Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Хіміяй А. Папоў зацікавіўся ў час вучобы ва універсітэце і пад кіраўніцтвам А. Бутлерава яшчэ ў студэнцкія гады выканаў свае першыя навуковыя даследаванні па хіміі вугляродных злучэнняў. Яны былі апублікаваны ў брашуры “Наконт роднасці вугляроднага паю”(Казань, 1865). У чэрвені 1865 г. ён абараніў дысертацыйную працу “Аб ізамерыі кетонаў”, якая ў тым жа годзе выйшла асобным выданнем на нямецкай і французскай мовах. У красавіку 1869 г. абараніў у Казанскім універсітэце дысертацыю “ Аб акісленні кетонаў аднаатамных” і атрымаў ступень магістра хіміі. Даследаванні па акісленню кетонаў і араматычных вуглевадародаў ён працягнуў у сваёй доктарскай дысертацыі “Аб заканамернасцях акіслення кетонаў і аб прымяненні іх для вызначэння будовы алкаголей і кіслот”, якую абараніў у снежні 1872 г. у Пецярбургскім універсітэце.
Навуковыя працы А. Папова прысвечаны арганічнай хіміі. Ён адкрыў заканамернасці ў акісленні арганічных злучэнняў — кіслот, алкаголей, неарганічных і араматычных вуглевадародаў. Эксперыментальна даказаў, што ўсе чатыры адзінкі валентнасці вугляроднага атама тоесныя. Прапанаваў метады і распрацаваў першыя аналітычныя рэакцыі вызначэння хімічнай будовы кетонаў, кіслот, спіртоў і вуглевадародаў. Вывучаючы акісленне арганічных злучэнняў хромавай сумессю, А. Папоў даказаў, што яны распадаюцца па месцу падвойнай сувязі (т. зв. “правіла Папова”). Гэта правіла доўгі час было вядома як “правіла Кекуле”, аднак прыярытэт тут належыць А. Папову.
238
Персаналіі
А. Папоў быў ініцыятарам і рэдактарам спецыялізаванага перыядычнага выдання “Сборннк трудов хнмнческой лабораторнн Варшавского уннверснтета”, у якім абагульняліся вынікі навуковых даследаванняў па хіміі ва універсітэце і якое з’явілася першым выданнем такога тыпу на тэрыторыі тагачаснай Расійскай імперыі. Першы выпуск зборніка быў выдадзены ў 1876 г., да V з’езда рускіх прыродазнаўцаў і ўрачоў, які праходзіў у Варшаве. А. Папоў быў членам арганізацыйнага камітэта гэтага з’езда (Варшава, 1876). Аўтар серыі навуковых артыкулаў у “Журнале Русского фнзнкохнмнческого обіцества”, “Вестях Казанского уннверснтета”, “Варшавскнх уннверснтетскнх мзвестнях”, якія спрыялі выпрацоўцы аналітычных метадаў аргіначнай хіміі. Вынікі навуковых даследаванняў вучонага былі абагулены ім у манаграфіі “Хімія вугляродаў” (у рукапісе), а для студэнтаў універсітэта ім быў напісаны падручнік “Арганічная хімія: Спецыяльны курс”, якія не паспелі выйсці зза смерці вучонага.
Памёр А. Папоў зза хваробы, якую артымаў у арміі, і дадатковага атручвання пры рабоце са шкоднымі хімічнымі рэчывамі.
Вольга Гапоненка
Паўловіч Мікалай
Паўловіч Мікалай (24.6.1956, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.), гісторык, краязнаўца, калекцыянер, дзеяч беларускайдыяспарыўЛатвіі.
М. Паўловіч нарадзіўся ў сям’і служачых. Вучыўся на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Вышэйшую адукацыю завяршыў у Латвійскім дзяржаўным універсітэце (1987). Жыве і працуе у г. Даўгаўпілсе. Збірае матэрыялы па гісторыі беларускага насельніцтва Латвіі, асабліва Латгаліі, па гісторыі Дзвінскай беларускай гімназіі. Публікуецца ў гарадскіх газетах. Падтрымлівае сувязі з беларускімі і латвійскімі даследчыкамі і калекцыянерамі. Зчасу заснавання Беларускага таварыства ў г. Даўгаўпілсе з’яўляецца адным з яго актывістаў.
М. Паўловіч актыўна супрацоўнічае з Браслаўскім музейным аб’яднаннем. З’яўляецца сябрам Браслаўскага краязнаўчага таварыства. Браў удзел у навуковакраязнаўчых канферэнцыях “Браслаўскія чытанні” (1997,2000). Аказвае дапамогу ў падрыхтоўцы гістарычных зборнікаў “Браслаўскія сшыткі”. Перадаў у фонды музея звыш 500 экспанатаў — прадметаў даўніны, друкаў, сабраных на тэрыторыі Браслаўшчыны і Латгаліі. Збірае для музея матэрыялы пра дзейнасць выхадцаў з Браслаўшчыны ў Латвіі. У 2000 г. адбылася выстаўка экспанатаў, падараваных М. Паўловічам музею у Браславе.
М. Паўловіч з’яўляецца сябрам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, быў удзельнікам з’ездаў беларусаў свету.
Кастусь Шыдлоўскі (Браслаў Віцебскай вобл.)
ПачобутАдляніцкі Міхал
ПачобутАдляніцкіМіхал(3 1.3.1910, в. ПачобутыГродзенскайгуб., цяперГродзенскірн), геадэзіст, прафесар (1960). Сапраўдны член Польскай акадэміі навук (з 1989, членкарэспандэнт з 1983).
М. ПачобутАдляніцкі атрымаў сярэднюю адукацыю ў Віленскай класічнай гімназіі ордэна езуітаў, а затым у Гродзенскай гуманітарнай гімназіі імя А. Міцкевіча. У 19291934 гг. вучыўся на геадэзічным факультэце Варшаўскага політэхнічнага інстытута. Пасля вучобы праводзіў землямернаўпарадкавальную работу ў Беластоцкім ваяводстве і горных рэгіёнах Польшчы. У 19391945 гг. выконваў геадэзічныя замеры ў Кракаве і яго ваколіцах, а таксама выкладаўу Кракаўскай горнаметалургічназемлямернай школе. Пасля вайны М. ПачобутАдляніцкі займаўся прасторавым планаваннем, выкладаў у вышэйшых навучальных установах. 3 1951 г. выконваў абавязкі надзвычайнага, а з 1960 г. — звычайнага прафесара. З’яўляецца правадзейным старшынёй Польскага таварыства аматараў астраноміі.
М. ПачобутАдляніцкі ўнёс вялікі ўклад у геадэзічныя, інжынернавышукальныя даследаванні, прасторавае планаванне вёскі (у т. л. шляхам аэрафатаграфіі). Падрыхтаваў плеяду навукоўцаў — дацэнтаў і прафесараў. Як вучоны вядомы не толькі ў Польшчы, але і за яе мяжой. Пачынаў працу і кіраваў Сацыяльнай групай даследаванняў Міжнароднай асацыяцыі геадэзіі, каардынаваў яе дзейнасць, праводзіў канферэнцыі, рэдагаваў геафізічныя працы для друку. У 1991 г. выбраны ганаровым членам гэтай асацыяцыі. У Міжнароднай федэрацыі геадэзістаў (FJG) узначальваў Камісію геафізічнай бібліяграфіі. Венгерскае таварыства геадэзіі і картаграфіі выбрала яго сваім ганаровым членам. Гэты ж тытул яму надалі польскія таварыствы геадэзістаў і урбаністаў. Сенат Сельскагаспадарчатэхнічнай акадэміі імя М. Ачапоўскага ў Ольштыне ў 1997 г. надаў М. ПачобутуАдляніцкаму тытул ганаровага доктара.
Браніслава Котава
239
Персаналіі
Пекур Imp
Пскур Ігар (18.4.1935, Мінск), мастакжывапісец, заслужаны дзеяч мастацтва Літоўскай ССР (1985).
I. Пекуру 1959г. скончыўМастацкіінстытутЛітоўскайССР. 3 1960 г. працаваў выкладчыкам Вільнюскай дзіцячай мастацкай школы. 3 гэтага ж года удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. У 1969 і 1986 гг. арганізаваў персанальныя выстаўкі сваіх твораў. I. Пекур стварыў тэматычпыя кампазіцыі, сярод якіх многа антымілітарысцкіх: “Рэквіем ахвярам фашызму” (1968), “Хірасіма” (1967), “Дэкрэтаб міры” (1969), “Mae ўспаміны аб вайне” (1975). Малюе пейзажы — “Вясна” (1963), “Адліга” (1965), “Пейзаж з маланкай” (1976), “Кусты бэзу” (1980), “Фантастычны пейзаж” (1985). Пішатаксама партрэты, графічныя творы. Яго творам уласцівы выразны малюнак, ясная кампазіцыйная структура, матэрыяльнасць формаў, эфектыўнасць розных фактур.
Яніна Кісялёва
Перасветаў Іван
Перасветаў Іван Сямёнавіч(ХУІ ст.),рускі публіцыст, філосаф, тэарэтык ваеннай справы.
I. Перасветаў лічыў сябе нашчадкам Аляксандра Перасвета — героя Кулікоўскай бітвы. Быў ураджэнцам Беларускай часткі Вялікага Княства Літоўскага, “каралеўскім дваранінам”. Паехаў у Расію ў канцы 30х гг. XVI ст. У 1549 г. перадаў свае творычалабітныя і “Казанне пра цара Канстанціна” Івану IV Грознаму. I. Перасветаў з’яўляўся ідэолагам дваранства, выкрываў удзельных князёў і баяр, якія імкнуліся зноў раздрабніць Расію на часткі, прапаноўваў умацаваць уладу рускага цара, які пры гэтым павінен быў абапірацца на дваран і разлічвацца з імі не зямельнымі надзеламі, а грашовым узнагароджаннем за службу. Абгрунтаваў стварэнне стралецкага войска, узброенага вогнестрэльнай зброяй, раіў стварыць сталае 300тысячнае войска для барацьбы з мяцежнымі баярамі і знешнімі ворагамі. Быў супраць закабалення свабодных людзей. 1. Перасветаў пісаў, што цар павінен распраўляцца з непакорнымі вяльможамі так, як робіць гэта турэцкі султан. Гісторыкі лічаць, што некаторыя ідэі, выказаныя 1. Перасветавым, былі ўвасоблены ў жыццё ў Расіі ў сярэдзіне XVI ст.
Алесь Карлюкевіч
Петрашкевіч Ядвіга
Петрашкевіч Ядвіга (30.8.1919, в. Налібакі Навагрудскага пав. іваяв., цяперНавагрудскірнГродзенскай вобл.), спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка Літоўскай ССР (1954).
Я. Петрашкевіч у 1947 г. скончьша Вільнюскую кансерваторыю па класу сольнага спеву. У 19481959 гг. — салістка Тэатра оперы і балета Літоўскай ССР, з 1959 г. — у Польшчы, спявала ў розных спектаклях оперных тэатраў. У Літве і Польшчы ўдзельнічала ў канцэртах. У Тэатры оперы і балета Літоўскай ССР выканала ролі Яраслаўны(А. Барадзін“Князь Ігар”), Марыны(М. Мусаргскі “Барыс Гадуноў”, за гэтуюролюў 1950г. атрымала Дзяржаўную прэмію Літоўскай ССР), Таццяны, Марыі і Лізы (П. Чайкоўскі “Яўгеній Анегін”, “Мазепа” і “Пікавая дама”), Тамары (А. Рубенштэйн “Дэман”), Тоскі (у аднайменнай оперы Дж. Пучыні) і інш. Гастралявала ў гарадах Венгрыі, Даніі, Румыніі, СССР, Фінляндыі.
Яніна Кісялёва
Петручук Васіль
Пстручук Васіль Уладзіміравіч (псеўд. Веслаў Пятроўскі, крыпт. В. П., Пе Be ; 23.8.1926, в. Грабавец Беластоцкага. ваяв., Польшча), беларускііпольскіпісьменнік. Сябар Саюза польскіхлітаратараў з 1987. Заслужаны дзеячкуль туры Рэспублікі Польшча (1988).
Нарадзіўся В. Петручук у сялянскан сям’і. Дзед яго служыў у рускай арміі ў Петраградзе. Бацькі працавалі на сваёй гаспадарцы. Цяжкім было дзяцінства будучага пісьменніка. Рана застаўшыся сіратой, служыў пастушком у вёсцы. У 1939 г., пасля з’яднання Заходняй Беларусі з БССР, пачаў вучыцца ў пачатковай школе і да 1941 г. скончыў тры класы. У гады вайны В. Петручук супрацоўнічаў з савецкімі партызанамі. 3 красавіка 1943 г. да ліпеня 1944 г. служыў парабкам. Па ўспамінах самога пісьменніка, працаваў як на катарзе, днём і ноччу, “за страву і лахманы”. Пасля вайны служыў у Войску Польскім — у Корпусе ўнутранай бяспекі (19461949). Закончыўшы унтэрафіцэрскія курсы (1947), стаў камандзірам аддзялення, намеснікам камандзіра ўзвода. Удзельнічаў у барацьбе супраць бандытаў. У 1949 г. скончыў курсы старшын рот і пасля павышэння ў вайсковым
240
______________________Псрсаналіі________________________________________
званні накіраваны ў афіцэрскую школу Корпуса ўнутранай бяспекі (г. Легніца). Займаўся на курсах разведчыкаў у г. Вроцлаве (1951), у афіцэрскай школе коптрразведкі (г. Легіянова, 196061). 3 1950 да 1962 г. жыў і працаваў у Варшаве. 1 од вучыўся ў тзхнікуме сувязі (19551956). У 1960 г. скончыў эканамічны тэхнікум. Працаваў аператарам спецсувязі Міністэрства ўнутраных спраў. 3 1969 г. на пенсіі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2й ступепі, польскімі ордэнамі, медалямі, ганаровымі граматамі. З'яўляўся членам Верыфікацыйнан камісіі, старшыі іёй камісіі па справах моладзі Саіоза барацьбітоў за свабоду і дэмакратыю, членам Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага Таварыства, таварыства польскасавецкай дружбы, сакратаром літаб’яднання “Белавежа”.