Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
202
Персаналіі
“Усход”, “Узыход”, “Саюз”. Стварыў другую і трэцюю ступені ракетыносьбіта “Пратон”, якая даставіла савецкія касмічныя станцыі на Месяц, Марс і Венеру, вывелі ў космас арбітальную станцыю “Салют”. С. Косберг узнагароджаны ордэнам Леніна, інш. ордэнамі і медалямі. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Імем С. Косберга названа вуліца ў Слуцку.
Ларыса Языковіч
Котвіч Уладзіслаў
Котвіч Уладзіслаў(20.3.1872, в. Осава Лідскага пав. Гродзенскай губ. 3.10.1944, в. Чорны Бор пад Вільняй), падарожнік, гісторыкпрыродазнаўства, арыенталістманголазнаўца, прафесар. Членкарэспандэнт AH СССР.
Закончыў Віленскую гімназію і аддзяленне ўсходніх моваў Пецярбургскага універсітэта (1895). Для паглыблення лінгвістычных даследаванняў ажыццявіў некалькі экспедыцый (1895, 1896, 1910, 1917) у калмыцкія стэпы для вывучэння калмыцкай мовы. Цікавіўся археалогіяй, у 1912 г. правёў экспедыцыю на поўнач Манголіі (даліна р. Архон) і Каракарум (ЭрдэнэДзуу), дзе знайшоў шэраг цюркскіх і мангольскіх надпісаў.
У 1900 г. быў выбраны дацэнтам, у 1918 г. — прафесарам мангольскай і маньчжурскай філалогіі Пецярбургскага (Петраградскага) універсітэта. З’яўляўся членам Расійскага камітэта даследаванняў Сярэдняй і Усходняй Азіі, дзе ініцыяваў некалькі экспедыцый і пасля апрацаваў іх матэрыялы; у гэты перыяд цікавіўся тунгускімі дыялектамі. Выдаў “Лекцыі па граматыцы мангольскай мовы” (1902), “Калмыцкія загадкі і прыказкі” (1905), “Спробы граматыкі калмыцкай гутарковай мовы” (1915, 1929), а таксама прымаў удзел у выданні гісторыкагеаграфічных манаграфій “Апісанне Маньчжурыі” (1897. Т. 12) і “Апісанне Карэі” (1900. Т. 13).
Пасля вяртання на радзіму, у 1923 г., стаў прафесарам кафедры філалогіі Далёкага Усходу ў Львоўскім універсітэце. У 19221937 гг. быў старшынёй польскага таварыства арыенталістаў, з 1927 г. рэдагаваў “Rocznik Orientalistyczny”. Асобнае месца ў навуковай дзейнасці У. Котвіча займаюць працы па гісторыі прыродазнаўства. Апублікаваў шэраг прац пра вядомых падарожнікаў і натуралістаў Ю. Кавалеўскага, А. Мухлінскага, I. Петрашкевіча, Я. Патоцкага і інш. Поўная бібліяграфія яго навуковых прац ла рускай, французскай і польскай мовах змешчана ў “Roczniku Orientalistycznym” (1950. Т. 16).
Валерый Ярмоленка
Красоўскі Апалінар
Красоўскі Апалінар Каятанавіч (27.1.1817 (па інш. крыніцах 9.6.1818), б. маёнтак Каценавічы, цяпер Астравецкірн Гродзенскайвобл. —9(21).6.1875(па інш. крыніцах—18.6.1873), Пецярбург], Расія, архітэктар, педагог, інжынергенераллейтэнант. Член Акадэмііпрыгожых мастацтваўу Пецярбургу.
А.Красоўскі нарадзіўся ў сям’і выкладчыка Віленскага універсітэта. Скончыў Віленскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбургскім інстытуце інжынераў шляхоў зносін, па заканчэнні якога (1836) (па інш. крыніцах — 1838) быў пакінуты асістэнтам. Потым стаў прафесарам архітэктуры. У 1848 г. прызначаны дырэктарам Пецярбургскага будаўнічага вучылішча. 3 1849 г. загадваў кафедрай архітэктуры Пецярбургскага універсітэта, выкладаў на яго рэальным аддзяленні курс грамадзянскай архітэктуры і будаўнічага мастацтва. 3 1869 г. прыкамандзіраваны да Будаўнічай канторы Міністэрства Імператарскага двара. 3 1873 г. на пенсіі. Лета праводзіў на радзіме.
Асноўныя навуковыя даследаванні А. Красоўскага прысвечаны грамадзянскаму будаўніцтву. У 1851 г. убачыла свет яго асноўная праца ‘Трамадзянская архітэктура: Часткі будынкаў”, з асобным альбомам чарцяжоў на 102 аркушах. Доўгі час гэтая кніга лічылася лепшым падручнікам у Расіі ў галіне архітэктуры і будаўніцтва. Праз 11 гадоў пасля смерці вучонага, у 1886 г., кніга была перавыдадзена ў Маскве. Пераклаў з польскай на рускую мову папулярны “Слоўнік для інжынераў”, апублікаваў шмат артыкулаў па архітэктуры і будаўніцтву ў “Журнале Мнннстерства путей сообшеннй”. Найбольш значны з іх — ‘Тісторыя старажытнагрэчаскага архітэктурнага стылю” (1854).
Герман Брэгср
Крупенька Аркадзь
КрупенькаАркадзь.Сцяпанавіч(15.2.1931, в.Дуброўка Шклоўскагарна Магілёўскайвобл.), заслужаныработнік народнай гаспадаркі Комі AССР, старшыняРадынацыянальнакультурнайаўтаноміі ‘Беларусь ”у Рэспубліцы Комі (Расійская Федэрацыя).
Нарадзіўся А. Крупенька ў сялянскай сям’і. У 1947 г. скончыў 7 класаў Фашчаўскай сярэдняй школы, a затым, у 1951 г., — Аршанскі чыгуначны тэхнікум. Быў накіраваны на работу ў Комі АССР, у УсцьНемскі
203
________________________________________Персаналіі
леспрамгас. У 1959—1963 гг. вучыўся ў Вышэйшай партыйнай школе ў Ленінградзе. У 1963 г. абраны другім, а ў 1966 г. першым сакратаром УсцьКуломскага райкама партыі (Комі АССР). У той жа час завочна закончыў 4 курсы гістарычнага факультэта Сыктыўкарскага педінстытута. 3 1972 г. — міністр мясцовай прамысловасці Комі АССР. У 1988 — 1994 гг. — намеснік міністра працы і занятасці рэспублікі. 3 1994 г. на пенсіі.
А. Крупенька некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Комі АССР. На працягу 22х гадоў з яўляўся членам абласнога камітэта партыі. У 1997 г. на арганізацыйпым сходзе беларусаў абраны старшынёй Рады нацыянальнакультурнай аўтаноміі ’ Беларусь’. У чэрвені 1997 г. — дэлегат Другога з’езду беларусаў свету, на якім быў абраны членам Вялікай рады. У снежні 1997 г. — удзелыіік урадавай дэлегацыі Рэспублікі Комі ў Мінску пры падпісанні— “Пагаднення аб эканамічным і культурным супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікан Комі’ . У жніўні 1998 г. абраны прадстаўніком рэгіянальнага аддзялення Комі ў складзе Асамблеі народаў Расіі.
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Працоўнага Сцяга, ордэнам Знак Пашаны ідвума медалямі.
Ніна Петухова
Кугель Аляксандр
Кугель Аляксандр (Аўраам) Рафаілавіч(псеўд. Homo novus і інш.; 1864, МазырМінскайгуб., цяпер Гомельскай вобл. 1928, Ленінград, Расія), рускі тэатральны крытык.
Нарадзіўся А. Кугель у сям і равіна. У 1886 г. скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Цікавіўся тэатрам. 3 1882 г. выступаў у друку пераважна з тэатральнымі рэцэнзіямі. Разам з актрысай 3. Холмскай у 1897—1918 гг. выдаваў і рэдагаваў ілюстраваны штотыднёвік “Театр н нскусство”, які меў шэраг дадаткаў — зборнікі п ес і нотаў, тэатралыіых мемуараў. Своеасаблівым дадаткам да часопіса з’яўляўся таксама “Слоўнік сцэнічных дзеячаў (18981916) 16 выпускаў на літары A М. У 1908 г. А. Кугель стварыў тэатр пародыі і
сатыры Крывое люстэрка , якім кіраваў да саман смерці. Востра рэагаваў на ўрадавы антысемітызм, выступаў з палемічнымі артыкуламі ў абарону правоў яўрэйскіх тэатралыіых труп, за павышэнне іх сцэнічнага ўзроўню. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Яўрэнскага тэатралыіага таварыства (1917). Лепшыя я го артыкулы ўключаны ў зборнікі “Сцвярджэнне тэатра” (1922), “Тэатральныя партрэты” (1923), “Профілі тэатра” (1929). У іх адстойваецца прымат акцёрскага майстэрства ў пастаноўцы, асуджаецца рэжысёрскі дыктат. А. Кугель лічыў сябе дзеячам рускай культуры, але адначасова імкнуўся ўздзейнічаць на развіццё яўрэйскага тэатра, абараняў яго яд праяў антысемітызму.
Браніслава Котава
Кузняцоў Сяргей
Кузняцоў СяргейЮревіч( 19.11.1961, Рыга), урач, доктармедыцынскіхнавук, грамадскідзеяч беларускай дыяспары ў Латвй.
С. Кузняцоў паходзіць з беларускай сям’і. Яго продкі па мацярынскай лініі родам з Гомеля. Любоў да беларускай мовы, культуры абудзілася ў хлопчыка пад уплывам бабулі, да якой ён прыязджаў у час канікул. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Рызе. Пасля заканчэння ў 1985 г. Рыжскага медыцынскага інстытута працуе ў навуковай медыцынскай лабараторыі БІАЛАЗ . Занмаецца навуковадаследчыцкай работай у галіне анкалогіі, распрацоўвае і выпрабоўвае новыя лекі для прафілактыкі і лячэння рака. С. Кузняцоў — аўтар 120 навуковых артыкулаў і шэрагу кніг на латышскан, рускай, англійскай і нямецкай мовах у галіне лячэшія анкалагічных захворванняў. Двойчы названы ў дзесятцы лепшых даследчыкаў рака ў Еўропе. З’яўляецца лаўрэатам міжнародных прэмій за распрацоўку унікальных метадаў прафілактыкі і лячэння рака.
С. Кузняцоў актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю на ніве адраджэння беларушчыны ў Латвіі. Ён адзін з заснавалыпкаў Латвійскага таварыства беларускай культуры “Світанак” у Рызе, якое ўзначальваў з 1988 да 1994 г. Працаваў вядучым беларускай праграмы “Світанак” Латвійскага радыё (19881993). У 1993 г. — рэдактар часопіса “Світанак”. Артыкулы С. Кузняцова, прысвечаныя пытанням нацыянальнага адраджэння і прапаганды беларускай культуры, перыядычна з’яўляюцца на старонках латвійскіх газет “Padomju Latvija”, “Atmoda”.
С. Кузняцоў прымаў удзел у Першым з’ездзе беларусаў свету, быў дэлегатам Першага з’езда Народнага фронту Беларусі “Адраджэнне”. У 1989 г. выбраны дэпутатам Рыжскага гарсавета. З’яўляецца сябрам Амерыканскай асацыяцыі хіміятэрапіі і НьюЙоркскай акадэміі навук. Удзельнік міжнародных навуковых канферэнцый і сімпозіумаў у Японіі, Кітаі, Тайландзе, Францыі, Англіі, Канадзе, ЗША і інш. краінах.
Вячка Целеш (Рыга)
204
Персаналіі
Кузьменка Уладзімір
Кузьмепка Уладзімір Міхайлавіч(13.8.1935. в. Заполле Клічаўскагарна Магілёўскай вобл.), мастак, культурнаграмадскідзеяч беларускайдыяспарыўЛітве.
У. Кузьменка нарадзіўся ў сям’і служачага. У час Другой сусветнай вайны з 1943 да 1945 г. разам з маці знаходзіўся ў канцлагерах Польшчы, I ерманіі, Аўстрыі. Пасля вызвалення хадайнічаў перад амерыканскай вайсковай адміністрацыян аб вяртанні ў СССР. Выхоўваўся ў дзіцячым доме ў Падброддзі (Пабрадзе, Літва), быў сынам палка вайсковай часці № 40272 у г. Укмярге (Літва). У 1958 скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 г. Мінскітэатралыіамастацкі інстытут. Яго настаўнікамі былі вядомыя мастакі А. Малішэўскі, Л. Лейтмап. К. Касмачоў, А. Кашкурэвіч, М. Данцыг, У. Стальмашонак, X. Ліўшыц. Да 1967 г. У. Кузьменка працаваў выкладчыкам у Мінскім педагагічным вучьшішчы, у розных мастацкавытворчых майстэрнях Мінска і Магілёва, у Вільнюскай студыі выяўленчага мастацтва пры Палацы чыгуначнікаў.
3 1965 г. У. Кузьменка выстаўляўся ў Мінску, Маскве, СанктПецярбургу, Вільнюсе, Магілёве, Йыхве. Яго карціпы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Літвы, Польшчы, Беларусі, ЗША, Швецыі, Ізраіля, Аўстраліі і інш. краінах свету. Ён выканаў насценныя роспісы (эльфрэска) ў Магілёўскім вучылішчы транспартнай міліцыі, удзелыіічаў у афармленні ВДНГ у Мінску, у распрацоўцы эскізаў і афармленні інтэр’ераў архітэктурнага комплекса ў калгасе “Савецкая Беларусь” Камянецкага рна Брэсцкай вобл., а таксама бара “Шынок у Лявона” ў Мінску. У. Кузьменкашматпланавы мастак. Ён працуе і алеем, і акварэллю, выдатна валодае тэхнікай кампазіцыі, тонка адчувае настрой прыроды. Шмат увагі надае замалёўкам старога Вільнюса, звяртаецца да нацюрморта і партрэта. Яго стыль блізкі да традыцыі беларускай рэалістычнай школы.