• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    С. Міхалеўскі вядомы ў Польшчы як паэт. Яго вершаваныя творы на англійскай, польскай, беларускай мовах друкаваліся ў штотыднёвіку “Ніва”, розных перыядычных выданнях Варшавы. Ён уваходзіць у Міжнароднае таварыства паэтаў 60 краін (International Society of Poets). У Музеі славутых паэтаў (The International Poetry Hall of Fame) адна з экспазіцый прысвечана С. Міхалеўскаму. Дзве яго паэмы і некалькі празаічных твораў, пераважна ўспаміны, змешчаны на старонках газеты “Раённыя будні”, што выходзіць на радзіме С. Міхалеўскага ў Пружанах Брэсцкай вобл. Выдаў некалькі зборнікаў сваіх афарызмаў на польскай мове.
    Ірына Тамільчык
    Міцкевіч Аляксандр
    Міцксвіч Аляксандр Міхайлавіч (11.8.1801, г. Навагрудак16.11.1871, м. Губернія Кобрынскага пав., цяпер Драгічынскірн Брэсцкай вобл.), правазнавец, прафесар Кіеўскага, Харкаўскага універсітэту, родны брат польскага паэта Адама Міцкевіча.
    Пачатковую адукацыю А. Міцкевіч атрымаў у Навагрудку, скончыў дамініканскую школу. У 1819 г. паступіў на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта, які паспяхова кончыў са ступенню кандыдата (1823). У 1823—1824 гг. працаваў у канцылярыі галоўнага ўпраўляючага лясной часткай Валынскай губ. 3 1824 г. жыў у Пецярбургу і Маскве, дзе слухаў лекцыі і рыхтаваўся да магістэрскага экзамена. У 1826 г. абараніў дысертацыю і атрымаў ступень магістра заканадаўства і царкоўнага права. Прызначаны ў тым жа годзе выкладчыкам рымскага і грамадзянскага польскалітоўскага права ў Крамянецкі ліцэй. 3 1833 г.  памочнік папячыцеля Кіеўскай навучальнай акругі, займаўся арганізацыяй вучылішчаў і фінансавымі пытаннямі. У год адкрыцця універсітэта св. Уладзіміра (1834) прызначаны членам праўлення універсітэта і членам Вучэбнага камітэта. У 1835 г. зацверджаны экстраардынарным прафесарам, у 1836 г.  ардынарным прафесарам на кафедры рымскага права Кіеўскага універсітэта. У студзені 1838 г. пераведзены ардынарным прафесарам у Харкаўскі універсітэт. У 1848—1850 гг. дэкан юрыдычнага факультэта. У жніўні 1858 г. выйшаў на пенсію. Апошнія гады жыцця правёў у набытым маёнку Губернія на Кобрыншчыне.
    Навуковыя даследаванні А. Міцкевіча прысвечаны “Літоўскаму статуту”, гісторыі польскага і літоўскабеларускага права, распрацаваў дапаможнік па гэтых дысцыплінах. Выдаў у Варшаве ў 1827 г. кнігу “Аб уплыве рымскага заканадаўства на заканадаўства польскае”. Падрыхтаваў “Курс расійскага права”, “Энцыклапедыю права” і “Курс польскага грамадзянскага права”, якія пасля смерці вучонага засталіся ў рукапісах.
    Вольга Гапоненка
    Могілевер Шмуэль
    Могілевер Шмуэль(1824, м. ГлыбокаеДзісенскагапав. Віленскай губ., цяперрайцэнтр Віцебскай вобл 1898, Беласток, Польшча), яўрэйскірэлігійныіграмадскідзеяч, вучоныталмудыст.
    Паходзіў Ш. Могілевер з сям’і равінаў. Закончыў Валожынскую іешыву і ў 1843 г. атрымаў званне равіна. Лічыўся адным з вядучых талмудыстаў свайго часу. Заснаваў рэлігійны напрамак у руху “Ховевей Цыён”, які папярэднічаў сіянізму. Цікавіўся таксама матэматыкай, тэхпікай, ведаў рускую, польскую і нямецкую мовы, быў знаёмы з літаратурай на іх. 3 1848 г. — равін у Глыбокім; у 18541860 гг. — у Шаках, у 18601868 гг. — у Сувалках, з 1868 г. — у Радаме, з 1883 г. — у Беластоку. Могілевер актыўна ўдзельнічаў у жыцці веруючых, якімі ён кіраваў, патрабаваў ад іншых равінаў спалучаць рэлігійную навуку “з духам часу”. Падтрымліваў ідэю пасялення яўрэяў у Ізраілі, намагаўся аб’яднаць розныя яўрэйскія арганізацыі і плыні. У Ізраілі заснаваў пасяленне Экірон для выхадцаў з Расіі (1883). Па яго ініцыятыве на нарадзе членаў рэлігійнай плыні ў руху “Ховевей Цыён” была прынята пастанова заснаваць асобны Духоўны цэнтр для прапаганды яўрэйскага пасялення ў Ізраілі —
    229
    Персаналіі_______________________________________
    Мізрахі. У 1897 г. на Першым сіянісцкім кангрэсе Могілевер стаў адным з чатырох кіраўнікоў гэтай арганізацыі ў Расіі.
    Большасць талмудычных прац Ш. Могілевера загінула ў час беластоцкага пагрому ў 1906 г., а тыя, што захаваліся, былі апублікаваны ў 1944 г. пад назвай “Даследаванні па Галаху і рэспонсы’.
    Браніслава Котава
    Мурашка Леанід
    Мурашка Леанід (Лявон, Леанідас) Адамавіч (27.8.1924, в. Сіняўка Нясвіжскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Клецкірн Мінскай вобл.), оперны спявак, лаўрэа т Маскоўскага конкурса вакалістаў(1956). Заслужаны артыст Літвы (1974), заслужаны дзеяч мастацтва Літвы (1984).
    Бацька Л. Мурашкі кіраваў царкоўным хорам, што спрыяла зацікаўленасці хлопчыка спевамі. У 1936 г. разам з сям’ёй перасяліўся ў Вільню, дзе на яго жыццё аказаў ўплыў Р. Шырма. Па яго парадзе паступіў у Беларускую гімназію, але вымушаны быў вучыцца ў Рускай гімназіі імя А. Пушкіна, якую скончыў у 1943 г. На светапогляд і лёс юнака ў гады вучобы паўплывалі такія вядомыя дзеячы беларускай культуры, як кампазітар К. Галкоўскі, кс. А. Станкевіч, праслаўленыя артыстывакалісты — Пракапеня і Беноні. 3 1944 да 1946 г. у Беларускім ансамблі песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы. Музыказнаўца I. Нісневіч падкрэсліў, што Р. Шырма даў Л. Мурашк'у пуцёўку ў вялікае мастацтва. У 1946 г. залічаны салістам у Літоўскую філармонію і адначасова паступіў у кансерваторыю, дзе вучыўся пад кіраўніцтвам выдатнага майстра вакалу К. Пятраўскаса, прафесара К. Галкоўскага. У 1950 г. прадстаўляў Літоўскую кансерваторыю на конкурсным праглядзе вакальных факультэтаў у Маскве. Студэнтам 5га курса кансерваторыі быў прыняты ў Дзяржаўны тэатр оперы і балета Літвы, дзе працаваўда 1988 г. Выканаў больш за 60 музычных партый (Германзоперы “Яўгеній АнегііГ, Качубей з оперы "Мазепа” і інш.). 3 поспехам прайшлі яго канцэртныя паездкі ў Іспанію, Італію, Югаславію, Венгрыю, Румынію, Польшчу, Чэхаславакію, Германію. Больш 20ці гадоў Мурашка працаваў у Вільнюскай дзяржаўнай кансерваторыі выкладчыкам класа сольных спеваў. 3 1988 г. на пенсіі, але працягвае працаваць рэгентам царкоўнага хору ў СвятаДухаўскім саборы. Адзін з актыўііых стваральнікаў і цяперашні прэзідент Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве.
    Галіна Сяргеева
    Мухлінскі Антон
    МухлінскіАнтон Восіпавіч (1808, б. маёнтак Саснова Навагрудскага пав. Гродзенскайгуб., цяпер Навагрудскі рн Гродзенскай вобл., —25.10.1877, Варшава), усходазнавец, славіст, прафесар Пецярбургскага універсітэта.
    А.	Мухлінскі нарадзіўся ў дробнай шляхецкай сям’і (магчыма татарскага паходжання). Сярэднюю адукацыю атрымаў у павятовай школе ў Маладзечне. У 1826 г. закончыў факультэт маральнапалітычных навук Віленскага універсітэта, атрымаўшы ступень кандыдата юрыдычных навук, у 1827 г. — ступень кандыдата на факультэце літаратуры і вольнага мастацтва. Фальклору і побыту беларусаў прысвяціў артыкул “Святы, забавы, прымхі і забабонныя абрады простага народа ў Навагрудскім павеце ЛітоўскаГродзенскай губерні”, апублікаваны ў часопісе “Вестннк Европы” (1830). Вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, ва Усходнім інстытуце пры Дэпартаменце Азіяцкай калегіі замежных спраў. У 1832 г. як урадавы стыпендыят для паглыблення моўных ведаў быў накіраваны на Усход: спачатку ў Стамбул, у 1834 г. — у Егіпет, дзе браў урокі ў вядомых пісьменнікаў, знайшоў у архівах (і потым апублікаваў) некалькі важных рукапісаў. У 18351839 гг. быў звышштатным прафесарам на кафедры турэцкай філалогіі Пецярбургскага універсітэта. У 1845 г. падаў у адстаўку і пераехаў у Варшаву, дзе атрымаў пасаду ў Галоўнай універсітэцкай бібліятэцы. У 1849 г. вярнуўся ў Пецярбург на кафедру турэцкай філалогіі. У 1853 г. А. Мухлінскі стаў штатным прафесарам, а ў 1859 г. —дэканам факультэта ўсходніх моваў Пецярбургскага універсітэта. У 1862 г. атрымаў ступень дзяржаўнага саветніка. Выйшаўшы ў 18661868 гг. на пенсію, падарожнічаў па Еўропе і Блізкім Усходзе. Стала жыў у Варшаве.
    У сферы навуковых інтарэсаў А. Мухлінскага знаходзіліся гістарычныя сувязі Блізкага Усходу і Рэчы Паспалітай, усходнія запазычанні ў польскай мове, гісторыя мясцовых татараў і іх пісьменства на беларускай і польскай мовах арабскім алфавітам. Друкаваўся ў часопісе В. Сянкоўскага “Бнблнотека для чтення”. Сярод апублікаваных яго даследаванняў — “Асманская хрэстаматыя для універсітэцкага выкладання (18581859), “Урывак з падарожжа па Усходзе” (18571858; 18601862), “Даследаванні аб паходжанні і стане літоўскіх татар (1857) і інш. Шмат прац А. Мухлінскага засталося ў рукапісах, у тым ліку “Турэцкарускі слоўнік”, ‘Траматыка турэцкай мовы”, “Нарысы па гісторыі Турцыі”. Фрагменты гэтых рукапісаў захоўваюцца цяпер у бібліятэцы Вільнюскага універсітэта. Наш суайчыннік быў вядомы таксама як вялікі аматар і калекцыянер кніг.
    Алена Русаковіч
    230
    Псрсаналіі
    Мялешка Міхась
    УІялешка Міхась (Міхаіл) Вінцэ/ітавіч; псеўд. Міхалка Скарэўскі; (27.4(9.05). 1892, в. Скары Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскірн Мінскай вобл. красавік 1941, Куйбышаў, Расія), гісторык, архівіст, краязнавец, пісьмеіпіік.
    3 1910 г. жыў у Пецярбургу, працаваў рабочым на азбеставай фабрыцы, канторшчыкам. Пазнаёміўся са студэнцкім беларускім гуртком і яго неафіцыйным кіраўніком Б. ЭпімахамШыпілай. Спрабаваў свае сілы ў прыгожым пісьменстве, друкаваўся ў альманаху “Маладая Беларусь”, “Нашай ніве”. 3 1914 г. — у арміі. У 1921 г. скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. 3 1923 г. — у Мінску, адзін з арганізатараў архіўнай справы, намеснік загадчыка Цэнтрархіва Беларусі. Арыштаваны 18 ліпеня 1930 г., абвінавачваўся ў прыналежнасці да так званага “Саюза вызвалення Беларусі”, высланы у Самару тэрмінам на 5 гадоў. Працаваў у планавай камісіі, статыстычным упраўленні, краявым бюро краязнаўства і Навуковым таварыстве вывучэння Куйбышаўскага края. Выдаў кнігу “Славуты настаўнік, краязнавец і эксперыментатар Г. Дз. Смагін” (Самара, 1936). Склаў бібліяграфічныя даведнікі “Перыёдыка Сярэдневолжскага краю ў 1930 г.”, “Орская прамысловая акруга”, разам з акадэмікам Ю. У. Гацье і прафесарам П. Праабражэнскім—бібліяграфічны паказальнік літаратуры пра карысныя выкапні Сярэдняй Волгі (больш за 1500 назваў). Аўтар публікацый у часопісе “Советское краеведенне”. Арыштаваны 24 лютага 1938 г. органамі НКУС Куйбышаўскай вобл. Асобая нарада пры НКУС СССР 4 сакавіка 1940 г. вызваліла яго з залікам у тэрмін пакарання часу папярэдняга зняволення. 3 турмы выйшаў цяжка хворым. У адным з лістоў з бальніцы пісаў да жонкі: “1. Я прымаю смерць як збаўленне ад кашмарнага жыцця. (...) Хацелася б, каб прах мой тлеў у роднай зямлі, дзе пахаваны мае родныя — гэта немагчыма” (зберагаецца ў дачкі Людмілы Міхайлаўны Сакаловай). Рэабілітаваны ў 1957 і 1962 гг. У 1998 г. выдадзены зводны каталог “Бібліятэка Міхася Мялешкі”. Асабісты архіў М. Мялешкі зберагаецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, асобныя дакументы (у т. л. лісты Т. Грыба з Прагі — у дачкі). У нашчадкаў захоўваецца і жывапісны партрэт М. Мялешкі работы мастака Я. Кругера, што дэманстраваўся на Першай Усебеларускай мастацкай выстаўцы ў 1925 г. Унучка М. Мялешкі кампазітар Наталля Спічко стварыла вакальны цыкл “Самарскнй туесок” на тэксты, запісаныя ў 30я гг. дзедам.