Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У час знаходжання ў Арэнбургу разам з Т. Занам А. Сузін займаўся вывучэннем геалагічнай будовы і расліннага свету навакольнага краю. Па просьбе Дэрпцкага (цяпер Тартускага) універсітэта выконваў кліматалагічныя і метэаралагічныя назіранні. У 1834г. прымаў удзел у экспедыцыі па Казахстану. Свае назіранні апублікаваўпазнейу працы “Экспедыцыяўкіргізскіястэпыў 1834годзе” (Kronika Rodzinna. 1871. №. 1720, 2224). Пасля амністыі (1838) А. Сузін пераехаў у Кіеў, а ў 1841 г. вярнуўся ў Вілыпо. Апошнія гады свайго жыцця правёў у Варшаве, дзе і памёр.
Валерый Ярмоленка
275
Персаналіі
Сулкоўскі Мікалай
СулкоўскіМікалай Пятровіч (12.11.1961, в. Колкі Столінскага рна Брэсцкай вобл.), прадпрымальнік, беларускі грамадскакультурны дзеячу Расй.
М. Сулкоўскі нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям’і. У 1962 г. яна выехала ў Кустанайскую вобл. (Казахстан). Пасля заканчэння прафтэхвучылішча М. Сулкоўскі працаваў механізатарам у Казахстане. Служыў у чыгуначных войскаху Прымор’і (19811983). Учас вайсковай службы быў узнагароджаны ганаровымі граматамі Прыморскага краю, занесены ў Ганаровую кнігу часці. 3 1983 г. жыве ў Новасібірску. Закончыў Новасібірскі інстытут воднага транспарту. Стварыў вытворчую гандлёвую фірму “БелТранссіб”. Праводзіць арганізацыйную работу па стварэшію Беларускага гандлёвага дому ў Новасібірску для пашырэння беларускай прадукцыі ў рэгіёнах Сібіры.
М. Сулкоўскі прымае актыўны ўдзел у грамадскакультурным жыцці беларускай дыяспары ў Новасібірску, прапагандуе ідэі захавання беларускай культуры ў Сібіры. Быў адным з ініцыятараў стварэння Рады прадпрымальнікаў беларускага замежжа (1993), мецэнатам праграмы Згуртавання беларусаў свету Бацькаўшчына” па стварэнню крыжа, падобнага да крыжа Ефрасінні Полацкай, арганізатарам сустрэчы беларусаў Сібіры ў Новасібірску (1995). Многа зрабіў для фінансавага забеспячэнпя дзейнасці Новасібірскага аб’яднання “Беларусы Сібіры”, старшынёй якога ён выбраны ў 1999 г. З’яўляецца намеснікам прэзідэнта нацыянальнакультурнай аўтаноміі беларусаў Новасібірска і Новасібірскай вобл. Быў удзельнікам З’езда беларусаў бліжняга замежжа, I і II з’ездаў беларусаў свету.
Узнагароджаны Ганаровай граматай ЗБС “Бацькаўшчына” (1997). Жыве ў Новасібірску.
Уладзімір Галуза (Новасібірск, Расія)
Сухі Павел
СухіПавелВосіпавіч (22.7(10.8). 1895. в. ГлыбоцкаеГзмельскагапав. Магілёўскайгуб., цяпер Гомельскага рнаГэмельскай вобл. 15.9.1975, Масква), авіяканструктар. ЛаўрэатЛенінскай прэміі (1968) іДзяржаўнай прэмй СССР(1943),двойчы Г°рой Сацыялістычнай Працы (1957,1965),доктар тэхнічных навук (1940).
Нарадзіўся П.Сухі ў сям і настаўніка. У 1905 г. паступіў вучыцца ў Гомельскую гімназію, якую скончыў у 1914 г. з сярэбраным медалём. У тым жа годзе паступіў на матэматычны факультэт Маскоўскага універсітэта, пасля заканчэння першага курса перайшоў у Маскоўскае вышэйшае тэхнічнае вучылішча. 3 1916 г. П. Сухі ў арміі, заканчвае школу прапаршчыкаў, прымае ўдзел ў Першай сусветнай вайне. У 19181920 гг. працуе выкладчыкам матэматыкі ў школе ў г. Лунінец Брэсцкай вобл., чыгуначнай школе ў Гомелі. Пасля аднаўлення дзейнасці вышэйшых навучальных устаноў Расіі прадоўжыў вучобу ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы (1920), якое скончыў у 1925 г. 3 1925 г. працаваў інжынерамканструктарам у Цэнтральным аэрагідрадынамічным інстытуце імя М. Жукоўскага (ЦАГІ), з 1936 г. — намеснікам начальніка канструктарскага бюро завода доследных канструкцый ЦАГІ, а з 1937 г. — начальнікам канструктарскага бюро завода. У 1939 г. прызначаны галоўным канструктарам і дырэктарам доследнага завода. 3 1956 г. — галоўны канструктар авіяцыйнай тэхнікі.
П. Сухі — аўтар больш 50 арыгінальных канструкцый ваенных самалётаў, з якіх 30 пабудаваны і выпрабаваны. Прымаў удзел у праектаванні самалётаў АНТ3, АНТ4, АНТ6, АНТ9, АНТ10. Пад кіраўніцтвам А. Тупалева распрацаваў знішчальнік 14 (АНТ5), выпрабаванні і серыйная вытворчасць якога былі пачаты ў 1927 г., і 114 (АНТ31) (1932—1934). Вядучы канструктар і кіраўнік аддзела па распрацоўцы самалётаў РД (АНТ25) і “Радзіма” (АНТ37). Стварыў шматфупкцыянальны баявы самалёт Су2, браніраваны штурмавік Су6, якія выкарыстоўваліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пад яго кіраўніцтвам у 19401941 гг. створаны доследныя знішчальнікі Су1, Су3 і інш. са звычайнымі і камбінаванымі сілавымі ўстаноўкамі з высокімі лётнатэхнічнымі характарыстыкамі, у 19421943 гг. — браніраваны штурмавік Су6. Адзін са стваралыйкаў звышгукавой рэактыўнай авіяцыі. Распрацаваў рэактыўныя самалёты Су9 з двума рэактыўнымі рухавікамі, знішчальнікперахватчык Су15 і інш. з турбарэактыўнымі рухавікамі, звышгукавыя знішчальнікі з стралападобным і трохвугольным крылом. Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны першы знішчальнікбамбардзіроўшчык Су7Б. Прымаў удзел ў распрацоўцы і кіраваўлётнымі выпрабаваннямі бамбардзіроўшчыкаТу14. Насамалётах канструкцыі П. Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту. У 1934 г. на самалёце РД (АНТ25) быў ўстаноўлены сусветны рэкорд па працягласці беспасадачнага палёту, а ў 1936 г. зроблены беспасадачны пералёт Масква Далёкі Усход (экіпаж пад кіраўніцтвам В. Чкалава). На самалётах Т431 і Т405 устаноўлены два сусветныя рэкорды па вышыні (1959, 1962) і два рэкорды хуткасці палёту па замкнёным маршруце (1960, 1962).
П. Сухі быў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі. У 1975 г. Прэзідыум Акадэміі навук СССР за “найвыдатнейшыя дасягненні ў галіне авіяцыйнай
276
Персаналіі
навукі і тэхнікі' прысудзіў медаль № 1 імя А. Тупалева генеральнаму кантруктару П. Сухому (пасмяротна). Пахаваны ў Маскве, на Навадзевічых могілках. У Гомелі П. Сухому ў 1977 г. устаноўлены бронзавы бюст. Яго імя прысвоена Канструктарскаму бюро (сакавік 1977), Гомельскаму дзяржаўнаму тэхнічнаму універсітэту.
Вольга Гапонснка
Сцяпаненас Повілас
Сцяпаненас Павел (Повілас) (25.11.1915, в. Красоўшчына Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Браслаўскі рнВіцебскай вобл. /2.12.1981, Вільнюс), урач, акушэргінеколаг.
П. Сцяпаненас у 1942 г. скончыў Каўнаскі унзверсітэт. 3 1944 г. працаваў на кафедры акушэрства і гінекалогіі Вільнюскага універсітэта, дацэнт (1967), загадчык гэтай кафедры (1969—1979). У 1962 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю. Зваймася даследаваннямі хірургічнага лячэння рака маткі, вывучаў пытанні таксікоза цяжарных жанчын. Апублікаваў навуковыя артыкулы па гінекалогіі, а таксама па пытаннях санітарнай асветы. Праводзіў складаныя аперацыі.
Сычэўскі Янка
Сычэўскі Янка (26.3.1937, в. Стрыкі БельскаПадляшскага пав. Беластоцкага ваяв., Польшча), педагог, грамадскідзеяч.
Я. Сычэўскі паходзіць з беднай сялянскай сям’і. Пасля заканчэння базавай школы вучыўся у Педагагічным ліцэі у БельскуПадляшскім, дзе пачаў вывучаць беларускую мову. Пасля яго заканчэння ў 1955 г. быў накіраваны на работу ў школу ў Чаромсе Вёсцы, пасля — у Арэшкава. Завочна вучыўся на аддзяленні фізікі ў Настаўніцкай студыі ў Торуні (19551959). Скончыў педагагічны факультэт Гданьскага універсітэта. У 19621964 гг. працаваў у Гайнаўцы на пасадзе сакратара павятовага праўлення Саюза польскіх настаўнікаў. 3 1964 г. у Беластоку выконваў абавязкі дырэктара Дома культуры прафсаюзаў. 3 1970 г. працаваў выкладчыкам ў Беластоцкім політэхнічным інстытуце, дзе вёў заняткі па псіхалогіі і сацыялогіі працы, педагагічнай адукацыі студэнтаў і маладых супрацоўнікаў інстытута. Апублікаваў больш за 10 навуковых прац як вынік даследаванняў у галіне педагогікі ВНУ.
Я. Сычэўскі займаецца грамадскакультурнай дзейнасцю. У 1991 г. быў выбраны намеснікам старшыні Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства, у 1993 і 1997 гг. — старшынёй Галоўнага праўлення БГКТ. У 1997 г. на парламенцкіх выбарах, быў выбраны дэпутатам сейма Рэчы Паспалітай III склікання. 3 1973 г. — сакратар ваяводскага праўлення Таварыства прыяцеляў сям’і ў Беластоку.
Узнагароджаны многімі польскімі адзнакамі, а ўладамі Рэспублікі Беларусь — медалём Ф. Скарыны.
Ірына Тамільчык
Сэнюх Чэслаў
Сэнюх Чэслаў(9.7.1930, мяст. Любча Навагрудскага пав. іваяв., цяпер Навагрудскірн Гродзенскай вобл.), перакладчык, паэт, публіцыст.
Ч. Сэнюх нарадзіўся ў беларускай сям’і. Яго бацькі добра ведалі польскую, украінскую і беларускую мовы, выхоўвалі любоў да іх у сына. Будучы паэт вучыўся ў Любчанскай сямігадовай беларускай школе (19411944), дзе авалодаў беларускай і рускай мовамі. Пасля рэпатрыяцыі ў 1950 г. здаў экзамены на атэстат сталасці ў гімназіі № 1 імя Зыгмунта Аўгуста ў Беластоку. Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце на рускім аддзяленні філфака (19501954).
3 1951 да 1972 г. Ч. Сэнюх працаваў дыктарам і рэдактарам на Польскім радыё. У час работы ў польскай рэдакцыі радыё “Масква” (19651969) займаўся перакладамі з усходнеславянскіх моваў. У 19721974 гг. рэдагаваў рускамоўны дадатак да польскага штотыднёвіка “Przyjazn” з урокамі польскай мовыдля рускіх чытачоў. У 19751988 гг. працаваў у рэдакцыі Варшаўскай кінастудыі дакументальных фільмаў. На працягу 19881989 гг. Ч. Сэнюх быў ініцыятарам і галоўным рэдактарам часопіса “Tlumacz” пры Таварыстве польскіх перакладчыкаў, членам якога з’яўляецца з 1983 г. На журналісцкай пенсіі з 1996 г.
Беларускай культурай Ч. Сэнюх пачаў актыўна займацца ў 70я гг. — працаваў над перакладамі беларускай паэзіі і прозы для часопіса “Literatura radziecka”, які выдаваўся ў Маскве. Сярод яго першых перакладаў — верш Я. Купалы “Прарок” (1982), апавяданнеЯ. Брыля “Хуткі Нёман” (1989). На творчым рахунку Ч. Сэнюха пераклады рамана У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1989), аповесці В. Быкава “Аблава” (1991), паэм С. Законнікава (1996), а таксама вершаў М. Танка, В. Зуёнка, У. Арлова, С. Адамовіча. Дасканалае валоданне беларускай мовай і здольнасць перакладчыка захаваць дакладнасць арыгінала без парушэння вершаванага рытму
277
Персаналіі
падштурхнулі Ч. Сэнюха да перакладу эпічнай паэмы Я. Коласа "Новая зямля”, над якім ён працуе з 1991 г. Выступае з вострымі публіцыстычнымі артыкуламі на беларускія тэмы на старонках перыядычных выданняў Gazeta Polska”, “Oboz”, “Czasopis”, “Magazyn Literacki”, “Наша слова”, “Ніва”, “Літаратура і мастацтва” і інш.