Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
3 1995 г. С. Валодзька ўзначальваў Беларускае культурнаасветніцкае таварыства “Уздым” (г. Даўгаўпілс, Латвія). Другі тэрмін з’яўляецца сябрам рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Складае і рэдагуе беларускамоўную старонку “Беларус Латгаліі” ў даўгаўпілскай рэгіянальнай газеце “Латгалес Лайкес”.
Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Нагалля Паўлоўская
142
Персаналіі
Вальгар Віктар
Вальтар Віктар Бенядзіктавіч (15(28). 7.1902, Дзвінск Віцебскайгуб., цяпер Латвія 14.4.1951), пісьменнік.
Пра бацькоў В. Вальтара нічога не вядома. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы. Пасля вяртання сям’і з бежанства скончыў у Латвіі Беларускія настаўніцкія курсы, вучыўся ў Празе. Захварэўшы на сухоты, вярнуўся ў Дзвінск, працаваў у беларускіх школах Латвіі. Апавяданне В. Вальтара “Леснікова сена” было выдадзена асобна ў 1932 г. Рукапіс рамана “Роджаныя пад Сатурнам”, пра жыццё беларускай эміграцыі і студэнцтва ў Празе, быў знойдзены ў Вільнюсе, у Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы. Друкаваўся ў газеце ‘Толас Радзімы”. Са старонак рамана паўстаюць каларытныя фігуры П. Крачэўскага, Т. Грыба, Я. Станкевіча, П. Вяршыніна, Я. Ляцкага і іншых прадстаўнікоў беларускай, расійскай, украінскай эміграцыі ў Чэхіі.
Сяргей Панізыйк
Вальфсон Фёдар
Вальфсон Фёдар Іосіфавіч (1907, в. Сідаравічы Магілёўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі рн Магілёўскай вобл. 26.4.1989, Масква), геолаг, прафесар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1965).
Нарадзіўся Ф. Вальфсон у сялянскай сям’і. Скончыў Пецярбургскі горны інстытут (1930). Будучы студэнтам, працаваў у геалагічных экспедыцыях па вывучэнню рудных радовішчаў Арменіі. Пазней вёў пошукі карысных выкапняў у Ферганскай даліне і ў Магаджарскіх гарах Сярэдняй Азіі, дзе адкрыў радовішчы флюарытаў і свінцовацынкавай руды. Унёс вялікі ўклад у разведку і вывучэнне каляровых і рэдкіх металаў Сярэдняй Азіі, Цэнтральнага Казахстана, Каўказа, Алтая і Забайкалля, а таксама Балгарыі і Германіі. Адзін з заснавальнікаў савецкай школы геолагаўруднікаў, якія вывучалі структурныя асаблівасці радовішчаў карысных выкапняў.
Ф. Вальфсон удала спалучаў якасці вучонага і педагога. Педагагічную дзейнасць пачаў у Пецярбургскім горным інстытуце (1933), потым працяглы час працаваў прафесарам Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата (19351965) і Маскоўскага геолагаразведачнага інстытута (з 1965). Падрыхтаваў больш за 80 кандыдатаў і каля 10 дактароў навук. Яму належыць каля 250 апублікаваных прац, у тым ліку шэраг манаграфій і падручнікаў па геалогіі карысных выкапняў, перакладзеных на замежныя мовы. Сярод іх — “Развіццё вучэння аб рудных радовішчах у СССР” (1969), “Структуры рудных палёў і радовішчаў” (1975, 2 выд. 1985), “Асновы ўтварэння рудных радовішчаў” (1978) і інш. Праз год пасля яго смерці з друку выйшла апошняя манаграфія вучонага “Умовы фарміравання уранавых радовішчаў”.
За распрацоўку геолагагеахімічных асноў пошукаў карысных выкапняў Ф. Вальфсону была прысуджана Ленінская прэмія. Ён узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. У Магілёўскім гісторыкакраязнаўчым музеі ёсць экспазіцыя пра Ф. Вальфсона.
Валерь/й Ярмоленка
Ваньковіч Мельхіёр
Ваньковіч Мельхіёр (10.1.1892, б. маёнтак Калюжыцы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскірн, Мінскайвобл. —10.9.1974, Варшава), польскіпубліцыст, пісьменнік.
Паходзіў М. Ваньковіч з мясцовай шляхты (бацька Мельхіёр Ваньковіч, маці Марыя з Свайніцкіх). Дзяцінства прайшло на беларускай зямлі у Калюжыцы і Мінску. Потым М. Ваньковіч вобразна апісаў яго ў аповесці “Шчанюковыя гады” (1934). Гімназію скончыў у Варшаве. У1909—1911 гг. быў сакратаром маладзёжнай арганізацыі “РЕТ”, заснаваў і рэдагаваў канспірацыйнае выданне “Wici” (“Віці”). У 1911 г. арыштоўваўся царскімі ўладамі. Вучыўся ў Школе палітычных навук у Кракаве і на юрыдычным факультэце Ягелонскага універсітэта. У 1917—1918 гг. служыў у корпусе ген. ДоўбарМусніцкага. Напісаў і выдаў антысавецкую брашуру “Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь” (1919). Прымаў удзел у вайне 1920 г. Пасля дэмабілізацыі працягваў вучобу ў Варшаўскім універсітэце, які скончыў у 1922 г. У 1922—1923 гг. быў сакратаром газеты “Kurier Рогаппу”, а затым, да 1926 г., начальнікам аддзела прэсы і відовішчаў МУС. Заснаваў у Варшаве выдавецкае таварыства “Ryj” (“Руй”) і быў яго саўладальнікам і літаратурным кіраўніком. Многа падарожнічаў па Заходняй Беларусі і апісваў яе ў сваіх папулярных рэпартажах. Сімпатызаваў беларускаму нацыянальнаму руху, пазнаёміўся з беларускім паэтам Машарам і цытаваў яго вершы. Вясной 1939 г. удзельнічаў у кангрэсе ПЭНклубаў у НьюЙорку. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны трапіў за мяжу. 3 1940 да 1949 г. быў у Румыніі, на Кіпры, у Палесціне, Іране, Іраку, Егіпце, Сірыі, Ліване, Італіі, Францыі, Германіі, Англіі.У 1943—1946 гг. працаваў ваенным карэспандэнтам. 3 1949 г. жыў у ЗША, а ў маі 1958 г. вярнуўся на сталае жыхарства ў Полыпчу. У1964 г. арыштаваны па
143
Персаналіі
абвінавачванню ў перадачы інфармацыі радыё “Свабодная Еўропа” і ўтрымліваўся дома пад наглядам. Тым не менш, выступаў з гутаркамі па тэлебачанні і ва універсітэце.
М. Ваньковіч майстар рэпартажнай аповесці, дзе апісанне фактаў спалучаў з элементамі мастацкай фікцыі. У 30я гг. напісаў вядомую кнігу, “Па слядах Смэнтка”, якая даказвала польскасць мазурскіх земляў, цыклы рэпартажаў аб гаспадарчым развіцці Польшчы (“С.О.Р.”, “Эстафета”), рэпартажы аб падарожжы па СССР “Пасталелая рэвалюцыя”. 3 пасляваеннай творчасці М. Ваньковіча набылі шырокую вядомасць аповесць пра барацьбу палякаў з немцамі ў пачатку Другой сусветнай вайны “Вестэрплятэ”, дакументальная манаграфія “Бітва за МонтэКасіно”, аповесці пра эміграцыю “Панарама польскага лёсу”, “Рэчыва”, аповесціўспаміны “Трава на кратэры”, “Туды і сюды”, нарысы па тэорыі публіцыстыкі “Проста ад каровы”, “Графін Лефантэна”, зборнікі рэпартажаў і публіцыстыкі “Ад Стоўбцаў да Каіра”, “Анод і катод”. У іх часта выкарыстоўваліся беларускія матэрыялы, успаміны дзяцінства.
Юрый Вашкевіч
Варановіч Алі
ВарановічАліСамуілавіч(Ізмайлавіч) (1.4.1902, м. Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскайгуб., цяпер Брэсцкая вобл. чэрвень 1941), татарскі дзеяч, арыенталіст.
А. Варановіч нарадзіўся ў вядомай татарскай шляхецкай сям’і (бацька Самуіл (Ізмаіл) Варановіч, маці Аміні з Шынкевічаў, родная сястра муфція Польшчы Якуба Шынкевіча, абранага ў 1925г.). У 1915 г. сям’я пераехала ў Расію, а затым у Крым, дзе А. Варановіч вучыўся ў сімферопальскай гімназіі і ў мясцовым універсітэце. У 1922 г. ён вяртаецца на радзіму і пасяляецца ў Вільні, дзе становіцца вольным слухачом Віленскага універсітэта, а з 1926 г. вучыцца ў Львоўскім універсітэце, які скончыў у 1932 г. з дыпломам магістра філасофіі ўсходазнаўчых навук. У 1933—1936 гг. вывучаў мусульманскую тэалогію ў Каіры, ва універсітэце АльАзгар. 3 1937 г. — імам мусульманскай рэлігійнай абшчыны Варшавы. Быў адным з рэдактараў перыядычнага выдання “Rocznik Tatarski”. У 1939 1940 гг. жыў на тэрыторыі БССР. У 1941 г. абвінавачаны ў шпіянажы і арыштаваны НКВД у Клецку. Утрымоўваўся пад заключэннем у Баранавічах і Мінску. Загінуў пры нявысветленых абставінах, хутчэй за ўсё, быў расстраляны ў час эвакуацыі мінскіх турмаў.
Даследаванні А. Варановіча, галоўньш, чынам прысвечаны татарам на беларускапольскалітоўскіх землях, іх культуры і рэлігіі. Пераклаў фрагменты Карана (1935). Аўтар брашуры на арабскай мове аб ісламе ў міжваеннай Польшчы (1936) і артыкулаў “Рэшткі мовы літоўскіх татараў”, “Кітаб літоўскіх татараў і яго змест”, апублікаваных у штогодніку “Rocznik Tatarski” (1935, № 2).
Юрь/й Вашкевіч
Вараняева Ларыса
Вараняева Ларыса Валянцінаўна (2.11.1959, в. Пажарышчы Маладзечанскага рна Мінскайвобл.), геолаг.
Л. Вараняева скончыла Гарадоцкую сярэднюю школу Маладзечанскага рна з залатым медалём (1976), a затым першы курс бібліятэчнага аддзялення Беларускага інстытута культуры. У 1977 г. паступіла на другі курс геолагаразведачнага тэхнікума ў г. Міячы Чэлябінскай вобл. Пасля заканчэння тэхнікума (1980) атрымала накіраванне на в. Сахалін у ПаўднёваСахалінскую геолагаразведачную экспедыцыю, дзе займалася пошукам вугалю. 3 1985 г. працавала тэхнікамгеолагам ЦэнтральнаКольскай геалагічнай экспедыцыі ў г. Апатыты Мурманскай вобл. Завочна вучылася на геалагічным факультэце Варопежскага універсітэта (19861992). У 1988 г. яе пераводзяць геолагам у г. Манчагорск Мурманскай вобл., у ЦэнтральнаКольскую геалагічную экспедыцыю. Займалася пошукамі алмазаў, плаціны, золата, нікеля, медзі, іншых каляровых металаў і будаўнічых матэрыялаў. У час апошніх экспедыцый сумесна з іншымі геолагамі партыі Л. Вараняева выявіла буйныя радовішчы будаўнічых матэрыялаў і каляровых металаў. Шляхам складання новай геалагічнай карты, якая атрымала высокую ацэнку спецыялістаў Кольскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук, яна выдзеліла геалагічныя структуры, перспектыўныя на руднае золата, даказаўшы неабходнасць правядзення наступных работ. Л. Вараняева з’яўляецца лепшым спецыялістам Кольскага паўвострава.
Яўген Ігнатовіч
144
Персаналіі
Варашыльскі Віктар
Варашыльскі Віктар (8.6.1927, Гродна—верасень 1996, Варшава), польскіпаэт, празаік, публіцыст.
В. Варашыльскі нарадзіўся ў сям’і ўрача Гжэгажа Варашыльскага; маці — Барбара з Градзенчыкаў. Сярэднюю школу скончыў у Гродне, дзе заставаўся да канца вайны, працаваў рабочым. У сакавіку 1945 г. па рэпатрыяцыі выехаў у Польшчу (Лодзь). Там атрымаў атэстат сталасці і вучыўся ва універсітэце, на аддзяленні польскай філалогіі. Дэбютаваў у 1945 г. У тым жа годзе пачаў працаваць рэпарцёрам у газеце “Glos Ludu’ (“Глос люду”).
У 1947 г. пераехаў у Варшаву, дзе працягваў вучобу ў Варшаўскім універсітэце. У канцы 40х — пачатку 50х гг. належаў да актывістаў групы маладых пісьменнікаў, якія прапагандавалі прынцыпы сацыялістычнага рэалізму. Быў сакратаром рэдакцыі газеты “Ро prostu” (“По просту”), а затым інструктарам адзела культуры ЦК ПАРП. У 1950 г. атрымаў Дзяржаўную прэмію 3й ступені. У 19521956 гг. вучыўся ў Маскве, дзе абараніў дысертацыю пра Маякоўскага і савецкую паэзію 20х гг. У 1956 г. вярнуўся ў Варшаву, у 19571958 гг. быў галоўным рэдактарам тыднёвіка “Nowa Kultura” (“Нова культура”). 3 70х гадоў звязаны з дэмакратычнай апазіцыяй, пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча (13.12.1981) інтэрніраваны. Супрацоўнічаў з каталіцкім месячнікам “Wi?z” (“Веньзь”), рэдактар часопіса “Zapis” (“Запіс”). Зборнік яго фельетонаў за 19711980 гг. быў выдадзены ў 1984 г. у самвыдаце.