Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У Мінску выйшлі кнігі М. Калінковіча “Лунінец” (1981, у сааўтарстве), “Палескія дні Аляксандра Блока” (1985), “Лунінец” (1990). Шэраг зборнікаў яго мастацкадакументальнай прозы пабачылі свет на рускай мове ў Ашхабадзе — “He парываецца зямная сувязь” (1982), “Імя маё — Свабода” (1984), “На рубяжах тайнай вайны” (1985, у сааўт.), “Вяртанне світальнай рані” (1987).
Алесь Карлюксвіч
Кальвіш Зоя
Кальвіш Зоя Аркадзьеўна (8.2.1947, в. Ліпава Міёрскага рна Віцебскай вобл.), беларускі грамадскідзеячу Латвіі.
3. Кальвіш нарадзілася ў беларускай сялянскай сям’і. Яе бацька быў музыкантам, спрыяў раскрыццю музычных здольнасцей дачкі. У 1961 г. скончыла сямігодку, вучылася ў Дрысенскай (цяпер Верхнядзвінская) і Міёрскай сярэдніх школах. Адзінаццаць класаў скончыла ў 1965 г. Набыла прафесію швеі. Вучылася на курсах баяністаўмасавікоў у Браслаўскай музычнай школе. Працавала кіраўніком мастацкай самадзейнасці мясцовага калгаса. У 1968 г. выйшла замуж. Пераехала ў Міёры, арганізавала там мастацкую самадзейнасць. У 1977 г. пераехала ў Рыгу. У 1987 г. скончыла планаваэканамічнае аддзяленне Рыжскага будаўнічага тэхнікума.
Наша суайчынніца мае добрыя музычныя здольнасці, выконвае беларускія народныя песні. Знаўца гісторыі беларускай песеннасцэнічнай культуры, прапагандуе яе сярод беларусаў Латвіі. 3 1989 г. прымае ўдзел у рабоце Беларускага таварыства “Прамень” у Рызе. Была членам рэдакцыйнай калегіі газеты “Прамень”, удзельнічала ў фальклорным ансамблі беларускай народнай песні “Надзея”. У 1993 г. выбрана мастацкім кіраўніком ансамбля, які пад яе кіраўніцтвам з поспехам выступаў у розных гарадах Латвіі і Беларусі, удзельнічаў у многіх конкурсах і фестывалях, у т. л. Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, фестывалях творчых калектываў нацыянальных меншасцей Латвіі “Латвіяс вайнатэ”. 3. Кальвіш імкнецца да пашырэння рэпертуару ансамбля, адкрыцця новых талентаў.
Лявон Шакавец (Рыга)
191
Персаналіі
Камаржынскі Язэп
Камаржынскі Язэп(Іосіф Францавіч; 1899, Дзвінск (Даўгаўпілс), Латвіяканец 70 гг., Даўгаўпілс, Латвія), артыст, рэжысёр, грамадскідзеяч беларускайдыяспары ў Латвіі.
У 1919 г. Я. Камаржынскі скончыў гарадское рэальнае вучылішча. Акцёрскія здольнасці выявіў у пастаноўках трупы дзвінскага чыгуначнага тэатра пад кіраўніцтвам М. Канстанцінава. У час эвакуацыі ў Расію працаваў у Рабочай драматычнай дружыне (Рослаўль) і Вайсковай драматычнай дружыне. У 19191920 гг. — акцёр драмы, член Смаленскага аддзялення Усерасійскага прафесійнага саюза работнікаў мастацтва. Вярнуўшыся летам 1920 г. у Дзвінск, паступіў на Беларускія настаўніцкія курсы, дзе арганізаваў Беларускую драматычную дружыну, якая ажыццявіла шэраг пастановак у Дзвінску і навакольных вёсках, населеных беларусамі. Восенню 1929 г. Беларускі аддзел пры Міністэрстве асветы Латвіі запрасіў Я. Камаржынскага ў Рыгу. Спачатку ён працаваў у Беларускай пачатковай школе на Маскоўскім фарштаце, а потым быў прызначаны дырэктарам Беларускага народнага тэатра ў Рызе. Выступаў як артыст і рэжысёр, ставіў п’есы як беларускіх, так і латышскіх аўтараў. Я. Камаржынскі многа зрабіў для станаўлення Таварыства беларускага тэатра ў Латвіі. Беларускія асяродкі Латвіі шырока адзначылі 20годдзе яго творчай дзейнасці (1938).
Пасля выхаду на пенсію ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці Даўгаўпілскага гарадскога Дома культуры (тэатральныя сезоны 19611965 гг.). Загінуў у час аварыі на вуліцы.
Сяргей Панізьнік
КамароўЯўген
Камароў Яўген Іванавіч (1933, Гомель), фотамастак. Заслужаны мастак Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва.
Я. Камароў нарадзіўся ў беларускай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў Балашоўскім ваеннаавіяцыйным вучылішчы лётчыкаў. Служыў у вайсковых часцях пад Гомелем. У час службы цікавіўся фатаграфіяй. Пасля заканчэння ваеннай службы жыў у Ялце.
Упершыню прыняў удзел у рэспубліканскай фотавыстаўцы ў Мінску (1961). Быў удзельнікам і прызёрам усіх рэспубліканскіх, абласных гомельскіх і міжабласных фотавыставак (Гомель, Чарнігаў, Бранск) 19611975 гг. Прыняў удзел больш чым у 150 нацыянальных выстаўках, мае больш за 100 узнагарод. 3 1985 г. удзельнік 470 міжнародных выставак, на якіх атрымаў 120 узнагарод. Сярод іх — 4 Гранпры, 7 залатых медалёў Амерыканскага фотаграмадства і больш за 30 іншых залатых медалёў і кубкаў. Асноўныя тэмы творчасці — пейзажы і жыццё людзей.
Я. Камароў — член Саюза фотамастакоў Украіны, пачэсны член фотаклуба “БуэнасАйрэс” і “Росарыо” (Аргентына), фотаклуба “Арызон” г. Сібіу (Румынія).
Ірына Тамільчык
Камароўскі Георгій
КамароўскіГчоргійЯўгеньевіч(псеўд. Г. Святлоў Г.Яўгеньеў; 13.12.1938, Мінск), дыпламат, доктар гістарычных навук.
Г. Камароўскі ў 1955 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, у 1959 г. — аспірантуру таго ж інстытута. Са жніўня 1959 г. па люты 1999 г. на рабоце ў сістэме Міністэрства замежных спраў СССР і Расіі. 3 сакавіка 1993 г. па люты 1999 г. — генеральны консул Расіі ў г. Осака (Японія). Выйшаў у адстаўку ў рангу надзвычайнага і паўнамочнага пасланніка.
Г. Камароўскі з’яўляецца аўтарам каля 150 навуковых прац па гісторыі, культуры, рэлігіі, розных аспектах грамадскапалітычнага жыцця Японіі і Філіпін. Сярод іх — “Пяць тысяч будаў Энку” (М., 1968), “Старыя і новыя богі Японіі” (М., 1968, у сааўт.), “Шляхбагоў: Сінто ў гісторыі Японіі” (М., 1985), “Лотас і палітыка: неабудысцкі рух у сучаснай Японіі” (М., 1989, у сааўт.), “Калыска японскай цывілізацыі: Нара. Гісторыя, рэлігія, культура” (М., 1994).
Ірына Тамільчык
192
Персаналіі
Камінскі Антон
КамінскіАнтон Антонавіч(17.11.1862, Дрысенскі пав. Віцебскайгуб., цяпер Верхнядзвінскірн. Віцебскай вобл. 5.8.1936, Ленпінград, Расія), кліматолаг, гідролаг, прафесар.
А. Камінскі нарадзіўся ў сям’і агранома. Скончыў гімназію ў Мітаве (1882) і фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1887). Пасля заканчэння універсітэта працаваў у Галоўнай фізічнай (цяпер Геафізічнай) абсерваторыі, дзе з 1889 г. стаў на чале метэаралагічнай сеткі, і гэтыя абавязкі выконваў амаль 30 гадоў. 3 1922 г. — загадчык кліматалагічнага аддзела абсерваторыі (пазней інстытута). Быў адным з заснавальнікаў Гідралагічнага інстытута, дзе ў 19201930 гг. загадваў геафізічным аддзелам. У апошнія 30 гадоў жыцця многа часу аддаваў педагагічнай рабоце. Чытаў курс кліматалогіі ў Геаграфічным інстытуце, пераўтвораным у 1925 г. у геаграфічны факультэт Ленінградскага універсітэта. Тут арганізаваў кафедру кліматалогіі, якой раней не было ні ў адным універсітэце СССР і за межамі. Належаў да самых паважаных прафесараў універсітэта.
Шматгадовая работа ў Геафізічнай абсерваторыі дала А. Камінскаму матэрыял для класічнай манаграфіі аб распаўсюджванні вільготнасці ў Расіі “Гадавы ход і геаграфічнае размеркаванне вільготнасці паветра ў Расіі” (СПб., 1894; Ламаносаўская прэмія Акадэміі навук). Пад яго рэдакцыяй было выдадзена 14 тамоў “Летапісаў” Галоўнай фізічнай абсерваторыі. Аўтар карт распаўсюджвання вільготнасці ў “Кліматалагічным атласе Расіі” (1900). А. Камінскі быў вучоным з шырокім навуковым гарызонтам і паслядоўнікам А. Ваейкава. Яго цікавіла дачыненне кліматалогіі да розных галін народнай гаспадаркі—лясной справы і земляробства, транспарту і аховы здароўя. У прыватнасці, ім была выдадзена манаграфія “Тыпы засух і раўнінных сухавеяў у СССР” (1934). Многа працаваў ён і ў галіне гідралогіі, пісаў аб паводках у Ленінградзе, ваганнях узроўню Каспійскага мора. Спецыяльных кліматалагічных прац у Камінскага многа — гэта даследаванні клімату паўднёвага берага Крыма, Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа, Урала, Якуціі, Манголіі. Плёнам усяго яго жыцця стала манаграфія “Ціск паветра і вецер у СССР” (з атласам, 19321936. 1—2 т.).
Валерьгй Ярмоленка
Кананюк Віталь
Кананюк Віталь Іванавіч (3.12.1919, в. Вышаткі Гарадоцкагарна Віцебскайвобл.), генералмаёр, спецыяліст у галіне ваеннай навукі, прафесар.
Нарадзіўся В. Кананюк у сям’і сельскага настаўніка. У 19271935 гг. вучыўся ў сярэдняй школе у г. Сянно Віцебскай вобл. У 19331934 гг. працаваў пазаштатным карэспандэнтам газеты “Чырвоная змена”, друкаваўся пад псеўданімам Янка Знаёмы, прымаў удзел у выданні маладзёжнай старонкі газеты Сенненскага рна “Камунар”. У 1935 г. паступіў у Маскоўскі палітэхнікум сувязі імя Падбельскага. Пасля заканчэння тэхнікума без экзаменаў, як выдатнік, быў залічаны ў Маскоўскі электратэхнічны інстытут сувязі, але перапыніў вучобу ў лістападзе 1939 г. у сувязі з прызывам на ваенную службу. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Ленінградскім фронце, удзельнічаў у аперацыях па прарыву блакады Ленінграда ў 1943 г., па поўнаму сняццю блакады горада ў 1944 г., быў камандзірам роты, намеснікам камандзіра тэлеграфнатэлефоннага батальёна асобнага палка сувязі фронту. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, 20 медалямі.
У 1946 г. паступіў на вучобу ў Ваенную акадэмію сувязі імя С. Будзённага, якую скончыў у 1950 г. У 1953 г. абараніў дысертацыю, атрымаў навуковую ступень кандыдата ваенных навук. Працаваў у Ваеннай акадэміі сувязі — старшы выкладчык, начальнік ваеннанавуковай групы, начальнік факультэта. У 19661981 гг. працаваў намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі сувязі па вучэбнай і навуковай рабоце. У 1968 г. яму было прысвоена воінскае званне генералмаёр. У 1976 г. — навуковае званне прафесар. У 1984 г. выйшаў у адстаўку па выслузе гадоў. Цяпер вядучы навуковы супрацоўнік, вучоны сакратар дысертацыйнага савета дзяржаўнага прадпрыемства “Дальняя сувязь” у СанктПецярбургу.
Мікалай Нікалаеў (СанктПецярбург, Расія), Ларыса Языковіч
Канапацкі Мацей
Канапацкі Мацей Гасанавіч (псеўд. Анатоль Саевіч, 29.1.1926, Вільня), беларускі і польскі публіцыст, грамадскакультурны дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага культурнага таварыства “Хатка ’’ўГданьску.
М. Канапацкі нарадзіўся ў сям’і беларускага татарына мусульманскага веравызнання, камандзіра беларускіх аддзелаў у польскім войску ў 1919—1920 гг., дзеяча беларускага руху ў міжваеннай Польшчы. Да 1946 г. жыў з бацькамі ў Вільнюсе, вучыўся ў гімназіі імя А. Міцкевіча, а ў 1942—1944 гг. у Віленскай беларускай гімназіі, дзе