• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    175
    Персаналіі
    К. Душэўскі актыўна працаваў у галіне беларускай культуры. Распрацоўваў праблемы вывучэння старажытных гістарычных помнікаў, аховы даўніны Беларусі. Рэдагаваў часопіс ‘Беларускі сцяг ”(1922). Разам з В. Ластоўскім выдаваў і рэдагаваў часопіс ‘Крывіч ” (19231926). У 1923 г. выступаў з лекцыямі на курсах беларусазнаўства пры Міністэрстве беларускіх спраў у Літве. У 1925 г. уваходзіў у склад ініцыятыўнай групы па арганізацыі святкавання 400годдзя беларускага друку. Выступаў з прамовамі па каўнаскім радыё. Перакладаў на беларускую мову і выдаваў дапаможнікі для школ, у т. л. падручнікі па гісторыі сярэдпіх вякоў і новага свету Р. Віпера. 3 1933 г. выдаваў і рэдагаваў часопіс “Беларускі асяродак”.
    Вольга Гапоненка
    Дыбоўскі Бенядзік т
    Дыбоўскі Бенядзікт Іванавіч [29.4(11,5).1833, б. маёнт. Адамарын (каляДубровы) Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер Маладзечансюрн Мінскай вобл., па шш. крыніцах маёнт.: Тонвы Мінскага пав. 31.1.1930, Львоў, Украіна], прыродазнавец, падарожнік, пісьменнік, грамадскідзеяч, прафесар. ЧленПольскайакадэміінавук(1884)ізамежны членкарэспандэнт АН СССР(1928).
    Нарадзіўся Б. Дыбоўскі ў шляхецкай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў дома. Скончыў Мінскую гімназіі і ў 1853 г. паступіў на прыродазнаўчы факультэт Дэрпцкага (цяпер Тартускага_універсітэта, адкуль быў выключаны за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях. Затым засвойваў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі ў Вроцлаве і Берліне, дзе вывучаў эмбрыялогію, слухаў лекцыі сусветна вядомых вучоных. У 1860 г. у Берлінскім універсітэце атрымаў ступень доктара медыцыны, а ў 1862 г. у Дэрпцкім універсітэце — ступень доктара медыцыны і хірургіі пасля абароны дысертацыйнай працы “Спроба манаграфіі пра кіпрынойдаў у Ліфляндыі” (Дэрпт, 1862). Гэта навуковае даследаванне атрымала высокія водгукі вучоных і было перавыдадзена ў Берліне.
    3 1862 г. Б. Дыбоўскі — экстраардынарны прафесар заалогіі і палеанталогіі Варшаўскага універсітэта (у той час Галоўнай школы). Напярэдадні нацыянальнавызваленчага паўстання 1863 г. выязджаў з канспірацыйнымі заданнямі ў Беларусь. За ўдзел у паўстанні ў 1864 г. быў асуджаны спачатку да павешання, а потым на 15 гадоў катаргі і сасланы ў Сібір, на возера Байкал (Сівакова, Дарасун). У 1875 г. амнісціраваны і ў 1877 г. вярнуўся на радзіму, наведаў Адамарын. Але, маючы намер вывучаць Камчатку, ужо праз год вярнуўся ў Расію. 3 1879 г. працаваў урачом у ПетрапаўлаўскунаКамчатцы і адначасова праводзіў навуковыя даследаванні. 3 1884 г. Б. Дыбоўскі — прафесар заалогіі і параўнальнай анатоміі і адначасова да 1886 г. загадчык кафедры заалогіі Львоўскага універсітэта, дзе займаўся сістэматызацыяй сабранага матэрыялу. У 18861887 гг. абраны дэканам філасофскага аддзялення універсітэта.
    Б. Дыбоўскі з’яўляецца аўтарам каля 130 навуковых прац. Яго даследаванні прысвечаны розным галінам заалогіі, зоагеаграфіі, сістэматыкі і анатоміі жывёльнага свету, антрапалогіі і энтаграфіі. Вывучаў жывёльны і раслінны свет азёр Сібіры і Беларусі. Навуковыя даследаванні распачаў у час вучобы ў Дэрпцкім універсітэце. Яго першая навуковая праца (аб іхтыялагічным свеце Эстонскага краю) была надрукавана ў 1856 г. і адзначана Вучэбным камітэтам універсітэта залатым медалём.
    Б. Дыбоўскі ўвайшоў у гісторыю навукі як першы даследчык фауны возера Байкал. Ён першы апісаў дзесяткі відаў птушак, рыб, насякомых, прасцейшых жывёлін (некаторыя з іх пазней былі названы яго імем). Вялікая частка гэтых даследаванняў была выканана у час сібірскага выгнання пры падтрымцы УсходнеСібірскага аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Сабраў вялікую калекцыю прадстаўнікоў фауны Сібіры (звыш 2500 прэпарыраваных птушак і звыш 100 тыс. насякомых), частку якой перадаў Заалагічнаму музею Пецярбургскай акадэміі навук. У 1868 г. у в. Култук заснаваў метэастанцыю, якая была абсталявана сучаснымі прыборамі. Сам зрабіў прыбор для вымярэння глыбіні Байкала. Вынікі даследаванняў Байкала і Прыбайкалля былі прадстаўлены ў манаграфіі “Уклад у вывучэнне ніжэйшых ракападобных з групы гамарыдаў, якія выяўлены ў возеры Байкал”, яна выйшла на нямецкай мове ў 1874 г. пры падтрымцы Энтамалагічнага таварыства у Пецярбургу і адзначана малым залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства. Вывучаў беларускія азёры Любань, Свіцязь, Чорнае і інш. Адным з першых у Еўропе стаў прыхільнікам і прапагандыстам эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна. Шматлікія артыкулы Б. Дыбоўскага надрукаваны ў рускіх, польскіх, нямецкіх часопісах. Сярод асноўных навуковых прац вучонага — “Рыбы сістэмы воз. Байкал” і “Рыбы сістэмы вод Амура” (Нзвестня Снбнрского отделення Русского географнческого обцества. 1876. Т. 7. № 1; 1877. Т. 8. № 12). Свае ўражанні пра падарожжы даследчык апісаў у кнігах “Пра Сібір і Камчатку” (Кракаў, 1912) і “Успаміны 18621878 гг.” (Львоў, 1930).
    Б. Дыбоўскі ўнёс значны ўклад ў арганізацыю сістэмы навуковых даследаванняў у Расіі і ў Галіцыі. Ён заснаваў у Львоўскім універсітэце добра абсталяваны Заалагічны інстытут (кабінет), абсталяваны сучаснымі прыборамі, і Музей заалогіі, у аснову якога былі пакладзены зборы камчацкіх экспанатаў, сабраныя вучоным. Стварыў тут фундаментальную бібліятэку з амаль 3000 тамоў кніг па прыродазнаўчых навуках, частку яе склалі прыватныя зборы вучонага, перададзеныя універсітэту. У савецкі час прапанаваў арганізаваць на Байкале пастаянную гідрабіялагічную станцыю. AH СССР ажыццявіла гэтую ідэю, а адно з навуковых суднаў было названа імем вучонага. Вывады нашага земляка былі ўлічаны пры праектаванні Брацкай ГЭС на Ангары.
    176
    Персаналіі
    Антрапалагічныя і этнаграфічныя зборы Б. Дыбоўскага сёння захоўваюцца ў музеях Варшавы, Львова, Кіева, Масквы, Іркуцка.
    За навуковыя дасягненні і ўклад у рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі Б. Дыбоўскі быў абраны ганаровым прафесарам Львоўскага і Віленскага універсітэтаў, ганаровым доктарам Варшаўскага універсітэта, ганаровым грамадзянінам Львова, узнагароджаны ордэнам “Адраджэння Польшчы”. Яму прысвечаны манаграфіі на рускай (Г. Вінкевіч) і польскай (А. Трэпка) мовах, паштовая марка. Пахаваны ў Львове на Лычакоўскіх могілках з воінскімі ўшанаваннямі як адзін з апошніх удзельнікаў паўстання 1863 г.
    Волыа Гапоненка
    Езавітаў Кастусь
    Езавітаў Кастусь (Канстанцін) Барысавіч[псеўд. Кастусёнак; крыпт. Кнак, К. Е., К. Ез.;5.11.1893,Дзвінск (цяперДаўгаўпілс, Латвія)  23.5.1946, Мінск], паэт, публіцыст, гісторык, беларускідзеячуЛатвіі.
    Нарадзіўся К. Езавітаў у сям’і капітана царскай арміі. У 1916 г. скончыў Віцебскі настаўніцкі інстытут і Паўлаўскае вайсковае вучылішча ў Пецярбургу. У чыне паручніка ўдзельнічаў у Першай сусветнай вайне. У 1917 г. арганізаваў у сваім пяхотным палку беларускую групу. Ад яе быў выбраны дэлегатам на з’езд беларусаўвайскоўцаў у Віцебску, затым — на I Усебеларускі кангрэс, дзе стаў намеснікам старшыні Цэнтральнай Вайсковай рады. У лютым 1918 г., пры польскай уладзе, К. Езавітаў — камендант Мінска, узначаліў беларускі полк. Маючы талент арганізатара, шмат часу аддаваў стварэнню беларускіх вайсковых фарміраванняў. У сакавіку 1918 г. увайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, удзельнічаў у абвяшчэнні дзяржаўнай незалежнасці Беларусі. У першым урадзе БНР быў міністрам вайсковых спраў, атрымаў званне палкоўніка. Разам з Радай БНР эміграваў у Літву. У 1919 г. эміграцыйны ўрад БНР у Коўне накіраваў К. Езавітава ў Латвію і Эстонію з вайсковадыпламатычнай місіяй. У 1920 г. той жа ўрад прысвоіў яму званне генералмаёра. У 1921 г. К. Езавітаў прыняў латвійскае грамадзянства, распачаў арганізацыйную і культурнаасветніцкую работу сярод этнічных беларусаў Латвіі. Заснаваў у Дзвінску культурнаасветнае таварыства “Бацькаўшчына”. Працаваў дырэктарам беларускай гімназіі ў Дзвінску, потым у Люцыне. Яго намаганнямі былі адкрыты ў Латвіі дзесяткі беларускіх школ і настаўніцкія курсы, а пры Міністэрстве асветы створаны Беларускі аддзел. Ацнак у 1923 г. у Латвіі пачаўся ўціск беларускай нацыянальнай меншасці, школы зачыняліся, а вясной 1924 г. была сфабрыкавана справа аб тым, нібыта беларусы жадаюць далучыць частку латышскіх зямель (Латгалію) да Беларусі. Сярод беларускіх дзеячаў пачаліся арышты. К. Езавітаў быў зняволены на 11 месяцаў у турме да суда, бо не здолеў выплаціць вялікага залогу. У красавіку 1925 г. адбыўся суд, які апраўдаў усіх абвінавачаных. К. Езавітаў зноў стаў займацца грамадскай і культурнаасветніцкай працай: рыхтаваў і выдаваў падручнікі для школ, ладзіў беларускамоўную прэсу (“Голас беларуса”, “Беларуская школа ў Латвіі”), арганізоўваў таварыствы (“Беларуская хата”, “Прасвета”, “Рунь” і інш.). У 1930я гг. ён старшыня Беларускага нацыянальнага аб’яднання ў Латвіі, настаўнік. Арганізацыяй беларускіх школ у Латвіі займаўся да чэрвеня 1944 г., да таго, як быў адкліканы Беларускай Цэнтральнай радай у Мінск для ўдзелу ў калабарацыянісцкім II Усебеларускім кангрэсе, дзе быў выбраны членам Рады, рэферэнтам па вайсковых справах. Вярнуўся ў Рыгу. У жніўні 1944 г. выехаў у Берлін. У рангу генерала займаўся мабілізацыяй беларусаў у нацысцкую Беларускую Краёвую Абарону і пяхотную дывізію “Беларусь”. Пры наступленні савецкіх войск 26 красавіка 1945 г. К. Езавітаў быў арыштаваны контрразведкай “Смерш”, перавезены ў Маскву на Лубянку, а ў кастрычніку 1945 г. па патрабаванні Цанавы — у Мінск. Памёр у час следства ў шпіталі гарадской турмы МУС БССР.
    Творчая спадчына К. Езавітава досыць разнастайная: гісторыкапапулярныя нарысы, публіцыстыка, вершы, успаміны. Упершыню выступіў у друку ў 1918 г. у часопісе “Варта” з гістарычнымі нататкамі “Вызваленне Мінска: запіскі каменданта”. Валодаючы літаратурным талентам, ён імкнуўся дакументальна зафіксаваць развіццё нацыянальнаадраджэнцкай справы сярод беларусаў у Латвіі і Літве ў кнігах “Становішча беларускае школы ў Латвіі” (Вільня, 1923), “Беларусы ў Латвіі” (Рыга, 1927), “Беларускае культурнаасветнае таварыства “Бацькаўшчына” ў Латвіі” (Рыга, 1932), “Беларусы ў Літве” (Рыга, 1932). Папулярызаваў сярод беларускага настаўніцтва гісторыю Беларусі (арт. “Беларусь у мінулым і сучасным”), на факталагічнай аснове даследаваў гістарычныя адносіны паміж беларусамі і палякамі (арт. “Беларусы і палякі”) Адным з першых К. Езавітаў заняўся вывучэннем беларускай дыяспары (арт. “Беларусы ў Сібіры і на Далёкім Усходзе”). Пазней сталі вядомы яго дакументальна абгрунтаваныя ўспаміны пра I Усебеларускі кангрэс, іншыя ўзоры мемуарнага жанру. У перыяд турэмнага зняволення ў Латвіі раскрыўся паэтычны дар К. Езавітава. Бачачы і перажываючы цяжкае становішча, у якое трапіла бацькаўшчына, паэт, як і ўсе тагачасныя адраджэнцы, верыў у шчаслівую будучыню роднага краю, разлічваў на волю, якая прынясе “жывую ваду”, каб загаіць раны на целе краіны. У 19251926 гг., калі была напісана большасць вершаў К. Езавітава, ён шчыра спадзяваўся, што аб’яднанне Беларусі ў адзіны шчаслівы дом будзе ісці з “цэнтральнай” (савецкай) Беларусі. У вершы “Беларусуэмігранту” ён заклікаў вяртацца туды сыноў бацькаўшчыны, што апынуліся ў эміграцыі, а таксама звяртаўся да заходняга беларуса з заклікам: “He хілісь прад нядоляю злой, — на Усход накіруй цьвёрды шлях”. Сам К. Езавітаў, аднак, устрымаўся ад вяртання ў Савецкую