• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Творчая спадчына С. Сахарава досыць вялікая. Яна ўключае ў сябе пераважна навуковыя працы кананічнага, гісторыкакультурнага, педагагічнага, этнаграфічнага і фальклорнага характару. Першыя яго выступленні ў прэсе — шэраг карэспанданцый у газеце “Внтебскнй голос” у 1903 г. пад псеўд. Скучаюіцнй. Дасланыя з Люцына, яны датычыліся правінцыйнага жыцця гэтага горада. У красавіку 1906 г. у гэтай жа газеце з’явілася яго публікацыя “Люцынская легенда аб старым замку”, якую ён запісаў ад свайго вучня. Сістэматычна выступаць у друку С. Сахараў пачаў з 1911 г. Змяшчаў свае матэрыялы ў “Полоцкнх епархнальных ведомостях”, “Внтебскнх губернскнх ведомостях”, часопісе Віцебскай вучонай архіўнай камісіі “ПолоцкоВнтебская старнна”, у “Юрьевском вестннке”, “Могнлевской жмзнн”. Знаходзячыся ў Юр’еве, выдаў кнігі на рускай мове “Канстанцін Дзмітрыевіч Ушынскі” (1916) і “Народная адукацыя ў Юр’еўскім павеце” (1917). У 192030я гг. выдаў кнігі ‘Тістарычны нарыс пяцігоддзя Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі за 19221927 гг.” (Дзвінск, 1927), “Горад Лудза ў мінулым і сучасным” (Рыга, 1935, на рус. мове), “Прападобная Ефрасіння, княжна Полацкая” (Рыга, 1938, нарус. мове), Полацкі князь Усяслаў— нацыянальны беларускі асілак” (Вілыія, 1939), “Праваслаўныя цэрквы ў Латгаліі” (Рыга, 1939, на рус. мове) і інш.; друкаваўся ў беларускіх газетах і часопісах, якія выходзілі ў Латвіі (“Голас беларуса”, “Думка беларуса”, “Беларуская школа ў Латвіі”), у віленскіх часопісах “Шлях моладзі” і “Калоссе”. Пазнавальнаезначэнне маюць нарысы пра беларускіх фалькларыстаў П. Шэйна, Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, гісторыка А. Сапунова, якога С. Сахараў называў беларускім Нестарам. Сярод гісторыкаэтнаграфічных прац вылучаецца “Беларускі каляндар на 1937 год”, куды ўвайшлі апісанні святаў, астралагічных з’яў, гістарычныя памяткі на кожны месяц, народныя прыкметы і сельскагаспадарчыя парады, літаратурныя і фальклорныя матэрыялы. Самай грунтоўнай сваёй працай С. Сахараў лічыў збор “Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў” (Рыга, 1940. Вып.1), які ўключаў 414 песень. Да некаторых з іх даваліся і нотныя запісы, а таксама фотаздымкі сялян, ад якіх творы былі запісаны. Большасць фальклорнаэтнаграфічных запісаў С. Сахарава засталіся ў рукапісах (сярод іх ёсць і запісы, зробленыя ў лагеры). У яго творчай спадчыне ёсць таксама працы па кнігазнаўстве і тэатразнаўстве, па гісторыі культурных сувязей беларусаў з літоўцамі і латышамі, працы педагагічнага і краязнаўчага характару. Рукапісы С. Сахарава зберагаюцца ў Цэнтральнай навуковай бібіліятэцы НАН Беларусі (ф. 3), а таксама ў навуковых бібліятэках Латвіі і Літвы.
    Ірына Багданоаіч
    Сачко Зося
    Сачко Зося(18.7.1955, в. Волька Беластоцкага ваяв., Польшча), беларуская. руская, польская, украінская паэтэса. Сябар Саюза польскіх пісьменнікаў (1992).
    3.	Сачко нарадзілася ў сялянскай сям’і. Закончыла Агульнаадукацыйны ліцэй імя Т. Касцюшкі ў БельскуПадляшскім і аддзяленне рускай філалогіі Люблінскага універсітэта. Працавала настаўніцай на Беласточчыне і ў
    266
    Персаналіі
    Варшаве. 3 1981 г. зноў на Беласточчыне. Дэбютавала вершам “Падарунак”, змешчаным у 1970 г. у беластоцкай “Ніве”. Потым пачала пісаць папольску (вершы ў часопісе “Radar”). У 1982 г. выдала ў Беластоку зборнік вершаў “Пошукі”. Зборнік “Над днём похіляна” (Беласток, 1991) напісаны на беларускай гаворцы, пераходнай паміж беларускай і ўкраінскай мовамі. Вершы 3. Сачко на ўкраінскай мове з 1984 г. друкуюцца ў часопісах “Наш голос”, “Наше слово”, “Всесвіт”, “Світовнд”, “Над Бугом і Нарвою”. Яны змешчаны ў “Анталогіі ўкраінскай сучаснай паэзіі ў дыяспары” (Кіеў; Таронта, 1993). У паэзіі 3. Сачко раскрываецца інтымны свет сучаснай жанчыны, адчуваецца турбота за лёс чалавека. Жыве ў БельскуПадляшскім.
    Ян Чыквін (Беласток, Полыйча)
    Сваяк Янка
    СваякЯнка (сапр. Фальскі Мар’ян; крыпт. М. Ф., М. F.; 7.12.1881, в. Нача Слуцкага пав. Мінскайгуб., цяпер Ляхавіцкірн Брэсцкай вобл.  7.10.1974, Варшава), польскі і беларускі перакладчык, публіцыст, педагог, грамадскі дзеяч, прафесар (1954).
    Я. Сваяк у 1899 г. скончыў Мінскую гімназію, потым вучыўся ў Варшаўскім політэхнічным інстытуце. Адзін з аўтараў лістовак на беларускай мове “Царская гаспадарка”, “Прызыўныя” (19041905), у якіх востра крытыкавалася тагачасная афіцыйная царская палітыка. У 19051906 гг. актыўны дзеяч ППС, пасля ППСлявіцы, падтрымліваў кантакты з Беларускай сацыялістычнай грамадой. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1907 г. арыштаваны царскімі ўладамі і заключаны ў Варшаўскую цытадэль. У 1910 г. выдаў польскі лемантар “Навука чытання і пісання”, які вызначаўся перадавой методыкай і на працягу 60 гадоў быў абавязковым падручнікам у школах. 3 1919 г. працаваў у Міністэрстве асветы Польшчы. У 1931 г. быў экспертам Лігі нацый у Кітаі па праблемах школы. Пасля Другой сусветнай вайны працаваў у Міністэрстве асветы ПНР і Польскай Акадэміі навук — кіраўнік, куратар аддзела арганізацыі асветы.
    У 1904 г. у кракаўскай друкарні У. Тэадарчука Я. Сваяк надрукаваў пабеларуску свой пераклад апавядання Г. Сянкевіча “Янкамузыкант” і аповесці невядомага аўтара “Ведзьма”. У 1906 г. у перакладзе на беларускую мову выдаў апавяданне М. Жыха (С. Жаромскага) “Да свайго Бога”. Пад уласным прозвішчам апублікаваў на польскай мове шматлікія працы па гісторыі, арганізацыі і методыцы навучання, а таксама мемуары.
    Мікалай Варвашэвіч (Брэст)
    СвітычІлліч
    СвітычІлліч(ІллічСвітыч)(псеўд., сапр. УладзіслаўІгнаційСтаніслававіч; 1853, Магілёўскаягуб. 21.7.1916 Кіеў), рэвалюцыянер, літаратар.
    Паходзіў СвітычІлліч са шляхты Магілёўскай губ. (бацька — тытулярны саветнік). Вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, дзе кіраваў гуртком і адкуль з 4 курса быў выключаны за “дрэнныя паводзіны”. Служыў юнкерам у 61м пяхотным Уладзімірскім палку, потым — пісарам на КіеўскаБрэсцкай чыгунцы, вёў прапаганду сярод рабочых у Крэменчугу. 3 вясны 1876 г. працаваў чорнарабочым у Ачакаве на будоўлі крапасной батарэі, распаўсюджваў забароненыя кнігі, якія атрымліваў ад сваёй сястры Элеаноры, сярод рабочых і матросаў. Быў арыштаваны і пераведзены ў Херсонскі турэмны замак (па гэтай жа справе прыцягвалася да адказнасці яго сястра Лізавета, якая служыла настаўніцай пры пансіёне ў Кіеве), адтуль уцёк у снежні 1877 г. Нелегальна жыў у Адэсе пад прозвішчам Ф. Васкрасенскага і ўваходзіў у гурток I. Кавалынскага. Прымаў удзел у друкаванні адозвы ‘Толас сумленных людзей”. У студзені 1878 г. быў арыштаваны ў Адэсе (пры аказанні ўзброенага супраціўлення быў паранены ў нагу) і асуджаны на 8 год катаржных работ. Да лістапада 1880 г. сядзеў у адзіночцы Навабеліцкай катаржнай турмы, да вясны 1881 г. •— у Мцэнскай перасыльнай турме. На Карыйскія руднікі прыбыўулютым 1882 г.У 1883г. накіраваны на пасяленне ў Якуцкую вобл. У 1884 г. паселены ў Амгінскай слабадзе; у красавіку 1886 г. пераведзены ў Барагонскі ўлус, а вясною 1887 г. — у ВерхнеКангаласкі ўлус, прыпісаны да сялянскай грамады. У маі 1893 г. выехаў з Якуцкай вобл. Жыў пад наглядам паліцыі ў Іркуцку, дзе працаваў у “Восточном обозреннн” і ва Уладзівастоку. У 1900 гг. вярнуўся ў Еўрапейскую Расію. Супрацоўнічаў у “Новостях” і інш. газетах. Ананімна ў Жэневе ў 1901 г. выдаў “Надмагільнае слова Аляксандру II (Успаміны палітычнагакатаржаніна)”,у 190611921 гг. перавыдаваліся пад назвай “У каменным мяшку”. Некралогі аб ім былі змешчаны ў “Кневской мыслн” (1916. № 204) і “Нсторнческом вестішке” (1916. Т. 9).
    Алесь Баркоўскі (Якуцк)
    267
    Псрсаналіі
    Свянціцкі Баляслаў
    Свяпціцкі Баляслаў (16.2.1876, в. Закалюжжа Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяперЛагойскірнМінскай вобл., — /966, Варшава), інжынерпа селькай гаспадарцы, публіцыст, філосаф.
    Б. Свянціцкі нарадзіўся ў беларускай сям’і. У 1899 г. закончыў вышэйшую сельскагаспадарчую школу ў Пулавах (Польшча). У 1908 г. ажаніўся з Канстанцыяй Сіпайла, выпускніцай вакальнага факультэта Маскоўскай кансерваторыі, пазней — прафесарам кафедры спеваў у Вільні. Да 1920 г. у родавым маёнтку ўводзіў новыя метады земляробства, садаводстваі лесаводства. У міжваенны перыяд (19211939) Б. Свянціцкі быў супрацоўнікам Аддзела зямельнай рэформы і парцэляцыі ў Вільні.
    У 1938 г. Б. Свянціцкі выдаў у Вільні кнігу “Унія хрысціянскіх краін”, дзе выступаў за злучэнне суверэнных народаў, якія прынялі за аснову існавання хрысціянскія прынцыпы. Крытычна ацэньваў польскую палітыку ў адносінах да слабейшых народаў. Б.Свянціцкі — прыхільнік каталіцкаправаслаўнага збліжэнпя. Быў сябрам праваслаўных бацькоў вядомага польскага пісьменніка А. Голубева. Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Торуні, Варшаве. Даследчык полльскай філасофіі XX ст.
    Чэслаў Сэнюх (Варшава)
    Семашкевіч Раман
    Семашкевіч Раман Мацвеевіч (/. /0. /900, в. Лебедзева Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскірн. Мінскай вобл.  /937), жывапісец, графік, скульптар.
    Нарадзіўся ў беларускай мнагадзетнай сялянскай сям’і. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Там жа спасцігаў пачаткі выяўленчага мастацтва. Уступіў у Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі. Пераехаў у СССР, з 1924 г. вучыўся на скульптурным аддзяленні Віцебскага мастацкага тэхнікума, прымаў тут удзел у стварэнні мастацкай секцыіфіліяла “Маладняка”. Пасля заканчэння тэхнікума ў 1927 г. быў накіраваны як выдатнік ва Усерасійскі мастацкатэхнічны інстытут у Маскве. Вучыўся на факультэце жывапісу (майстэрня Д. Кардоўскага), які скончыў ў 1930 г. Працаваў апантана, здзіўляючы сучаснікаў сваім самабытным талентам і наватарствам. Пісаў партрэты, пейзажы, не прытрымліваўся догмаў. Сучаснікі лічылі яго самародкам, яркім “стыхійным” мастаком. У лістападзе 1937 г. беспадстаўна рэпрэсіраваны па сфабрыкаванай НКУС справе і ў снежні гэтага года расстраляны без суда і следства. Рэабілітаваны ў 1958 г.
    Творчая праца Р. Семашкевіча пачалася з афармлення маладзёжнага часопіса “Рунь” (1923), які выдавалі навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі. Графічныя работы мастака адлюстроўвалі родныя пейзажы, сялянскі побыт, а многія жывапісныя палотны — пратэст працоўных Заходняй Беларусі супраць прыгнёту, прысвечаны барацьбітам падполля (“Галадоўка палітзняволеных у Лукішскай турме”, “На этапе”, “Здзек паліцыі” і інш.), грамадскім дзеячам і майстрам культуры (партрэты А. Грыневіча, В. Таўлая, Я. Купалы, Я. Коласа, групавы партрэт М. Галадзеда, М. Гікалы і А. Александровіча, “Камсамолка”). Стварыў скульптурную кампазіцыю “Юны змаганец”. Яго творчасцю захапляліся знакаміты авангардыст У. Татлін, вядомы крытык і перакладчык С. Ромаў, пісьменнікі В. Катаеў і К. Паустоўскі, мастак А. Дайнека і інш. За сваё нядоўгае жыццё мастак стварыў багатую спадчыну — 700 палотнаў, шмат графічных работ. У час арышту былі канфіскаваны больш за 300 жывапісных палотнаў, лёс якіх невядомы. Частка яго спадчыны цяпер захоўваецца ў музеях Масквы, СанктПецярбургу, Нікалаева, Таганрога, Яраслаўля, Мінска, прыватных калекцыях.