Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Упершыню В. Петручук выступіў у польскім друку ў 1961 г. Першае апавяданне на беларускай мове “Закалядаваў” апублікавана ў 1975 г. у беластоцкай газеце “Ніва”. Заваяваў папулярнасць як аўтар фельетонаў “3 маёй званіцы”, якія друкаваліся ў той жа газеце. Аўтар аповесці “Пожня”, выдадзенай на беларускай (Беласток, 1987; Мн., 1991) і польскай (Варшава, 1986) мовах, кнігі “Клавуня, гэта я, твой Вася” (Беласток, 1998). Артыкулы, апавяданні В. Петручука друкаваліся ў альманаху “Белавежа”, “Беларускіх календарах”, польскім часопісе “Kontrasty” і інш. Абапіраючыся на ўласны вопыт, расказвае пра цяжкае жыццё даваеннай беларускай вёскі на Беласточчыне. Сваімі творамі імкнецца абудзіць у чалавеку сумленне, выклікаць спагаду, міласэрнасць. Перакладае з беларускай на польскую мову. Жыве ў Беластоку.
Галіна Урупіна
Пецюкевіч Марыян
Псцюксвіч Марыян (24.9.1904, в. Цяцеркі Браслаўскага пав. Віленскага ваяв., цяпер Браслаўскірн Віцебскай вобл. 25.9.1983, Торунь, Польшча), вучоныэтнограф, грамадскідзеяч.
М. Пецюкевіч нарадзіўся ў сям’і малазямельнага селяніна. He маючы сродкаў на вучобу, спачатку вучыўся дома, потым — у Рускім народным вучылішчы ў в. Шаўляны (19141915). Да 1921 г. работу па бацькавай гаспадарцы ён чаргаваў з вучобай у Барадзеніцкай прыватнай школе (19171918), польскай школе ў Інаве (19181919). У 1920 г. у створанай па жаданню сялян Цяцерскай школе выкладаў беларускую мову. Нейкі час вучыўся на каваля ў свайго дзеда. Займаўся польскай мовай у прыватнага настаўніка ў в. Ёды (19211922). У 1922 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. У час вучобы разгарнуў асветніцкую дзейнасць у вясковым асяроддзі па прапагандзе друкаванага беларускага слова, беларускіх народных песень, твораў беларускіх пісьменнікаў. Разам з сябрамі на свае сродкі арганізаваў у Цяцерках бібліятэку. Пасля заканчэння гімназіі ў Вільні (1926) М. Пецюкевіч вучыўся ў 8м класе Радашковіцкай гімназіі (19271928). Паспрабаваў выехаць у Прагу для працягу вучобы, але на мяжы быў затрыманы польскай паліцыяй і пад прымусам узяты ў войска, дзе спачатку быў накіраваны ў Цешынскую афіцэрскую школу, а потым — у 5ты полк легіянераў. Звольніўся са службы на пачатку 1929 г. Падрыхтаваўшыся на прыватных курсах Дубіцкага ў Вільні, здаў экзамены на атэстат сталасці. Адначасова супрацоўнічаў з рэдакцыяй газеты “Беларуская крыніца”, куды дасылаў матэрыялы аб жыцці заходнебеларускіх вёсак. У 1929 г. паступіў у Віленскі універсітэт на гуманітарны факультэт, дзе вывучаў гісторыю, этнаграфію, этналогію, славістыку, археалогію. Каб мець сродкі на вучобу, уладкаваўся на работу ў бібліятэку імя Урублеўскіх (цяпер — Цэнтральная бібліятэка Акадэміі навук Літвы), дзе, маючы доступ да спецфондаў, дапамагаў беларускім дзеячам знаёміцца з забароненымі ў Польшчы выданнямі з БССР. Жывучы ў Вільні, М. Пецюкевіч працаваў у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, Беларускім студэнцкім саюзе, браў удзел у Беларускім касцельным хоры, быў членам Беларускага навуковага таварыства, рэдактарам маладзёжнага часопіса “Шлях моладзі” (19301935), супрацоўнічаў з Беларускім музеем імя I. Луцкевіча. У 1938 г. атрымаў дыплом магістра філалогіі. 3 прыходам Савецкай улады, у 1939 г., М. Пецюкевіч быў першым рэдактарам беларускіх перадач на Віленскім радыё, выконваў абавязкі дырэктара дзяржаўнай бібліятэкі імя Урублеўскіх і актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Прафсаюза працаўнікоў культуры Вільні. У кастрычніку 1939 г. быў прызначаны дырэктарам Беларускага музея.
У першыя дні гітлераўскай акупацыі М. Пецюкевіч выехаў у вёску да сям’і, потым па загаду Беларускага нацыянальнага камітэта арганізаваў у Вільні беларускія настаўніцкія курсы, дзе выкладаў беларускую мову і літаратуру. Пасля заканчэння работы на курсах быў накіраваны ў Ашмяны павятовым школьным інспектарам, потым выкладаў беларускую мову ў эвакуіраваным з Магілёва ў Новую Вілейку медыцынскім інстытуце. У 19441949 гг. жыў з сям’ёй у в. Неманчынка, працаваў на сельскай гаспадарцы, быў выбраны старшынёй Ажулайскага сельсавета. У 1945 г. быў арыштаваны, сядзеў у Лукішскай турме. У 1949 г. зноў рэпрэсіраваны за “нацыяналізм” і разам з сям’ёй высланы ў Сібір (г. Ужур Краснаярскага краю). У 1952 г. па санкцыі Генеральнага Пракурора ЛітССР яго адправілі ў Вільню на паўторнае следства і суд, які прыгаварыў М. Пецюкевіча да 25 гадоў пазбаўлення волі. Да 1957 г. знаходзіўся на катаржных работах у Варкуцінскім лагеры. Паводле пастановы Спецыяльнай Маскоўскай камісіі быў вызвалены. На падставе польскасавецкага пагаднення “Аб аб’яднанні разлучаных сем’яў” М. Пецюкевіч, скарыстаўшы права на рэпатрыяцыю, выехаў у Польшчу да жонкі.
3 1959 г. да 1970 г. працаваў у Этнаграфічным музеі ў Торуні. Часта выязджаў у творчыя камандзіроўкі, сустракаўся з беларускімі дзеячамі, сабраў каштоўны навуковы і мастацкі матэрыял. Меў добрыя літаратурныя здольнасці, пакінуў пасля сябе багатую спадчыну.
241
Персаналіі
У сваёй навуковай працы М. Пецюкевіч шмат увагі ўдзяляў вывучэнню народнай культуры беларускага насельніцтва Беласточчыны. Аўтар шматлікіх артыкулаў па этнаграфіі і фальклору. У 1998 г. стараннем дачкі Марыі, якая жыве ў Італіі, выдадзена ў Вільнюсе кніга яго ўспамінаў “У пошуках зачараваных скарбаў”. У рукапісах засталіся яго манаграфія пра родную вёску Цяцеркі і інш. працы.
Ірына Тамільчык
Пігулеўскі Уладзімір
Пігулеўскі Уладзімір Васільевіч (псеўд. Гуль; 26.2(10.3). 1889, Гродна 17.6.1958. Рыга), беларускі, ла тышскі ірускіпразаік, драматург. перакладчык, крытык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1957.
Нарадзіўся У. Пігулеўскі ў небагатай сям’і. Бацька быў калежскім сакратаром у гарадской управе, марыў аб добрай адукацыі для сына. У. Пігулеўскі скончыў Мінскую мужчынскую класічную гімназію (1907), дзе быў членам гуртка рэвалюцыйна настроенай моладзі. У 1908 г. паступіў на гісторыкафілалагічны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Адначасова з вучобай працаваў у “Прадамеце”. Пасля заканчэння універсітэта (1912) служыў у царскай арміі ў Гродне. У гады Першай сусветнай вайны ўвесь час быў на фронце. Канец вайны застаў яго ў Літве, дзе давялося зведаць многа цяжкасцей, брацца за выпадковую работу. У 1922 г. перабраўся ў Латвію, працаваў выкладчыкам беларускай гімназіі ў Дзвінску (Даўгаўпілсе), у 19241925 гг. быў дырэктарам Люцынскай беларускай гімназіі. Тады ж пазнаёміўся з Я. Райнісам, разам з якім удзельнічаў у арганізаванай Інбелкультам акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу (Мінск, 1926). Выступаў з прамовай на святкаванні 20годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Коласа. Пры падтрымцы Я. Райніса ўдзельнічаў у культурнаасветнай рабоце сярод беларускага насельніцтва Латвіі. У 1925 г., у выніку сфабрыкаванага адміністрацыяй працэсу, на якім беларускіх настаўнікаў абвінавачвалі ў намеры далучыць Латвію да Савецкага Саюза, У. Пігулеўскі быў вызвалены ад педагагічнай працы. Пераехаў з Люцына ў Рыгу, дзе знайшоў работу ў Транзітным кааператыўным банку. На з’ездзе прадстаўнікоў беларускіх культурнаасветных устаноў, гурткоў і арганізацый (Рыга, 1926) быў вылучаны на пасаду загадчыка Беларускага аддзела пры Міністэрстве асветы Латвіі і працаваў там у 19261934 гг. Пасля перавароту Ульманіса быў арыштаваны і сасланы ў Ліепайскі лагер (1935). Вярнуўшыся адтуль, актыўна ўдзельнічаў у падпольным рэвалюцыйным руху, займаўся журналістыкай. У 19401941 гг. — інспектар Міністэрства асветы Латвійскай ССР. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся з латышскімі дзецьмі на Паволжжа, працаваў там школьным інспектарам, потым выхавацелем у дзіцячым доме (Менгеры, Татарыя). Пасля вайны працаваў у Рызе, выкладаў у мараходным вучылішчы, педагагічным інстытуце. Выйшаўшы ў 1950 г. на пенсію, займаўся літаратурнай работай. Узнагароджаны медалём, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР і інш.
Друкавацца У. Пігулеўскі пачаў у Люцыне ў 1924 г. У той час пераклаў на беларускую мову для пастаноўкі на школьнай сцэне п’есу латышскага драматурга Р. Блаўманіса “Блудны сын” (не апублікавана). Для школьнага ж тэатра напісаў п’есы “Хамуты”, “У трамваі”, “Вечар пад Каляды”, “Пдра” (аб іх публікацыі звестак няма). Склаў чытанку для беларускіх школ у Латвіі “Наш край”. Плённа працаваў у галіне перакладу з латышскай і чэшскай моў. На беларускай мове з дапамогай У. Пігулеўскага з’явіліся творы М. Бірзэ, Г. Бродэле, Я. Гранта, А. Грыгуліса, В. Кацэны, В. Клівера, В. Лаціса, I. Лейманіса, I. Муйжнека, Я. Ніедрэ, Г. Саксэ, 3. Скуіня, А. Упіта і інш. На латышскую мову пераклаў камедыю Я. Купалы “Паўлінка” (пастаўлена ў 1949 г. Латвійскім мастацкім тэатрам імя Я. Райніса). Апублікаваў у латышскім друку многа артыкулаў пра беларускую літаратуру і тэатр, творчасць Я. Купалы, Я. Коласа. Рукапісная спадчына (у тым ліку неапублікаваныя творы) У. Пігулеўскага захоўваецца ў Аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі.
Людміла Бялевіч
Піліпенка Міхаіл
Піліпенка Міхаіл Карнеевіч (3.9.1924, в. Дуброўка Хоцімскага рна Магілёўскай вобл.), ваенны, генераллейтэнант(1982). ГеройСавецкага Саюза (1943). ГанаровыграмадзяншКіева(1985). Заслужаныдзеячвышэйшайшколы.
Нарадзіўся М. Піліпенка ў сялянскай сям’і. У ліпені 1941 г. разам з бацькам пайшоў добраахвотнікам на фронт, неўзабаве пры знішчэнні фашысцкага авіядэсанта быў ранены. Удзельнічаў у баях на Заходнім, ГІаўночнаЗаходнім, Ленінградскім, Варонежскім, 1м Украінскім франтах. Удзельнічаў у Курскай і КорсуньШаўчэнкаўскай бітвах. Сувязістразведчык малодшы лейтэнант М. Піліпенка асабіста вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра паўночней і паўднёвей Кіева. 1 кастрычніка 1943 г. у раёне в. Бортнічы і 5 кастрычніка 1943 г. ля в. Моцеж пад абстрэлам праціўніка перапраўляўся праз раку, каб наладзіць сувязь і карэкціраваць агонь артылерыі. На захопленым плаодарме з яго удзелам былі адбіты шматлікія контратакі ворага. У складзе перадавых падраздзяленняў удзельнічаў у вызваленні Кіева. У 1953 г. скончыў Ваенную акадэмію сувязі імя М. Будзённага. 3 1963 г.
242
Псрсаналіі
М. Піліпенка — начальнік Кіеўскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча сувязі імя М. Калініна. Прымаў актыўныўдзел у ліквідацыі вынікаў Чарнобыльскай катастрофы. Ганаровы радыст СССР. 3 1993 г. — старшыня Камітэта Герояў Савецкага Саюза і Кавалераў Славы 3х ступеняў Украіны.