Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Ірына Тамільчык
Зялёнка Станіслаў
Зялёнка Станіслаў Станіслававіч (1.5.1959, в. Панкраты Вілейскагарна Мінскайвобл.), мастак, паэт,дзеяч беларускайдыяспарыўЛітве.
С. Зялёнка нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння ў 1976 г. Крывіцкай сярэдняй школы паступіў у Мінскі электратэхнічны тэхнікум сувязі. 3 1977 да 1979 г. служыў у арміі. Тэхнікум скончыў у 1981 г. і быў накіраваны ў Вільнюс, у Тэхнічны вузел саюзных магістральных сувязей і тэлебачання. У 1990 г. скончыў Вільнюскую вячэрнюю мастацкую школу і паступіў на завочнае аддзяленне Беларускай акадэміі мастацтваў.
С. Зялёнка бадай што самы папулярны вільнюскі беларускі мастак, асоба амаль легендарная. Апрача жывапісу вядомы сваімі востракрытычнымі вершамі. Нягледзячы на тое, што малюе ў асноўным краявіды, абапіраецца, як правіла, на сваю фантазію. Аматарам мастацтва ў Вільнюсе вядомы яго графічныя работы з відамі Вільнюса, а таксама касмічныя фантазіі. Ён добры партрэтыст і аўтар кніжных ілюстрацый. 3 1989 г. пастаянна бярэ ўдзел у выстаўках — як агульных, так і персанальных. Яго працы знаходзяцца ў прыватных зборах Польшчы, Германіі, ЗША, Францыі, Іспаніі, Расіі, Ізраіля, Аўстраліі, Швецыі, Нарвегіі і інш. краін. 3 1996 г. з’яўляецца членам Саюза народных мастакоў Літвы.
Вершы пачаў пісаць у 1995 г. Зараз рыхтуецца да друку яго зборнік.
Бярэ актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці беларусаў Літвы. Узнагароджаны медалём Літоўскай Рэспублікі “У памяць аб 13 студзеня”.
Валянцін Нідзянскі (Вільнюс)
184
Персаналіі
Зяльдовіч Якаў
Зяльдовіч Якаў Барысавіч (8.3.1914, Мінск2.12.1987), фізік, прафесар. Акадэмік AH СССР (1958, членкарэспандэнт з 1946), тройчьі Герой Сацыялістычнай Працы (1949,1953,1956), лаўрэатЛенінскай (1957) і чатырох Дзяржаўных прэмій СССР (1943, 1949, 1951, 1953).
НарадзіўсяЯ. Зяльдовіч у сям’і служачага. Скончыўу 1931 г. фізічны факультэт Маскоўскага універсітэта. У 19311963 гг. працаваў у Інстытуце хімічнай фізікі AH СССР. 3 1964 г. — у Інстытуце матэматыкі AH СССР. 3 1966 г. адначасова — прафесар Маскоўскага універсітэта.
Навуковыя даследаванні Я. Зяльдовіча прысвечаны хімічнай фізіцы, тэорыі гарэння, фізіцы ўдарных хваляў і дэтанацыі, фізічнай хіміі, фізіцы ядра і элементарных часцінак, астрафізіцы і касмалогіі. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў макраскапічнай кінетыкі. У тэорыі гарэння выявіў сувязь паміж хуткасцю распаўсюджання полымя і кінетыкай хімічных рэакцый у ім, рашыў задачу падпалу сумесі напаленай паверхняй, вызначэння фронту распаўсюджання полымя. Стварыў фізічныя асновы ўнутранай балістыкі ракетных парахавых рухавікоў. У тэорыі дэтанацыі абгрунтаваў гіпотэзу ЧэмпленаШуге, упершыню растлумачыў з’яву ліміту дэтанацыі, прапанаваў рашэнне задачы ўдару з вялікай хуткасцю на паверхні асяроддзя. Прапанаваў (19391940 гг., сумесна з Ю. Харытонам) разлік ядзернага ланцуговага працэсу ва ўране, даследаваў эфект адыходу нейтронаў за парог дзялення зза рассейвання, развіў тэорыю гамагеннага рэактара па цеплавых нейтронах і тэорыю рэзананснага паглынання нейтронаў ядрамі урана238, даследаваў кінетыку рэактара і паказаў прынцыповую ролю спазняючыхся нейтронаў для рэгулявання яго работы. Будучы вучнем I. Курчатава, праводзіў навуковыя даследаванні пад яго кіраўніцтвам, у т. л. прымаў актыўны ўдзел у вырашэнні праблем, звязаных з выкарыстаннем ядзернай энергіі. Прадказаў магчымасць утрымання ультрахалодных нейтронаў у посудзе з адбіваючымі сценкамі, мюённы каталіз (1953) і распрацаваў яго тэорыю. Указаў на магчымасць існавання ядраў з вялікім лішкам нейтронаў. Увёў паняцце лентачных зарадаў (19521953), прадказаў бэтарасклад зараджаных піёнаў (1954) і з’яву захавання вектарнага току (1954 г., сумесна з С. Гернштэйнам). Прадказаў існаванне новых электрамагнітных характарыстык часціц, якія ўзнікаюць пры парушэнні цотнасці, і ўпершыню (19581960) звярнуў увагу на існаванне зарадавага формфактара нейтрына і парушэнне цотнасці стану атама за кошт слабага ўзаемадзеяння электрона з ядром. У 1958 г. прапанаваў метад выяўлення часціц з кароткім часам жыцця шляхам вымярэння размеркавання колькасці падзелу па эфектыўнай масе прадуктаў распаду. Гэты метад стаў адным з асноўных пры пошуку і вывучэнні рэзанансаў. 3 пачатку 60х гг. навуковыя даследаванні Я. Зяльдовіча былі сканцэнтраваны, галоўным чынам, у галіне астрафізікі і касмалогіі. Ім была распрацавана тэорыя будовы звышцяжкіх цел з масай ад соцень тысяч да мільярдаў мас Сонца, дадзена завершаная якасная карціна апошніх этапаў эвалюцыі звычайных зорак рознай масы, уласцівасцей т. зв. “чорных дзірак”. Фундаментальныя вынікі атрыманы Я. Зяльдовічам у тэорыі працэсаў “гарачага” Сусвету. Ён пабудаваў тэорыю ўзаемадзеяння гарачай плазмы Сусвету, які пашыраецца, і выпраменьвання, разгледзеў працэсы скажэння спектра рэліктавага выпраменьвання і ўзнікнення дробнамаштабных флуктацый інтэнсіўнасці выпраменьвання, развіў тэорыю росту адхіленняў у “гарачым” Сусвеце. Даследаваў апошнюю стадыю фарміравання галактык. Я. Зяльдовіч з’яўляецца стваральнікам школы рэлятывісцкай астрафізікі.
Навуковыя даследаванні вучонага адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, у тым ліку залатым медалём I. Курчатава (1974). Сапраўдны член многіх замежных акадэмій навук.
Вольга Гапоненка
Зямкевіч Рамуальд
Зямкевіч Рамуальд Аляксандравіч (псеўд. Юры Алелькавіч, С. Барывой, Р. Суніца; крыпт. Р. Зем., Ром. Зем., РнСун., Р. Сца; 7.2.1881, Варшава 1943ц/1944, Асвенцім(?), Польшча), беларускі і польскі бібліяфіл, бібліёграф, гісторыклітаратуры, публіцыст, перакладчык.
Біяграфія Р. Зямкевіча высветлена недастаткова. Вядома, што яго бацька быў загадчыкам друкарні ў Варшаве, паходзіў са Случчыны. Сам ён па прафесіі інжынермеханік (вучыўся ў Кіеве). Па натуры страсны калекцыянер, шмат сіл і сродкаў аддаваў збіранню матэрыялаў па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Жыццё яго звязана з беларускім нацыянальнакультурным рухам. Пісаў на беларускай і польскай мовах.
3 1910 г. Р. Зямкевіч друкаваўся ў “Нашай ніве” і іншых беларускіх выданнях. Жыў пераважна ў Варшаве, дзе супрацоўнічаў з вядомымі беларусазнаўцамі Я. Карскім, М. Федароўскім. Пазней Р. Зямкевіч памог варшаўскаму славісту Ю. Галомбэку ў працы над манаграфіяй пра В. ДунінаМарцінкевіча. Часта выязджаў з Варшавы ў Вільню — адзін з галоўных тагачасных асяродкаў беларускага культурнага руху. У 1908 г. рабіў фальклорнаэтнаграфічныя запісы на Барысаўшчыне, дзе пасябраваў з пісьменнікамнашаніўцам Я. Шпэтам. Вядомы яго паездкі ў Львоў і Раперсвіль (Швейцарыя), дзе былі багатыя архівы. У 19131914 гг. у пошуках гісторыкалітаратурных матэрыялаў і звестак аб’ехаў многія мясціны Магілёўшчыны. У 19151919 гг. жыў у
185
Персаналіі
Мінску, працаваў вайсковым інжынерам. Актыўна ўдзельнічаў у з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску 2527 сакавіка 1917 г. Сабраў унікальную бібліятэку, калекцыі рукапісаў і беларускага адзення. Збіральніцтвам займалася таксама жонка Р. Зямкевіча, журналістка і мастачка Л. ДунінБаркоўская (18821919), якая перахоўвала архіў БСГ. Паводле звестак польскага гісторыка Э. Хвалевіка, большая частка пазнейшай бібліятэкі Р. Зямкевіча ў Варшаве (вул. Хмельна, 68) была прысвечана гісторыі, літаратуры, мовазнаўству і фальклору Беларусі, Літвы, Украіны і славянства наогул. У яго быў выдатны збор беларускіх, украінскіх, польскіх, літоўскіх старадрукаў, у тым ліку Біблія Ф. Скарыны, Астрожская біблія, слоўнік П. Бярынды, першыя выданні твораў Я. Каханоўскага і г. д., меў таксама аўтографы А. Рыпінскага, А. ВярыгіДарэўскага, В. ДунінаМарцінкевіча, Я. Лучыны, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча і інш., татарскія рукапісы XVI—XVII стст., пісаныя арабскімі літарамі пабеларуску, шматлікія кнігі па бібліяграфіі і бібліяфільству і г. д. На падставе сабраных калекцый напісаў шэраг прац па беларускай бібліяграфіі і гісторыі беларускай літаратуры, каштоўныя сваім багатым матэрыялам. Аўтар кніг “Адам Ганоры Кіркор” (1911), “Ян Баршчэўскі — першы беларускі пісьменнік XIX сталецця” (1911) і інш. Апублікаваная ім “Беларуская бібліяграфія” (1910) увайшла ў гісторыю як першы спецыяльны бібліяграфічны даведнік на беларускай мове. У гісторыкалітаратурных працах і публікацыях ён прывёў цікавыя звесткі пра Я. Баршчэўскага, М. Багдановіча, В. ДунінаМарцінкевіча, К. Каганца і інш., некаторыя іх рукапісы апублікаваў. Р. Зямкевіч выклікаў у беларускім грамадстве цікавасць да канкрэтнага літаратуразнаўства, да пошукаў і публікацый у гэтай галіне. Артыкулам “Тарас Шаўчэнка і беларусы” (1911) унёс уклад у вывучэнне беларускаўкраінскіх літаратурных сувязей, у станаўленне беларускага параўнальнага літаратуразнаўства. Вядомы вершы Р. Зямкевіча на польскай мове, а таксама некалькі зробленых ім перакладаў з украінскай і французскай моваў на беларускую. Напісаў “Кароткі нарыс гісторыі беларускай музыкі”, які загінуў у рукапісе. У гады Другой сусветнай вайны Р. Зямкевіч трапіў пры нявысветленых акалічнасцях у гестапа і загінуў, паводле некаторых звестак, у канцлагеры. Загінула ў разбуранай Варшаве і большая частка яго багатых збораў. Асобныя рукапісы і лісты Р. Зямкевіча зберагаюцца ў сховішчах Мінска, Вільнюса, Варшавы, у тым ліку пераклады апавяданняў А. Дадэ і В. Стафаніка.
Генадзь Кісялёў
Іваноўскі Тадэвуш
Іваноўскі (Іванаўскас) Тадэвуш (Тздас) (16.12.1882, в. Лябёдка Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Воранаўскі рн Гродзенскай вобл. —1.6.1970, г. Каўнас, Літва), прыродазнавец, прафесар. Акадэмік АНЛітвы (1941), заслужаны дзеяч навукіЛітоўскай ССР(1945).
Т. Іваноўскі — родны брат беларускага грамадскага дзеяча Вацлава Іваноўскага. У 19031905 гг. вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю, за што праследаваўся царскімі ўладамі. У 19051908 гг. — студэнт Парыжскага універсітэта, па заканчэнню якога да 1910 г. працаваў на яго заалагічных станцыях. У 1910 г. скончыў Пецярбургскі універсітэт. Тады ж заснаваў Лабараторыю прыродазнаўчых навук у Пецярбургу, дзе і працаваў да 1915 г. У 1914 і 1917 гг. удзельнічаў у навуковых экспедыцыях каля берагоў Баранцавага мора, дзе збіраў матэрыялы для заалагічных музеяў. У 1919 г. адкрыў у Каўнасе прыродазнаўчую даследчую станцыю з заалагічным музеем і кіраваў ёю. У 1922 г. арганізаваў навуковую экспедыцыю на Істрыйскі паўвостраў (Адрыятычнае мора), у 1927 г. — на Вілсандскі востраў (Эстонія), у 1931 гг. — у Бразілію. 3 1922 да 1940 г. Т. Іваноўскі — прафесар Каўнаскага універсітэта, загадчык кафедры заалогіі. Па яго ініцыятыве былі адкрыты ферма пушных звяроў, арніталагічная станцыя, запаведнік на возеры Жувінтас (1937), Каўнаскі заалагічны сад (1938). 3 1940 да 1964 г. — загадчык кафедры заалогіі Вільнюскага універсітэта, а ў 19511954 гг. — адначасова загадчык кафедры лесаводства Сельскагаспадарчай акадэміі навук Літоўскай ССР. У 19541965 гг. — загадчык кафедры біялогіі Каўнаскага медыцынскага інстытута. Т. Іваноўскі — адзін з арганізатараў і першы дырэктар (19401950) Інстытута біялогіі АН Літвы. У савецкія часы ўдзельнічаў у шматлікіх экспедыцыях па Волзе, Обі, у Сярэдняй Азіі, Азербайджане, Казахстане. Вывучаў міграцыю птушак, шмат зрабіў для вывядзення новых гатункаў пладовых дрэў.