• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Член Варшаўскага фармацэўтычнага таварыства і з 1920 г. яго бібіліятэкар, ганаровы член Польскага батанічнага таварыства. Імя Ф. Каро нададзена многім разнастайнасцям невядомых раней відаў раслін. Памёр Ф. Каро ў сваім маёнтку Канстанціне пад Варшавай. Пахаваны ў Варшаве на Павонзкаўскіх могілках.
    Вольга Гапоненка
    Карповіч Алесь
    Карповіч Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч (12.4.1934, в. Рубанава Ветрынскага рна, цяпер Полацкі рн Віцебскай вобл.), інжынер, грамадскідзеяч беларускайдыяспарыўЛатвіі.
    А.	Карповіч пасля заканчэння ў 1954 г. Дзісненскай сярэдняй школы праходзіў службу ў радах Савецкай Арміі (1954—1957). Вучыўся ў Рыжскім авіяцыйпым вучылішчы спецыяльных служб грамадзянскай авіяцыі па спецыяльнасці радыёлакацыя (19571960). Працаваў тэхнікам у Краснаярскім аэрапорце (19601963). У 1963 г. пераехаў у Рыгу, дзе завочна вучыўся на радыётэхнічным факультэце Рыжскага політэхнічнага інстытута (19631970). 3 1963 па 1969 г. працаваў на чыгунцы, на радыёрэлейнай сувязі ў г. Елгава. 3 1969 г. працаваў у навуковадаследчым інстытуце радыёізатопнага прыборабудавання ў галіне радыёэлектронікі. У 1992 г. выйшаў на пенсію. А. Карповіч з 1988 г. пачаў актыўна займацца грамадскай дзейнасцю. Прымаў непасрэдны ўдзел у стварэнні Таварыства беларускай культуры “Світанак”, быў выбраны сябрам Рады таварыства. Сабраў бібліятэку беларускіх кніг і часопісаў. Многа часу прысвячае грамадскай справе па адраджэнню беларускасці ў Латвіі. Пры яго непасрэдным удзеле стваралася Таварыства беларускай мовы “Прамень” (1990). Першы год ён выконваў абавязкі намесніка старшыні, потым на працягу 5 гадоў — старшыні таварыства. 3 1997 г. — старшыня Рады Таварыства беларускай мовы “Прамень”. Займаўся справай згуртавання сяброў ансамбля “Надзея” і сяброў ТБМ “Прамень” у адну суполку, арганізацыяй выдання газеты беларусаў Латвіі “Прамень”, Латвійскага фонду беларускай культуры. 3 пачатку арганізацыі фопду (1995) быў намеснікам старшыні, а з 1997 г. — старшынёй фонду. Дапамагаў беларусам рэгіёнаў Латвіі ў стварэнні суполак. А. Карповіч займаўся наладжваннем сяброўскіх адносін паміж суполкамі Латвіі. У далейшых планах А. Карповіча — стварэнне ў Рызе Цэнтра беларускай культуры, пры якім павінна працаваць бібліятэка, кіёск беларускіх газет, кніжак і аўдыекасет з беларускімі песнямі.
    М. Карповіч прымаў удзел у навуковых канферэнцыях, прысвечаных культуры беларускага замежжа, беларускаму кнігадрукаванню.
    Мікола Буры (Рыга)
    Карсалін Кандрат
    Карсалін Кандрат Ільіч [9(22).3.1809, Слуцк Мінскай губ., цяпер Мінская вобл. 1884(3), Слуцк], мастак. Акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1854).
    Нарадзіўся К. Карсалін у незаможнай мяшчанскай сям’і. Дванадцацігадовым хлапчуком пачаў пісаць самавукам абразы, а з 14ці гадоў працаваў памочнікам іканапісцаў. Першыя ўрокі партрэтнага майстэрства атрымаў пад кіраўніцтвам Тамаша Геса — выкладчыка Слуцкай гімназіі, выхаванца Віленскай мастацкай школы, вучня Я. Рустэма. 3 1830 г. жыў у Арле з мастацкай працы. 3 1838 г. — вольны слухач Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, дзе ў 1839 г. атрымаў званне пазакласнага мастака. He меў сродкаў працягваць вучобу і да 1843 г. знаходзіўся ў складзе Рускай духоўнай місіі ў Пекіне. Там шмат працаваў у партрэтным жанры, першым з беларусаў маляваў Кітай, пазнаёміўся з дыпламатам і вучонымбеларусам I. Гашкевічам. Пакінуў місію па стану здароўя і 10 гадоў правёў у Іркуцку, затым вярнуўся ў Пецярбург ужо сталым майстрам. У сярэдзіне 60х гг. пакінуў службу пры акадэміі і хадайнічаў аб пенсіі, але яна была такой мізэрнай, што ён быў вымушаны даваць прыватныя ўрокі. Па новых архіўных звестках, адшуканых 1. Ціткоўскім, з 1879 па 1883 г. Карсалін жыў у Слуцку і памёр тут у канцы 1883 ці на пачатку 1884 г.
    198
    ______Персаналіі ______________
    Для творчасці К. Карсаліна характэрны адыход ад канонаў акадэмічнага класіцызму, пра што сведчаць шматлікія партрэты яго сучаснікаў. Пісаў абразы, карціны на біблейскія сюжэты і пейзажы. Айчынныя мастацтвазнаўцы падкрэсліваюць выкарыстанне таленавітым беларусам розных мастацкіх традыцый (сінтэз беларускага мастацтва XVII—XVI11 стст., рускай акадэмічнай школы і кітайскага жывапісу).
    Галіна Сяргеева
    Касовіч Каятан
    Касовіч Каяган Андрэевіч (2.5.1814, Полацк 24.1.1883, СанктПецярбург, Расія), філолаг. прафесар (1857). Першы вучонысанскрытолагу Расіі.
    Нарадзіўся К. Касовіч ў сям і свяшчэшпка. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. Вучыўся ў гімназіі ў Віцебску (скончыў у 1832 г.), дзе звярнуў на сябе ўвагу поспехамі ў старажытных мовах. Быў накіраваны ў Маскоўскі універсітэт за казённы кошт’. Скончыў у 1836 г. першае аддзяленне філасофскага факультэта Маскоўскага універсітэта са ступенню кандыдата. У 1839 г. быў прызначаны старшым настаўнікам грэчаскай мовы Цвярской гімназіі, а ў 1843 г. пераведзены настаўнікам таго ж прадмета ў 2ю Маскоўскую гімназію. У 18451847 гг. выкладчык у Інстытуце ўсходніх моваў Лазарава ў Маскве. У 1843 г. выйшла першае выданне яго “Элементарнай граматыкі грэчаскай мовы”, у 1847 г. ‘Трэчаскіарускі слоўнік”. У 1850 г. быў прызначаны рэдактарам вучэбных прац Імператарскай Публічнай бібліятэкі ў СанктПецярбургу. У 1851 г. камандзіраваны ў Лондан у Брытанскую бібліятэку. 3 1858 г. выкладаў санскрыту Пецярбургскім універсітэце. У 18541856 гг. быў надрукаваны яго “Санскрыцкарускі слоўнік”. У 1860 г. заняў пасаду экстраардынарнага прафесара кафедры санскрыцкай славеснасці. У 1864 г. Савет Харкаўскага універсітэта прысудзіў яму ступень доктара параўнальнага мовазнаўства. У гэтым жа годзе К. Касовіч быў зацверджаны экстраардынарным, а ў 1866 г. ардынарным прафесарам Пецярбургскага універсітэта.
    Апрача санскрыту вывучаў таксама яўрэйскую і арабскую мовы. Прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы навучальных праграм для Пецярбургскага універсітэта. У 1857 г. быў абраны членамкарэспавдэнтам Харкаўскага універсітэта. Член Рускага геаграфічнага таварыства (1849).
    Вольга Гапоненка
    Касцюшка Вацлаў
    КасцюшкаВацлаў(21.1.1911, в. Г^ранёны Ашмянскага пав. Віленскай губ, цяпер Іўеўскірн Гродзенскай вобл. —1.11.1984. Вільнюс), мастак.
    В.	Касцюшка ў 1935 г. скончыў Каўнаскую мастацкую школу. У 19371940 гг. удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы. 3 1947 да 1951 г. выкладаў у Вільнюскім мастацкім інстытуце, з 1951 да 1953 г. — у Мастацкім інстытуце Літвы.
    У 19531963 гг. працаваў мастаком на камбінаце “Дайле” ў Вільнюсе. У 19641971 гг. —выкладчык Вільнюскага універсітэта.
    В.	Касцюшка з 1940 г. удзельнічаў у выстаўках. Аўтар батальных кампазіцый “Партызаны змагаюцца за Вільнюс’ (1946), “Вызваленне Вільнюса” (1949). Пісаў пейзажы, ілюстраваў кнігі. Ім зроблена мастацкае афармленне зборніка народных песень “Два пеўнікі” (1949) і зборніка казак “Коцік і пеўнік” (1955). Праілюстраваў таксама "Звярымузыкі П. Цвіркі і “Пыхлівы заяц” Э. Межэлайціса. Маляваў плакаты, афармляў спектаклі, рабіў экслібрысы. Творам В. Касцюшкі ўласцівы рэалістычнасць малюнка, сюжэтнасць, пастэльнасць фарбаў.
    Яніна Кісялсва
    Каўка Аляксей
    Каўка Аляксей Канстанцінавіч (20.9.1937, в. Равецкі Бор (цяпер Машчаліна) Чэрвеньскага рна Мінскай вобл.), гісторык, літаратуразнавец, беларускі грамадскідзеячу Расіі. Доктар філалагічных навук(1991).
    А. Каўка скончыў Мінскі бібліятэчны тэхнікум (1954), філалагічны факультэт БДУ (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1968 г. жыве і працуе ў Маскве — адказны арганізатар міжнароднага аддзела ЦК ВЛКСМ, у 19711979 і 19831987 гг. — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара Польшчы Інстытута эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы AH СССР. У 19791982 гг. — прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы (урыўкі з польскага дзённіка “Недыпламатычныя нататкі” надрукаваў у Ніве. 1997. 1 снеж). 3 1987 г. — галоўны рэдактар часопіса
    199
    Персаналіі
    “Советское славяноведеіше”, з 1989 г. — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя A. М. Горкага Расійскай АН. Доктар філалагічных навук (1991).
    А. Каўка даследаваў гісторыю Польшчы, савецкапольскіх адносін (“Польшча: Бацькаўшчына ісацыялізм . 1977). 3 канца 1970х гг. засяродзіўся на праблемах беларускага Адраджэння, спадчыне Ф. Скарыны (“Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI  пачатку XX ст.” М., 1988; “Жывом!” М.; Мн.,. 1997; “Будам жыць!” Мн., 1998). У 1979 г. на рускай і англійскай мовах у Лондане ананімна выдадзены яго “Ліст да рускага сябра”. Укладальнік літаратурнанавуковых зборнікаў “Скарыніч” (Мн., Вып. 14,19911999). Даследуе жыццё і творчасць М. Улашчыка: адказны рэдактар зборніка “РусьЛітваБеларусь: Праблемы нацыянальнай самасвядомасці ў гістарыяграфіі і культуралогіі” (1997), які падрыхтаваны па матэрыялах навуковай канферэнцыі ў Маскве, прысвечанай 90м угодкам М. Улашчыка, адзін са складальнікаў біябібліяграфічнага даведніка “М. М. Улашчык” (1996), адзін з рэдактараў спецыяльнага нумара “Беларускага гістарычнага агляду” (1996. Т. 3.), прысвечанага М. Улашчыку. У 19881990 гг. — старшыня Рады Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны. У 19911995 гг. узначальваў Маскоўскую рэгіяналыіую асацыяцыю Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. Уваходзіць у праўленне Міжнароднага фонду імя Янкі Купалы. Узнагароджаны медалямі Ф. Скарыны; 850годдзя Масквы.
    Віталь Скалабан
    Клімовіч Адольф
    Клімовіч Адольф Юсцінавіч(20.4(3.5). 1900, в. Клюшчаны Свянцянскага пав. Віленскай губ., цяпер Астравецкі рн, Гродзенскайвобл. 24.11.1970, Вільнюс, Літва), грамадскіікультурныдзеяч, журналіст, выдавец.
    А. Клімовіч у час вучобы ў Віленскай беларускай гімназіі быў адным з арганізатараў культурнаасветніцкага гуртка. Гурток выдаў 7 нумараў часопіса “Маладое жыццё”, мэтай якога з’яўлялася “гартаванне маладых беларускіх сіл на змаганне за духоўнае адраджэнне Беларусі”. У 1918 г. удзельнічаў у Беларускай канферэнцыі (Вільня). У 1921 г. скончыў гімназію, а таксама Беларускія настаўніцкія курсы, пасля чаго разам з Н. Арсенневай і іншымі слухачамі атрымаў пасведчанне з запісам: “Можна быць беларускім настаўнікам”. У 19221928 гг. А. Клімовіч вучыўся ў Пражскай вышэйшай школе інжынераў сельскай і лясной гаспадаркі (Чэхаславакія). У студэнцкія гады займаўся актыўнай грамадскай дзейнасцю — узначальваў Беларускую грамаду ў Празе, аддзел міжнародных зносін Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА; 19261928), прымаў удзел у міжнародных з’ездах, кангрэсах у Рыме, Жэневе і інш. Пасля вяртання ў Заходнюю Беларусь не мог знайсці працу па спецыяльнасці. Падтрымліваў цесныя кантакты з культурнаасветніцкай арганізацыяй — Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры ў Вільні, кіраваў яго гаспадарчым аддзелам. Адначасова выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі імя Ф. Багушэвіча, але польскія ўлады закрылі яе ў 1932 г. У 19321939 гг. рэдагаваў беларускі кааператыўнагаспадарчы часопіс “Самапомач”. Як прадстаўнік Беларускага нацыянальнага камітэта быў накіраваны на XI кангрэс нацыянальных меншасцей у Жэневе (1933), аднак не атрымаў дазволу на выезд за мяжу. Належаў да актыву Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. 3 1936 г. — кіраўнік беларускага нацыянальнага прадстаўніцтва ў II Польскай Рэспубліцы, рэдактар інфармацыйнага бюлетэня “Wiadomoibci Biaioruskie”. У1938 г. польская адміністрацыя выслала яго з Вільні, нейкі жыў у Варшаве. У верасні 1939 г. вярнуўся ў Вільню. З’яўляўся сакратаром, старшынёй Беларускага цэнтра ў Літве, рэдактарам газеты “Крыніца”. У час Другой сусветнай вайны працаваў у Беларускай народнай самапомачы ў Лідзе. Адмовіўся выехаць на захад перад наступленнем савецкіх войск у 1944 г. Пасля вайны быў арганістам у Жылінах каля Тракай. Арыштаваны органамі МДБ у 1952 г. 28 лютага 1953 г. ваенны трыбунал Маскоўскай ваеннай акругі прыгаварыў яго да вышэйшай меры пакарання, аднак у красавіку 1953 г. расстрэл быў заменены на 25 гадоў лагераў.