Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Пятрусь Капчык (Ізяслаў, Украіна)
Садоўскі Аляксандр
Садоўскі Аляксандр Іванавіч (24.11.1859, Віцебск26.12.1921, Прага), фізік, прафесар.
Нарадзіўся А. Садоўскі ў шляхецкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. У 1872 г. паступіў у Аляксандраўскую рускую гімназію ў Гельсінгфорсе, якую паспяхова скончыў у 1877 г. і ў тым жа годзе паступіў на фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1881 г. Быў пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 3 1882 г. выкладаў матэматыку і фізіку ў гімназіях і прыватных вучылішчах, у вышэйшых навучальных установах Пецярбурга— Інстытуце грамадзянскіх інжынераў, Марской акадэміі, Горным інстытуце. У 1894 г. зацверджаны прафесарам Юр’еўскага (Тартускага) універсітэта. 3 1916 г.
261
Персаналіі
— загадчык кафедры фізікі Марской акадэміі. Прымаў удзел ў рабоце з’ездаў рускіх прыродазнаўцаў і ўрачоў (18891913), расійскіх з’ездаў выкладчыкаў фізікі (Пецярбург, 19021913). Быў членам Рускага фізікахімічнага таварыства. У ліпені 1915 г. запрошаны Ваеннапрамысловым камітэтам Расіі кансультантам на Расійскае прадпрыемства па дакладнай механіцы і оптыцы для вырашэння праблем, звязаных з вытворчасцю аптычнага шкла для ваенных мэтаў. 3 1919 г. жыў у Празе, дзе з 1923 г. загадваў кафедрай фізікі Расійскага народнага універсітэта.
Першыя навуковыя даследаванні А. Садоўскага былі прысвечаны вывучэнню электрамагнітных уласцівасцей розных рэчываў. Эксперыментальна паказаў анамальныя паводзіны вісмута ў магнітным полі. Вынікі гэтых даследаванняў былі выкладзены вучоным ў магістэрскай дысертацыі, якую ён паспяхова абараніў ў 1894 г. Праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне оптыкі і спектраскапіі. У 1898 г. упершыню тэарэтычна даказаў існаванне вярчальнага дзеяння светлавых хваляў, якія падаюць на крышталь (эфект Садоўскага), вылічыў вярчальныя моманты і даказаў магчымасць непасрэднага пераўтварэння светлавой энергіі ў механічную. Слушнасць тэарэтычных высноў А. Садоўскага была эксперыментальна даказана толькі ў 1935 г. амерыканскім вучоным Р. Бэтам, пасля чаго яны і атрымалі сусветнае прызнанне. Распрацаваў таксама спектральны метад вымярэння тэмпературы.
Вольга Гапопенка
Сакол Пятро
СаколПятро(сапр. Масальскі ПётрАляксандравіч, інш. псеўд. Пятрусь; 1(14). 7.1905, м. Пасінь Люцынскага пав. Віцебскай губ., цяперв. Пасіне Лудзенскага рна Латвіі 6.7.1985, Рыга), паэт, перакладчык, фалькларыст.
Нарадзіўся П. Сакол у сялянскай сям’і. Пасля вучобы ў Пасінскай народнай школе і Себежскім вучылішчы займаўся ў Люцынскай беларускай гімназіі (19221923). У 1923 г. пераехаў у Рыгу, дзе працаваў на выпадковых работах— канторшчыкам, рабочымбудаўніком, падзёншчыкам на тартаку, карэктарам у рэдакцыі газеты ‘Толас бел^руса”. Вечарамі вучыўся на Беларускіх 2гадовых настаўніцкіх курсах (19251926). У 1927 г. атрымаў месца настаўнікапрактыканта ў Даўгаўпілскай беларускай гімназіі. За дзейнасць у партыі незалежных сацыялістаў і ў Латгальскім рабочым прафсаюзе быў арыштаваны, пазбаўлены права настаўнічаць, жыў пад наглядам паліцыі. У 19291936 гг. уладкоўваўся на розныя часовыя работы ў Ліепаі і Рызе— чарцёжнікам, табельшчыкам, грузчыкам, карэктарамперакладчыкам часопіса “Беларуская школа ў Латвіі”, справаводам рыжскай беларускай вячэрняй школы. Састудзеня 1936даліпеня 1942 г. працаваў бухгалтарам на фанернай фабрыцы, адкуль у адміністрацыйным парадку быў пераведзены на пасаду карэктараперакладчыка ў рэдакцыю часопіса “Новы шлях”, створанага ў Рызе нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. У штаце рэдакцыі знаходзіўся да верасня 1944 г., калі, пазбягаючы прымусовай эвакуацыі ў Германію, трапіў у Шкедскае лясніцтва (Курляндыя) на нарыхтоўку дроў. Быў рэпрэсіраваны. 3 1945 да 1947 г. знаходзіўся на “фільтрацыі” ў Хабараўскім краі, у НіжнеАмурскім выхаваўчапрацоўным лагеры МУС СССР. Вярнуўся ў Рыгу ў сакавіку 1947 г. Працаваў вартаўніком, дарожным майстрам, нарміроўшчыкам.
Захапленне літаратурай пачалося ў П. Сакола са знаёмства з паэмай “Тарас на Парнасе”, якую ён ведаў на памяць Калі вучыўся ў Люцынскай беларускай гімназіі, рыхтаваў там штомесячнік вучнёўскай творчасці і фальклорных запісаў “Ластаўка” (выйшлі 9 нумароў), прымаў удзел у тэатральных пастаноўках, ладзіў літаратурныя чытанні. Першыя спробы пяра — п’есы, якія пачаў пісаць з 15гадовага ўзросту. Але больш удаваліся вершы (друкаваліся яны з 1923 г.) пра гістарычнае мінулае краю (“Люцынскі замак”), пра самаўсведамленне асобы ва ўмовах нацыянальнага і сацыяльнага прымусу (“Беларускі сцяг”) і скаўцкі рух. Пісаў пра нялёгкае жыццё працоўнага чалавека (“Каваль”), пакуты латгальскага сялянства (“Адвечныя рабы”). Пасляваенныя рэпрэсіі на 20 гадоў перапыпілі працу на беларускай ніве. Так засталася неадноўленай картатэка да беларускалатышскага слоўніка, якую ён складаў у канцы вайны. Паэтычная спадчына П. Сакола невялікая: зборнік вершаў “На світанні” (1929), пераклады твораў рускіх і ўкраінскіх паэтаў, прозы Я. Порука і паэзіі Я. Райніса, латышскіх фальклорных твораў. У 1935 г. зрабіў смелую спробу падрыхтаваць зборнік перакладаў латышскіх дайнаў. Але яго падборка латышскіх народных песень убачыла свет у штотыднёвіку “Далягляды” толькі ў 1979 г. Зборнік перакладаў “Дайны” быў выдадзены ў Мінску ў 1987 г.
Сяргей Панізнік
262
Персаналіі
Салавейчык Хаім
Салавейчык Хаім хаЛеві (1853, Валожын Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. /9]8, Отвоцк, Польшча), яўрэйскірэлігійныдзеяч, вучоныталмудыст.
3 1873 г. X. Салавейчык выкладаў у Валожынскай іешыве, з 1880 г. і да яе закрыцця ў 1892 г. — адзін з равінаў і яе кіраўнікоў. Пасля смерці бацькі ў 1892 г. змяніў яго на пасадзе равіна ў Брэсце. Лічыў галоўным сваім абавязкам клопаты аб духоўных і матэрыяльных патрэбах абшчыны. Удзельнічаў у некалькіх з’ездах расійскіх равінаў і аказаў на іх пастановы вырашалыіы ўплыў. Прытрымліваўся кансерватыўных поглядаў на свецкую адукацыю яўрэяў і выступаў супраць сіянізму. X. Салавейчык выдзяляўся цярплівасцю, дабрынёй і міласэрнасцю, якія сталі легендарнымі. Яго метад выкладання ў Брэсце атрымаў пазней назву брэсцкага. У Першую сусветную вайну пераехаў у Мінск, у 1918 г. — у Варшаву, а адтуль — у Отвацк.
Пры жыцці X. Салавейчыка не ўбачыла свет ніводная яго праца, — яго вучэнне і спосаб выкладання перадаваліся ў беларускіх іешывах з вуснаў у вусны яго вучнямі. Толькі невялікую колькасць сваіх навел, якія лічыў выверанымі, ён выклаў у пісьмовай форме. Пасмяротна яны выдадзены пад назвай “Навелы нашага настаўніка Хаіма хаЛеві”. Метад вывучэння Галахі, прапанаваны X. Салавейчыкам, пераважае ў іешывах “літоўскага тыпу” ісёння.
Браніслава Котава
Саламенка Мікалай
Саламенка Мікалай Сцяпанавіч(5.12.1923, Мінск25.6.1995, СанктПецярбург, Расія), вучоныўгаліне механікі. Акадэмік AH СССР (1984, членкарэспандэнт з 1975), Расійскай акадэміі навук (з 1991). ЛаўрэатДзяржаўнайпрэміі СССР(1984).
М. Саламенка скончыў у 1946 г. Вышэйшае ваеннамарское інжынернае вучылішча. Працаваў у розных канструктарскіх бюро СССР у Інстытуце праблем транспарту ў СанктПецярбургу.
Асноўныя навуковыя працы М. Саламенкі прысвечаны будаўнічай механіцы караблёў, статыцы і дынаміцы інжынерных збудаванняў, пласцін і абалонак, праблемам дынамічнай устойлівасці абалонак пры дзяленні ўдарных хваляў. Вывучаў уплывы геалагічнай нелінейнасці канструкцый і пругкапластычных характарыстык матэрыялаў на дынамічную трываласць і ўстойлівасць абалонак і плоскіх перакрыццяў. Даследаваў павышэнне надзейнасці інжынерных збудаванняў.
Вольга Гапонснка
Салаўёў Зіновій
Салаўёў Зіновій Пятровіч (10.11.1876, Гродна — 6.11.1928, Масква), вучонымедык, прафесар, дзяржаўны і грамадскідзеяч.
3. Салаўёў нарадзіўся ў сям’і губернскага каморніка. Пазней сям’я пераехала ў Сімбірск (цяпер Ульянаўск). У 1897 г. скончыў Сімбірскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Казанскага універсітэта. Пасля заканчэння універсітэта, у 1904 г., з атрадам Чырвонага Крыжа, Салаўёў паехаў на фронт у Маньчжурыю. У 1905 г. атрымаў прызначэнне на пасаду цывільнага ўрача, пасля загадваў санітарным бюро Сімбірскага земства, а на наступны год перайшоў у Саратаўскае земства. У 19051906 гг. наш зямляк разам з братам У. Леніна Дзмітрыем Ульянавым, санітарным урачом Сімбірскага павятовага земства, быў членам Сімбірскага камітэта РСДРП. За падполную дзейнасць у 1908 г. 3. Салаўёва на тры гады выслалі ў УсцьСысольск пад нагляд паліцыі. Там, на Валагодчыне, ён як мог дапамагаў людзям, хоць працаваць урачом яму не дазвалялі. У ссылцы 3. Салаўёў займаўся літаратурнапубліцыстычнай працай. У тагачаснай медыцынскай перыёдыцы — часопісах “Фельдшерскнй вестннк”, ’’Обіцественный врач”, “Русскнй врач” і інш. з’яўляюцца яго артыкулы і допісы. Вярнуўшыся ў 1912 са ссылкі, 3. Салаўёў стаў рэдактарам аддзела часопіса “Обіцественный врач” у Маскве, сакратаром Усерасійскай лігі барацьбы з туберкулёзам. 17 красавіка 1917 ў Маскве адбыўся надзвычайны пірагоўскі з’езд урачоў, на якім 3. Салаўёў быў выбраны членам праўлення. 3 28 жніўня стала выходзіць новая штотыднёвая газета “Врачебная жнзнь”, галоўным рэдактарам якой быў 3. Салаўёў. Актыўна ўдзельнічаў ў правядзенні паўстання ў Маскве ў 1917 г. Пасля рэвалюцыі наладжваў дзейнасць медыцынскіх устаноў. Працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя ў Народным камісарыяце ўнутраных спраў, а з 11 чэрвеня 1918 г. — намеснікам наркома аховы здароўя РСФСР. Нязменны старшыпя Цэнтральнага камітэта Чырвонага Крыжа, прафесар кафедры сацыяльнай гігіены, начальнік
263
Персаналіі
Галоўнага ваеннасанітарнага ўпраўлення, ініцыятар стварэння піянерскага лагера “Артэк”. 3. Салаўёў у сваёй рабоце кіраваўся тым, што ахова здароўя частка дзяржаўнага ладу жыцця.
Імя 3. Салаўёва прысвоена 1й клінічнай бальніцы г. Гродна.
Галіна Івуць
Саленіекс Эдуардс
СаленіексЭдуардс(6.6.1900. в. Пушча Аршапскагапав. Магілёўскай губ., цяперв. Грузды Сеітенскага рна Віцебскай вобл. 6.5.1977, Рыга), латышскіпісьменнік.
Э. Саленіекс нарадзіўся ў сям’і латышскіх перасяленцаўкаланістаў. У 1910 1913 гг. хадзіў у школу ў в. Забор’е. У 1918 г. скончыў прыватпую латышскую гімназію Неруша ў Віцебску. У 1919 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Пасля лячэння ў шпіталі (Віцебск) працаваў пісарам ваеннага камісарыята ў Какоўчыне (1920 1921), настаўнічаў у Ярошынскай валасной (1922) і Лашнеўскай сямігадовай (1923 1929) школах. Вучыў дзяцей і ў Вялікалуцкім раёне. На пачатку 1930х гг. працаваў літаратурным рэдактарам латышскай газеты “Комунару Цыня”, якая выходзіла ў Маскве. 3 1934 па 1937 г. узначальваў рэдакцыю дзіцячай і мастацкай літаратуры выдавецтва “Праметэй”. Быў рэпрэсіраваны, да 1946 г. жыццё Э. Саленіекса праходзіла на Калыме. Пасля рэабілітацыі (1956) пераехаў у Латвію, але толькі ў 1960 г. яму было дазволена пасяліцца ў Рызе. Сябрам Саюза пісьменнікаў стаў у 1953 г. У 1970 г. атрымаў званне заслужанага дзеяча культуры ЛССР.