• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Міканенка — аўтар многіх навуковых артыкулаў, якія друкаваліся на старонках часопісаў “Металлургня”, “Космнческая техннка” і інш.
    Аляксей Кажамяка (в. Пенькаўка Клімавіцкага рпа Магілёўскай вобл.)
    Мікуль чыкАляксандр
    МікульчьікАляксандр Андрэевіч (12(14).8.1882,мяст. Шпакііуменскагапав., цяперв.уПухавіцкімрнеМінскай вобл. —пасля 1918ў рускі 1 беларускі паэт.
    Працаваў перапісчыкам, грузчыкам, матросам. Удзельнічаў у забастовачным руху. У снежні 1905  чэрвені 1906 г. зняволены ў Мінску па падазрэнню ў прыналежнасці да “анархістаўкамуністаў”. У 19061907 гг. працаваў у Пецярбургу, потым у тэатры ў Кіеве. Быў знаёмы з М. Горкім, падтрымліваў творчыя сувязі з У. Дз. БончБруевічам. Друкаваўся ў газетах “Наша ніва”, “СевероЗападный край”, “Белорусскнй голос” (Кіеў), у калектыўным “Зборніку вершаў” (Кіеў, 1913, на рус. мове). Выдаў адзіны зборнік паэзіі “Песні рабочага” (СПб., 1906, на рус. мове). Найбольш вядомы яго верш “Адвеку мы спалі і нас разбудзілі” (1905), вядомы таксама пад назвай “Беларуская марсельеза”. Верш стаў папулярнай рэвалюцыйнай песняй, аднак доўгі час лічыўся народным творам.
    АляксейКаўка (Масква)
    Мілаш Леакадзія
    МілашЛеакадзіяБаляславаўна (11.11.1958, в. Соргаўцы Смаргонскага, цяпер Астравецкагарна Гродзенскай вобл.),выкладчыкбеларускаймовы, публіцыст, даследчык, грамадскідзеяч беларускайрыяспарыўЛітве. Выдатнік куль туры Літвы.
    Л. Мілаш нарадзілася ў сялянскай сям’і. Друкавацца пачала ў школьныя гады ў газеце “Піянер Беларусі”, там жа змяшчала свае малюнкі. Вучылася ў Ашмянскім тэхнікуме па спецыяльнасці бухгалтарскі ўлік. У 1987 г. скончыла філалагічны факультэт Вільнюскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працавала старшым інжынерам. Супрацоўнічала з рэдакцыямі газет “Советская культура”, “Кннжное обозренне”, “Учнтельская газета”, “Літаратура і мастацтва”, “ Вечернне новостн”, “Эхо Лнтвы”, часопісаў “Внльнюс”, “Русскнй язык м лнтература”. 3 1990 г. працавала ў рускай школе, з 1994 г. — у Вільнюскай беларускай сярэдняй школе імя Ф. Скарыны.
    Л. Мілаш прымае актыўны ўдзел у грамадскакультурным жыцці беларускай дыяспары ў Вільнюсе. Яе погляды сфарміраваліся пад уплывам беларускіх дзеячаў Янкі Багдановіча, Лявона Луцкевіча і інш. Уваходзіла ў склад “Саюдзіса”. З’яўляецца намеснікам старшыні мясцовага Таварыства беларускай культуры, прэзідэнтам Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, членам рады Таварыства беларускай школы, рэдкалегіі газеты “Наша слова”. Дзеля папулярызацыі ідэй адраджэння і захавання беларускай культуры ў Літве выступае ініцыятарам правядзення разнастайных мерапрыемстваў — выставак, канцэртаў, сустрэч з вядомымі беларускімі дзеячамі. Часта друкуецца ў газетах “Ніва” (Беласток), “Рунь” (Вільнюс), “Наша слова” (Ліда) і інш. Л. Мілаш была дэлегатам Другога з’езда беларусаў свету, Першага і Другога з’ездаў беларусаў краін Балтыі. Прымае ўдзел у беларусазнаўчых навуковых канферэнцыях. Жыве ў Вільнюсе.
    Ірына Тамільчык
    224
    Персаналіі
    Мінкін Алег
    Мінкін АлегГаўрылав/ч (31.3.1952, в. Чарняўка Хоцімскага рна Магілёўскай вобл.), паэт, драматург. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (1988), СПЛітвы(1991).
    А. Мінкін нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Хоцімскай васьмігадовай школеінтэрнаце. Дзесяты клас скончыў у Бабруйскай школеінтэрнаце № 1. У 1969 г. паступіў у Маскоўскі энергетычны інстытут. Пасля 2 гадоў вучобы перавёўся на факультэт электрыфікацыі Маскоўскага інстытута інжынераў сельскагаспадарчай вытворчасці (19711975). Атрымаўшы спецыяльнасць інжынераэлектрыка, накіраваны майстрам ва УланУдэ, у тэхкалону № 56. Працаваў электрамантажнікам, брыгадзірам, майстрам па будаўніцтву электрападстанцый. 3 Бураціі вярнуўся ў Беларусь. 3 1977 г. працаваў інжынерам у сістэме “Галоўтранснафта”, у тым ліку начальнікам брыгады на поўначы Цюменскай вобл. (г. Наябрск). Потым інжынерам у Брэсце. 3 пачатку 1990х гг. жыве ў Вільнюсе, працаваў у рэдакцыі газеты "Наша ніва”, цяпер — галоўны рэдактар газеты беларусаў Літвы “Рунь”. Друкуецца А. Мінкін з 1980 г. Першы зборнік вершаў “Сурма” выйшаў у 1985. Тады ж у зборніку п’ес “Крынічка” надрукавана яго п’есаказка “Як Лыска ваўком быў”. Аўтар зборнікаў “Расколіна” (1991), “За месяцам месяц” (1994), “Праўдзівая гісторыя Краіны Хлудаў: Кароткія антыутопіі” (1994). Паэзія А. Мінкіна вызначаецца адметнай паэтычнай пластыкай, сталым поглядам на свет з яго складанымі праблемамі. Пераклаў з польскай мовы кнігі “Пан Блішчынскі” Б. Лесьмяна, “Ідзі за мною” Ц. Норвіда, “Высокія дрэвы” Л. Стафа, вершы грузінскіх паэтаў. У сваю чаргу творы А. Мінкіна перакладаліся на літоўскую і ўкраінскую мовы. г
    Тамара Тарасава
    Мінор Восіп
    Мінор Восіп (Іосіф) Саламонавіч (сапр. Залкінд; 12.11.1861, Мінск  1934, Парыж), рэвалюцыянер, адзін з лідэраўПартыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (ПСР).
    3 сям’і равіна, яўрэйскага пісьменніка С. Залкінда. Студэнтам Маскоўскага універсітэта ўдзельнічаў у рэвалюцыйных гуртках, упершыню арыштаваны ў 1884 г. Вучыуся ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі, удзельнічаў у групе “Народная воля”, арыштаваны ў 1886 г., высланы на 10 гадоў. За ўдзел 22 сакавіка 1889 г. у т. зв. “якуцкай трагедыі”, калі ссыльныя ўступілі ва ўзброены канфлікт з уладамі, прыгавораны да смяротнага пакарання, якое замянілі пажыццёвай катаргай. У 1897 г. па царскаму маніфесту адпраўлены на пасяленне ў Чыту, з 1930 г. — у Вільні. 3 1902 г. эсэр. У 19021905 гг. —у Жэневе. Распрацаваў аграрную праграму ПСР. УдзельнікІ і II з’ездаў партыі. 3 1905 г. на партыйнай рабоце ў Расіі, у 19071908 гг. — у Парыжы. 2 студзеня 1909 г. арыштаваны ў выніку правакацыі Азефа. У 1910 г. за Йрыналежнасць да ПСР атрымаў 8 гадоў катаржных работ. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. прыехаў у Маскву. На 3й гарадской канферэнцыі эсэраў быў абраны ганаровым старшынёй схода. 3 сакавіка — адзін з рэдактараў маскоўскай эсэраўскай газеты “Труд”, член Маскоўскага камітэта эсэраў. Удзельнічаў у рабоце 6га Савета партыі эсэраў (30 красавіка  1 мая), дзе выступіў з дакладам “Палітыка партыі ў нацыянальным пытанні і адносіны да нацыянальных сацыялістычных партый”. 25 мая  4 чэрвеня дэлегат III з’езда эсэраў, член мандатнай камісіі, член прэзідыума, выбраны членам ЦК, увайшоў у камісіі (выдавецкую, іншагароднюю, па нацыянальнаму пытанню і зносінах з нацыянальнымі сацыялістычнымі партыямі). 7 ліпеня на 1 м пасяджэнні новай маскоўскай Гарадской думы выбраны яе старшынёй. Падтрымліваў пазіцыю Часовага ўрада па стварэнню кааліцыйнага ўрада. Кастрычніцкую рэвалюцыю не прыняў. Пасля рашэння Маскоўскага ВРК аб роспуску думы разам з іншымі яе членамі працягваў супрацьстаяць бальшавікам, спрабуючы стварыць адзіны дэмакратычны фронт. 14 снежня — старшыня паседжання маскоўскай Гарадской думы, якое прыняло рэзалюцыю супраць насілля бальшавікоў над друкам. У верасні 1918 г. выехаў у Сімбірск, затым ва Уфу, пасля ва Уладзівасток, адкуль перабраўся ў Парыж. 16 мая 1921 г. разам з А. Керанскім, М. Аўксенцьевым і інш. падпісаў маніфест правай групы партыі эсэраў з заклікам да новай інтэрвенцыі супраць Савецкай улады. У эміграцыі працягваў актыўна працаваць у партыі, з верасня 1920 г. — член рэдакцыі газеты “Воля Росснн”. Выдаў мемуары ‘Тэта было даўно: Успаміны салдата рэвалюцыі” (Парыж, 1930).
    Ларыса Языковіч
    225
    Персаналіі
    Мірановіч Ан тон
    Мірановіч Антон Васільевіч (30.10.1959, Беласток, Польшча), беларускі гісторык, грамадскідзеяч, доктар габілітаваны (1997), прафесар (1998).
    У 1982 г. А. Мірановіч закончыў Беластоцкі універсітэт. Пасля працаваў настаўнікам у школе, супрацоўнічаў з газетамі “Ніва” і “Przegl^d Prawoslawny”. 3 1986 r. — выкладчык Інстытута гісторыі Варшаўскага універсітэта, пасля — Інстытута гісторыі універсітэта ў Беластоку. Быў выкладчыкам навучальных устаноў у Рыме, Лондане, Таронта і Мінску. У 1990 г. атрымаў званне доктара гісторыі ўТоруньскім універсітэце імя М. Каперніка. У1997 г. Каталіцкі універсітэт у Любліне прысвоіў яму званне доктара габілітаванага. У 1998 г. Сенат Беластоцкага універсітэта запрасіў А. Мірановіча на пасаду прафесара.
    А. Мірановіч з’яўляецца аўтарам звыш 10 кніг і больш 150 навуковых артыкулаў. Яго працы прысвечаны гісторыі праваслаўнай царквы ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, беларускапольскім зносінам канца XVIII ст. і беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. У спісе яго кніг на польскай мове значацца: “Супрасль як культурнарэлігійны асяродак у XVI стагоддзі” (Ляймен, 1984), “Падляшскія праваслаўныя асяродкі і арганізацыі ў XVIXVIIctct.” (Беласток, 1991), “Невядомы гербоўнік Міхала Шацілы” (Лондан, 1992), “Брацтва Аб’яўлення Панскага ў Бельску” (Бельск, 1994), “Праваслаўе і унія ў часы панавання Яна Казіміра” (Беласток, 1996), “Тэадозы Васілевіч, слуцкі архімандрыт, беларускі біскуп” (Беласток, 1997), “Кніга цудаў, якія адбыліся перад іконай Маці Божай у Старым Карніне” (Беласток, 1997) і інш.
    А. Мірановіч — сябра прэзідыума Міжнароднай акадэміі вывучэння нацыянальных меншасцей, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Польскарасійскай гістарычнай камісіі Польскай акадэміі навук, Міжнароднай камісіі гісторыі Царквы Польскай акадэміі навук, Усходнеславянскай камісіі Польскай акадэміі ўмельстваў у Кракаве і іншых міжнародных арганізацый. Ён таксама з’яўляецца старшынёй Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы, намеснікам старшыні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Польшчы.
    Ала Такінданг
    Мірановіч Яўген
    МірановічЯўген Васільевіч (2.9.1955, в. Алексічы Беластоцкага ваяв., Польшча), беларускігісторык, публіцыст, грамадскапалітычныдзеячбеларускайдыяспарыўПольшчы.
    У 1980 г. скончыў філіял Варшаўскага універсітэта ў Беластоку. Працаваў настаўнікам, выкладчыкам ліцэя ў Супраслі. 3 ліпеня 1992 г. — галоўны рэдактар газеты “Ніва”. У 1990 г. абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Беларусы ў Польшчы. 19441949 гг.”. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1990 г. Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, член Галоўнай рады БДА, з 1992 г. — намеснік старшыні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання. Сябра Беларускага гістарычнага таварыства, член рэдакцыйнай калегіі часопіса “Bialoruskie Zeszyty Historyczne”. Кандыдат у сейм Польшчы ад Беларускага выбарчага камітэта на парламенцкіх выбарах 1989 г.