член Варшаўскага, з 1850 г. —■ Шведскага таварыства ўрачоў.
Вольга Гапонснка
Сівуха Віктар
Сівуха Віктар Сцяпанавіч)18.11.1951, в. Роўнае Рэчыцкагарна Гомельскайвобл.2 мастак.
У 1983 г. В. Сівуха скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацкапрамысловае вучылішча імя В. Мухінай па спецыялыіасці тэкстыль. Працуе мастаком у Доме мод у СанктПецярбургу. Член аб’яднання мастакоўбеларусаў Балтыі “Маю гонар”, Саюза мастакоў Расіі, член Таварыства свабодных мастакоў СанктПецярбургу, — працуе ў тэхніцы аплікацыі з тканіны. З’яўляецца ўдзельнікам многіх мастацкіх выставак. Творы В. Сівухі знаходзяцца ў музейных зборах і прыватных калекцыях Расіі, Беларусі, ЗША, Польшчы і інш. краін.
Ларыса Языковіч
Сілівончык Анатоль
Сілівончык Анатоль Паўлавіч(4.5.1957, в. Гамза Светлагорскага рна Гомельскайвобл.), дзеяч беларускай дыяспарыў Расіі, прадпрымальнік, мецэнат.
А. Сілівончык скончыў Мікалаеўскую сярэднюю школу Светлагорскага рна і Бабруйскі аўтатранспартны тэхнікум (1976), вучыцца ў Маскоўскай акадэміі народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі. У 19761978 гг. служыў у арміі. У 1978 г. пераехаў на сталае жыхарства ў Расію, у Сургут Цюменскай вобл. Працоўную дзейнасць у Сібіры пачынаў шафёрам на нафтавых распрацоўках. У 1987 г. стварыў прыватнае прадпрыемства. Далучыўшыся да беларускага руху, у снежні 1992 г. удзельнічаў у Сходзе беларусаў блізкага замежжа — першым зборы беларускай дыяспары на радзіме, які арганізавала Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Быў дэлегатам Першага з’езду беларусаў свету ў ліпені 1993 г., дзе яго выбралі ў склад Рады ЗБС “Бацькаўшчына”. У ліпені 1997 г. на Другім з’ездзе беларусаў свету паўторна абраны ў склад Рады. Стаў адным з ініцыятараў стварэння ў ліпені 1993 г. грамадскай арганізацыі — Рады прадпрымальнікаў беларускага замежжа, быў абраны намеснікам яе кіраўніка.
У 1993 г. ад Згуртавання “Бацькаўшчына” прызначаны адказным за выкананне праграмы па адраджэнню вобраза духоўнай святыні беларускага народа — Крыжа св. Ефрасінні Полацкай. Многае зрабіў, каб праграма была выканана паспяхова, каб адроджаны Крыж заняў належнае яму месца ў царкве Спаса ў Полацку. Адначасова стаў галоўным фундатарам праграмы.
Вядомы ў Беларусі і паза яе межамі сваёй дабрачыннай дзейнасцю, падтрымкай беларускай культуры. Аказваў фінансавую дапамогу ў выданні беларускіх кніг, дапамагаў у фінансаванні Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету, інш. мерапрыемстваў. Аплаціў выданне кнігі “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны” і вытворчасць дакументальнага фільма “Шлях да святыні” (пра Крыж св. Ефрасінні), якія выйшлі ў 1998 г. Купіў для жыхароў роднай вёскі аўтобус. Быў адным з ініцыятараў стварэння ў 1997 г. грамадскай арганізацыі “Міжнародны