• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    270
    Персаналіі
    дабрачынны Фонд Жыватворнага Крыжа св. Ефрасінні Полацкай”, зарэгістраванай 29 кастрычніка 1997 г. Пасля абрання прэзідэнтам Фонду стаў яго асноўным ахвярадаўцам.
    За паспяховую работу па аднаўленню вобраза Крыжа св. Ефрасінні ўзнагароджаны Маскоўскім патрыярхатам ордэнам Святога Роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
    Жыве і працуе ў г. Сургуце, але часта наведвае Беларусь, каб працягваць грамадскую працу на карысць Бацькаўшчыны.
    Гзнпа Сурмач
    Скарджус Вінцас
    Скарджус (Скардзіс) Вінцас (псеўд. В. Віскарас;2.4.1897, Сафейск Магілёўскага пав. ігуб., цяпер Магілёўскага рна івобл. — 15.2.1967, Вільнюс), літоўскі, беларускі ірускі паэт, публіцыст.
    В.	Скарджус нарадзіўся ў сялянскай сям’і літоўцаўперасяленцаў. Скончыў педагагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1926). Настаўнічаў у г. Талачыне Віцебскай вобл. У 19301937 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута нацыянальных меншасцей АН БССР. У 1938 г. быў высланы ў Казахстан. У 19391958 гг. — на адміністрацыйнай рабоце ў Кустанайскай вобл. У 1957 г. рэабілітаваны. Напісаў публіцыстычныя творы “Нацыянальнакультурнае будаўніцтва сярод літоўскіх працоўных у Савецкай Беларусі” (1932, на рус. мове) і “Літоўцы ў Савецкай Беларусі” (1935, на бел. мове). У літоўскім і беларускім перыядычным друку публікаваў вершы, артыкулы пра культуру, быт і фальклор літоўцау у Беларусі. У перыядычных выданнях Кустаная змяшчаў вершы на рускай мове. У 1961 г. у Вільнюсе выйшла кніга вершаў В. Скарджуса “Дарогамі змагання”. У яго паэзіі пераважаюць вобразы і тэмы сельскага, калгаснага жыцця.
    Яніна Кісялёва
    Смоліч Уллян
    Смоліч УллянЯўгенавіч (3.10.1922, в. Воўчая Гара Рэчыцкагарна Гомельскай вобл.ў геолаг, журналіст.
    Нарадзіўся У. Смоліч у сям’і служачага. У 1940 г. скончыў 9 класаў СШ ў г. Рэчыцы і паступіў у Архангельскае ваеннаінжынернае вучылішча, якое скончыў у ліпені 1941 г. Да снежня 1941 г. служыў камандзірам сапёрнага узвода 866 стралковага палка, адкуль быў накіраваны ў тыл ворага і знаходзіўся у складзе партызанскага атрада імя Будзённага брыгады імя Варашылава Гомельскага паўднёвага злучэння (камандзір узвода, роты, дыверсійнападрыўной групы). У 1943 1945 гг. служыў у органах дзяржаўнай бяспекі. У 1948 г. выехаў у Магадан, дзе скончыў курсы горных майстроў і пачаў працаваць горным майстрам, затым геолагам на шахце “Маршальская”. Быў карэспандэнтам газеты “Северная Заря” (п. УсцьНера Аймяконскага рна ЯАССР). Там жа друкаваліся яго ўспаміны з партызанскага мінулага ў Беларусі. Узнагароджаны ордэнам і медалямі.
    Алесь Баркоўскі (Якуцк)
    Снарская Іна
    Снарская Іна Станіславаўна (7.3.1965, Полацк), інжынербудаўнік, журналіст, паэтэса. Дзеяч беларускай дыяспары на Украіне.
    Скончыла Полацкую СШ № 3 і Наваполацкі політэхнічны інстытут і атрымала дыплом інжынерабудаўніка. Пасля заканчэння інстытута (1987) тры месяцы працавала ў Маладзечна, выйшла замуж за ўкраінца і пераехала на Украіну, дзе спынілася на сталае жыццё ў г. Палтаве. Два гады працавала па спецыяльнасці на кафедры жалезабетонных канструкцый Палтаўскага тэхналагічнага універсітэта, але, маючы творчую натуру, занялася журналістыкай.
    Пісаць у розныя беларускія выданні Снарская пачала яшчэ ў 8м класе ў Полацку. На журналісцкай працы Снарская пачынала рэкламным агентам выдавецтва “Крнннця” (“Крыніца”), потым намеснікам рэдактара часопіса “Бізнесклуб”, рэдактарам аддзела на канале камерцыйнага тэлебачання “ЮТАТВ”. Сёння яна — прэссакратар Палтаўскага абласнога цэнтра сацыяльных служб для моладзі. Снарская працяглы час супрацоўнічае з дзяржаўным абласным тэлебачаннем “Палтава”, яе допісы, вершы рэгулярна друкуюцца ў палтаўскіх газетах “Прнватна справа”, “Молода громада”, у кіеўскіх газетах “Закон і бізнес”, “Молодь Украінн”. У Беларусі і Украіне Снарская добра вядома як таленавітая паэтка, а першы верш (на рускай мове) напісала на 4м курсе інстытута. У той час (1986) яна наведвала Наваполацкае літаратурнае аб’яднанне “Крыніца”, якім кіраваў Уладзімір Арлоў. Побач з ёю былі такія неардынарныя асобы, як С. СокалаўВоюш, В. Аксак, Н. Гальпяровіч, I. Жарнасек, Л. Баршчэўскі,
    271
    Персаналіі
    мастакі С. і Р. Цімохавы. Ёй было ў каго павучыцца майстэрству вершаскладання, беларускай мове, беларускасці. “Крыніца” адыграла вызначальную ролю ў яе творчым станаўленні, у станаўленні нацыянальнай свядомасці, хаця любоў да беларускай мовы ў яе была ад бабулі, у якой яна гадавалася да першага класа. Ды й маці была выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры, у хатняй бібліятэцы было шмат кніг славутых беларускіх паэтаў і празаікаў.
    Першыя вершы I. Снарскай з’явіліся ў полацкай газеце “Сцяг камунізму’. I Іотым былі вершаваныя падборкі ў наваполацкім “Хіміку”, а ў 1987 г. яе вершы пабачылі свет ў часопісе “Маладосць’ . Ахвотна друкавалі I. Снарскую насваіх старонках “Беларусь”, “Першацвет”, “Полымя”, “Крыніца”. “Край”. А наУкраіне яе вершы можна пабачыць у “Палтаўскай думцы”, “Маладой грамадзе”, “Моладзі Украіны” (у верасні 1997 г. самая папулярная маладзёжная газета Украіны надрукавала вершы Іны ў арыгінале, пабеларуску).
    У 1994 г. у сталіцы Беларусі выйшаў першы паэтычны зборнік I. Снарскай “Пацеркі”, які адразу прыцягнуў увагу як крытыкаў літаратуры, так і аматараў паэзіі. А ў 1997 г. у Кіеве 13 вершаў Іны Снарскай ўвайшлі ў калектыўную трохтомную анталогію выбранай паэзіі “На нашай, на сваёй зямлі”. Чарговы зборнік паэзіі "Пачакай, мая птушка” выйшаў у 1998 г. Прынята ў Саюз журналістаў Украіны, у 1998 г. стала сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Выхоўвае сына Уладзіка.
    Снарская — кіраўнік беларускага культурнаасветнага асяродка ў Палтаве, які мае паэтычную назву “Агніца”. Галоўная задача “Агніцы” — не даваць беларускім палтаўчанам забыцца пра родную зямлю, мову, гісторыю. Бярэ актыўны ўдзел у рабоце ЗБС “Бацькаўшчына”, была дэлегатам абодвух з’ездаў, абрана ў Вялікую раду ЗБС “Бацькаўшчына”.
    Пятрусь Капчык (Ізяслаў, Украіна)
    Сосна Грыгорый
    Сасна Грыгорый Афанасьевіч (30.4.1939, в. ШэрніБельскаПадляшскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускірэлігійны іграмадскідзеячу Польшчы.
    У 1963 г. скончыў Хрысціянскую тэалагічную акадэмію ў Варшаве. У 1966 г. атрымаў ступень магістра багаслоўя. Працаваў святаром у населеных пунктах Кодэнь і Капытаў (19601964), Сямяцічы, Рогаўка і Цеханавец (19641987), з 1987 г. настаяцель прыхода ў Рыбалах, Паўлах і Войшках. Займаецца гісторыяй праваслаўнай царквы ў Польшчы, бібліяграфіяй ўсходняга хрысціянства, польскамоўнага друку аб Беларусі. Аўтар грунтоўнага даследавання “Бібліяграфія праваслаўных прыходаў на Беласточчыне” (Беласток, 19841992; Рыбалы, 19911993. Ч. 14), у якім разглядае гісторыю праваслаўнай царквы на Беласточчыне, постаці праваслаўных царкоўных дзеячаў гэтага краю, адносіны польскіх дзяржаўных улад да праваслаўнай царквы ў Польшчы ўвогуле і на Беласточчыне ў прыватнасці. Надрукаваў працы “Праваслаўная царква на Беласточчыне і адносіны да яе ўлад II Рэчы Паспалітай: Выбраныя дакументы (19281939)” (Рыбалы, 1991), “Дзейнасць царквы ў БельскуПадляшскім” (у сааўтарстве з Д. Фёнікам, Беласток, 1995), “Нацыянальныя і рэлігійныя справы і адносіны да іх польскай дзяржавы: 36. дакументаў (19441948)” (Беласток, 1996) і інш. Аўтар артыкулаў у часопісах “Wiadomosci Polskiego Autokefalicznego Kosciola Prawoslawnego”, “Cerkowny wiestnik”, “Przegl^d Prawoslawny”, “Беларускі каляндар", “Rocznik Teologiczny”, “Праваслаўе ў Беларусі i ў свеце” і інш. Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), удзельнік навуковых канферэнцый у Беластоку, Варшаве, Мінску, Гродне, Брэсце, Вільнюсе і інш.
    Узнагароджаны сярэбраным знакам “Заслужаны Беласточчыне” (1984), сярэбраным Крыжам заслугі ПНР (1985), медалём імя кн. Канстанціна Астрожскага, прысвоенага рэдакцыяй штомесячніка “Przegla d Prawoslawny” (1993), ордэнам св. Марыі Магдалены II ступені (1995).
    Ларыса Языковіч
    Стальмаховіч Міхаіл
    Стальмаховіч Міхаіл Ігнатавіч (1830, Мсціслаўль Магілёўскайгуб., цяпер Магілёўская вобл. 1870, Харкаў), правазнавец. Прыватдацэнт Харкаўскага універсітэта.
    Нарадзіўся М. Стальмаховіч у сям’і дробнага чыноўніка. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у Мсціслаўлі і Магілёве. У 1852 г. скончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага універсітэта (вучыўся за кошт Магілёўскага Прыказа грамадскага апекавання) са ступенню кандыдата. У 1854 г. здаў экзамен на ступень магістра дзяржаўнага права і ў 1861 г. абараніў дысертацыю “Погляд на развіццё і сучасны стан фінансавай навукі”. У 1862 г. па хадайніцтву факультэта быў зацверджаны выкладчыкам на кафедры законаў аб дзяржаўных павіннасцях і фінансах. 3 кастрычніка 1862 г. — прыватдацэнт па кафедры фінансавага права. У сувязі з хваробай ў 1868 г. прыпыніў выкладчыцкую дзейнасць.
    Навуковыя даследаванні М. Стальмаховіча прысвечаны гісторыі і практычным пытанням грамадзянскага права. Займаўся фінансавым правам.
    Вольга Гапопснка
    272
    _Персаналіі
    Станкевіч Здзіслаў
    Сганкевіч Здзіслаў(28.11.1929. в. Вялікая Сваротва Навагрудскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскі рн Гродзенскай вобл.), педагог, гісторык
    3.	Станкевіч нарадзіўся ў беларускай сям’і. Бацька служыў у паліцыі, маці працавала настаўніцай. Прадзеды з абодвух бакоў былі ўдзельнікамі паўстання 1863 г. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны застаўся жыць у Польшчы, на Памор’і, дзе працаваў журналістам. У 1959 г. скончыў сацыяльнапедагагічны факультэт Варшаўскага універсітэта. Выкладаў у ліцэі і на настаўніцкіх курсах. ГІрацаваў спецыялістам па грамадскіх сувязях у прамысловасці.
    Выйшаўшы на пенсію, 3. Станкевіч пачаў вывучаць гісторыю Слонімшчыны. Збірае матэрыялы да манаграфічнай працы пра Слонім міжваеннага перыяду. Артыкулы 3. Станкевіча, прысвечаныя гісторыі Слоніма, друкаваліся ў “Слонімскай газеце”, з якой ён працягвае супрацоўнічаць. З’яўляецца адным з арганізатараў Універсітэта трэцяга тысячагоддзя ў Шчэціне, потым — у Слупску. Чытае лекцыі па сацыялогіі і філасофіі, закранае тэмы з гісторыі Беларусі.
    Жыве ў Слупску.
    Ірына Тамільчык
    Стахвюк Віктар
    Стахвюк Віктар (1948, в. Трэсцянка Нарэўскага пав. Беластоцкага ваяв.), паэт, публіцыст, беларускі грамадскі дзеячуПольшчы.
    В.	Стахвюк вучыўся ў беларускім ліцэі ў БельскуПадлятшскім. Скончыў Політэхнічны інстытут у Беластоку (па спецыяльнасці тэлеаўтаматыка), факультзт беларускай і рускай філалогіі Варшаўскага універсітэта. Вучыўся на двухгадовых курсах у Маскве у Польскай акадэміі навук вывучаў пытанні міжнародных адносін.