Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Галоўныя накірункі навуковых даследаванняў — беларускі нацыянальны рух у Польшчы паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі і пасля іх, беларускапольскія адносіны ў перыяд Першай сусветнай вайны, фарміраванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці ў Польшчы ў 19181939 гг. Вывучае гісторыю праваслаўнай царквы ў Польшчы, беларускі грамадскапалітычны рух у Польшчы ў 19801990я гг. Аўтар манаграфій “Беларусы ў Польшчы. 19441949 гг.” (Варшава, 1993), “Навейшая гісторыя Беларусі” (Беласток, 1999); раздзелаў у кнігах “Праваслаўная царква ў Польшчы: Гісторыя і сучаснасць” (Варшава, 1993), “Нацыянальныя меньшасці ў Польшчы” (Беласток, 1998), навуковых і навуковапапулярных артыкулаў у выданнях “Zeszyty Naukowe Instytutu Nauk Politycznych”, “Bialoruskie Zeszyty Historyczne”, “Bialostocczyzna”, “Czasopis”, “Ніва” i інш. Удзельнічаў y арганізацыі i правядзенні міжнародных канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў, “круглых сталоў” па асобных пытаннях гісторыі Беларусі, беларусазнаўства. Член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, удзельнік Першага з’езда беларусаў свету (Мінск, 1993), Першай Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў (Мінск, 1993) і інш.
Ларыса Языковіч
226
Персаналіі
Міронава Любоў
МіронаваЛюбоўІларыёнаўна(12.4. /947, в. Серадава, Івацэвіцкага рна Брэсцкай вобл.), народная лекарка, мецэнатка.
Народнае лекаванне Л. Міронава пераняла ад сваіх маці і бабулі яшчэ ў дзяцінстве. Пасля заканчэння школы працавала на дывановым заводзе (г. Каўроў, Расія). У 1975 г. прыехала ў Рыгу, працавала на электралямпавым заводзе. Дыплом народнай лекаркі атрымала ў 1980 г. Скончыла курсы масажыстаў мануальнай тэрапіі, класічнага масажу, атрымала ліцэнзію на права прыватнага лячэння. Сярод яе пацыентаў жыхары Латвіі, Расіі, Польшчы, Германіі, Галавдыі, ЗША. 3 1992 г. з’яўляецца сябрам Асацыяцыі народных лекараў Латвіі. Яе спагадлівасць да людскіх бедаў, чуласць, асабліва да дзяцей, адзначаецца людзьмі, якія да яе звяртаюцца.
Акрамя лекарскіх спраў Л. Міронава займаецца мецэнацтвам, дапамагае беларускім суполкам Латвіі, Рыжскай беларускай школе. З’яўляецца сябрам рады Фонду беларускай культуры. Удзельнічае ў дабрачынных акцыях беларускіх таварыстваў Латвіі. Разам з сябраміпрадпрымальнікамі I. Кабановічам, В. Трафімчыкам з’яўляецца фундатарам Рыжскай беларускай сярэдняй школы (дырэктар В. Целеш). Жыве ў Рызе.
Алесь Карповіч (Рыга)
Міронава Ніна
Міронава Ніна Афанасьеўна (1941, в. СтарыДрыбінДрыбінскагарна Магілёўскай вобл.), эканаміст, беларускі грамадскідзеячу Кыргыстане.
Н. Міронава нарадзілася і вырасла ў сялянскай сям’і. У 1958 г. скончыла Дрыбінскую беларускую сярэднюю школу і па сямейных абставінах пераехала ў Кыргызстан, Фрунзе (цяпер Бішкек). Закончыла факультэт эканомікі гандлю Маскоўскага завочнастатыстычнага тэхнікума. Трыццаць сем гадоў працавала ў сістэме гандлю Бішкека. 3 1993 г. Н. Міронава стала прымаць актыўны ўдзел у заснаванні Беларускай абшчыны “Світанак” у Кыргызстане і цяпер з’яўляецца старшынёй Рады гэтай арганізацыі. Уся яе грамадская праца накіравана на згуртаванне беларусаў у Кыргызстане, зберажэнне роднай мовы, духоўнасці і традыцый беларускага народа, а таксама на матэрыяльную падтрымку маламаёмасных беларусаў, якія пражываюць у Кыргызстане. Н. Міронава праводзіць вялікую грамадзянскую работу, накіраваную на згоду і дружбу з іншымі народамі, якія пражываюць у Рэспубліцы Кыргызстан. Прымала ўдзел у рабоце Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету.
Алексей Шут
Місуна Ганна
Місуна Ганна (12.11.1868, Чашніцкіпав. Віцебскайгуб., цяпер ЧашніцкірнВіцебскайвобл. 2.6.1922, Масква), першая жанчынагеолагу Расіі.
Г. Місуна нарадзілася ў беднай сялянскай сям’і. Скончыла прыватныя жаночыя курсы ў Маскве (1896), з 1919 г. працавала прыватным дацэнтам геалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. Праводзіла палявыя геалагічныя даследаванні на тэрыторыі Расіі і Беларусі, зрабіўшы вялікі ўклад у вывучэнне ледніковых адкладаў Беларусі і Літвы, высветліла іх стратыграфію. Выніковая праца аб гэтым — “Матэрыялы да вывучэння ледніковых адкладаў Беларусіі і Літоўскага краю” былі апублікаваны ў кнізе “Матэрыялы да пазнання геалагічнай будовы Расійскай імперыі” (М., 1903. Т. 12).
Валерый Ярмоленка
Місюра Йонас
МісюраЙонас(13.12.1917, в.ДайноваЛідскагапав. Віленскайгуб., цяперВоранаўскірнГродзенскайвобл. — 23.10.1966, Вільнюс), ура чтэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1966).
Й. Місюра ў 1942 г. скончыў Каўнаскі універсітэт. 3 1945 г. працаваў выкладчыкам у Вільнюскім універсітэце, з 1957 г. загадваў там кафедрай факультатыўнай тэрапіі. Адначасова з 1965 г. быў дэканам Інстытута ўдасканалення медыцынскіх работнікаў.
У доктарскай дысертацыі “Клінічныя і эксперыментальныя дадзеныя комплекснага лячэння (антыбіётыкамі, праднізалонам і неабензінолам) хранічных неспецыфічных захворванняў лёгкіх” Й. Місюра даследаваў спосабы
227
Персаналіі
лячэння хранічных хвароб лёгкіх, класіфікаваў гэтыя хваробы. Разам з іншымі вучонымі стварыў мадэль эксперыментальнага хранічнага бранхіта. З’яўляецца адным з аўтараў падручніка “Догляд хворых” (1967), падрыхтаванага пад яго кіраўніцтвам.
Яніна Кісялёва
Міткевіч Уладзімір
Міткевіч Уладзімір Фёдаравіч (3.8.1872, Мінск1951, Ленінград, Расія), вучоныэлектратэхнік, прафесар. Сапраўдны член Акадэміінавук СССР, заслужаныдзеяч навукіі тэхнікі. Лаўрэат Сталінскай прэміі (1943).
У. Міткевіч скончыў Мінскую гімназію (1891), матэматычнае аддзяленне фізікаматэматычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта (1895). Выкладаў электратэхніку ў Пецярбургскім электратэхнічным інстытуце (18951901), фізіку ў Пецярбургскім горным інстытуце (18961905), на Пецярбургскіх вышэйшых жаночых курсах (18981901, 19061912), у Пецярбургскім універсітэце (19011902). 3 1902 г. працаваў у Пецярбургскім політэхнічным інстытуце, дзе з 1904 г. пачаў чытанне лекцый па курсу “Тэорыя электрычных і магнітных з’яў”. У ім пры выкладанні вучэння аб электрамагнітных з’явах на падставе ідэй Фарадэя і Максвела ён шырока выкарыстоўваў метады матэматычнай фізікі, даў глыбокі фізічны аналіз працэсаў, што адбываюцца ў электрычных прыладах, тым самым перакінуўшы мост паміж электрафізікай і электратэхнікай. Гэты курс быў упершыню выдадзены ў 1910 г. пад назвай “Тэорыя электрычных і магнітных з’яў”, а ў 1923, 1932 і 1933 гг. кніга была перавыдадзена пад назвай “Фізічныя асновы электратэхнікі”. Адначасова чытаў курс “Тэорыя пераменных токаў”, у якім шырока выкарыстоўваў графічныя метады для разліку ланцугоў пераменнага тока. Гэтымі курсамі ён, па сутнасці, стварыў новую дысцыпліну, якая носіць назву “Тэарэтычныя асновы электратэхнікі”. Адначасова з падрыхтоўкай навучальных курсаў арганізаваў першую ў Расіі лабараторыю па тэарэтычных асновах электратэхнікі, якая была прызначана для правядзення студэнтамі лабараторных работ і стала базай для шэрагу эксперыментальных навуковых прац, што выконваліся У. Міткевічам і яго вучнямі. У 1906 г. абараніў у Пецярбургскім політэхнічным інстытуце дысертацыю на званне ад’юнкта (адзіная навуковая ступень на той час у тэхнічных ВНУ) пад назвай “Аб вольтавай дузе” і быў абраны прафесарам таго ж інстытута. У 1912 г. абраны на пасаду дэкана электрамеханічнага аддзялення Пецярбургскага політэхнічнага інстытута.
Навуковыя працы У. Міткевіча прысвечаны вывучэнню электрамагнітных з’яў. Даказаў магчымасць прымянення фарадэеўскай і максвелаўскай фармулёвак закона электрамагнітнай індукцыі для вызначэння электрарухаючай сілы ў абмотках электрычных машын з гладкім і з зубчатым якарамі. Важнае значэнне маюць яго працы па даследаванню вольтавай дугі. Упершыню ўстанавіў прыроду вольтавай дугі і вывучыў умовы яе ўзнікнення і развіцця. Прымаў удзел у стварэнні ў Расіі акумулятарнай прамысловасці, актыўна працаваў у галіне тэлефаніі і радыё. Упершыню прапанаваў выкарыстоўваць расчэпленыя дроты для высакавольтных ліній электраперадач і навукова даказаў мэтазгоднасць такой канструкцыі ліній. Аўтар навуковых прац “Доследы па намагнічванню горных парод”, “Магнітны паток і яго пераўтварэнне”, “Электрычная энергія”. Унёс уклад у даследаванні па гісторыі навукі і тэхнікі. Пад яго рэдакцыяй былі выдадзены манаграфіі “Дынамамашына ў яе гістарычным развіцці”, “Электрарухавікі ў яго гістарычным развіцці”. Удзельнічаў у распрацоўцы плана электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО).
Быў абраны членам Рускага электратэхнічнага камітэта міжнароднай электратэхнічнай камісіі, Цэнтральнага электратэхнічнага савета. Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса “Электрнчество”.
Вольга Гапонснка
Міхалеўскі Корчак Серафін
Міхалеўскі Корчак Серафін (18.5.1923, БрэстнадБугам, цяпер Брэст), польскі вучоны, філосаф, філолаг, паэт.
С. Міхалеўскі паходзць з сям’і радавітага двараніна Яна Нікольскага. Дзяцінства прайшло ў в. Росахі на Пружаншчыне. Тут, у польскай школе, атрымаў ён пачатковую адукацыю. У 1939 г. скончыў Польскую гімназію імя А. МіцкевічаўПружанах, у 1941 г. — беларускую сярэднюю школу № 1. У гэтым жа годзе вывезенызсям’ёйу Сібір. У 19411943 гг. вучыўся ў Новасібірскім педагагічным інстытуце. У час Другой сусветнай вайны С. Міхалеўскі быў прызваны ў Польскае войска. У 1944 г. скончыў афіцэрскую артылерыйскую школу ў Кастраме. Камандзірам батарэі ў шэрагах 3га Берлінскага палка 1й дывізіі пяхоты імя Т. Касцюшкі дайшоў да Берліна. Тройчы быў цяжка паранены. Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары, медалямі. Пасля вайны вучыўся ва універсітэтах Лодзі, Вроцлава, Варшавы, па заканчэнню якіх атрымаў дыпломы па філасофіі і англійскай філалогіі. Займаўся таксама рускай філалогіяй.
228
Персаналіі
С. Міхалеўскі выконваў абавязкі навуковага супрацоўніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Варшаве, у Інстытуце матэматычных лічбавых машын, Бібліятэцы Польскай акадэміі навук, выдавецкай рэдакцыі футуралогіі. Займаўся навуковадаследчай дзейнасцю ў галіне філасофіі, рэлігіі, філалогіі. Даследаваў рэлігійнафіласофскае вучэшіе старажытнай Індыі — ёгі. Гэтай тэме прысвечаны каля дзесяці яго навуковых рэфератаў, з якімі ён выступаў у варшаўскіх Дамах культуры, і яго тэарэтычная праца “Уводзіны да трансцэвдэнтальнай медытацыі”. Склаў два санскрыцкапольскія слоўнікі. У Варшаўскім універсітэце С. Міхалеўскі наладзіў першыя ў Еўропе дзве выставы, прысвечаныя вучэшпо ёгі. У галіне рэлігіі яму належыць тлумачэнне догмы пра Святую Тройцу і тэадыцыю; устанаўлешіе сапраўднага аблічча Багародзіцы і Збавіцеля. Пераклаў на польскую мову праваслаўную імшу святога Іаана Златавуста. С. Міхалеўскі — аўтар шматлікіх прац па лінгвістыцы. Ён склаў селектыўную бібліяграфію па 900 мовах (слоўнікі і граматыкі), бібліяграфію караімскіх кніг, вывучаў лексічныя запазычанні ў караімскай мове, распрацаваў праект рэформы кітайскага іерагліфічнага пісьма. У штомесячніку “Nowe ksiazki” апублікаваны яго рэцэнзіі на многія навуковыя кнігі.