• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Браніслава Котава
    Галуза Уладзімір
    Гзлуза Уладзімір Васільсвіч (19.9.1934. в. Новае Сяло Талачынскагарна Віцебскайвобл.,)урач, кандыдат медыцынскіх навук, палкоўнік медыцынскай службы (1987), дзеяч беларускайдыяспарыўРасіі..
    У. Галуза нарадзіўся ў сям’і служачага, скончыў у 1953 г. сярэднюю школу ў Маладзечне. Вучыўся ў Ім Ленінградскім медыцынскім інстытуце імя акад. I. П. Паўлава, пасля заканчэння якога (1959) быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Вайсковую службу праходзіў у Венгрыі, на Украіне, у Ленінградзе. У1969 г., пасля заканчэння факультэта ўдасканалення ўрачоў Ваеннамедыцынскай акадэміі імя С. М. Кірава, быў накіраваны ў Сібірскую ваенную акругу, дзе служыў начальнікам тэрапеўтычнага аддзялення ваенных шпіталяў у Томску, Омску і Новасібірску. У 1987 г. быў звольнены з арміі ў запас па выслузе гадоў з пасады вядучага тэрапеўта Новасібірскага акружнога ваеннага шпіталя ў званні палкоўніка медыцынскай службы. 3 1988 па 1994 г. працаваў урачомтэрапеўтам, старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце агульнай паталогіі і экалогіі чалавека Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі медыцынскіх навук.
    3 1994 г. У. Галуза актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю, накіраванай на вырашэнне пытанняў захавання самабытнасці беларусаў Сібіры, развіцця беларускай мовы, адукацыі, беларускай культуры. Быў удзельнікам I і II з’ездаў беларусаў свету, “Чарнобыльскага шляху  89” у Мінску. Член рады згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, старшыня суполкі “Беларусы Сібіры” (з 1994 па 1999), прэзідэнт Нацыянальнакультурнай аўтаноміі беларусаў Новасібірска і Новасібірскай вобласці (з 1997), намеснік старшыні каардынацыйнага савета Асацыяцыі нацыянальных арганізацый Новасібірска і Новасібірскай вобл. Па яго ініцыятыве праведзена сустрэча беларусаў Заходняй Сібіры (1995), створаны аддзел беларускай літаратуры ў гарадской бібліятэцы (1995), беларускае тэлебачанне (1998), грамадскі беларускі культурны цэнтр (1998), адкрыта спецыялізацыя “Беларуская мова і беларуская літаратура” на філалагічным факультэце Новасібірскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта (1998), створаны беларускі вакальнаінструментальны ансамбль “Азарычы” (1999). 3 1997 г. штогод праводзяцца абласныя фестывалі беларускай культуры, навуковапрактычныя канферэнцыі “Культура і адукацыя нацыянальных меншасцей Сібіры”. У 1997 г. праведзены грамадскія чытанні “480 гадоў усходнеславянскага кнігадрукавання”, прысвечаныя Францыску Скарыне.
    У. Галуза — аўтар больш за 100 навуковых прац, прысвечаных праблемам тэрапіі. Яго публікацыі таксама прысвечаны вывучэнню ўкладу беларусаў у асваенне і развіццё Сібіры, прапагандзе і адраджэнню беларускай традыцыйнай культуры Сібіры, абароне правоў беларусаў як нацыянальнай меншасці Сібіры.
    157
    Псрсаналіі
    Узнагароджаны 9цю ўрадавымі ордэнамі і медалямі, знакам “Выдатнік аховы здароўя”, сярэбраным медалём ВДНГ СССР. Падтрымлівае цесную сувязь з рэдакцыяй бюлетэня Каетакты і дыялогі” (Мінск).
    УладзімірДраздоў (Новасібірск, Расія)
    Гальданскі Віталь
    Гальданскі Віталь Іосіфавіч (18.6.1923, Віцебск) — фізікахімік, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1981; членкарэспандэнтз 1962). ЛаўрэатЛенінскай прэміі(1980).
    Скончыў Маскоўскі універсітэт (1944). У 19421952 гг. працаваў у Інстытуце хімічнай фізікі AH СССР, у 19521961 гг. —загадчык сектара Фізічнага інстытута AH СССР, з 1961 г. — загадчык аддзела Інстытута хімічнай фізікі AH СССР. Адначасова з 1951 г. выкладаў у Маскоўскім інжынернафізічным інстытуце, абраны ў 1956 г. прафесарам. 3 1988 г. узначальвае Інстытут хімічнай фізікі Расійскай акадэміі навук.
    Навуковыя даследаванні ў галіне хімічнай фізікі, хіміі высокіх энергій, ядзернай хіміі, фізікі ядра і элементарных часцінак. Прапанаваў усебаковае выкарыстанне гамарэзананснай спектраскапіі і анігіляцыі пазітронаў у хіміі. Адкрыў з’яву квантавага нізкатэмпературнага ліміта (парога) хуткасці хімічных рэакцый, адкрыў і растлумачыў з’яву асіметрыі мёсбаўэраўскіх спектраў, якая атрымала назву “эфект ГальданскагаКарагіна”, заклаў асновы фізічнай хіміі пазітрона і пазітронія. Адкрыў палімерызацыю цвёрдых манамераў пад уздзеяннем ударных хваляў. Прадказаў з’яву двупратоннай радыеактыўнасці, выпраменьванне бетаспазняючых параў нейтронаў і пратонаў, існаванне і ўласцівасці многіх дзясяткаў невядомых ядраў, якія далёкія ад вобласці стабільнасці (у тым ліку ўласцівасці зверхцяжкага гелію8), упершыню эксперыментальна вызначыў электрычную палярызаванасць пратона ў доследах на камптомэфекту на пратоне. Сярод асноўных навуковых прац вучонага — “Двухпратонная радыеактыўнасць” (УФН. 1965. Т. 87. Вып. 2.), манаграфіі “Эфект Мёсбаўэра і яго прымяненне ў хіміі” (М., 1963), “ Фізічная хімія пазітрона і пазітронія” (М., 1968).
    За вынікі навуковых даследаванняў узнагароджаны Ленінскай прэміяй (1980), залатым медалём Д. I. Мендзялеева (1975), прэміяй імя Д. I. Мендзялеева (1966).
    В. Гальданскі з’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Хімія высокіх энергій” (1967—1987) і “Хімічная фізіка” (з 1987).
    Вольга Гапоненка
    Гарбук Вісарыён
    Гарбук Вісарыён Сцяпанавіч (11(24). 11.1913, в. Шкілякі Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкагарна Віцебкай вобл.  8.8.1986, Пяцігорск, Расія), празаік. Сябар Саюза беларускіх пісьменікаў з 1963. Заслужаныработнік куль туры Беларусі (1979).
    Нарадзіўся ў сям’і селянінабедняка. Бацька памёр у 1917 г. Сямігадовага хлапчука ўзяў да сябе дзядзька Язэп Ключонак, настаўнік пачатковай школы. 3 яго дапамогай В. Гарбук скончыў школу сялянскай моладзі ў Чашніках, педтэхнікум у Лепелі. Быў сакратаром камсамольскай ячэйкі пры Дварэцкім сельсавеце Чашніцкага рна; з 1933 г. пачаў працаваць настаўнікам і вучыцца завочна, з 1935 г. — стацыянарна на літфаку Мінскага педінстытута. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі пачынаючых паэтаў пры СП БССР. У красавіку 1936 г. беспадстаўна рэпрэсіраваны. Зняволенне адбываў на Калыме. Вярнуўся ў 1940 г. Больш года працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі рн). Поўнасцю рэабілітаваны ў 1961 г. У 19411946 гг. — у Чырвонай Арміі. Салдатам у складзе інжынерных войск прымаў удзел у абароне Масквы, вызваленні Беларусі, Варшавы, у баях на Вісленскім плацдарме, Одэры, паставіў свой аўтограф на сценах рэйхстага. Франтавая хвароба амаль на 14 гадоў прыкавала В. Гарбука да шпітальнага ложка. Толькі ў 1960 г. вярнуўся дадому інвалідам Айчыннай вайны першай групы. Жыў у Пяцігорску.
    Літаратурнай працай В. Габрук пачаў займацца ўжо будучы цяжка хворым. Гэта стала для яго адзінай магчымасцю актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці. Працаваў літкансультантам (на грамадскіх пачатках) краявой газеты “Кавказская здравннца” (Пяцігорск), прымаў удзел у рабоце літаб’яднання пры гэтай газеце, пасяджэнні якога адбываліся ў яго на кватэры, вёў шырокую перапіску і інш.
    У 1957 часопіс “Семья і школа” змясціў першае апавяданне В. Гарбука “Прагулка ў будучыню”. Пазней яго творы друкаваліся на старонках беларускіх перыядычных выданняў, у альманаху “Ставрополье” і інш. Першы зборнік апавяданняў “He шукаю спакою” выйшаў у 1963 у Мінску. Аўтар кніг на беларускай і рускай мовах “Алачказабывалачка” (1964), Танечкіны апавяданні” (1964), “На маім акне” (1966), “Твар у палоску” (1967), “Хто такія мы” (1973), ‘Торад без папугайчыкаў” (1983) і інш. Пісаў пра гераізм народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, расказваў пра надзённыя праблемы і з’явы жыцця сучаснага грамадства. Асабліва ўдаваліся апавяданні для дзяцей, дзе ёсць цікавыя назіранні, добрае веданне дзіцячай псіхалогіі. Перакладаў на беларускую мову і
    158
    ________________________________________Персаналіі________
    апрацоўваў для дзяцей казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік “Напой волатаў”). Па яго апавяданню “Твар у палоску ’ пастаўлены тэлефільм (1971). Узнагароджаны медалямі.
    Лідзія Савік
    Гарэцкі Усяслаў
    ГарэцкіУ сяслаў Гаўрылавіч (5.6.1924, Масква), філолаг, педагог, беларускі грамадскідзеяч, доктар педагагічных навук (1987), прафесар (1988), членкарэспандэнт Расійскай акадэміі адукацыі.
    У	. Гарэцкі нарадзіўся ў сям’і вядомага беларускага дзеяча і вучонага Гаўрылы Гарэцкага. У 19411942 гг. працаваў станочнікам на заводзе № 74 г. Іжэўска (Удмурцкая АССР), з 1942 да 1945 г. — на Маскоўскім аўтамабільным заводзе. Быў курсантам вайсковага пяхотнага вучылішча ў Сарапуле. Працаваў настаўнікам Белавусаўскай сярэдняй школы ў Калужскай вобласці (1947—1954). У 1951 г. закончыў філалагічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У. I. Леніна. Быў выкладчыкам Маскоўскага бібліятэчнага інстытута (19541958). Вучыўся ў аспірантуры Маскоўскага гарадскога педагагічнага інстытута. На працягу 10 год (19581968) педагагічная дзейнасць У. Гарэцкага была звязана з Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытутам, дзе ён быў асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам. Да 1976 г. выкопваў абавязкі загадчыка сектара пачатковага навучання Навуковадаследчага інстытута школ, да 1980 г. — загадчыка кафедры методыкі і педагогікі пачатковай школы Маскоўскага дзяржаўнага завочнага педагагічнага інстытута. 3 1981 г. працуе загадчыкам лабараторыі, галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута агульнай адукацыі Міністэрства адукацыі Расійскай Федэрацыі. 3 1979 г. з’яўляецца галоўным рэдактарам навуковатэарэтычнага і метадычнага часопіса “Начальная школа”.
    У	. Гарэцкі — аўтар больш за 250 прац па праблемах пачатковага навучання, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне яго методыкі. Ён унёс вялікі ўклад у распрацоўку фундаментальных праблем навучання грамаце і чытанню, удасканаленню сістэмы навучання ў пачатковай школе. Яго тэарэтычныя і прыкладныя працы (“Аб шляхах і спосабах павышэння якасці ўрокаў чытання "Асноўныя метады і прыёмы чытання”, “Крытэрыі ацэнкі ўрокаў чытання , “Нагляднасць на ўроках чытання”, “Крытычны аналіз стабільнага буквара ітэарэтычныя асновы новага буквара , Буквары савецкага перыяду”, “Азбукі Л. М. Талстога”, “Асноўныя шляхі і формы самастойнай работы студэнтаўзавочнікаў”, “Тэарэтычныя асновы і змест курса вучэбнага чытання ў пачатковай школе”), школьныя падручнікі (“Буквар”, “Азбука”, “Кніга для чытання”, “Роднае слова” і інш.) занялі належнае месца ў распрацоўцы праграм сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў педагагічнага профілю, выкарыстоўваюцца ў дысертацыйных даследаваннях, пакладзены ў аснову канструявання школьных падручнікаў тыпу буквара і кнігі для чытання для пачатковых класаў школ Расійскай Федэрацыі, шэрагу яе аўтаномных тэрыторый, краін СНД. Некаторыя працы У. Гарэцкага перакладзены і выдадзены ў Балгарыі і Германіі.