Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У 1996 r. М. піліпенка быў выбраны старшынёй грамадскай арганізацыі — Культурнаасветнага Таварыства “Беларусь”, якая гуртуе суайчыннікаў у Кіеве і ў Украіне.
Браніслава Котава
Піскунова Валянціна
Пісвунова Валянціна Аляксандраўна (28.3.1941, в. РудняЦеляшоўскаяГомельскага рна), прэзідэнт асацыяцыі беларусаўпрадпрымалыгікаў Латвіі "Беларускі шлях”, дырэктар фірмы “Ільгюцыемс”, інжынербудаўнік, прадпрымальнік, беларускі грамадскідзеячуЛа твіі.
У 1963 г. скончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (факультэт “прамысловае і грамадзянскага будаўніцтва). Атрымала спецыяльнасць інжынерабудаўніка. Накіравана на работу ў Латвію. Займала розныя пасады — ад майстра да намесніка кіраўніка буйнейшага ў рэспубліцы Рыжскага трэста буйнапанельнага домабудаўніцтва. Пасля яго рэарганізацыі пераведзена на пасаду намесніка начальніка Упраўлення забеспячэння капітальнага будаўніцтва Дзяржснаба Латвіі.
В. Піскунова паралельна сумяшчала службовыя абавязкі з шырокай грамадскай дзейнасцю. На працягу дзесяці гадоў працавала дэпутатам Ленінградскага райсавета г. Рыгі. Такі давер выбаршчыкаў невыпадковы. Многім дапамагла яна атрымаць кватэры, працаўладкавацца, вырашала пенсійныя справы, клапацілася аб уладкаванні дзяцей у дашкольныя ўстановы. Як выпускніцы прэстыжнага ВНУ, а потым і высокакласнаму спецыялісту, які праявіў сябе непасрэдна на будоўлі, а праз некаторы час — у апараце міністэрства, ёй быў аказаны давер узначаліць камісію народных дэпутатаў па архітэктуры і будаўніцтву. У тым, што раён Задзвіння адзін з найпрыгажэйшых у латвійскай сталіцы — немалая заслуга старшыні названай камісіі.
Цяпер В. Піскунова працуе дырэктарам фірмы “Ільгюцыемс”, а ў чэрвені 1996 г. абрана прэзідэнтам асацыяцыі беларусаўпрадпрымальнікаў Латвіі “Беларускі шлях”. Яна знаходзілася ля вытокаў Латвійскага фовду беларускай культуры. Ініцыятар і арганізатар стварэння газеты беларусаў Латвіі “Прамень”. Пры яе пепасрэдным матэрыяльным садзеянні першы нумар выйшаў у канцы снежня 1994 г. Гэтым самым быў узноўлены беларускі друк у Латвіі. В. Піскунова — намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны “Прамень”, член Вялікай рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Аказвае значную дапамогу развіццю беларускай культуры ў Латвіі, фінансуе газету “Прамень”. Ініцыятар стварэння культурнага камерцыйнаінфармацыйнага цэнтра. Шануе беларускую мову, беларускія традыцыі, карыстаецца вялікай павагай сярод сваіх суайчыннікаў.
ЛявонШакавец (Рыга)
ПлугАдам
Плуг Адам (сапр. Пяткевіч Антон Антонавіч, крыпт. Р.. А. Р.;23.10.1823, в. Замосце Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкірн Мінскай вобл. 2.11.1903, Варшава), польскіі беларускі пісьменнік іпубліцыст, падарожнік.
А. Плуг нарадзіўся ў шляхецкай сям’і. У 18311835 гг. жыў з бацькамі ў в. Жукаў Барок на Стаўбцоўшчыне. Скончыў Слуцкую гімназію (1842) і да 1845 г. працаваў хатнім настаўнікам на Падоллі. У 18451846 гг. вучыўся на філасофскалітаратурным факультэце Кіеўскага універсітэта, але недахоп матэрыяльных сродкаў вымусіў яго спыніць вучобу і вярнуцца на Падолле да настаўніцкай работы. Падарожнічаў па Украіне, наведваў Беларусь, Польшчу, Літву. За садзейнічанне паўстанцам 18631864 гг. А. Плуг быў зняволены і ў 18641866 гг. знаходзіўся пад арыштам у Жытоміры, потым у Кіеве. У 1874 г. А. Плуг прыняў прапанову выдаўца В. Левенталя пераехаць у Варшаву і супрацоўнічаць з ім у новым часопісе. Гэта супрацоўніцтва працягвалася амаль 5 гадоў; у 18791890 гг. працаваў рэдактарам часопіса “Klosy”, дзе друкаваў матэрыялы пра Беларусь. Калі “Klosy” спынілі сваё існаванне (1891), А. Плуг стаў галоўным рэдактарам выдання “Wielka encyklopedya powszechna ilustrowana”, адначасова працаваў у газеце “Kurjer Warszawski” (18991903) быў літаратурным кіраўніком часопіса “W?drowiec” (18941899).
А. Плуг шмат зрабіў для развіцця польскай журналістыкі. У Варшаве быў членам многіх навуковых, літаратурных і дабрачынных таварыстваў, спрычыніўся да арганізацыі беларускага літаратурнаасветніцкага гуртка. Яго творчасць як пісьменніка і журналіста, аўтара многіх аповесцей, цесна звязана з Беларуссю. Ён сябраваў з У. Сыракомлем і В. ДунінымМарцінкевічам, напісаў пра іх шэраг артыкулаў. У варшаўскім касцёле св. Крыжа ў 1905 г. устаноўлены яго бюст.
Валерый Ярмоленка
243
Псрсаналіі
Пранчышчаў Васіль
Пранчышчаў Васіль (1702, Магілёўшчына 9.9./736. Расія). мораплавацель, першы даследчык паўвострава Таймыру Паўночным Ледавітым акіяне.
Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду. Закончыў Навігацыйную школу ў Маскве і Марскую акадэмію ў Пецярбургу (1721). У 1723 г. — мічман В. Пранчышчаў прымаў удзел у вайне з Персіяй на Каспійскім моры, потым служыў на Балтыцы. У 1733 г. як лепшы штурман Кранштадта лейтэнант В. Пранчышчаў быў прызначаны капітанам дубельшлюпкі “Якуцк” з мэтай марскога плавання ўздоўж паўночнаўсходняга ўзбярэжжа паўвострава Таймыр у складзе Вялікай паўночнай экспедыцыі. Каманду складалі падштурман Сямён Чалюскін, геадэзіст, іераманах, лекар, 50 матросаў і жонка Пранчышчава Таццяна. Перад В. Пранчышчавым была пастаўлена вельмі скаладана я задача — скласці карту і апісаць берагі Паўночнага Ледавітага акіяна ад вусця Лены да вусця Пясіны на паўночным захадзе Таймырскага пва. Упершыню еўрапейскі чалавек павінен быў наведаць самую паўночную кропку Азіі (зараз мыс Чалюскіна). Пачатковым пунктам для экспедыцыі быў прызначаны Якуцк. Да адплыцця была падрыхтавана дубельшлюпка “Якуцк” — неглыбока сідзячае судна пад ветразямі і на вёслах, без палубы, спецыяльна для прыбярэжнага плавання. В. Пранчышчаў адплыў з Якуцка ўніз па Лене 30 чэрвеня 1735 г. На пачатку шляху давялося прайсці каля 1800 км па малавядомай магутнай рацэ Лене. Праз паўтара месяцы “Якуцк” дасягнуў дэльты ракі і выйшаў у Ледавіты акіян. У верасні судна ўвайшло ў вусце р. Алянёк, дзе зза пачаўшыхся замаразкаў давялося стаць на зімоўку. Толькі ў жніўні 1736 г. судна атрымала магчымасць пачаць плаванне і ўзяць накірунак на паўночны захад. За вусцем Хатанскай губы экспедыцыя сустрэла два астравы, якія былі падзелены пралівам у 1 мілю (раён заліва Фадзея). За гэтымі астравамі давялося змяніць курс на поўнач, каб абмінуць суцэлыіы лёд, што падыходзіў да берага. 31 жніўня на шыраце 77°29' судна трапіла ў самыя глыбокія ільды. Далейшае плаванне стала немагчымым, і яны павярнулі на поўдзень. Такім чынам, “Якуцк” не дайшоў да самай паўночнай кропкі Азіі ўсяго 40 міль, але ўпершыню падняўся на поўначы амаль да 78 п. ш. — падзея выключнай важнасці ў гісторыі пакарэння Арктыкі, якая заставалася недасяжнай на працягу амаль 150 гадоў (да 1878 г.); рэкорд Пранчышчава быў перакрыты вядомым Нардэльшэльдам пад час плавання на “Везе”. У гэтым раёне былі адкрыты астравы Пятра і Самуіла. Вяртанне “Якуцка” было не менш цяжкім. У верасні падышлі да вусця р. Алянёк. Увесь экіпаж знаходзіўся на апошняй мяжы стомленасці. Хворы В. Пранчышчаў ужо не выходзіў з каюты і ў хуткім часе памёр. Пахаваны ён 17 верасня на высокім беразе р. Алянёк. Праз 13 дзён памерла і яго жонка. Дзве адзінокія магілы, пазначаныя крыжамі, доўгі час заставаліся ў невядомасці. Толькі ў 1875 г. географ А. Чаканоўскі знайшоў іх. У 1839 г. знакамітыпалярныдаследчыкЭ. Тольтаксаманаведаўгэтыя магілы і абнавіў на іх надпіс.
Імя В. Пранчышчава носіць адзін з мысаў Таймырскага пва (на ўсход ад мыса Чалюскіна), усё ўсходняе ўзбярэжжа Таймыра і краж ля вусця р. Алянёк.
Валерый Ярмоленка
Прахаў Андрыян
Прахаў Андрыян Віктаравіч (16.3.1846, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. 14.3.1916, Петраград, Расія), гісторык мастацтва, мастацкі крытык, падарожнік, педагог.
Скончыў гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1867), пасля чаго вандраваў па Еўропе і вывучаў творы выяўленчага мастацтва (Германія, Аўстрыя, Італія, Францыя, Англія). Атрымаў ступень магістра навук за дысертацыю “Аб рэстаўрацыі групы ўсходняга франтона Эгінскага храма ў Афінах” (1873) і стаў дацэнтам Пецярбургскага універсітэта, дзе выкладаў гісторыю мастацтва. Два гады выкладаў таксама гісторыю і тэорыю прыгожых мастацтваў у Акадэміі мастацтваў, дзе пазней абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Дойлідства старажытнага Егіпта” (1879). У 18751878 гг. рэдагаваў ілюстраваны часопіс “Пчела”. Вывучаў старажытныя помнікі хрысціянскага перыяду ў Расіі і на Украіне. У 18811882 гг. вандраваў па Грэцыі, Турцыі, Сірыі і Егіпце; у 18861887 гг. зноў наведаў Блізкі Усход і Італію. У 18871897 гг. працаваў выкладчыкам у Кіеўскім універсітэце на кафедры гісторыі прыгожых мастацтваў; адначасова кіраваў работамі па ўнутранаму аздабленню Уладзімірскага сабора і даследаваў фрэскі Сафійскага сабора ў Кіеве. Аднавіў ракію для захоўвання мошчаў Феадосіі Угліцкай у Чарнігаве. У 1897 г. вярнуўся ў Пецярбургскі універсітэт. Аўтар прац па гісторыі мастацтва з багатымі геаграфічнымі звесткамі: “Крытычныя даследаванні па гісторыі грэчаскіх мастацтваў” (1872), “Крытычпыя назіранні за помнікамі старажытнага мастацтва” (1879), “Кіеўскае мастацтва X V—XII стст.” (1883) і іпш.
Валерый Ярмоленка
244
Персаналіі
Пруднікаў Іван
Пруднікаў Іван Савельевіч (16.6.1919. в. Папаратка Клімавіцкага пав. Гомельскайгуб, цяпер Клімавіцкірн Магілёўскай вобл.), канструктар касмічнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1958).
I. Пруднікаў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1924 г. разам з сям’ёй выехаў у Краснадарскі край. Вярнуўся ў 1933 г. на радзіму, але неўзабаве выехаў у Краматорск (Данецкая вобл., Украіна), потым —да старэйшага брата ў Варонеж. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1936) вучыўся ў Сталінградскім механічным інстытуце. У 1941 г. закончыў яго з адзнакай. У ліпеніжніўні 1941 г. працаваў на Сталінградскім трактарным заводзе тэхнолагам, потым наладчыкам станкоў ў цэху па выпуску танкаў Т34. 3 верасня 1942 г. да сакавіка 1946 г. працаваў на эвакуіраваным з г. Сумы заводзе № 724 імя М. Фрунзе ў г. Чырчыку Ташкенцкай вобл. Узначальваў канструктарскае бюро інструментаў і прыстасаванняў.
I. Пруднікаў з 1946 г. распачаў работу ў галіне ракетабудавання. Працаваў у навуковадаследчым інстытуце № 88 (цяпер Ракетнакасмічная карпарацыя “Энергія” імя С. П. Каралёва) у аддзеле галоўнага канструктара С. П. Каралёва. Прымаў удзел у стварэнні айчыннай ракеты Р1, ракетыносьбіта Р2. Вучыўся ў аспірантуры (навуковы кіраўнік С. П. Каралёў). Абараніў кандыдацкую дысертацыю (1955). У 19561966 гг. узначальваў праектнаканструктарскі аддзел галаўных частак балістычных ракет, у 19661974 гг. — аддзел па праектаванню касмічных караблёў і распрацоўцы ракетнакасмічнага комплекса для экспедыцыі на Месяц. У 19741982 гг. быў галоўным канструктарам экспедыцыйнай месячнай базыстанцыі. 3 1982 г. на пенсіі, але да 1995 г. працаваў на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка.