• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Бярэ актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці беларускай дыяспары ў Літве. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі ”У памяць аб 13ым студзеня”. Жыве ў Вільнюсе.
    Валянцін Нідзянскі (Вільнюс)
    Кулікоў Сяргей
    Кулікоў Сяргсй Уладзіміравіч (15.11.1931. в. Полжа Горацкага рна Магілёўскай вобл.), генералмаёр (1982), грамадскакультурны дзеячбеларускайдыяспарына Украіне.
    С. Кулікоў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да пачатку Другой сусветнай вайны вучыўся ў школе. У час вайны разам з сям’ёй жыў у лагеры партызанскага атрада, потым шэсць месяцаў знаходзіўся ў канцлагеры. Пасля вызвалення роднай вёскі вярнуўся туды і працягнуў вучобу ў школе. У 1949 г. паступіў у Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту, адкуль у студзені 1952 г. быў мабілізаваны ў армію. У 1956 г. закончыў ваеннае вучылішча. Афіцэрскую службу праходзіў на розных пасадах. Вучыўся ў Ленінградскай Вышэйшай акадэміі тыла і транспарту. Службу праходзіў у Ленінградскай і Прыкарпацкай ваенных акругах, Беларусі, Запаляр’і, Германіі, Румыніі, на Паўночным Каўказе, Украіне і інш. Выйшаў у адстаўку ў 1990 г.
    С. Кулікоў актыўна займаецца грамадскакультурнай дзейнасцю. Стаў ініцыятарам стварэння і кіраўніком Нацыянальнакультурнага грамадства ў Львове “Белая Русь”. 3 1999 г. удзельнічаў у арганізацыі беларускіх асяродкаў у раёнах Львоўскай вобласці, з 2000 г. — стараста культурнаграмадскай арганізацыі “Беларуская абшчына Львоўшчыны”. Быў дэлегатам I з’езда беларусаў свету.
    Узнагароджаны ордэнам “Чырвоная зорка” і “За службу Радзіме”, іншымі узнагародамі, у т. л. замежнымі.
    Ірына Ташльчык
    Куптэль Міхась
    Куптэль Міхась(12.9.1942, в. МахнатаеБеластоцкага ваяв., Польшча), інфарматык, грамадскі і культурны дзеячбеларускайдыяспарыўПольшчы.
    М. Куптэль нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Педагагічны беларускі ліцэй ў БельскуПадляшскім, затым, у 1967 г., — Вышэйшую педагагічную школу ў Гданьску. У 1977 і 1979 гг. як навуковы супрацоўнік Інстытута рыбалоўства падарожнічаў у Арктыку.
    3 1981 г. з’яўляецца карэспандэнтам газеты “Ніва”. Публікуецца ў навуковых выданнях у галіне інфарматыкі. М. Куптэль з’яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускага культурнага таварыства “Хатка” (Гданьск) і цяпер уваходзіць у яго праўленне.
    Ала Такіяданг
    205
    Персаналіі
    Курака Міхаіл
    Курака Міхаіл Канстанцінавіч (23.9.1872, 6. маёнт. Казелле Магілёўскай губ., цяпер Краснапольскі рн Магілёўскай вобл.  8.2.1920, Кузнецк, Расія), вучоныметалург, канструктар і будаўнік доменных печаў, аўтар арыгіналыіых канструкцый 1 прыёмаў працы ў металургіі.
    Нарадзіўся М. Курака ў збяднелай шляхецкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Вучыўся некаторы час у Полацкім кадэцкім корпусе, гімназіі ў Горках. Вышэйшай адукацыі не мей, але самастойна вывучыў фізіку і хімію ў адпаведнасці з праграмамі вышэйшай школы, ведаў некалькі замежных моваў (нямецкую, французскую). Працоўную дзейнасць М. Курака пачаў у 1890 г. на Аляксандраўскім заводзе па вытворчасці жалеза і жалезапракату Бранскага акцыянернага таварыства (цяпер Днепрапятроўскі металургічны завод). Потым працаваў на металургічных заводах на поўдні Расіі — на Гданцаўскім каля Крывога Рога (з 1892), Марыупальскім (з 1898), Краматорскім (з 1902). Актыўна удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905 г.,заштобыўсасланыу 1906 г. у Валагодскую губ. У 1908 г., пасля адбыцця пакарання, вярнуўся ў Данецк, дзе працаваў на Юзаўскім металургічным заводзе. Засвоіў многія дапаможныя спецыяльнасці — быў каталем, пробаносам, падручным горнавага майстра. Выключныя здольнасці і веды дазволілі яму ў 1909 г. без вышэйшай адукацыі стаць начальнікам доменнага цэха. У 1917 г. па рашэнню Расійскага урада выехаў на Кузбас для арганізацыі металургічнай прамысловасці.
    М. Курака унёс значны ўклад у арганізацыю і развіццё металургічнай прамысловасці Расіі, у распрацоўку перспектыўных тэхналогій выплаўкі сталі. Яму належыць шэраг цікавых тэхналагічных рашэнняў. Сканструяваў і пабудаваў на адной з печаў Краматорскага завода першы ў Расіі механічны скіпавы падымальнік для загрузкі шахты. Распрацаваў арыгінальную канструкцыю горна, якая і цяпер выкарыстоўваецца на доменных печах і лічыцца адной з самых надзейных. Удасканаліў фірменную прыладу для падачы дуцця. Увёў чатыры стандарты маркі фасоннай вогнетрывалай цэглы, што дазволіла ўдвая скараціць час капітальнага рамонту печаў.
    Пад кіраўніцтвам М. Куракі распрацаваны праект буйнога металургічнага завода. Гэты праект быў рэалізаваны пры будаўніцтве Кузнецкага і Магнітагорскага металургічных камбінатаў, дзе знайшлі увасабленне многія навуковыя і тэхнічныя ідэі вучонага. М. Курака стварыў школу доменшчыкаў, якая адыграла вялікую ролю ў арганізацыі вытворчасці і ўдасканальванні тэхналогіі плаўкі чыгуна. Сярод яго вучняў — акадэмік AH СССР I. Бардзін. М. Курака падрыхтаваў грунтоўную навуковую працу “Канструкцыі доменных печаў”, рукапіс якой быў знішчаны ў 1918 г. пры бандыцкім захопе яго лабараторыі.
    Вольга Гапонснка
    Куторга Сцяпан
    Куторга Сцяпан[12(24).2.1805, МсціслаўМагілёўскайгуб.25.4(7.5). 1861. Пецярбург], геолаг, прыродазнавец, падарожнік. Стваральнік і першы старшыня Пецярбургскага мінералагічнага таварыства, прафесар Пецярбургскага універсітэта.
    Сярэднюю адукацыю атрымаў у Пецярбургу і ў 1827 г. паступіў у Пецярбургскі універсітэт. Ужо ў 1828 г. аказаўся ў ліку 20 студэнтаў, якія былі накіраваны ў Дэрпт (Тарту) для падрыхтоўкі да прафесарскай пасады. Абраўшы сваёй спецыяльнасцю заалогію, пачаў грунтоўна вывучаць анатомію і фізіялогію, адначасова праслухаў поўны курс навук на медыцынскім факультэце. У 1832 г. атрымаў ступень доктара медыцыны за працу “De organis vocis positacci erytracy”. У 1833 г. атрымаў званне прафесара i (да 1861). кіраваў кафедрай заалогіі ў Пецярбургскім універсітэце. Першы ў Расіі пазнаёміў студэнтаў (1860) з эвалюцыйным вучэннем Ч. Дарвіна. Акрамя гэтага, з 1848 г. выкладаў мінералогію і геагнозію ў Пецярбургскім педагагічным інстытуце, а ў 18351848 гг. служыў цэнзарам Пецярбургскага цэнзарскага камітэта і нейкі час — інспектарам прыватных навучальных устаноў СанктПецярбургскай навучальнай акругі. Асноўныя працы С. Куторгі: “Scolopendrae morsitantis anatome” (1834); “Eine Worte gegen die Theorie der Stufenweise Entebung der Organismen”; “Zur Naturgeschichte der Phoca communis” i “Zwei Beobachtungen def Knochenbruche beiden Heerschnephen” (yce 1839); “Beitrag zur Geognosie und Paleontologie Dorpats unseiner Umgebungen” (18351837); “Beitrag zur Kenntniss der organismen Uehereste der Kupfersandsnteines am Westlichen Alihange des Urals” (1838). Самай значнай працай C. Куторгі з’яўляецца выдадзеная ў 1852 г. 10вёрстная геалагічная карта Пецярбургскай губ. — вынік шматгадовых даследаванняў. Гэтая праца была адзначана Дзямідаўскай прэміяй Пецярбургскай акадэміі навук. Шмат навуковапапулярных твораў с. Куторгі надрукавана ў “Бнблнотеке для чтення” (18451860).
    Валерый Ярмоленка
    206
    Персаналіі
    Кухто Пётр
    Кухто Пётр Апалонавіч(19.3.1914, в. Карпілаўка Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускірн Магілёўскай вобл. 17.11.1973, Барнаул, Расія), лётчык.
    Нарадзіўся П. Кухто ў сям’і лесніка (бацька беларус, мацілатышка). У 1930 г. скончыў сямігодку і паступіў ў Полацкі лясны тэхнікум, па заканчэнню якога працаваў тэхнікам па механізацыі лясной гаспадаркі ў Бярэзінскім леспрамгасе. У 19361938 гг. служыў у арміі стралкомрадыстам. У 1938 г. паступіў на курсы, па заканчэнню якіх быў накіраваны бортрадыстам у Якуцкую авіягрупу. У 1942 г. — у 1ай Чырвонасцяжнай авіяэскадрыллі, якая пераганяла па лендлізу самалёты з ЗША патрасе Уэлькаль (Аляска) — Якуцк — Краснаярск. У 1944 г. накіраваны ў Іркуцк на вучобу. У 1945 г. у якасці другога пілота лятаў на самалёце С47 па трасе Уэлькаль  Краснаярск, Берлін  Вена, Пхеньян  Пекін  Масква. У канцы 1945 г. пераведзены ў Якуцк, дзе першым пілотам лятаў на ПО2. Пазней працаваў камандзірам Батагайскага авіяатрада. У 1974 г. пайшоў на пенсію з пасады камандзіра Віксінскай авіяэскадрыллі. Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга і шматлікімі медалямі. У п. Маган і Ціксі цэнтральныя вуліцы названы ягоным імем, а Якуцкае кніжнае выдавецтва ў 1990 г. выпусціла аб ім кніжку В. Нерчу “Апавяданні пра Кухто”.
    Алссь Баркоўскі (Якуцк)
    Кучараў Міхаіл
    Кучараў Mixаіл (20.11.1908, Нясвіж Слуцкага пав. Мінскайгуб., цяпер Мінская вобл. — 1.10.1950, г. Вільнюс), ура чанколаг, кандыда т медыцынскіх навук (1946).
    М. Кучараў у 1935 г. скончыў Віленскі універсітэт, працаваў у ім выкладчыкам. У 19401946 гг. — галоўны ўрач Рэспубліканскага анкалагічнага дыспансера у Вільнюсе. У 19451946 гг. адначасова быў інспектарам па анкалогіі Народнага камісарыята аховы здароўя Літоўскай ССР. 3 1946 да 1950 г. — галоўны анколаг Міністэрства аховы здароўя, працаваў загадчыкам сектара анкалогіі ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і анкалогіі. М. Кучараў апублікаваў навуковыя артыкулы аб комплексным лячэнні анкалагічных захворванняў. Вёў практычную работу па арганізацыі ў Літве спецыялізаванай анкалагічнай дапамогі.
    Яніна Кісялсва
    ЛазарэвічШапялевіч Леў Міхаіл
    ЛазарэвічШапялевіч Леў Міхаіл Юльянавіч (1.10.1863, Віцебск  28.1.1909. Харкаў), літаратуразнавец, археолаг, прафесар Харкаўскага універсітэта.
    Нарадзіўся Л.М. ЛазарэвічШапялевіч у шляхецкай сям’і. Скончыў у 1882 г. Віцебскую гімназію і ў тым жа годзе паступіў на гісторыкафілалагічны факультэт Харкаўскага універсітэта. У 1885 г. перайшоў у Новарасійскі (цяпер Адэскі) універсітэт, які скончыў у 1886 г. са ступенню кандыдата і быў пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. Слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. У 1887 г. камандзіраваны для навуковага стажыравання на два гады за мяжу. Займаўся ў Венскім і Мюнхенскім універсітэтах, у Італіі. У кастрычніку 1889 г. здаў магістэрскі экзамен і быў зацверджаны прыватдацэнтам па кафедры заходнееўрапейскай літаратуры Харкаўскага універсітэта. Чытаў курсы лекцый гісторыі ўсеагульнай літаратуры, італьянскай мовы. У 1892 г. абараніў дысертацыю “Эцюды пра Дантэ. Апакрыфічныя ўводзіны св. Паўла” і атрымаў ступень магістра ўсеагульнай літаратуры. Праз год быў прызначаны выконваючым абавязкі экстраардынарнага прафесара кафедры заходнееўрапейскай літаратуры. У 1895 г. абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1896 г. быў зацверджаны ў званні экстраардынарнага прафесара. У 1900 г. Л.М. ЛазарэвічШапялевіч быў абраны звышштатным ардынарным прафесар, а ў 1904 г. зацверджаны ардынарным прафесарам Харкаўскага універсітэта.